• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    нкнх н удельных князей XIV—XV вв. С. 286, 322; Кучкнн В.А. Договорные грамоты московскнх князей XIV века. Внешнеполнтнчесше договоры. С. 245—249.
    
    ⁷³ ДДГ. № 10. С. 29.
    
    ⁷⁴ Тамсама.
    
    ⁷⁵ ДДГ. № 2. С. 12. У.А. Кучкін, аднаўляючы склад уладанняў княгіні Анны, называе воласці Заячкаў, Гардашэвічы, Вышгарад, Грэмічы, Рудзь, Крапіўну і Сушаў (Кучкнн В.А. Княгння Анна — тетка Снмеона Гордого. С. 7—9).
    
    ⁷⁶ ДДГ. № 3. С. 13.
    
    ⁷⁷ Кучкнн В.А. Княгння Анна — тетка Снмеона Гордого. С. 7—9. На думку А.А. Горскага, гэты разанскі князь — Аляксандр Міхайлавіч Пронскі (Горскнй А.А. Москва н Орда. С. 71; Ен жа. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 129).
    
    ⁷⁸ ДДГ. № 4. С. 15.
    
    ⁷⁹ ДДГ. № 10. С. 29.
    
    ⁸⁰ Новы Гарадок быў аддадзены Іванам Красным князю Уладзіміру Андрэевічу (ДДГ. № 4. С. 15.). У серпухаўскіх князёў горад заставаўся да канца існавання іх удзельнага княства. Яго месцазнаходжанне звязваецца з гарадзішчам СпасГарадзец непадалёку ад вусця Протвы (Археологнческая карта Росснн. Калужская область. М., 2006. С. 128—129).
    
    ⁸¹ Лужа, напэўна, справядліва лічыцца старой назвай г. Малаяраслаўца. Гл.: Тнхомнров М.Н. Спнсок русскнх городов дальннх н блнжннх // йсторнческне запнскн. М., 1952. Т. 40. С. 250; Юшко А.А. Московская земля IX—XTV веков. М., 1991. С. 138; Ммтрошенкова Л.В. К нсторнн формнровання Малоярославецкого уезда. С. 75—77.
    
    42
    
    Віктар Цемушаў
    
    чанай тэрыторыі. Так, ужо тэстамент вялікага князя Івана Краснага называе «село на Репне в Боровьсце»⁸².
       У дамове вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча з серпухаўскім князем Уладзімірам Андрэевічам 1371 г.⁸³ з’яўляюцца воласці: Вышгарад (на р. Протве)⁸⁴, Рудзь з Крапіўнаю (уздоўж рэк Рудзь і Крапівенка)⁸⁵, Сушаў (у раёне р. Сушкі)⁸⁶, Гардашэвічы (каля р. Лужы паблізу Малаяраслаўца)⁸⁷ і Грэмічы (раён на р. Протве на поўдзень ад Вярэі)⁸⁸.
       I вось, нарэшце, у духоўнай грамаце Дзмітрыя Данскога з’явіліся новыя воласці, якія можна аднесці да тэрыторыі «разанскіх месцаў»: Халхол, Коржань (па р. Коржанцы)⁸⁹ і Мойшын Холм (месцазнаходжанне невядома). Дзве апошнія воласці былі «прыдадзены» да Мажайска, а першая пазначана як «ад’яздная»⁹⁰. Такім чынам, мы сустракаемся з той тэрытарыяльнай адзінкай, згадванне якой звязана з падзеямі 1368 г. Трэба зазначыць, што дадзеная воласць атаясамліваецца даследчыкамі з пагостам Халхол (Халахолна), вядомага з граматы разанскага вялікага князя Алега Іванавіча ігумену Вольгава манастыра Арсенію (складзена прыблізна ў снежні 1370 г.)⁹¹. Між іншым, у самой грамаце 1370 г. ёсць спасылка на дакумент XIII ст.⁹². Менавіта там і пералічаны пагосты Пясочна, Халахолна, Заячыны, Вепрыя, Заячкаў⁹³. Большасць пагостаў з адпаведнай назвай можна ўбачыць у «разанскіх месцах», якія набыла Масква ў сярэдзіне XIV ст. Пазней гэта — воласці і станы Малаяраславецкага і Вораўскага паветаў⁹⁴. Але нельга быць да канца ўпэўненымі ў абсалютнай дакладнасці тэрытарыяльнай прывязкі ўсіх згаданых населеных пунктаў. Так, назва разанскага пагоста Халахолна робіць магчымай яго
    
    ⁸² ДДГ. № 4. С. 15. Сяло на Рэпне ў Бораўску атаясамліваецца з сялом Рэпенскім, якое знаходзілася на тэрыторыі сучаснага г. Обнінска (Мнтрошенкова Л.В. К нсторнн формнровання Малоярославецкого уезда. С. 82).
    
    h' ДДГ № 7. С. 23. Пра датаванне граматы гл.: Знмнн А.А. О хронологнн духовных н договорных грамот велнкнх н удельных князей XIV—XV вв. С. 285, 322.
    
    ⁸⁴ Дебольскнй В.Н. Духовные н договорные грамоты московскнх князей как нсторнкогеографнческнй нсточннк // Запнскн нмператорского русского археологнческого обіцества. Т. XII. Вып. II. Новая серня. Кн. 5. СПБ., 1901. С. 161.
    
    ⁸⁵ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 554; Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн (заселенне н обьеднненне Центра). Л., 1929. С. 57—58; Голубовскнй П.В. йсторня Смоленской землн до начала XV ст. С. 70.
    
    ⁸⁸ Мнтрошенкова Л.В. К нсторнн формнровання Малоярославецкого уезда. С. 79.
    
    ⁸⁷ Тамсама. С. 78—79.
    
    ⁸⁸ Веселовскнй С.В. йсследовання по нсторнн класса служнлых землевладельцев. М., 1969. С. 221.
    
    ⁸⁹ Голубовскнй П.В. йсторня Смоленской землн до начала XV ст. С. 70; Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн. С. 58.
    
    ⁹⁰ ДДГ. № 12. С. 34.
    
    ⁹¹ Акты соцнальноэкономнческой нсторнн СевероВосточной Русн конца XIV — начала XVI в. (далей АСЭй). Т. 3. М., 1964. № 322. С. 351; Сборннк Московского архмва Мнннстерства юстнцнн. Т. 1.4. 1. М„ 1913. С. 9.
    
    ⁹² Датуецца часам паміж 1219—1237 гг. (Романов Б.А. йзыскання о русском сельском поселеннн эпохн феодалнзма // Вопросы экономнкн н классовых отношеннй в Русском государстве XII— XVII вв. М.; Л., 1960. С. 350—352).
    
    ⁹³ АСЭЙ. Т. 3. № 322. С. 351.
    
    ⁹⁴ Цветаев Д .В. Велнкнй князь Олег Рязанскнй н его жалованная грамота Ольгову монастырю // Сборннк Московского архнва Мнннстерства юстнцнн. С. 22.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    43
    
    лакалізацыю ў іншым рэгіёне, уздоўж р. Халахольні, левага прытоку Плавы, якая ўпадае з правага боку ва Упу.
       Трэба заўважыць, што ў даравальнай грамаце 1371 г. Вольгаву манастыру на сяло Арэстаўскае князь Алег Іванавіч назваў шэраг пагостаў (Пясочна, Халахолна, Заячыны, Вепрыя і Заячкаў) у якасці разанскіх уладанняў⁹⁵. Пры гэтым даследчыкі амаль адзінадушна змяшчаюць некаторыя з іх каля р. Протвы і яе прытокаў⁹⁶. Гэта дало падставы расійскаму гісторыку А.І. Харужанку зрабіць выснову, што разанская воласць Халхол адышла да Масквы разам з землямі левабярэжжа («маскоўскага боку») Акі па ўмовах маскоўскаразанскага пагаднення 1382 г. Такім чынам, на час паходу Альгерда 1368 г. Халхол «быў яшчэ фармальна разанскай тэрыторыяй»⁹⁷. Аднак, неабходна зазначыць, што дадзеныя аб 5 разанскіх пагостах трапілі ў даравальную грамату 1371 г. у складзе так званай актыкацыі, якая адносілася да XIII ст. (каля 1219 г.)⁹⁸. I хаця князь Алег Разанскі абяцаў «бороннтн» тыя месцы, «што прадедн нашл подавалн» Вольгаву манастыру", частка іх яму ўжо не належала. Напрыклад, Заячкаў яшчэ ў канцы 40х — пачатку 50х гг. XIV ст. перайшоў ад княгіні Анны (жонка аднаго з разанскіх князёў) да маскоўскага князя Сямёна Іванавіча (гл. вышэй). Магчыма, сярод валасцей княгіні Анны, што засталіся невядомымі, былі і Вепрын, і Халахолна (Халхол)¹⁰⁰. Таксама існуе магчымасць набыцця Масквой згаданых пагостаўваласцей разам з іншымі «разанскімі месцамі» па абмене 1353—1356 гг. Такім чынам: у 1382, а дакладней, у 1381 г. (гэтым часам датуе маскоўскаразанскую дамову А.А. Зімін), верагодна, была толькі канчаткова замацавана сітуацыя з тэрытарыяльнымі ўладаннямі вакол Акі, якая склалася задоўга да гэтага.
       Пакуль пакінем Халхол убаку, таму што высвятленне яго месцазнаходжання — асобная праблема.
       Пералічаныя пункты мелі дачыненне да большменш асвоенага ядра «разанскіх месцаў», дзе падчас далучэння да Масквы існавалі такія цэнтры, як Бораўск, Лужа, Новы Гарадок і інш. Перыферыя былой разанскай тэрыторыі заставалася пустэчай. Верагодна, паміж разанскімі, смаленскімі землямі і ўладаннямі вярхоўскіх князёў пунктаў судакранання не існавала.
       Уладанні князёў Абаленскіх на р. Протве і смаленскіх на р. Шані, Мядынцы і Воры ў сярэдзіне XIV ст., магчыма, яшчэ не сутыкаліся з маскоўскай тэрыторыяй. Актыўная
    
    ⁹⁵ АСЭЙ. Т. 3. № 322. С. 351.
    
    ⁹⁶ Па р. Вяпрэйцы, прытоку Лужы — пагост Вепрыя; у раёне с. Таруціна на р. Нары — Заячкаў, у ніжнім цячэнні Протвы — Халахолну; Пясочну і Заячыны — паза рэгіёнам, што разглядаецца. (Мнтрошенкова Л.В. Малоярославецкнй уезд в конце XV—XVIII вв. (йсторнкогеографнческое нсследованне): Днс. ... канд. нст. наук: 07.00.02. М., 2004. С. 43—44; Яна ж. К нсторнн формнровання Малоярославецкого уезда. С. 78).
    
    ⁹⁷ Хоруженко О.й. «Первая лнтовіцнна» в летопнсной статье 1368 г. Р. 35. Сам А.І. Харужанка прызнае, што згодна з летапісамі Халхол адносіўся да «порубежных пределов областн Московскыя», а Масква задоўга да 1382 г. «стремнлась обеспечнть здесь свое военное прнсутетвне» (Тамсама).
    
    ⁹⁸ Датуецца часам паміж 1219—1237 гг. (Романов Б.А. йзыскання о русском сельском поселеннн эпохн феодалнзма. С. 350—352).
    
    ⁹⁹ АСЭЙ. Т. 3. № 322. С. 351.
    
    ¹⁰⁰ He толькі Халахолну, якая толькі па сугуччы атаясамліваецца з Халхолам, але і Вепрыю можна лакалізаваць у іншым месцы, з правага, «разанскага» боку Акі. Трохі вышэй г. Тарусы з правага боку ў Аку ўпадае р. Выпрэйка, вакол якой сфарміраваўся стан Вепрын, што цалкам супастаўляецца з пагостам Вепрыя.
    
    44
    
    Віктар Цемушаў
    
    дзейнасць маскоўскіх князёў на паўднёвазаходняй ускраіне Маскоўскага княства прывяла да таго, што паступова пад іх уладу перайшлі як некаторыя смаленскія ўладанні (Мядынь), так і аскепкі былых чарнігаўскіх зямель (Калуга і Рошча, Таруса, Алексін і г.д.). Мясцовыя землеўласнікі з роду чарнігаўскіх князёў паступілі на службу да вялікага князя маскоўскага (князі Абаленскія, частка Тарускіх і інш.).
       Такім чынам, умоўная маскоўская мяжа праходзіла ад воласці Забярэгі на паўднёвы захад, паралельна р. Лужы, тэрыторыя вакол якой толькі пачынала асвойвацца маскоўскімі князямі. 3 левага боку заставаліся землі, якія належалі Мядыні — частцы Вялікага Княства Смаленскага, верагодна, яго Вяземскагаўдзелу¹⁰¹. У 1371 г. (або, на думку У.А. Кучкіна, у 1368 г.)¹⁰² Мядынь была далучана да Масквы. Яе «вытягал боярнн... Федорь Аньдреевнч [Свнбло] на обчем рете... оу смолнян»¹⁰³.
       Сама мядынская тэрыторыя была для таго часу, відаць, даволі невялікай. Гэта ў канцы XV ст. згадваюцца 8 мядынскіх валасцей¹⁰⁴, частка якіх была толькі што адарвана ад ВКЛ, а для XIV ст. Мядынь была толькі цэнтрам воласці. Мядынскія землі распасціраліся да р. Шані (левага прытоку Угры) і не дасягалі р. Угры, на левабярэжжа якой выходзілі смаленскія воласці¹⁰⁵. Межы воласці на паўночным усходзе губляліся ў лясах і, магчыма, не дасягалі р. Лужы. Маскоўская мяжа на момант 1368 г., такім чынам, прасоўвалася далей на паўднёвы ўсход уздоўж р. Лужы і судакраналася з уладаннямі вярхоўскіх князёў. Тут, у раёне прытоку Угры Сухадрэва і прытокаў Акі Протвы і Тарусы знаходзіліся землі Навасільскага (у тым выпадку, калі яму належалі Калуга і Рошча)¹¹"’ і Тарускага (ТарускаАбаленскага) княстваў.
       Тарускія князі паступова распрадавалі свае ўладанні¹⁰⁷. Іх набылі і смаленскі князь Фёдар Святаславіч («Уезд Мстнславль» і інш. — перайшлі потым да Масквы і да 1381 г. былі абменены з Разанню)¹⁰⁸, і мітрапаліт Пётр (Алексін — каля 1390 г. абменены маскоўскім в