• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
     літоўскамаскоўскай мяжы? Звычайна міждзяржаўныя пагадненні багаты геаграфічнай наменклатурай. У адносінах паміж двума дагаворнымі бакамі патрабавалася дакладнасць у вызначэнні агульнай мяжы. Неакрэсленасць, двухсэнсоўнасць таго ці іншага пункта дамовы магла пазней стварыць падставы для тэрытарыяльных прэтэнзій, прывесці да захопаў, канфрантацыі і, урэшце, вайны. У гэтай сувязі змест абедзвюх дамоў (1449 і 1494 гг.) можа выклікаць здзіўленне. Далучэнне да Масквы Вяземскага княства ў
    
    ¹¹ ПСРЛ. Т. XVII. М., 2008. Стб. 520; Карамзнн Н.М. йсторня государства Росснйского. Т. V М., 1993. С. 106.
    
    ¹² Темушев В.Н. Река Угра — вековой страж московсколнтовской граннцы. С. 306—307; Темушев В.Н. Западная граннца Велнкого Княжества Московского к 1380 г. С. 96.
    
    ¹³ Шеламанова Н.Б. Образованне западной частн террнторнн Росснн. С. 6.
    
    ¹⁴ Тамсама. С. 9.
    
    ¹⁵ Любавскнй М. К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. Вкладыш.
    
    ¹⁶ NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 81.
    
    20
    
    Віктар Цемушаў
    
    1494 г. са складу ВКЛ павінна было суправаджацца дакладным пералікам валасцей апошняга, пералік вяземскіх князёў, якія перайшлі разам са сваімі вотчынамі на бок Масквы і г.д. Але гэтага мы не назіраем. Фармулёўка граматы: «Так же мне, велнкому кн(я)зю Александру, не вступатнс(я) в тебе і в твонх детен у вашу отчнну, в город у Вязму, і в городы, і в волостн, во всн землн і воды Вяземскне, что к Вязме потягло, нн кн(я)зен мне вяземскнх к себе не прннматн»¹⁷, — выглядае надзвычай недастатковай. Гэты артыкул моцна кантрастуе з прыведзенай вышэй у дакуменце дэлімітацыяй участка ржэўскай мяжы¹⁸. Але так падаецца толькі на першы погляд. Крайняя беднасць асноўнай крыніцы вывучэння літоўскамаскоўскай мяжы другой паловы XV ст. у некаторых выпадках была цалкам абгрунтаванай і сведчыла пра тое, што неабходнасці вызначаць дакладную працягласць той або іншай тэрыторыі, якая далучалася да Масквы ці заставалася ва ўладанні Вільні, не існавала. У выпадку з Вязьмай усё тлумачыцца проста: увесь масіў Вяземскага княства, цалкам, без выключэнняў перайшоў да Масквы. Гэты факт, між іншым, пацвярджаецца ў пасольскіх прамовах такой фразай маскоўскіх баяр, якія звярталіся да літоўскіх паслоў: «...нно Вязме всей прнгож бытн за нашнм государем»¹⁹. Відавочна, што апісанне ў дамове вяземскай тэрыторыі было залішнім.
       Такім чынам, калі ёсць перакананасць у пэўнай кампактнасці далучанай да Масквы тэрыторыі, мы можам прыцягнуць да вывучэння літоўскамаскоўскай мяжы значна большую колькасць крыніц, чым дзве дамованыя граматы. Мэтай становіцца вызначэннё тэрыторый і меж асобных тэрытарыяльных фарміраванняў у складзе ВКЛ або Вялікага Княства Маскоўскага. Магчымасці рэканструкцыі літоўскамаскоўскай мяжы другой паловы XV ст. значна пашыраюцца.
       Акрамя таго, памятаючы пра цэласнасць маскоўскіх тэрытарыяльных здабыткаў, паводле граматы 1494 г. мы можам меркаваць не толькі пра мяжу, усталяваную падчас заключэння дамовы, але і пра яе ж, але ў ранейшы перыяд. Неабходна толькі адняць ад уладанняў Масквы яе новыя здабыткі. Вызначэнне заходніх і ўсходніх меж аднаго Вяземскага княства дазваляе прасачыць літоўскамаскоўскую мяжу на некаторым прамежку да і пасля 1494 г. Аднак трэба дакладна ведаць, якія тэрыторыі ў канкрэтны час належалі Маскве, а якія былі новымі здабыткамі, бо ў тэксце дамовы 1494 г. прадстаўлены суцэльны пералік уладанняў, што прызнаваліся маскоўскімі.
       Няведанне геаграфіі рэгіёна таксама можа прывесці да памылковых высноў. Напрыклад, даволі лёгка можна атаясаміць такія разанскія населеныя пункты і'раматы 1494 г., як Рослаўль і Мсціслаў, з гарадаміцёзкамі ў глыбіні ВКЛ (што адбывалася даволі часта ў працах гісторыкаў XIX ст. і разпораз сустракаецца ў сучасных даследаваннях)²⁰.
       Першай дамовай, якая вызначыла існаванне літоўскамаскоўскай мяжы і сферы ўплыву ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне дзвюх найбуйнейшых дзяржаў, было «перемнрье вечное» ад 31 жніўня 1449 г., заключанае паміж вялікім князем маскоўскім Васіліем II Васільевічам і каралём польскім і вялікім князем літоўскім Казімірам
    
    ¹⁷ ДДГ. № 83. С. 330.
    
    ¹⁸ Тамсама. С. 329.
    
    ¹⁹ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 119.
    
    ²⁰ Гл., напрыклад: NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 81. Сучасны даследчык літоўскамаскоўскіх адносін М.М. Кром папракае гісторыка сярэдзіны XIX ст. І.В. Турчыновіча, што той саступіў па міры 1494 г. Расіі Мсціслаў. Але на самой справе так і было, толькі горад гэты быў не смаленскі, а іншы — былы разанскі (Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. Пограннчные землн в снстеме руссколнтовскнх отношеннй конца XV — первой третн XVI в. М., 2010. С. 12). Тут, праўда, неабходна дадаць, што І.В. Турчыновіч, безумоўна, меў на ўвазе смаленскі Мсціслаў (Турчнновнч Н.В. Обозренне нсторнн Белорусснн с древнейшнх времен. Мннск, 2006. С. 132).
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    21
    
    Ягайлавічам²¹. Абодва вялікія княствы (Маскоўскае і Літоўскае) толькітолькі пазбавіліся ад унутраных канфліктаў, усталявалі адзінадзяржаўе і пачалі ўзмацняць сваё становішча на міжнароднай арэне. Безумоўна, адным з галоўных супольных мерапрыемстваў было ўсталяванне агульнай мяжы з адначасовай спробай вызначыць залежныя тэрыторыі.
       Дамову 1449 г. можна ацэньваць як своеасаблівы рубеж, пасля якога ўзаемная экспансія дзвюх дзяржаў на ўсходнеславянскія землі прыпынілася. Аднак значэнне дамовы глыбейшае. У ёй дэкларавалася размеркаванне сфер уплыву паміж дзвюма найбуйнейшымі дзяржавамі Усходняй Еўропы. Набліжалася завяршэнне працэсу аб’яднання «рускіх» зямель двума цэнтрамі. У поўнай меры два лідары вырашалі лёс пакуль незалежных дзяржаў, якім было наканавана стаць здабычай больш магутных суседзяў.
       У 1449 г. адбываўся пэўны пералом у стасунках паміж дзяржавамісуперніцамі, калі імкненне да пашырэння на захад (для Вялікага Княства Маскоўскага) і на ўсход (для Вялікага Княства Літоўскага) непазбежна вяло да вайсковага канфлікту. Да канца XV ст. поўнамаштабных войнаў паміж Вялікім Княствам Маскоўскім і ВКЛ, па сутнасці, не вялося. Лакальныя сутыкненні тэрытарыяльных інтарэсаў (зза Ржэўскай зямлі, верхняокскіх зямель і інш.), канечне, мелі месца. Існавалі і пэўныя абгрунтаваныя традыцыяй прэтэнзіі на некаторыя рускія княствы і землі. Аднак доўгі час паміж Масквой і Вільняй існаваў значны буфер яшчэ не размеркаваных тэрыторый. Таму ў стасунках паміж Вялікімі Княствамі панавала імкненне да саюзу перад тварам агульнага ворага — Арды. Саюзныя адносіны былі замацаваны дынастычнымі шлюбамі. Некаторы час Вялікае Княства Маскоўскае знаходзілася ў рэчышчы палітыкі вялікага князя літоўскага Вітаўта. Менавіта тады Масква здала свае пазіцыі ў Смаленску, Вязьме, Верхняокскіх княствах, фактычна не ўмешвалася ў дзеянні войскаў ВКЛ супраць Ноўгарада і Пскова. Урэшце, у другой чвэрці XV ст. увага абедзвюх дзяржаў была адцягнута ўнутранымі праблемамі. I вось у 1449 г. адбыліся сур’ёзныя змены палітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе. Дзве найбуйнейшыя дзяржавы ўпарадкавалі свае адносіны і размеркавалі сферы панавання. Пазней, як высветлілася, далёка не ўсе ўмовы «вечнага» міру выконваліся, і найперш маскоўскім бокам. На гэта былі шматлікія прычыны, адна з якіх — недастатковая ўвага цэнтральнай літоўскай улады да сваіх усходніх меж, занядбанне Казімірам IV інтарэсаў ВКЛ.
       Размеркаванне зон маскоўскага і літоўскага ўплываў ва Усходняй Еўропе ў некаторым сэнсе спыніла і завяршыла працэс аб’яднання «рускіх» зямель Масквой і Вільняй. Па сутнасці, дамова 1449 г. не выклікала значных змен маскоўскалітоўскай мяжы, яна толькі акрэсліла мяжу, што існавала да гэтага часу. Дакладна апісваўся толькі невялікі не размежаваны да таго часу кавалак Ржэўскай зямлі.
       Неабходнасць дакладнага вызначэння меж Ржэўскай зямлі стала актуальнай, верагодна, толькі ў сярэдзіне XV ст. Да гэтага часу Ржэва²² часта пераходзіла з рук у рукі паміж Масквой, Вільняй і Цвер’ю²³. Акрамя таго, унутраныя праблемы ў
    
    ²¹ Духовные н договорные грамоты велнкнх н удельных князей XIV—XVI ст. (далей: ДДГ). М.; Л., 1950. № 53. С. 160—163; LM. Кп. 5. № 78.1. С. 131—133; № 136. С. 251—254.
    
    ²² Так тады называўся горад Ржэў, што вядома паводле крыніц разгляданага часу.
    
    ²³ Пра гісторыю барацьбы за Ржэву гл.: Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе (Ржева н ее волостн в XIV—XV ст.) // йсторня СССР. 1984. № 6. С. 149—162; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII—XV ст. вне СевероВосточной Русн // Средневековая Русь. Вып. 5. М., 2004. С. 138—143; Темушев В.Н. Начало складывання московсколнтовской граннцы. Борьба за Ржевскую землю // Росснйскне н славянскне нсследовання: Сб. науч. статей. Вып. 1. Мннск, 2004. С. 71—80.
    
    22
    
    Віктар Цемушаў
    
    Вялікіх княствах Маскоўскім і Літоўскім у другой чвэрці XV ст. доўгі час не давалі магчымасці звяртаць увагу на наяўныя памежныя пытанні. Няпэўнасць уладання Ржэвай не спараджала клопату пра яе тэрытарыяльнае ўладкаванне і межы.
       Як высвятляецца, для рэканструкцыі ўсяго ржэўскага ўчастка літоўскамаскоўскай мяжы фрагмента граматы 1449 г., паўторанагаў 1494 г., недастаткова. Пачатковы і канцавы адрэзкі гэтай мяжы адсутнічаюць. Іх дапамагаюць удакладніць, здавалася б, другасныя дадзеныя з пасольскіх прамоў князя Цімафея Уладзіміравіча Масальскага (падрабязнае апісанне захопленай усялукскім намеснікам часткі суседняй таропецкай воласці Буец)²⁴ і развадной граматы вялікага князя Івана III удзельнаму волацкаму князю Барысу Васільевічу (апісанне рубяжа ржэўскай воласці Усялук з наўгародскай воласцю Лапасціца)²⁵. Такім чынам вызначаецца месца стыку літоўскай, маскоўскай і наўгародскай меж на паўночным захадзе маскоўскіх уладанняў, даказваецца адасобленасць (да 1478 г.) Ржэўскай зямлі ад асноўнай тэрыторыі Вялікага Княства Маскоўскага, выяўляецца спецыфіка ржэўскай мяжы, якая праходзіла па забалочанай і лясістай мясцовасці, з прычыны чаго нават у актах яна была акрэслена толькі ўмоўна²⁶.
       Верагодна, да 1449 г. заходняя ржэўская мяжа не была ўсталявана на ўзроўні міждзяржаўных пагадненняў. Тым не менш, ужо да сярэдзіны XV ст. склÐ