• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ўскі саюз стаў яшчэ больш трывалым. Вялікі князь літоўскі Вітаўт выдаў сваю дачку Соф’ю за маскоўскага ўладара Васілія I і фактычна стаў кантраляваць яго палітыку. Літоўскі бок выкарыстаў гэтую сітуацыю, і менавіта тады да ВКЛ былі далучаны тэрыторыі, якія дагэтуль падзялялі літоўскія і маскоўскія ўладанні (Вяземскае, Смаленскае, Вярхоўскія княствы). Аднак імкненне Вітаўта распаўсюдзіць сваю ўладу яшчэ і на Пскоў і Ноўгарад прывяло да пагаршэння літоўскамаскоўскіх адносін. У выніку агульная мяжа, якая толькітолькі паўстала паміж двума вялікімі княствамі, стала зонай канфрантацыі. Вайна 1406 1408 гг., маштабны канфлікт 1445 г. і несупынныя дробныя памежныя сутычкі стваралі атмасферу пастаяннай пагрозы, чакання варожых дзеянняў з боку суседа. У сувязі з гэтым адной з найважнейшых задач урадаў абодвух канфліктуючых бакоў стала забеспячэнне абароназдольнасці меж сваіх дзяржаў.
        3 канца XV ст. ініцыятыва вядзення баявьгх дзеянняў належала ў большан ступені маскоўскаму боку. 3за шэрагу прычын (прыярытэт іншых напрамкаў знешнян палітыкі, недахоп рэсурсаў, своеасаблівасць адносін улады з усходняй ускрашан дзяржавы і г.д.) вялікія князі літоўскія вымушаны былі ісці на значныя саступкі перад прэтэнзіямі валадароў адзінай Расійскай дзяржавы, якая ў гэты час нараджалася. Тым не менш, нельга казаць, што ўлады ВКЛ не ўсвядомілі ўзроўню небяспекі з усходу і не здолелі падрыхтаваць заслон ад яе. Створаная сістэма абароны ўсходняй мяжы ВКЛ была даволі дзейснай. Яе крушэнне было звязана хутчэй з буйнымі палітычнымі няўдачамі стратэгічнага кшталту, чым з тактычнымі пралікамі у арганізацыі і функцыянаванні абарончых рубяжоў. Цягам амаль стагоддзя, пакуль існавала літоўскамаскоўская мяжа, былі вызначаныя і добра ўмацаваныя часткі памежжа ВКЛ, на якіх існавала пагроза маскоўскіх уварванняў. Вузламі абароны сталі памежныя гарадыкрэпасці, якія былі закліканы прыняць асноўны ўдар Масквы.
    
    12
    
    Віктар Цемушаў
    
        На сённяшні дзень існуе некалькі прац, непасрэднай ці ўскоснай мэтай якіх было вывучэнне заходняй мяжы Расіі або ўсходняй мяжы ВКЛ у розныя перыяды¹. Даследчыкі намагаліся адшукаць кропкі судакранання тэрыторый дзвюх дзяржаў і здзянснялі спробы рэканструкцыі лініі мяжы. Іншыя формы існавання памежжа зауважаны не былі. Перыяд да XV ст., гэта значыць час, калі сфарміравалася і амаль стагоддзе ў нязменным выглядзе існавала літоўскамаскоўская мяжа, не надта зацікавіў спецыялістаў. Нібыта зза недахопу крыніц, а на самой справ’е — зза звыклага ўяўлення пра мяжу як пра лінію, што вызначае граніцы дзяржаўнай тэрьіторыі, адбывалася адмаўленне ад вывучэння адной з найважнейшых праблем ва ўзаемаадносінах дзвюх дзяржаў. Даследчыкі не звярталі ўвагі на спецыфічныя асаблівасці памежнай зоны дзвюх дзяржаў, не высвятлялі прычын яе стабільнасці і не разглядалі ўплыў характару мясцовасці, дзе праходзіла мяжа, на паводзіны абодвух бакоў — гэта значыць на мерапрыемствы па ахове дзяржаўнай мяжы або дзеянні з намерам перасячы мяжу і парушыць тэрыятарыяльнае адзінства суседняй дзяржавы. Прыродныя асаблівасці ператваралі адны адрэзкі мяжы ў непрыступныя рубяжы або, прынамсі, у нязручныя для вядзення баявых дзеянняў раёны, a іншыя —у адкрытыя для пранікнення і хуткага перасоўвання войскаў мясціны. На апошнія і вымушаны былі звяртаць асаблівую ўвагу ўлады ВКЛ.
        Такім чынам, не ўся лінія літоўскамаскоўскай мяжы мела патрэбу ў мерапрыемствах па ўмацаванні. На даволі значных адлегласцях мяжу ўмоўна вызначалі шырокія палосы неасвоеных зямель, лясная і забалочаная бездараж, непераадольныя для вайсковых адзінак. Для ўварванняў звычайна выбіраліся зручнейшыя напрамкі, дзе можна было забяспечыць перамяшчэнне і, часткова, утрыманне вялікай колькасці людзей.                                            ’
        Цалкам верагодна, у некаторых выпадках маскоўскія ўлады свядома падтрымлівалі існаванне своеасаблівай буфернай зоны паміж уладаннямі дзвюх вялікіх княстваў. Для ілюстрацыі гэтага сцверджання можна звярнуцца да аналогіі з фарміраваннем новага ўчастка літоўскамаскоўскай мяжы ў раёне Полацка, захопленага войскамі Івана 1 рознага ў 1563 г. Паводле Р. Гейдэнштэйна, які карыстаўся інфармацыяй відавочцаў для апісання падзей так званай Маскоўскай вайны 1578—1582 гг., маскоўскі цар пасля захопу Полацка на працяіу ўсяго часу свайго панавання пакідаў неузаранымі і незаселенымі палі з левага боку рэк Дзвіны і Дзісны, «а з прычыны таго на гэтай урадлівай глебе выраслі шматлікія і вельмі густыя пушчы»². Таксама і па другі бок Дзвіны ад Віцебска, Веліжа і Суража «масквіцяне, як гэта рабілі і ў іншых месцах, знарок далі разрасціся непраходным лясам; бо ў іх такі звычай, што яны пакідаюць зямлю, суседнюю з непрыяцелем, на працягу некалькіх міль цалкам неапрацаванай і незаселенай; частыя дрэвы, якія па неабходнасці вырастаюць
    
        NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1: Granica Moskiewska w epoce Jagiellonskiej. Lwow—Warszawa, 1922; Петрунь Ф. Східна межа Велнкого Князівства Лнтовського в 30х роках XV сторіччя // Збірннк Історнчнофілологічного відділу УАН. Ювілейннй збірннк на пошану акад. М.С. Грушевського. Кнів, 1928. № 76. Ч. I. С. 165168; Godziszewski W Granica polskomoskiewska wedle pokoju polanowskiego (wytyczona w latach 1634—1648) // Prace komisji Atlasu historycznego Polski. Z. III. Krakow, 1935. S. 196; Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн в XVI в. в связн с ее отношеннямн с Велнкнм княжеством Лнтовскнм н Речью Посполнтой: Днсс. ... канд. нстор. наук. М., 1970; яна ж. Рославльскнй уезд в XVI в. // Матерналы по нзученню Смоленской областн. Вып. VIII. М., 1974. С. 165_193Фр^йузова Е Б К нсторнн формнровання западной граннцы Росснн. Смоленскнй участок’ 1678—1772 годы // Проблемы нсторнческой географнн Росснн. Вып. 1. Формнрованне государственной террнторнн Росснн. М., 1982. С. 190—201 і інш.
       ²  Гейденштейн Р. Запнскн о московской войне. СПб., 1889. С. 49.
    
    Наўсходняй мяжы Вялікага КнястваЛітоўскага
    
    13
    
    на свабоднай глебе, і густыя лясы затым утвараюць нейкага роду апору супраць непрыяцеля; і яны (лічаць) сябе ў бяспецы ад варожых набегаў, як хутка з усіх бакоў атачаюць сябе наколькі можна бясплоднымі пусткамі»³. Акрамя таго, у такіх лясах ладзіліся завалы і засекі, якія страхавалі крэпасці, што былі непадалеку, ад раптоўнага нападу ворага і служылі ўмацаваннямі, «больш надзейнымі. чым якая бы ні была сцяна»⁴. „ . .
       Такім чынам, палосы некранутых зямель у некаторай ступені гарантавалі цэласнасць і непарушнасць літоўскамаскоўскай мяжы. Даследчыкі даўно звярнулі увагу на тое, што ўсходняя мяжа ВКЛ XV ст. складаная для рэканструкцыі ’. Прычына гэтаму — не толькі вядомае маўчанне крыніц, але і размытасць лінп мяжы, якая натуральна вынікае са спецыфікі самой памежнай зоны.
       Тое што літоўскія і маскоўскія ўладанні доўгі час не ўступалі паміж сабон у непасрэдны кантакт, не падштурхоўвала абодва бакі да імкнення вызначыць лінію міждзяржаўнай мяжы. Для гэтага не было ні магчымасці, ні неабходнасці. Можна ўмоўна вылучыць наступныя «глухія» ўчасткі памежжа, на якіх паласа незанятых зямель доўгі час дзяліла тэрыторыі дзвюх дзяржаў: 1) Ржэўскі (паміж Ржэускан зямлен, якая з канца XIV ст. амаль увесь час належала Маскве, і Таропецкім паветам, Ьельскім княствам, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ); 2) Мажайскавяземскі (у асноўным, паміж Мажайскай зямлёй, уладаннем удзельных маскоўскіх князеў, і Вяземскш княствам, сукупнасцю вотчын мясцовых і прышлых князёў, падданых вялікага князя літоускага), 3) рэгіён Павугор’я (паміж мядынскімі, калужскімі і іншымі маскоўскімі памежнымі тэрыторыямі і вяземскімі, смаленскімі і верхняокскімі землямі ВКЛ); 4) Верхняокскі рэгіён (у асяродку астраўкоў улады ВКЛ — Мцэнскага і Любуцкага намесніцтвау, аточаныхуладаннямі так званых вярхоўскіх князёў, што суседзілі з тульскімі, ялецкімі і інш і сталі на пачатку 60х гг. XV ст. маскоўскімі землямі).
        Характэрна, што ржэўскі ўчастак мяжы, нягледзячы на тое, што быу вьіразна вызначаны ў маскоўскалітоўскай дамове аб вечным міры 1449 г., да канца XV ст. заставаўся адасобленым і амаль не зазнаваў канфліктаў’. Толькі каля 14аУ г. намеснік ржэўскай воласці Усялук Васілій Давыдавіч захапіў частку таропецкан воласці Дубны'.
        Паласа, якая падзяляла мажайскія і вяземскія землі, знікла да канца XV ст. дзякуючы асваенню з маскоўскага боку⁸. Непасрэдны кантакт з тэрыторыяй ВКЛ не
    
    з Гейдешптбйн Р. Запнскн о московской войне. С. 116.
    
    ⁴ Тамсама. С. 118.
    
    ⁵ NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 81; Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн в XVI в. С. 6.
    
    ⁶ Пра ржэўскі ўчастак маскоўскалітоўскай мяжы гл.: Темушев В.Н. Ржевскнй участок лнтовскомосковской граннцы в конце XIV  начале XVI в. // Матерналы по археологнн Беларусн. № 14. Памятннкн эпохн железа н средневековья Беларусн. К 60летню О.Н. Левко. Мннск, . С. 241—250.
    
      ’ Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т I // Сборннк ймператорского Русского йсторнческого обіцества. Т. 35. СПб., 1882. № ». с. з . Захоп часткі воласці Дубны адбыўся, верагодна, задоўга да скаргі, якая паступіла ў Маскву у 1489 г.
    
      ⁸    Пра мажайскавяземскі ўчастак маскоўскалітоўскай мяжы гл.: Темушев В. Н. Пернферннные
         княжества в снстеме обороны ВКЛ: на прнмере Вяземского княжества // Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага Княства Літоўскага: матэрыялы міжнар. навук. канф., I родна, 23 25 крас. 2004 г. Мінск, 2007. С. 95—102; Ён жа. К вопросу о московсколнтовскон граннце в XV в. (Владення князей Крошннскнх) // Ruthenica. VI. Кнев, 2007. С. 299—307.
    
    14
    
    Віктар Целіушаў
    
    спыніў маскоўскіх служылых людзей. Пачаліся захопы вотчын князёў Крошынскіх 1 лінскіх і уласна Вяземскіх. Верагодна, улады ВКЛ недаацанілі небяспеку, якая набліжалася з усходу ад Вязьмы, разлічваючы на натуральную абарону мяжы і у пэунан ступені, на актыўнасць мясцовых землеўласнікаў. У выніку служылыя людзі маскоускіх удзельных князёў у сваім прасоўванні ўглыб Вяземскага княства практычна не сустрэлі ніякіх перашкод.
        Існуе сведчанне аб правядзенні літоўскамаскоўскай мяжы на пачатку XV ст уÐ