• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ¼енн нздання первого лнтовского статута. М., 1892. С. 286_287.
        Сндоренко Б.й. Землн восточной Беларусн во внешней полнтнке Велнкого Княжества Лнтовского н Московского княжества в 1500—1537 годах: Днсс. ... канд. нстор. наук. Мінск, 2005. С. 72—83.
        Паводле Р. Гейдэнштэйна, «у напрамку да Пскова і Лукаў амаль на сто міляў прасціраліся густыя і непраходныя лясы» (Гейденштейн Р. Запнскн о московской войне. С. 62).
    
    Раздзел I.
    Фарміраванне і змены літоўскамаскоўскай мяжы ў сярэдзіне XIV — першай трэці XVI ст.
    
      Перш чым пачаць непасрэдны разгляд канкрэтных участкаў літоўскамаскоўскага памежжа, неабходна зрабіць агульны агляд гісторыі ўзнікнення і развіцця тэрытарыяльных сувязяў Вялікіх Княстваў Маскоўскага і Літоўскага з другой паловы XIV да пачатку XVI ст. Так будзе прасцей разабрацца з даволі складанымі для ўспрыняцця тэрытарыяльнымі зменамі, што адбываліся ў асобных рэгіёнах, якія ВКЛ спачатку здабыла, але потым пакрысе саступіла маскоўскаму боку.
      Тэрыторыі Вялікіх Княстваў Маскоўскага і Літоўскага доўгі час усяго толькі судакраналіся ў некаторых месцах. Фарміраванне ж агульнай лініі літоўскамаскоўскай мяжы адбываецца на пачатку XV ст., калі ВКЛ здабыла на ўсходзе вялізную тэрыторыю, якая складалася з Вялікага Княства Смаленскага, Вяземскага княства і комплексу так званых Вярхоўскіх (Верхняокскіх) княстваў. У выніку літоўскія ўладанні шчыльна наблізіліся да маскоўскіх і, такім чынам, склалася літоўскамаскоўская мяжа, якая праіснавала потым без істотных змен амаль стагоддзе (да вайны 1486—1494 гг.)¹.
      Але і да гэтага часу паміж дзвюма дзяржавамі, з уласцівай ім актыўнай палітыкай збірання «рускіх» зямель, узнікалі тэрытарыяльныя сувязі. 3 сярэдзіны XIV ст. інтарэсы абодвух бакоў перасякаліся ў Ржэўскай зямлі і на некаторых тэрыторыях у раёне Верхняй Акі (Серанск — супольнае літоўскамаскоўскае ўладанне², Любуцк і Казельск — кароткатэрміновыя маскоўскія трыманні), ішла барацьба за ўплыў на Смаленскае і Бранскае княствы, што падзялялі дзяржавы. Яшчэ ў сярэдзіне XIV ст. паміж маскоўскімі князямі Сямёнам Іванавічам, а потым Іванам Іванавічам, з аднаго боку, і літоўскім князем Альгердам, з другога, былі заключаны пагадненні, асноўным зместам якіх, відавочна, было размеркаванне сфер уплыву ў рускіх землях³. Ужо
    
    ¹ Пра датаванне першай маскоўскалітоўскай памежнай вайны гл.: Цемушаў В.М. «Вайна падчас міру». Першая памежная вайна ВКЛ з Масквою (1486—1494) // Беларускі гістарычны агляд. Мінск, 2008. Т. 15. Сш. 1/2. С. 15—19.
    
    ² Унікальныя звесткі пра мястэчка Серанск як супольнае літоўскамаскоўскае ўладанне змяшчаюцца ў пасольскіх кнігах канца XV стагоддзя. Літоўскія паслы выказалі жаданне аднавіць сітуацыю, што існавала ў сярэдзіне XIV ст.: «...как было прн Олгерде; нно половнна Серенска была велнкого князя, а половнна к Лнтве» (Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм. Т. I. № 24. С. 120).
    
    ³ Тэкст іх не захаваўся і невядомы. Дамова Сямёна Іванавіча з Альгердам была заключана ў 1352 г. Тады «Князь де велнкнн Семен йвановнч, не оставя Олгордова слова, мнр взял, a послы отпустнл с мнром» (ПСРЛ. Т. XV М., 2000. Стб. 60—61). Пра існаванне другой літоўскамаскоўскай дамовы сярэдзіны XIV ст. сведчыць вопіс архіва Пасольскага прыказу 1627 г.: «Тетратка, а в ней пнсаны спнскн с докончальные грамоты велнкого князя йвана йвановнча с велнкнм князем Ольгердом н з братом ево co князем Кестутьем; да тут же протнв того н Ольгердова грамота докончалная к велнкому князю йвану йвановнчу, а которого года, н того не напнсано» (Опнсь архнва Посольского прнказа 1626 года. Ч. 1. М., 1977. С. 33. Аналіз лёсу сшытка з 12цю маскоўскалітоўскімі і літоўскамаскоўскімі дамовамі XIV ст., а таксама ўдакладненне даты складання вопісу архіва Пасольскага прыказу пасля пажару ў траўні 1626 г.
    
    18
    
    Віктар Цемушаў
    
    тады, як сцвярджаў князь Сямён Іванавіч Рапалоўскі ў канцы XV ст., было вырашана, «что прн ннх прнслухало к нашему государьству, к Велнкому Княжству [Маскоўскаму — В.Ц.], н к нх государьству, к Велнкому Княжству Лнтовскому»⁴. Літоўскаму боку прапаноўвалася вярнуцца да тэрытарыяльнага падзелу, які склаўся паўтара стагоддзі таму, і на такіх умовах заключыць пагадненне («по тому с ннм [вялікім князем літоўскім Аляксандрам — В.Ц.] хотнм любвн н докончанья н доброго пожнтья»)⁵. Зразумела, маскоўскаму боку было вельмі пажадана вярнуцца да таго становішча, пры якім Смаленск і Бранск былі ў сферы яго ўплыву⁶. Успаміны пра некалі існуючае размежаванне сфер уплыву паміж Масквой і Вільняй служылі абгрунтаваннем маскоўскіх прэтэнзій на многія землі ВКЛ. Характэрна, што гэтыя прэтэнзіі сапраўды мелі падставы, абапіраліся на традыцыю, гістарьгчную рэчаіснасць XIV ст., і літоўскі бок не мог іх адмаўляць.
       У другой палове XTV ст. пры літоўскіх валадарах Альгердзе Гедымінавічы і Ягайле Альгердавічы быў складзены шэраг дамоў з маскоўскім вялікім князем Дзмітрыем Іванавічам, які дзейнічаў супольна з удзельным серпухаўскім князем Уладзімірам Андрэевічам Храбрым'. Аднак у дамове 1372 г., якая захавалася да нашых часоў, зусім нічога не сказана пра размеркаванне тэрыторый паміж дзвюма Вялікімі Княствамі. У вярхоўях Волгі і Акі літоўскія і маскоўскія ўладанні час ад часу ўжо судакраналіся (Ржэва, Серанск), існавалі таксама пэўныя прэтэнзіі абодвух бакоў на ўплыў у рускіх княствах і землях, якія падзялялі іх, аднак сама па сабе літоўскамаскоўская мяжа ў той час яшчэ не сфарміравалася⁸.
       Вядома пра існаванне дамовы Вітаўта з Васіліем I, якая была заключана 4 верасня 1407 г.⁹. Змест яе захаваўся толькі ў фрагментах¹⁰, але склалася памылковае
    
       гл.: Кучкнн В.А. Договорные грамоты московскнх князей XIV ст.: внешнеполнтнческне договоры. М., 2003. С. 119—120, 119. Прнм. 3). Відавочна, грамата адносілася да перыяду паміж 1353—1359 гг. —у гэты час маскоўскім князем быў Іван Іванавіч Красны. Пра распаўсюджванне маскоўскага ўплыву ў сярэдзіне XIV ст. на Смаленскае і Чарнігаўскае княствы гл.: Флоря Б.Н. Ворьба московскнх князей за смоленскне н черннговскне землн во второй половнне XIV ст. // Проблемы нсторнческой географнн Росснн. Вып. 1. Формнрованне государственной терряторнн Росснн. М., 1982. С. 65—67.
    
    ⁴ СНРНО. Т. 35. № 24. С. 114—115.
    
    ⁵ Тамсама. С. 115.
    
    ⁶ Флоря Б.Н. Борьба московскнх князей за смоленскне н черннговскне землн. С. 61—65.
    
    ’  Опнсь архнва Посольского прнказа 1626 года. Ч. 1. М.,1977. С. 34—35. Захавалася толькі адна
        літоўскамаскоўская дамова 1372 г. (ДДГ. № 6. С. 21—22; Кучкнн В.А, Договорные грамоты московскнх князей XIV ст. С. 119—120).
    
    ⁸ Темушев В.Н. Западная граннца Велнкого княжества Московского к 1380 г. // Кулнковская бнтва в нсторнн Росснн: Сб. ст. Тула, 2006. С. 82—109.
    
    ⁹ Дата 4 верасня пазначана ў самой грамаце. Г.Л. Харашкевіч, якая знайшла і надрукавала невядомыя раней дакументы, зрабіла выснову пра заключэнне дамовы менавіта ў 1407 г. Гэта добра спалучаецца з летапіснымі звесткамі. У Васкрасенскім летапісе паведамляецца, што ў «Спасов день» (1, 6 або 16 жніўня) маскоўскае войска выйшла супраць Вітаўта, спаліла горад Дзмітравец на р. Угры і каля Вязьмы сустрэлася з сіламі Вітаўта. «й ту вземшн перемнріе разыдошяся». Следам у летапісе, пад датай 14 верасня, ідзе аповед пра смерць князя Юрыя Святаславіча Смаленскага (ПСРЛ. Т. VIII. М., 2001. С. 81; Хорошкевнч А.Л. Документы начала XV ст. о руссколнтовскнх отношеннях // Культурные связн Росспн н Польшн XI—XX ст. М., 1998. С. 47, 51).
    
    ¹⁰ Хорошкевнч А.Л. Документы начала XV ст. С. 39—47. На с. 51—52 прыведзены ацалелы фрагмент дамовы 1407 г.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 19
    
    меркаванне, адлюстраванае ў Хроніцы Быхаўца і падхопленае М.М. Карамзіным, пра тое, што з таго часу ўсталявалася літоўскамаскоўская мяжа ўздоўж р. Угры¹¹. Насамрэч нішто не сведчыць пра такога кшталту тэрытарыяльнае размежаванне паміж Масквой і Вільняй на пачатку XV ст., тым больш што нават у другой палове XV ст. маскоўскія ўладанні займалі толькі нізоўі р. Угры¹².
       3    другой паловы XV ст. вядомы дзве маскоўскалітоўскія дамовы, якія, на думку даследчыкаў, павінны былі вызначыць памежную лінію між дзвюма найбуйнейшымі дзяржавамі Усходняй Еўропы. Але, на жаль, за невялікім выключэннем, сведчанні пра літоўскамаскоўскае памежжа як у пагадненні ад 31 жніўня 1449 г., так і ў грамаце ад 5 лютага 1494 г. практычна адсутнічаюць. У свой час гэта стала падставай для таго, каб адмовіцца ад рэканструкцыі літоўскамаскоўскай мяжы другой паловы XV ст.
       Так, выдатная даследчыца заходняй мяжы Расіі XVI ст. Ніна Барысаўна Шаламанава ў прадмове да свайго дысертацыйнага даследавання пісала: «Безумоўна, адпраўной датай даследавання трэба было б узяць 1494 г. — год першага дамоваа адзінай Расійскай дзяржавы з Літвой — «вечнага міру» 1494 г. Аднак крыніцы не дазваляюць у наш час з неабходнай дакладнасцю ўсталяваць тэрыторыю заходніх расійскіх абласцей у канцы XV ст. Але досыць вызначанай заходняя мяжа Расіі вымалёўваецца ўжо для пачатку XVI ст. — па перамір’і 1503 г.»¹³. Таксама і даследчыкі тэрыторыі і меж ВКЛ другой паловы XV ст. (на гэта звярнула ўвагу Н.Б. Шаламанава) не здолелі вызначыць яго ўсходнія межы больш ці менш выразна¹⁴. М.К. Любаўскі наогул не адлюстраваў літоўскамаскоўскую мяжу сярэдзіны і канца XV ст. на сваёй карце да працы пра тэрытарыяльнае ўладкаванне і кіраванне ВКЛ¹⁵, Я. НатансанЛескі — польскі даследчык літоўскамаскоўскай мяжы — лічыў, што „trudno dzisiaj rozgraniczyc je dokiadnie na mapie»¹⁶.
       Такім чынам, ужо некалькі пакаленняў гісторыкаў лічылі невырашальнай праблему рэканструкцыі літоўскамаскоўскай мяжы другой паловы XV ст. Даследчыкі, якія спрабавалі акрэсліць мяжу, зыходзілі з адзінага падыходу — адшукаць усе неабходныя звесткі ў тэксце саміх дамоў. Але адзначаныя дакументы ў гэтым плане былі малакарыснымі. У іх, за некаторымі выключэннямі, немагчыма знайсці неабходных арыенціраў для дакладнага фіксавання лініі літоўскамаскоўскай мяжы. Адсутнасць падобнай інфармацыі была прычынай для адмовы ад далейшага даследавання.
       Чым жа было выклікана на першы погляд беспадстаўнае маўчанне дакументаў, з якіх упершыню можна даведацца пра існаванне