На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
·доуж ракі УгрьЛ Магчыма, пагадненне з такой умовай сапраўды было заключана паміж Вітаутам і Васіліем I у 1408 г.¹⁰. Аднак землі на левабярэжжы Угры ў той час япічэ не былі падзелены. Большая іх частка з цягам часу адьгшла да літоўскага боку. Ужо у сярэдзіне XIV ст. раён Павугор’я стаў актыўна выкарыстоўвацца для зручнага і хуткага перакідвання войскаў. На пачатку XV ст. з далучэннем Вялікага Княства Смаленскага і Вярхоўскіх княстваў сюды прасунулася мяжа ВКЛ, і неўзабаве падчас літоускамаскоускай вайны 14061408 гг„ у яе абароне выявіліся сур’ёзныя прарэхі. рыродныя умовы (мноства даволі буйных рэк, лясны характар мясцовасці) быццам бы павшны былі абараняць непарушнасць мяжы, але здаўна пракладзеныя дарогі а таксама зручныя брады і пераправы праз Угру, прытокі Угры і нават Аку стваралі сур езную пагрозу прарыву войскаў суперніка ва ўнутраныя раёны ВКЛ¹¹. Асаблівую занепакоенасць павінна было выклікаць вусце р. Угры тут адгаліноўвалася дарога ад Калуп на Вязьму, Бранск і да шэраіу цэнтраў Верхняокскага рэгіёна (Варатынск Іерамышль ды інш.). Аднак у ніжнім цячэнні р. Угры маскоўскія і літоўскія ўладанні сутыкаліся і далей межавалі на значнай адлегласці ўздоўж р. Акі. Таму гэты ўчастак мяжы трэба разглядаць асобна.
Памежныя дачыненні ў раёне Вярхоўскіх княстваў былі абумоўлены блізкасцю стэпу і небяспекай, якая сыходзіла адтуль, а таксама існаваннем напаўсамастойных уладанняу патэнцыяльна ненадзейных вярхоўскіх князёў. Апора вялікакняжацкай улады у рэпене цэнтры намесніцтваў — служылі ў якасці памежных фарпостаў a разам з тым выконвалі функцыю кантролю над паводзінамі наравістых васалаў. Пра тггт ⁶ Т° Н¹ быЛ° мяжу’ наватУ форме паласы адчужанай зямлі, паміж падуладнымі тэрыторыямі і толькітолькі прасунутымі за Аку маскоўскімі ўладаннямі гаварыць складана. Тут панавалі татарскія орды, а рэальная ўлада Масквы ў XV ст. распаусюджвалася на тэрыторыі, якія знаходзіліся непадалёку ад Акі, «берага». 1 аксама і падкантрольныя ВКЛ землі пад татарскім націскам ўсё болей адступалі бліжэн да Акі. У занядбанні знаходзіліся Навасіль і Стары Варатынск — былыя сталіцы Вярхоўскіх княстваў. Яшчэ адным палітычным суб’ектам, які адыгрываў пэуную ролю ў жыцці рэгіёна, было Вялікае Княства Разанскае. У другой палове XV ст. яно трапіла ў моцную залежнасць ад Масквы, так што нават періаыя канфлікты маскоускалітоўскай памежнай вайны канца XV ст. былі звязаны з дзеяннямі ра
Хроннка Быховца // ПСРЛ. Т. XVII. Западнорусскпе летопнсн. М., 2008. Стб. 520.
Васілш I, «прншед ста у Угры на березе, а Внтовть тако же co многою снлою прннде сь другую сторону рекы тоя ... н сташа межн собою о реце Угре м стоявшее немного дннн н взяша
П⁰ давномУ” (ПСРЛ. Т. XXV Московскнй летопнсный свод конца XV века. М„ 2004. zoo).
Пра Павугор’е як прыступнае месца для маскоўскіх і літоўскіх нападаў і пра фарміраванне мяжы у раёне р. Угры гл.: Темушев В.Н. Река Угра вековой страж московсколптовской граннцы // Новая локальная нсторня. Вьш. 2. Новая локальная нсторня: пограннчные рекн МатеРналы ВТ°Р°Й Международной йнтернетконференцнн. Ставрополь 20 мая 2004 г. Ставрополь: йздво СГУ. 2004. С. 305318; Ён жа. Пограннчные города Велнкого княжества Лнтовского: Дмнтровец в XV в. // Studia historica Europae Orientalis = йсследовання no нсторнн Восточной Европы: науч. сб. Вып. 2. Мннск, 2009. С. 44_122
15
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоускага
занскага князя Івана Васільевіча¹². Ваенная актыунасць на памежных тэрьгторыях выяўлялася ў маскоўскіх пагромах асноўных цэнтрау улады ВКЛ у рэпене (Мцэнск, Любуцк), а з літоўскага боку — у знішчэнні маскоўскіх старожау, якія сачылі за перамяшчэннямі татар у стэпе. „
Паміж «глухімі» палосамі літоўскамаскоўскага памежжа у двух месцах укліньваліся «адкрытыя» ўчасткі меж, дзе тэрыторыі Маскоўскага і Літоускага княствау непасрэдна судакраналіся. Строга гаворачы, адзін з такіх участкау з явіуся толькі пасля 1485 г., калі Вялікае Княства Цвярское скарылася маскоускан уладзе. Былая літоўскацвярская мяжа складалася з адрэзанай ад Ржэўскан воласці Асугі і ўладанняў Вяземскага княства, якія суседзілі з паўднёван ускраінан Вялікага Княства Цвярскога. Да таго часу, як была захоплена Цвер, з іншага боку мажанскага — да ўсходніх меж ВКЛ таксама падступілі маскоўскія уладанні. У выніку ў захопе гэтай тэрыторыі своеасаблівым чынам канкурыравалі служылыя людзі вялікага князя Івана Маладога з Цверы і князя Андрэя Васільевіча з Мажанска. У канцы XV ст. стык вяземскіх, цвярскіх і мажайскіх зямель стау асяродкам сур езнага памежнагаканфлікту. Падаецца, штоўгэтымрэгіёнеўладыВКЛ небылі адпаведна падрыхтаваны да адбіцця маскоўскай агрэсіі. „
Іншая сітуацыя склалася на другім «адкрытым» участку літоускамаскоускан мяжы — вугорскаокскім. Тут да нізоўяў р. Угры і да яе фактьічнага працягу р. Акі набліжаліся калужскія і алексінскія землі Вялікага Княства Маскоускага, уладанш князёў Навасільскага роду і другая частка МцэнскаЛюбуцкага намесніцтва ВКЛ. Неабходнасць абароны брадоў праз р. Аку і пераправы каля вусця р. Угры, а таксама аіульнае імкненне прыкрыць стратэгічна важныя шляхі абумовілі павышаную увагу ўлад ВКЛ да гэтага рэгіёна. Нягледзячы на тое, што ВКЛ належала шырокая паласа зямель і па левым беразе р. Угры, сістэма абароны будавалася з апоран на натуральны прыродны рубеж. Вопыт літоўскамаскоўскай ванны пачатку XV ст. паказау, што глухія тады яшчэ мала засвоеныя прасторы левабярэжжа Угры не могуць прыкрыць тарыторыю ВКЛ ад раптоўнага прарыву маскоўскіх вонскаў. Літоуцы самі актыўна выкарыстоўвалі брады праз Аку ў раене Любуцка, таму іх абарона таксама з’яўлялася важнай задачай. Акрамя таго, крэпасць Любуцка супрацьпастаулялася маскоўскім уладанням, што месціліся па правым беразе р. Акі.
У падзеях першай маскоўскалітоўскан памежнан ванны 148b 14У4 гг. група гарадоў ВКЛ, размешчаная ўздоўж р. Угры і Акі, паспяхова супрацьстаяла невялікім маскоўскім атрадам, якія аказвалі пастаянны ціск на лінію мяжы Аднак сіл, здольных спыніць буйны кантынгент маскоўскіх войскаў, у рэпене не было. Безумоуна, перад памежнымі гарадкамі ВКЛ такая мэта і не ставілася. Іх штодзеннымі клопатамі былі: назіранне за станам мяжы, адбіццё невялікіх набегау і напады у адказ на землі непрыяцеля. . .
За першай лініяй абароны ўсходняй мяжы ВКЛ стаялі больш магутныя крэпасці, разлічаныя на тое, каб стрымліваць значныя вайсковыя фарміраванні. Да іх можна аднесці Белую, Дарагабуж, Вязьму, Варатынск, Мцэнск і іншыя гарады Аіульнае вайсковае кіраванне імі, збор і размеркаванне вонскаў ажыццяуляліся са Смаленска. Уся структура вайсковай арганізацыі ўсходніх зямель ВКЛ замыкалася на гэтьш горадзе Паводле М.К. Любаўскага, утвораны пасля далучэння да ВКЛ Смаленскі павет з маскоўскага боку быў аточаны «поясам княстваў і ўладанняу, якія аддаваліся ў судоваадміністрацыйным стаўленні намеснікам, прычым усе гэтыя княствы Д Lietuvos Metrika Lithuanian Metrica Лнтовская Метрнка (далей: LM). Кп. 4 (14791491) / Parenge L. Anuzute. Vilnius, 1994. № 128. С. 139; Акты, относяіцнеся к нсторнн Западнон Росспн (далей: АЗР). Т. I. 13401506. СПб., 1846. № 58. С. 71.
=^zz^zz^=zzzzzzz=zzzzz^zz=zz=z~—~____________Віктар Цемушаў
і ўладанні ў Смаленску мелі свой ваеннапалітычны цэнтр»¹³. Праўда, не ўсе перыферыйныя княствы і ўладанні, якія цягнулі» да Смаленска, падначальваліся намеснікам. Але сапраўды, увесь усход ВКЛ ад Таропца да верхняокскіх гарадоў у ваеннаадміністрацыйных, судовых і фінансавых адносінах падначальваўся Смаленску.
Наогул, абарончая сістэма ўсходняй мяжы ВКЛ набывала глыбокі эшаланаваны хаРактаР’ устойлівы да тэрытарыяльных етратаў. Саступка першай і нават другой лініі гарадоўкрэпасцей не пакідала ўнутраныя вобласці ВКЛ зусім без абароны. птгтт пасля захопУ Ў 1514 г. маскоўскімі войскамі Смаленска роля аховы мяжы BKJI была цалкам перакладзена на іншыя абарончыя структуры, якія да таго часу ўжо склаліся і функцыянавалі¹⁴.
Пасля шэрагу маскоўскалітоўскіх войнаў сфарміравалася цалкам новая лінія мяжы, у якой засталося не так шмат месца для ўмоўнага яе правядзення. Незасвоеныя прасторы яшчэ заставаліся, напрыклад, у паўночных раёнах Полацкага і Віцебскага ваяводстваў ВКЛ '' або ў міжрэччы Іпуці і Бесядзі, прытокаў Сожа. Да таго ж у гэты час маскоўскі бок пачаў заахвочваць пашырэнне ў памежнай зоне непралазных лясоў, якія служылі прыкрыццём крэпасцей (Веліж). Тым не менш умовы шэрагу дамоў, а пасля і праведзенае на мясцовасці межаванне пакідалі ў абрысах літоўскамаскоўскай мяжы ўсё менш неакрэсленасці.
Такім чынам, дадзеная праца прысвечана вызначэнню літоўскамаскоўскай мяжы і дзейнасці ўлад ВКЛ па забеспячэнні яе абароны. У асобных раздзелах будзе разгледжана гісторыя адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў XV — першай трэці XVI стст. He выпадкова спробы рэканструкцыі літоўскамаскоўскай мяжы амаль заўсёды спалучаюцца з апісаннямі барацьбы на памежжы. Толькі праз назіранне за ваеннымі дзеяннямі, перагаворным працэсам, які ішоў адначасова ці пасля іх спынення і завяршаўся мірнымі дамовамі (якія своеасаблівым чынам падагульнялі вынікі канфліктаў), можна даведацца пра тыя лініі або памежныя зоны, што падзялялі літоўскія і маскоўскія ўладанні.
Прадстаўленая праца з яўляецца вынікам шматгадовага даследавання аўтарам літоўскамаскоўскага памежжа ў рамках дзяржаўнай навуковай праграмы, што выконвалася ў Інстьітуце гісторыі НАН Беларусі. У апошнія гады ў Інстытуце псторыі і асабліва ў аддзеле гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу ўсталявалася вельмі добрая атмасфера, якая спрыяе навуковым пошукам і рэалізацыі творчых памкненняў супрацоўнікаў. Падчас працы над тэмай я адчуваў падтрымку з боку калег, кіраўніцтва Інстытута гісторыі, сваякоў. Таксама хочацца падзякаваць за цікавасць, праяўленую да маіх даследаванняў, Валеру Булгакаву, які рызыкнуў здзейсніць публікацыю маёй працы.
Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко вреÐ