На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
лі цяжка.
¹ ДДГ. М.; Л„ 1950. № 53. С. 160—163; Ш. Кп. 5: (1427—1506). Vilnius, 1993. № 78.1. С. 131—133; № 136. С. 251—254.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
65
Да літоўскага боку аднесены Смаленск і «смоленскне места», Любуцк, Мцэнск, «вкранньньш места». Да маскоўскага —’Ржэва з валасцямі, Мяшчэра. Вярхоўскія князі (меліся на ўвазе Навасільскія)², якія захавалі частковую аўтаномію, заставаліся пад літоўскай уладай, вотчыны ж Фёдара Блудава, Аляксандра Хлаленскага і Рамана Фамінскага, a таксама доля Юрыя Рамейкавіча і месцы Фёдара Святаславіча павінны былі належаць Маскве. Асобнае сумеснае кіраванне яшчэ з часоў Альгерда захоўвалася ў Серанска³.
Несумненнай перамогай маскоўскага боку варта лічыць фактычнае пазбаўленне ВКЛ магчымасці ўплываць на Вялікі Ноўтарад і Пскоў⁴. У дамове 1449 г. абгаворваліся ўсе магчымыя варыянты ўмяшання Казіміра IV у справы Наўгародскай і Пскоўскай зямель. Кароль і вялікі князь абавязаўся «не прынматн» наўгародцаў і пскавічоў нават у выпадку іх жадання прыняць падданства ВКЛ. Таксама і выкарыстанне ў якасці прычыны для ўмяшання ў справы Ноўгарада і Пскова «грубостн» мясцовых жыхароў абмяжоўвалася абавязкам Казіміра IV паведаміць пра гэта Васілію II і ўзгадняць з ім урэгуляванне канфлікту («А в чоыь тобе, королю н велнкому кн(я)зю Казнмнру, новгород'ьцы н ггьсковнчы зьгрубять, н тобе мене, велнкого кн(я)зя Васнл(ь)я, обослав, да с ннмя ся ведатн»), Магчымая вайна Вялікага Ноўгарада і Пскова з Лівонскім ордэнам («с немцы») таксама павінна была весціся без удзелу ВКЛ. Літоўскі валадар абавязваўся «межы нмн не вьступатнсе». I, нарэшце, у вьшадку магчымага канфлікту наўгародцаў і пскавічоў з Васіліем II, у Казіміра IV ізноў рукі былі звязаны дамовай («А колн мне, велнкому князю Васнл(ь)ю, новгородцы н псковнчы зьгрубять, а усхочу нх показннтн, н тобе, королю Казнмнру, за ннх не вьступатнсе»)⁵. Такім чынам, дамова 1449 г. амаль цалкам паралізавала магчымасць палітычнага ўздзеяння ВКЛ на Наўтародскую і Пскоўскую землі.
Хаця за ВКЛ усё ж заставалася доля ўплыву ў наўгародскіх землях. 3 даўняга часу існавалі так званыя «чернокунства» — тэрыторыі, якія плацілі даніну абодвум бакам — ВКЛ і Вялікаму Ноўгараду (Пустаржэўская, Луцкая землі, Холмскі пагост, воласці Вяліла, Морава і інш., Бярозаўскі пагост). Улада над імі захоўвалася за ВКЛ. («А которьш волостн нлн оброкн потягнулн Новгородскне к Лнтве зьдавна, н мне, кн(я)зю Васнлью велнкому, в то не вьступатнсе по давному»)⁶.
3 іншага боку, у Масквы заставаўся пралаз для ўмяшальніцтва ў справы вярхоўскіх князёў, якія заставаліся пад уладай ВКЛ. 3 іх вялікі князь літоўскі не меў права патрабаваць больш за тое, што яны плацілі («А верхов’ьстнн князн, што будуть нздавна давалн в Лнтву, то нмь н нннечы даватн, а болшы того не прнмышлятн»).
Пэўная свабода дзеянняў захоўвалася ў вялікага князя разанскага Івана Фёдаравіча. Ен хаця і быў «братом молодшлм» Васілія II і Казімір IV абавязаўся яго «не обндетн», але, у выпадку канфлікту з вялікім князем літоўскім, апошні мог «показннтн» разанскага вялікага князя (праўда, і тут арбітрам павінен быў быць маскоўскі валадар). Такім чынам, у Казіміра IV заставалася магчымасць умяшальніцтва ў разанскія справы'. Акрамя таго, тэарэтычна разанскі вялікі князь наогул мог перайсці на службу да Казіміра. Васілій Васільевіч не мог перашкодзіць такому жаданню Івана Фёдаравіча і абавязаўся «не гневатьсе, не мстнтн ему»⁸.
² Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 78—79.
³ ДДГ. № 53. С. 160—162.
⁴ Знмнн А.А. Внтязь на распутье: Феодальная война в Росснн XV ст. М., 1991. С. 135.
⁵ ДДГ. № 53. С. 162.
⁶ Тамсама.
Флоря Б.Н. Велнкое Княжество Лнтовское н Рязанская земля в XV ст. // Славяне в эпоху феодалнзма. К столетню академнка В.й. Пнчеты. М., 1978. С. 186.
⁸ ДДГ. № 53. С. 162.
3 Зак. 3333
66
Віктар Цемушаў
Крыху іншае становішча было ў вялікага князя цвярскога Барыса Аляксандравіча. Ён быў «в стороне» Казіміра IV хаця і «в любвн н вь доконьчаньн» з Васіліем II. Характэрна, што ў выпадку спрэчнай судовай наўгародскацвярской справы, пры «ненсправленнн» наўгародца, прымусіць выконваць судовы загад павінен быў вялікі князь маскоўскі, а пры непадпарадкаванні суду цверчука справу канчаткова разглядаў вялікі князь літоўскі⁹. Такім чынам, залежнасць Вялікага Княства Цвярскога ад ВКЛ у дамове выяўляецца ў даволі значнай ступені.
Нягледзячы на тое, што Вялікае Княства Цвярское было прызнана ў сферы ўплыву ВКЛ, адносіны дзвюх дзяржаў былі даволі напружанымі. Так, Казімір IV вымушаны быў саступіць цвярскому вялікаму князю Барысу Аляксандравічу Ржэву, таму што справа ледзь не дайшла да ваеннага сутыкнення. А сама Ржэва была перададзена Барысу Аляксандравічу маскоўскім вялікім князем Васіліем Цёмным за падтрымку ў барацьбе за маскоўскі прастол, заняты князем Дзмітрыем Юр’евічам Шамякам. Цвярскі валадар, верагодна, разлічваў, што сляпы і бездапаможны Васілій Цёмны будзе больш выгадным суседам, чым актыўны і ваяўнічы Дзмітрый Шамяка.
Павелічэнне цвярской тэрыторыі за кошт Ржэўскай зямлі было вельмі кароткачасовым. У літоўскамаскоўскай дамове 1449 г. вялікі князь маскоўскі паводзіў сябе так, як быццам бы ён не саступаў Ржэву Цверы, а літоўскі вялікі князь — як быццам бы ён і не імкнуўся адняць гэты горад у Барыса Аляксандравіча. Казімер IV абавязаўся «не вьступатнсе» «во Ржеву з волостьмн», прычым у гэтай частцы дамовы адзіны раз дакладна вызначаецца новая літоўскамаскоўская мяжа¹⁰. Ужо ў 1462 г. Ржэва дасталася ва ўдзел чацвёртаму сыну Васілія Цёмнага Барысу¹¹.
Рэальна і Разань, і Цвер, нягледзячы на дэклараваную ў грамаце свабоду дзеянняў або нават залежнасць ад ВКЛ, даволі хутка аказаліся ў сферы ўплыву Масквы.
Дамову 1449 г. можна расцэньваць як рубеж, пасля якога экспансія ВКЛ на ўсходнеславянскія землі спынілася. Аднак значэнне дамовы больш глыбокае. У ёй дэкларавалася размеркаванне сфер уплыву паміж дзвюма найбуйнейшымі дзяржавамі Усходняй Еўропы. Блізілася заканчэнне працэсу аб’яднання рускіх зямель паміж двума цэнтрамі. У поўнай меры два лідары буйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы вырашалі лёс яшчэ не трапіўшых пад іх уладу незалежных дзяржаў, якім было наканавана стаць здабычай больш моцных суседзяў.
У 1449 г. наступіў пэўны пералом у адносінах паміж дзвюма найбуйнейшымі дзяржавамі Усходняй Еўропы, калі імкненне да далейшага павелічэння тэрыторыі на захад (для ВКМ) і ўсход (для ВКЛ) непазбежна вяло да ваеннага канфлікту паміж імі. Да канца XV ст. поўнамаштабных войнаў паміж ВКЛ і ВКМ, па сутнасці, не вялося. Лакальныя сутыкненні тэрытарыяльных інтарэсаў (зза Ржэўскай зямлі, Вярхоўскіх княстваў і г.д.), натуральна, узнікалі. Існавалі і пэўныя, абгрунтаваныя традыцыяй, прэтэнзіі на некаторыя рускія княствы і землі. Аднак доўгі час паміж Масквой і Вільняй існаваў значны буфер яшчэ не размеркаваных тэрыторый, потым у адносінах паміж імі панавала імкненне да саюзу перад абліччам агульнага Bopara — Арды. Саюзніцкія адносіны былі замацаваны дынастычнымі шлюбамі. Пэўны час ВКМ трымалася палітыкі вялікага князя літоўскага Вітаўта. Менавіта тады Масква здае свае пазіцыі ў Смаленску, Вязьме, Вярхоўскіх княствах і фактычна не ўмешвалася ў дзеянні войскаў ВКЛ супраць Ноўгарада і Пскова. Нарэшце, у другой чвэрці XV ст. абедзве дзяржавы былі заняты ўнутранымі праблемамі. А вось у 1449 г.
⁹ ДДГ. № 53. С. 161.
¹⁰ Тамсама. С. 162.
¹¹ Тамсама. № 61. С. 193.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
67
адбываецца сур’ёзная змена палітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе. Дзве найбуйнейшыя дзяржавы пачалі ўпарадкоўваць свае адносіны і размяркоўваць сферы панавання. Пазней, як выявілася, далёка не ўсе ўмовы «вечнаі'а міру» выконваліся, найперш маскоўскім бокам. Звязана гэта з многімі прычынамі, галоўная з якіх — недастатковая ўвага цэнтральнай улады ВКЛ да сваіх усходніх меж, занядбанне Казімірам IV інтарэсаў ВКЛ.
2. Барацьба за Ржэву і ржэўскі адрэзак літоўскамаскоўскай мяжы ў сярэдзіне XIV — пачатку XVI ст.
Звесткі гісторыкаў пра мяжу паміж дзвюма найбуйнейшымі дзяржавамі Усходняй Еўропы — вялікім княствамі Літоўскім і Маскоўскім — вельмі фрагментарныя. Да цяперашняга часу характэрна адмова даследчыкаў ад апісання і паказу на картах усходняй мяжы ВКЛ або заходняй мяжы Вялікага Княства Маскоўскага на перыяд з канца XIV (з’яўленне агульнай мяжы) да пачатку XVI ст. (складванне ўстойлівай мяжы).
Асноўнай крыніцай, да якой перш за ўсё звяртаюцца даследчыкі пры спробе рэканструяваць літоўскамаскоўскую мяжу XIV—XV стст., з’яўляюцца дагаворныя граматы паміж дзвюма дзяржавамісуседзямі. Аднак звычайна тэкст саміх дамоў да пачатку XVI ст. не дае неабходных геаграфічных арыенціраў для дакладнага фіксавання мяжы. Такая спецыфіка пазначаных дакументаў можа тлумачыцца простай прычынай: адсутнасцю неабходнасці пазначаць межы той ці іншай тэрыторыі зза яе цэласнасці, нязменнасці, яе ўстойлівасці на працягу доўгага часу. Кампактная тэрыторыя, якая далучалася да Масквы або заставалася ў Вільні, не падзялялася, яе структура не парушалася, а таму не было патрэбы ў падрабязным апісанні.
Унікальным выключэннем з’яўляюцца ідэнтычныя фрагменты дзвюх мірных дамоў паміж вялікімі княствамі Літоўскім і Маскоўскім 1449 і 1494 гг., дзе падрабязна апісваецца ржэўскі ўчастак літоўскамаскоўскай мяжы. Hi ў адной літоўскамаскоўскай дамове XV—XVI стст. падобнай увагі да нейкага іншага ўчастка мяжы няма.
Асобнае ўпамінанне і падрабязнае апісанне мяжы Ржэўскай зямлі звязана, магчыма, з нядаўнім далучэннем Ржэвы да Масквы і адсутнасцю ў гэтым раёне да сярэдзіны XV ст. размежавання паміж літоўскімі і маскоўскімі ўладаннямі (ржэўскімі валасцямі, з аднаго боку, і Таропецкім уездам і Бельскім княствам, з другога).
Неабходнасць дакладнага вызначэння меж Ржэўскай зямлі стала актуальнай, верагодна, толькі ў сярэдзіне XV ст. Да гэтага часу Ржэва ўвесь час пераходзіла з рук у рукі паміж Масквой, Вільняй і Цвер’ю¹². Акрамя таго, унутраная бязладзіца ў вялікіх княствах Літоўскім і Маскоўскім у другой чвэрці XV ст. доўга не давала магчымасці звяртаць увагу на неўрэгуляваныя паÐ