На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
°следавання Віктарам Цемушавым праблемы фарміравання тэрыторыі і межаў уласна Маскоўскай дзяржавы. У 2002 г. ён абараніў дысерта
8
Віктар Цемушаў
цыю: «Тэрыторыя і межы Маскоўскага княства ў канцы XIII — першай палове XIV ст.»¹. Натуральна, што беларускі даследчык імкнуўся больш дэталёва разглядаць становішча на беларускамаскоўскім памежжы, а крыніцы, якія ён выкарыстоўваў, толькі пашыралі маштабы даследавання. Гэта была ўжо не проста гістарычная геаграфія: аўтару прыйшлося разглядаць ход вырашэння многіх геапалітычных калізій, ваеннага супрацьстаяння, даследаваць вынікі дынастычнай барацьбы, дыпламатычных адносін, сацыяльнаэканамічнае становішча насельніцтва на памежных тэрыторыях, уплыў геаграфічнага фактару, знешняй вайсковай пагрозы і інш. Вырашаліся гэтыя праблемы паступова і знаходзілі сваё адлюстраванне ў цэлым шэрагу навуковых артыкулаў².
Выданню кнігі пра гісторыю «літоўскамаскоўскага памежжа XIV — першай паловы XVI ст.» папярэднічала іншая вельмі сур’ёзная праца Віктара Цемушава пра гісторыю Гомельскай зямлі ў XV — першай палове XVI ст.³ Адзначыўшы, што з усіх рэгіёнаў сучаснай Беларусі толькі Гомельская зямля ў першай трэці XVI ст. пабывала пад маскоўскай уладай, аўтар паслядоўна разгледзеў працэс фарміравання маскоўскалітоўскай граніцы ў XV — пачатку XVI ст., становішча Гомельскай воласці пад уладай Масквы ў 1535—1537 гг., гомельскае пытанне на міждзяржаўных перагаворах 1537 г. і становішча Гомельскага староства пасля яго вяртання ў ВКЛ.
¹ Темушев В.Н. Террнторня н граннцы Московского княжества в конце XIII — первой половнне XIV в.: Автореф. днс. на сонсканне ученой степенн канд. нст. наук: 07.00.03. Мннск, 2002. 16 с. Згадаем толькі пра некаторыя з іх: Темушев В.Н. Начало складывання московсколнтовской граннцы. Борьба за Ржевскую землю // Росснйскне н славянскне нсследовання: Сборннк научных статей / Отв. ред.: О. А. Яновскнй. Мннск, 2004. Вып. 1. С. 71—80; Ён жа. Река Угра — вековой страж московсколнтовской граннцы // Новая локальная нсторня. Ставрополь, 2004. Вып. 2: Новая локальная нсторня: пограннчные рекн н культура берегов: Матерналы второй Международной йнтернетконференцнн. Ставрополь, 2004. С. 305—318; Ён жа. Сведення о московсколнтовском пограннчье в посольскнх кннгах временн йвана III // Труды кафедры нсторнн Росснн с древнейшнх времен до XX в. / Отв. ред. А. Ю. Дворннченко. Т. 1: [Матерналы международной научной конференцнн «йван III н проблемы росснйской государственностн». СПб., 2006. С. 294—306; Ён жа. Пернфернйные княжества в снстеме обороны ВКЛ: на прнмере Вяземского княжества // Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага: Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі / Пад рэд. Н. У. Сліж. Мінск, 2007. С. 95—102 (Серыя «Гістарычная бібліятэка «ВІТ»»); Ён жа. Літоўскамаскоўская граніцаў другой палове XV — пачатку XVI ст. // Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: Матэрыялы Міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі / Адк. рэд.: A. А. Каваленя. Мінск, 2007. С. 325—340; Ён жа. Формнрованне террнторнн Гомейской волостн в составе Велнкого княжества Лнтовского (до конца XV в.) // Памяць стагоддзяў на карце Айчыны: Зборнік навуковых прац у гонар 70годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава / Укладальнікі: Р. А. Аляхновіч, A. I. Груша, А. Б. Доўнар. Мінск, 2007. С. 16—73; Ён жа. К вопросу о московсколнтовской граннце в XV в.: (владення князей Крошннскнх) // Ruthenica. Т. 6. Кйів, 2007. С. 299—307; Ён жа. Лнтовскотверская граннца: (проблемы ннтерпретацнн нсточннков) // Росснйскне н славянскне нсследовання: научный еборннк / Отв. ред.: А. П. Сальков, О. А. Яновскпй. Вып. 2. Мннск, 2007. С. 135—142; Ён жа. Ржевскнй участок лнтовскомосковской граннцы в конце XIV — начале XVI в. // Матерналы по археологнн Беларусн. № 14: Памятннкн эпохн железа н средневековья Беларусн. К 60летню О. Н. Левко. Мннск, 2007. С. 241—250; Ён жа. Лнтовскотверская граннца (вторая половнна XIV — начало XVI в.) // Вестннк Тверского государственногоуннверснтета. Сер.: Йсторня. 2007. Вып. 4. С. 87—97; Ён жа. К вопросу о московсколнтовской граннце в XV в.: (Волостн Чагогца н Болонеск) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 15: Археалогія эпохі сярэднявечча. Да 80годдзя з дня нараджэння Г. В. Штыхава. Мінск, 2008. С. 186—193.
Темушев В.Н. Гомельская земля в конце XV — первой половнне XVI в. Террнторнальные трансформацнн в пограннчном регноне. М.: Квадрнга, 2009. 192 с.
Наўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоускага
Аўтар планаваў падрыхтаваць адпаведныя працы і па іншых адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінках беларускарускага, ці, як ён сам фармуляваў, «літоўскамаскоўскага» памежжа. „ . .
Новая праца, прысвечаная гісторыі складвання, паступовай дэлімітацыі мяжы паміж ВКЛ і ВКМ на працягу XIV — першай паловы XVI ст. аказалася наватарскай і ў навуковым, і ў публіцыстычным сэнсе. Нягледзячы на яе навуковасць і акадэмічнасць, яна чытаецца з захапленнем: аўтар, памайстэрску цытуючы і аналізуючы гістарычныя дакументы, уводзіць чытача ў тагачаснае жыццё, ненавязліва прымушаючы яго стаць удзельнікам падзей, што апісваюцца ў кнізе.
Віктар Цемушаў паступова выклаў гісторыю развіцця прыгранічных і памежных адносін паміж дзвюма дзяржавамі ад спарадьгчных кантактаў праз змаганне за спрэчныя памежныя тэрыторыі да міждзяржаўных войнаў. Зацікаўлены чытач прачытае тут і пра спаборніцтва Вільні і Масквы за Смаленск і Чарнігаў, і пра падтрымку ВКЛ Цвярскога княства ды паходы вялікага князя Альгерда на Маскву, і пра малавядомую гісторыю ФамінскаБеразуйскага, Вяземскага, Ржэўскага і некаторых іншых памежных княстваў. Аўтар разгледзеў «літоўскамаскоўскую» барацьбу за памежныя землі падчас войнаў канца XV — першай паловы XVI ст. і даказаў, што ў большасці выпадкаў ініцыятыва пачатку ваенных дзеянняў належала ўсходняму боку. . . „ . .
Прыведзеныя ў самім тэксце і ў якасці дадаткаў дакументы, якія маюць і «літоўскае», і «маскоўскае» паходжанне, значна ўмацоўваюць аўтарскія высновы і «прымушаюць» чытача пагаджацца з імі. Асобным раздзелам у працы прадстаўлена гісторыя Гомельскай зямлі ў «маскоўскалітоўскім супрацьстаянні». Праца аздоблена як некаторымі малавядомымі, так і новымі, выдатна складзенымі аўтарам картамі, a таксама выявамі рэшткаў межавых і абарончых збудаванняў «маскоўскалітоўскага памежжа».
У прапанаваных аўтарам уводзінах лагічна і даступна раскрыта гісторыя памежных адносін ВКЛ і ВКМ, паказаны ўплыў на міждзяржаўныя адносіны ўнутрана і знешнепалітычных фактараў, а на фарміраванне мяжы ў тым ліку геаграфічнага і прыроднага фактараў, акрэслена навуковая тэрміналогія, што ўжываецца ў працы.
Такім чынам, упершыню ў гістарыяграфіі ў працы Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» на аснове шырокай крьшіцазнаўчай базы, з выкарыстаннем значнай колькасці новых крыніц, з глыбокім навуковым аналізам на падставе найноўшай навуковай метадалогіі разгледжана пытанне фарміравання мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім у канцы XV — сярэдзіне XVI ст. Аўтар разгледзеў палітычныя, эканамічныя і ваенныя ўзаемадачыненні на памежных тэрыторыях як на міждзяржаўным, так і на мясцовым, рэгіянальным узроўні, вызначыў механізмы пабудовы і дзеяння памежнай абарончай сістэмы ВКЛ, паказаў ролю ў гэтым працэсе князёў — прадстаўнікоў мясцовых дынастый.
Навуковую, а ў пэўным сэнсе і палітычную цікавасць выклікаюць высновы, зробленыя аўтарам. Галоўная сярод іх тая, што, нягледзячы на доўгі і складаны працэс складвання мяжы паміж Беларуссю і Маскоўскай дзяржавай, на шэраг памежных войнаў, іншых найперш палітычных падзей, «літоўскамаскоўская мяжа» «ўжо з пачатку XVI ст. выяўляла дзяржаўныя межы сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гэта сапраўды дзіўна, бо вядома, што межы Беларусі складваліся не ў адпаввднасці з натуральным тэрытарыяльным развіццём або арэалам рассялення беларускага этнасу, а паводле палітычных рашэнняў. Як бы там ні было, але да сённяшняга дня працягваюць сваё існаванне межы, закладзеныя яшчэ ў пачатку XVI, а можа і ў XV ст.».
10
Віктар Цемушаў
Напрыканцы адзначым, што публікацыяй гэтай навуковай працы робіцца важны ўнёсак у гістарыяграфію гісторыі Беларусі XIV—XVI стст., у вывучэнне гісторыі адносін паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім. Манаграфія Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» стане добрым падмуркам для тых, хто пазней будзе займацца вывучэннем гісторыі нашай Бацькаўшчыны падчас знаходжання беларускіх земляў у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
Валянцін Голубеў, доктар гістарычных навук
Феномен літоўскамаскоўскага памежжа (замест уводзін)
Сотні гадоў доўжылася фарміраванне меж паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі, якія супернічалі паміж сабой за тэрыторыі, што спачатку падзялялі іх, а потым ім непасрэдна належалі , . „
Станаўленне адносін Вялікага Княства Літоўскага з Вялікім Княствам Маскоускім адбывалася паступова — ад спарадычных кантактаў да шчыльных сувязяў. I, трэба сказаць, гэтыя адносіны не заўсёды былі мірнымі. Парознаму, сваімі спосабамі і са сваімі мэтамі, але абедзве дзяржавы імкнуліся да аднаго — сабраць пад сваёй уладай рускія княствы і землі. А гэта не магло не прывесці да супрацьстаяння і канфліктаў. Нават калі ўладанні Вільні і Масквы былі падзелены вялікімі абшарамі, на якіх месціліся даволі моцныя дзяржавы (Вялікае Княства Смаленскае і інш.), за гэтыя абшары ішла барацьба: заходні і ўсходні суседзі імкнуліся ўсталяваць над імісвон кантроль ці, прынамсі, прасцерці на іх свой уплыў. У той час (другая палова XIV ст.) адкрытыя варожыя дзеянні яшчэ саступалі месца разуменню неабходнасці мірных адносін і супрацоўніцтва, што нейтралізавалі ціск з боку Залатой Арды, якой было карысна ўзаемнае аслабленне дзяржаў Усходняй Еўропы. Так, напрыклад, вядомы канфлікт паміж Альгердам і Дзмітрыем Маскоўскім 1368—1372 гг., справакаваны дзеяннямі маскоўскага боку ў дачыненні да цвярскога князя сваяка і саюзніка вялікага князя літоўскага, быў у выніку ўлагоджаны заключэннем дамовы і дына
стычным шлюбам. . .
3 канца XIV ст. літоўскамаско