• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
                    Радшын (Ратшчына)                                  
    Жэраспер             Жэраспер                                        Жэраспер                                           
    Рудская                                Руда, засеў кн. С. Бельскі    Руда                                               
    Шчучча                                 засеў кн. С. Бельскі          Шчучча                                             
    Ржавеск                                                                                                                 
    Парэчча              Парэчча                                         Парэчча                                            
                         Асавік                                                                    Асавік                   
                         Шуя                                                                       Шуя                      
                                                                         Мушкавічы                                          
    Віцебснія воласці                                                                                                       
    Брус                 Брус                                            Брус                                               
    Дрэччы Лукі          Дрэччы Лукі                                     Дрыччы Лукі (Дрэччы Лукі)                          
    Веліж                                                                                          Веліжскае (да Таропца)   
    Усвят                                                                Свято                                              
    Азярышча                                                             Азярышча                  Азярышча (да Дарагабужа) 
    Плавеец                                                                                        Плавеецкае (да Таропца)  
    Жыжэц                                                                                          Жыжэцкае (да Таропца)    
    Азёрца                                                                                         Азерскае (да Таропца)    
    Полацкія воласці                                                                                                        
    Замошша              Замошша                                         Замошша (Замашэнне)                                
    Бараўляне                                                                                                               
    Мошнікі              Мошнікі                                         Мошнікі (Мошнікава)                                
    Дрыса                Дрыса                                           Дрыса                                              
    Асвіе                Асвічча                                         Асьвіа (Асьвіс)                                    
    Няшчэрда             Няшчорда                                        Няшчорда (Няшчэдра)                                
    Ліснавяз             Лісцвіна                                        Лісна                                              
    Каротае                                                                                                                 
    Вязмо                Вязмо                                           Вязмо                                              
    Клінно               Кліно                                           Кліно                                              
    Сітняне              Сітняне                                         Сітняне                                            
    Азярышча                                                                                                                
    Кубак                Кубак                                           Кубік                                              
    Веснебалога                                                                                    Веснебалога (да Астрыя)  
    Непаротавічы         Непаротавічы                                    Непаротавічы                                       
    Вярбілава слабада    Вярбілава слабада                               Вярбілава слабада                                  
                         Себеж                                           Себеж                                              
                                                                         Астняны                                            
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    31
    
       Як бачым, маштаб маскоўскага заваявання значна перавышаў замацаваныя ў выніку за Масквой тэрыторыі. Частка валасцей была вернута ў склад ВКЛ. Гэтае вяртанне бяз аглядкі на карту можа падацца натуральным, звязаным з імкненнем згладзіць межы або немагчымасцю ўмацавацца ў шэрагу валасцей. Аднак, як высвятляецца, менавіта перадача назад ВКЛ пералічаных вышэй валасцей наадварот утварала два выступы ў глыб тэрыторыі ВКЛ (воласць Буйгарад) і Вялікага Княства Маскоўскага (Свята, Азярышча). Для вяртання ВКЛ часткі ўжо захопленай тэрыторыі павінны былі быць вельмі важкія прычыны. Відавочна, у некаторых валасцях маскоўская ўлада сустрэла актыўнае супраціўленне мясцовых землеўласнікаў і літоўскіх войскаў, у выніку чаго прызнала сваю няздольнасць замацавацца ў іх. Гэта былі воласці з унутраных абласцей дзяржавы, трывала інтэграваныя ў склад ВКЛ. Характэрна, што нават пасля літоўскамаскоўскай вайны 1507—1508 гг. «вечны мір» 1508 г. замацоўваў за ВКЛ тэрыторыі, якія раўнялі мяжу не на карысць Масквы (воласць Буйгарад), хаця войскі апошняй ізноў захапілі смаленскія воласці, вернутыя ў 1503 г. Такім чынам, вызначаецца рэгіён, дзе за кароткі час была сфарміравана новая лінія абароны ВКЛ, якая даволі доўга супрацьстаяла маскоўскаму націску.
       Толькі ў 1514 г., з захопам Смаленска, літоўскамаскоўская мяжа адсунулася далей на захад, што вымусіла ўлады ВКЛ шукаць новыя магчымасці для стварэння лініі абароны, якую можна было б супрацьпаставіць магутнаму суседу. У выніку перамір’я 1522 г. літоўскамаскоўская мяжа набыла стабільны характар, а з 1537 г. (пасля вяртання вялікаму князю літоўскаму Гомея і перадачы Маскве Себежа) — закончаны выгляд. Разгляду трансфармацыі літоўскамаскоўскай мяжы ў раёне Гомея будзе прысвечаны асобны раздзел гэтай працы.
    
    
    
    Раздзел 2.
    Першыя тэрытарыяльныя кантакты і канфлікты паміж Масквой і Вільняй у другой палове XIV — пачатку XV ст.
    
    
        1. Барацьба Масквы і Вільні за панаванне над смаленскімі і чарнігаўскімі землямі ў сярэдзіне XIV ст.
    
      Вялікія князі ўладзімірскія доўгі час не пакідалі прэтэнзій на верхавенства ва ўсіх землях Старажытнарускай дзяржавы¹, якая знікла з палітычнай карты Усходняй Еўропы. I нават нягледзячы на сітуацыю палітычнай раздробленасці, панаванне Арды, якое знясільвала асобныя княствы, і знешнюю ізаляцыю, што ўсё павялічвалася, ПаўночнаУсходняя Русь, як і раней, імкнулася распаўсюдзіць свой уплыў на значную частку «рускіх» зямель². 3 сярэдзіны XIV ст. уладзімірскі вялікакняжацкі пасад амаль увесь час займалі князі маскоўскага дому, і менавіта яны сталі актыўна замацоўваць свой уплыў на захад ад сваёй сталіцы. Спачатку дзеянні, напрыклад, у напрамку Смаленска (1340 г.), ажыццяўляліся ў кантэксце залежнасці ад Арды і былі звязаны з імкненнем яе кіраўнікоў умацаваць або нават аднавіць уладу над некаторымі рускімі землямі. Але чым далей, тым болей рабілася прыкметнай самастойнасць палітыкі маскоўскіх князёў, якая выявілася ў дынастычных шлюбах (у 1341 г. князь Іван Іванавіч ажаніўся з дачкой Дзмітрыя Бранскага), набыцці зямель са складу смаленскіх, чарнігаўскіх і разанскіх зямель і ў прамых ваенных акцыях³.
      Актывізацыя маскоўскай палітыкі ў заходнім напрамку раней ці пазней павінна была сутыкнуцца з інтарэсамі Вялікага Княства Літоўскага — дзяржавы, якая набірала моц шмат у чым за кошт аскепкаў Старажытнай Русі. Да сярэдзіны XIV ст. уладанні ВКЛ уіпчыльную наблізіліся да меж Смаленскага і Чарнігаўскага (Бранскага) княстваў. Пачалася барацьба за ўплыў на землі, што падзялялі Маскву і Вільню. Завязаліся і прамыя сутычкі за прынцыповую па сваім стратэгічным становішчы Ржэўскую зямлю. Да фарміравання кантактнай зоны паміж маскоўскай і літоўскай тэрыторыямі было яшчэ далёка, але ўжо ў той час вызначаліся раёны працяглага ваеннага супрацьстаяння. Адзін з іх узнік у раёне вярхоўяў р. Волгі (Ржэўская зямля), а другі — на тэрыторыі Павугор’я (уздоўж левага прытока р. Акі) і Верхняй Акі (у асяродку Вярхоўскіх княстваў).
      Недахоп інфармацыі не дазваляе вызначыць маршруты першых паходаў маскоўскіх і літоўскіх бакоў. Ардынскарускі напад на Смаленск узімку 1340 г. быў здзейснены з Пераяслаўля Разанскага⁴ і мог закрануць нізоўе Угры. 1 кастрычніка
    
    
    ¹ Флоря Б.Н. Борьба московскнх князей за смоленскне н черннговскне землн во второй половнне
       XIV в. С. 58.
    
    ² Тамсама. С. 58—59.
    
    ³ Тамсама. С. 60.
    
    ⁴ Полное собранне русскнх летопнсей (далей: ПСРЛ). Т. XVIII (Снмеоновская летопнсь). М., 2007. С. 93; Т. XXV (Московскнй летопнсный свод конца XV в.). М., 2004. С. 172; Прнселков М.Д. Тронцкая летопнсь: Реконструкцня текста. СПб., 2002. С. 363.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    33
    
    1341 г. каля Мажайска з’явілася войска Альгерда³, але якім шляхам ішоў літоўскі князь (які ў той час правіў у Віцебску), каб дасягнуць маскоўскіх меж, сказаць цяжка. Вядома, што ў звычках Альгерда было трымаць у сакрэце ад іншых маршрут і нават напрамак паходу, «н тако, воюя хнтростню н скрадывая, Олгердь многы землн понмаль н многы места н грады н страны попленнл'ь; не толма снлою елнко уменнемь воеваше»⁶. Праўда, у выпадку з нападам на Мажайск здзейсніць раптоўны напад, верагодна, не ўдалося. Нягледзячы на адсутнасць у Маскве вялікага князя (Сямён Іванавіч знаходзіўся яшчэ ў Ардзе і толькі 30 кастрычніка ў адпаведнасці з ханскім ярлыком з’явіўся ва Уладзімір і заняў вялікакняжацкі пасад)⁷, абарона заходняй мяжы Маскоўскага княства была забяспечана загадзя. Літоўская раць спаліла толькі пасад Мажайска, а крэпасць не ўзяла, магчыма, зза наяўнасці моцнага гарнізона (падаецца, што з яго складу быў забіты нейкі Ругота, магчыма, родапачынальнік дваран Ругоціных)⁸.
       Буйныя ваенныя акцыі сярэдзіны XIV ст. дакладна вызначылі памежную паласу, якая падзяляла смаленскія і маскоўскія землі (Смаленскае княства было далучана да ВКЛ толькі на пачатку XV ст.). Рака Уг