• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    сцей і пустак) не былі аб’яднаны агульнай арганізацыяй, належалі розным уладальнікам на розным праве і складалі адзінае цэлае толькі ў тэрытарыяльным сэнсе. У сваёй большасці станы былі раней валасцямі, але іх абшчыннае ўладкаванне паступова распалася ў выніку зямельных раздач служылым людзям і духоўным установам. Аб’ядноўвала станы толькі адно — падаткавая арганізацыя¹⁷⁵. Такім чынам, абшчынны падзел на воласці быў заменены адміністрацыйным — на станы¹⁷⁶. Такая ўнутраная змена адбывалася нават тады, калі ў назве тэрытарыяльнай адзінкі захоўвалася слова «воласць». У нашым выпадку, актуальна, відаць, іншая сітуацыя, калі адміністрацыйны падзел падпарадкаваў сабе абшчынны. Гэта значыць, у склад стана ўвайшла група валасцей¹⁷⁷.
       Варта заўважыць, што ўладанні ТроіцаСергіева манастыра не складані адзінага комплексу зямель, усе яны былі раскіданы ў раёне р. Протвы і яе прытока Лужы. Дзякуючы сваёй велічыні воласць Ілемна цалкам пераўтварылася ў стан, іншыя манастырскія воласці — Перадол і Почап — былі аб’яднаны з суседнімі тэрытарыяльнымі адзінкамі. Вельмі маленькай уяўляецца воласць Почап. Яна ўвайшла ў склад воласці (стана) Халхол.
       Такім чынам, мы вымушаны зрабіць крок назад і адмовіцца ад прыналежнасці Почапа да тэрыторыі старажытнай воласці Халхол. Але вызначэнне тэрыторыі Почапа дакладна маркіруе месца Халхола, робіць больш пераканаўчай выснову аб яе лакалізацыі менавіта з правага боку р. Протвы.
       У выніку трэба канстатаваць, што тэрыторыя старажытнай воласці Халхол змяшчалася на ўсход ад Почапа на р. Ічы і ўключала ў сябе лясную прастору паміж рэкамі Протвай і Тарусай¹⁷⁸. Аднак месца вакол саміх гэтых рэк воласць саступала вотчьшам князёў Абаленскіх з поўначы і тарускім землям з поўдня. Магчыма, толькі пры вусці р. Халахоўкі тэрыторыя воласці дасягала р. Протвы і злучалася там з маскоўскімі ўладаннямі. Крыху ўбаку, таксама на правым беразе Протвы, размяшчаўся маскоўскі Новы Гарадок (гарадзішча каля сяла СпасГарадзец, якое сёння не існуе)¹⁷⁹. Такім чынам, заняўшы вусце Протвы, Маскваўжо з сярэдзіны XIV ст. кантралявала ўсё цячэнне гэтай ракі.
       Больш таго, воласць Халхол фактычна адразала ўладанні князёў Абаленскіх ад асноўнага масіву Тарускага княства (вядома, у выпадку, калі Калуга і Рошча не належалі Тарусе). Пасля далучэння да Масквы Калугі Абаленскае княства ўжо дакладна апынулася ў атачэнні маскоўскіх зямель.
    
    ¹⁷⁶ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 96—97.
    ¹⁷⁶ ЛашіоДаннлевскнй А. Органнзацня прямого обложення в Московском государстве co времен смуты до эпохн преобразованнй. СПб., 1890. С. 83; Лаппо й.й. Тверской уезд в XVI веке. Его населенне н внды земельного владення (Этюд по нсторнн провннцнн Московского государства). М., 1893. С. 16.
    
    ¹⁷⁷ ЛаппоДаннлевскнй А. Органнзацня прямого обложення в Московском государстве. С. 85.
    
    ¹⁷⁸ Да тэрыторыі старажытнай воласці А.І. Харужанка аднёс сяло Льгова на р. Тулогме (на самой справе — Тулоўне), якое існуе і цяпер і размешчана крыху на паўднёвы захад ад вытока р. Халахолкі (Хахлы, Халхолы) (Хоруженко О.Н. «Первая лнтовіцнна» в летопнсной статье 1368 г. Р 35; Атлас Калужской областн. С. 36—37).
    
    ¹⁷⁹ АКР. Калужская область. С. 128—129; Тнхомнров М.Н. «Спнсок русскнх городов дальннх н блнжннх». С. 250. Л.В. Мітрашэнкава ў спецыяльным даследаванні, прысвечаным гісторыі фарміравання Малаяраславецкага павета, заўважыла, што Новы Гарадок знаходзіўся на ўсход ад Халахольны. Але нават простай арыентацыі (правы ці левы бок р. Протвы) наконт воласці і горада гісторыкам адзначана не было (Мнтрошенкова Л.В. К нсторнн формнровання Малоярославецкого уезда. С. 79). Калі ж улічваць, што Новы Гарадок часам таксама змяшчаўся даследчыкамі на левьім боку р. Протвы, то можна здагадацца і пра адпаведна недакладную лакалізацыю Л.В. Мітрашэнкавай воласці Халхол (Гл., напрыклад: йсторня Москвы с древнейшнх времен до нашнх дней: В 3 т. Т.1. XII—XVIII века. М., 1997. Карта У.А. Кучкіна на с. 50).
    
    54
    
    Віктар Цемушаў
    
       У сувязі з вызначэннем месцазнаходжання воласці Халхол патрэбна пэўная карэкціроўка адзначанай вышэй паўднёвазаходняй маскоўскай мяжы. Яна ішла на некаторай адлегласці не толькі паралельна р. Протве на левым боку (поўначы) ад яе, але і рабіла ў самым ніжнім яе цячэнні рэзкі паварот на правы бок. 3 правага боку ад вусця Протвы маскоўская мяжа набывала стабільны характар і вызначалася далей на вялікай адлегласці натуральнай лініяй р. Акі.
       Непасрэдна на пазначаны выступ у глыбіню Тарускага княства — тэрыторыю воласці Халхол — амаль адразу ж трапіў са сваім войскам Альгерд, калі пачаў ваяваць маскоўскія памежныя месцы. Адгэтуль недалёка было ісці да Абаленска (15—20 км). A вось ад апошняга, відаць, недалёка было і да р. Тросны, дзе адбылася знакамітая бітва.
       Наконт таго, дзе ж войска Альгерда сустрэла вартавы маскоўскі полк, існуе тры меркаванні. Найбольш распаўсюджаны погляд, адпаведна з якім месца бітвы адносіцца да рэчкі Тросценкі (Тростні), якая ўпадае ў Тросценскае возера (Тросцянае, Тростна)¹⁸⁰. Вакол возера пашыралася тэрыторыя воласці Тросны¹⁸¹, вядомай з самай першай граматы вялікіх князёў маскоўскіх — духоўнай Івана Каліты (каля 1339 г.)¹⁸². У агульным уяўленні гэта быў рэгіён паміж маскоўскімі гарадамі Рузай і Звянігарадам, з левага боку ад ракі Масквы. Ад яго было недалёка да наўгародскамаскоўскага сумеснага ўладання Волака Ламскага або цвярскога Кліна. Трошкі на поўнач ад р. Тросценкі якраз і праходзіў шлях з Масквы (Волацкая дарога)¹⁸³.
       Такім чынам, калі б Масква чакала нападу з боку Цверы або Смаленска (шлях ад Волака Ламскага ішоў да цвярскога Зубцова і спрэчнай паміж Масквой і Вільняй Ржэвы, а далей — у Наўгародскую зямлю або Смаленскае княства) — месца для вартаўнічага палка ў раёне р. Тросценкі было б ідэальным¹⁸⁴. Але якраз у актуальнасці абароны заходняга ад Масквы напрамку існуюць пэўныя сумненні. У Маскве даведаліся аб прыходзе Альгерда толькі тады, калі ён ужо пачаў спусташаць яе памежныя месцы. Аб гэтым сведчаць усе летапісы. Напрыклад, у найбольшай ступені пазбаўлены тэндэнцыйнасці цвярскі летапіс перадаваў падзеі такім чынам: «Н то слышавь князь велнкнй Дмнтрей Олгнрда прнблнжаюіцася кь собе, разосла грамоты по градомь, н повеле вьскоре снлам'ь многымь бытв К'ь собе; н ннчтоже успеша сьбратн снлы, занеже вьскоре. й отпустн князь велнкнй заставу протнву Олгнрда»¹⁸⁵.1 навошта тады было дасылаць войска не насустрач ворагу, а ў супрацьлеглы ад яго бок? I яшчэ адно. Навошта спатрэбілася Альгерду шукаць сустрэчы з маскоўскай заставай, якая знаходзілася так далёка, што аніяк не магла замінаць яму ісці бесперашкодна аж да Масквы?
    
    ¹⁸⁰ Карамзнн Н.М. йсторня государства Росснйского в 12тн томах. Т. V С. 15, 228; Соловьев С.М. Сочннення. Кн. II. Т. 3—4. йсторня Росснн с древнейшнх времен. С. 381; Тнхомнров М.Н. Древняя Москва. XII—XV вв.; Средневековая Россня на международных путях. XIV—XV вв. С. 86.
    
    ¹⁸¹ Пнсцовые кннгн Московского государства. Ч. I. Отделенне II. СПб., 1877. С. 695—709; ДДГ. № 95. С. 384; Акты феодального землевладення н хозяйства XIV—XVI вв. (далей: АФЗХ). Ч. 1. М., 1951. № 16. С. 36—37, № 105. С. 100; Дебольскнй В.Н. Духовные н договорные грамоты московскнх князей... С. 150—151; Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн. С. 34; Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 562; Веселовскнй С.Б. Феодальное землевладенне в СевероВосточной Русн. С. 358.
    
    ¹⁸² ДДГ. № 1. С. 7, 9.
    
    ¹⁸³ Тнхомнров М.Н. Средневековая Москва в XIV—XV веках. М., 1957. С. 137, 138, 142; Ён жа. Древняя Москва. XII—XV вв.; Средневековая Россня на международных путях. XIV—XV вв. С. 41.
    
    ¹⁸⁴ Шлях на Смаленск праз Мажайск і Вязьму (Мажайская дарога) набыў значэнне толькі ў XVI ст., таму абараняць яго не было мэтазгодна (Тнхомнров М.Н. Древняя Москва. XII—XV вв.; Средневековая Россня на международных путях. XIV—XV вв. С. 246).
    
    ¹⁸⁵ ІІСРЛ. Т. 15. Стб. 429.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княсіпва Літоўскага
    
    55
    
       Калі ўсё ж пагадзіцца з, умоўна кажучы, рузсказвянігародскай лакалізацыяй месца Тросненскай бітвы, то трэба прызнаць, што напад Альгерда загадзя чакаўся маскоўскімі ўладамі менавіта з цвярскіх або суседніх смаленскіх зямель. Каб абараніць гэты напрамак, у раён р. Тросні і быў дасланы вартаўнічы полк. Аднак гэтая абстракцыя не вытрымлівае аніякай крытыкі.
       Можна таксама дапусціць варыянт нападу з двух бакоў — цвярскога войска з паўночнага захаду і літоўскіх сіл з паўднёвага захаду. Калі прыняць такое меркаванне, то пры з’яўленні на маскоўскім памежжы цвярскіх атрадаў супраць іх быў адпраўлены з Масквы спешна сабраны полк. Пры набліжэнні ж Альгерда на яго дзеянні адказаць не было чым. Між іншым, такую схему быццам бы падтрымлівае і тэкст цвярскога летапісу. У ім, пасля паведамлення аб зборы Альгерда і выхадзе яго супраць Масквы з усімі літоўскімі князямі, была зроблена нечаканая заява: «Князь велнкый Мнха(й)ло Александровнчь Тверскый прнвде кь рубежу Московскому»¹⁸⁶. Пасля гэтага адзначаўся перапалох у Маскве, а потым цвярскі летапісец выправіўся і ўжо распавядаў пра чуткі аб набліжэнні Альгерда і выхадзе маскоўскай заставы менавіта супраць літоўскага вялікага князя. Такім чынам ізноў штучна пабудаваная схема не можа быць прынята. Аднак варта заўважыць, што праз тэкст цвярскога летапісу праступае магчымасць скажэння падзей, якія, на жаль, не могуць быць рэканструяваны з дапамогай вядомых крыніц. Толькі зусім няпэўна можна дапусціць, што на дапамогу нешматлікаму цвярскому войску падаспелі літоўскія сілы, якія і разбілі маскоўскі полк далёка на поўначы ад месца з’яўлення Альгерда. Але гэта ўяуляецца амаль немагчымым.
       Як бачым, першая, найбольш распаўсюджаная версія месца Тросненскай бітвы¹⁸⁷ ніяк не ўпісваецца ў рэальнасць падзей 1368 г. Аднак існуюць і іншыя погляды на геаграфію першага значнага ваеннага сутыкнення Масквы і Вільні.
       У самым вярхоўі р. Нары ў так званыя Нарскія пруды з левага боку ўпадае маленькая рэчка Трасна¹⁸⁸. Падабенства назвы Тросна — Трасна не магло не звярнуць на сябе ўвагі даследчыкаў. Так і здарылася. Другая, нарская, лакалізацыя месца Тросненскай бітвы набыла значэнне і нават трапіла на старонкі энцыклапедыÐ