• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    † факт водкупу наогул замоўчвае (НШІ. С. 344).
    ³⁶  НПЛ. С. 343; ПСРЛ. Т. 15. С. 233.
    ³⁷  Ужо ў 1335 г. наўгародцы хацелі ісці разам з Іванам Калітой н co всею Ннзовьскою землею» на пскавічоў, але маскоўскі князь пачаў з наўгародцамі по любвн речь» і адклаў паход (НПЛ. С. 346).
    ³⁸  НПЛ. С. 346.
    ³⁹  ПСРЛ. Т. 7. С. 204; Т. 10. С. 207.
    ⁴⁰  ПСРЛ. Т. 10. С. 207.
    ⁴¹  Больш верагоднае іншае тлумачэнне дзеянняў Івана Каліты. Маскоўскага князя, відавочна, цалкам кантраляваў хан Узбек, які падчас вайны з Ноўгарадам даслаў «по велнкого князя йвана Даннловнчя» свайго пасла, заклікаючы першага да сябе (ПСРЛ. Т. 10. С. 206). Праінструктаваны маскоўскі князь, вярнуўшыся ў Маскву, дзейнічаў у адносінах да Ноўгарада больш міралюбіва. Відаць, Арда, ацаніўшы стараннасць Каліты па выбіванні дадатковай даніны з наўгародцаў, палічыла яе залішняй, бо тэндэнцыя саюзу Ноўгарада і Літвы была не ў татарскіх інтарэсах.
    ⁴²  Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV веков. С. 90—91. У 1338 г., калі на наўгародскія ўладанні напалі немцы, наўгародцы неаднаразова клікалі яго на дапамогу, але літоўскі князь не толькі сам не прыехаў, але і вярнуў у Літву свайго сына Аляксандра. Пры гэтым намеснікі літоўскага князя засталіся на месцах (НПЛ. С. 349).
    
    ⁴³ ПСРЛ. Т. 7. С. 204.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    71
    
       Ва Усходняй Еўропе напярэдадні першага ваеннага сутыкнення Масквы і Літвы склалася новая палітычная сітуацыя. Узнавіўся непазбежны саюз Масквы і Ноўгарада, якому супрацьстаялі Пскоў і Літва. Палітычнае супрацьстаянне хутка знайшло сваё адлюстраванне ў ваенных дзеяннях. Нягледзячы на існаванне мірнай дамовы Ноўгарада і Літвы, у 1335 г. «воеваша Лнтва Новоторжьскую волость на мнру »⁴⁴. Маскоўскі князь, які даволі доўгі час ужо знаходзіўся ў Ноўгарадзе, на момант нападу літоўцаў якраз прыбыў у Таржок⁴⁵. Іван Каліта сабраў з наўгародцаў войска і «пожже городке Лнтовьскын Осечень н Рясну н нных городков'ь много»⁴⁶.
       Асечан і Расна, а таксама незгаданыя «лнтовскне городкн» адносіліся да Ржэўскай зямлі, праўда, сам горад Ржэва, магчыма, або тады яшчэ не належаў Літве, або на яго не нападалі. Падаецца слушнай здагадка пра тое, што Ржэва была часткай былога Таропецкага княства і нават пасля далучэння да ВКЛ Таропца стала сталіцай паменшанага ў памерах княства⁴⁷. Калі так, то прэтэнзіі літоўскіх вялікіх князёў на Ржэву цалкам зразумелыя.
       Першы захоп Літвой непасрэдна Ржэвы трэба, верагодна, датаваць 1356 годам. Летам гэтага года «Снжского сынь Нван седе сь Лнтвою во Ржеве»⁴⁸. Такім чынам, адзін з удзельных ржэўскіх князёў⁴⁹, ужо пазбаўлены сваіх уладанняў (яго не называюць сіжскім князем, а ўсяготолькі сынам сіжскага князя) быў пасаджаны ў Ржэву з дапамогай літоўскай сілы. Але летам 1358 г. войскі Волака Ламскага (або Цверы) і Мажайска адбілі раней захопленую літоўцамі Ржэву⁵⁰.
       3 сярэдзіны XIV ст. літоўскія ўладанні паступова набліжаліся да маскоўскіх. Дастаткова кароткі тэрмін валодання Ржэвай (1356—1358 гг.), верагодна, усё ж даў магчымасць Альгерду ажыццявіць пэўныя дзеянні для ўмацавання свайго становішча ў рэгіёне. У 1359 г. «смольняне воевалн Белоую»⁵¹, значыць, да гэтага
    
    ⁴⁴ НПЛ. С. 347.
    
    ⁴⁵ Цікавае спалучэнне летапісных падзей. Іван Данілавіч прыбыў у Таржок, літоўцы ваявалі Наваторжскую воласць, вялікі князь спаліў літоўскія гарадкі (ПСРЛ. Т. 10. С. 207; РЛ. Т.8. С. 233). Магчыма, Літва мела нейкія тэрытарыяльныя прэтэнзіі да часткі наўгародскіх зямель. Таржок (Новы Торг) знаходзіўся ў сумесным кіраванні Ноўгарада і Уладзіміра, і можна меркаваць, што да 1335 г. частка прыбыткаў з гэтага горада і яго воласці пачала паступаць у ВКЛ. Сваім прыездам Іван Каліта спыніў гэтыя паступленні, чым і выклікаў ваенную актыўнасць літоўцаў.
    
    ⁴⁶ НПЛ. С. 347. Пры гэтым Ніканаўскі летапіс дадае, што «убнша тогда Лнтва много мужей добрыхь Новогородцкыхь» (ПСРЛ. Т. 10. С. 207). Гэтая заўвага можа сведчыць пра тое, што войска Іван Каліта набіраў менавіта з наўгародцаў. Цікавыя паводзіны вялікага князя пасля апісанай падзеі. Хутка ў Маскву былі выкліканы знатнейшыя людзі Ноўтарада («князь велнкьш позва владыку к собе на Москву на честь, н посадннка н тысяцкого н вятшнх боярь»), «й владыка Васнлнн езднвь, н честн велнкон много внднль», — дадае летапісец. Відавочна, Іван Каліта разглядаў наўгародскія землі ў якасці сваёй вотчыны, а ваенную дапамогу наўгародцаў успрыняў з удзячнасцю.
    
    ⁴⁷ Кузьмнн А.В. Торопецкая знать в XIII ст. Нз ясторнн Смоленской землн // Russia mediaevalis. Т. X, 1. Munchen, 2000. Р 75.
    
    ⁴⁸ ПСРЛ. Т. 15. С. 66.
    
    ⁴⁹ Сіжка — адна з валасцей Ржэўскай зямлі. Гарадок Сіжка знаходзіўся зусім непадалёку ад Ржэвы, пры ўпадзенні рэчкі Сіжкі ў Волгу.
    
    ⁵⁰ У Ніканаўскім летапісе: «Того же лета [1358 г. — В.Ц.] Тверская рать да Можайская взяша Ржеву, а Лнтву нзгнаша» (ПСРЛ. Т. 10. С. 230). У Рагожскім летапісцы: «Того же лета [1358 г. — В.Ц.] Волотьская рать да Можанская взялн Ржевоу, а Лнтвоу выслалн воні» (ПСРЛ. Т. 15. С. 68).
    
    ⁵¹ ПСРЛ. Т. 15. С. 68.
    
    72
    
    Bitmap Цемушау
    
    часу горад Белая быў ужо ў складзе ВКЛ, прычым, як відаць з летапіснай заметкі, у Смаленскага княства не ўдалося адваяваць свае былыя ўладанні. У адказ у той жа год вялікі князь літоўскі Альгерд напаў на Смаленск, захапіў Мсціслаў («а Лнтвоу свою вь немь посаднль»), а затым узімку даслаў сына Андрэя на Ржэву і зноў адваяваў яе⁵². Відаць, літоўскі валадар імкнуўся грунтоўна замацавацца ў такім стратэгічна важным пункце, як Ржэва, таму ў 1360 г. сам прыяджаў «Ржевы смотрнтіь]»⁵³.
        Умацаваўшыся ў раёне вярхоўяў Волгі, Дзвіны і Дняпра, літоўскія князі палічылі магчымым далейшае наступленне на суседнія землі. Так, зімой 6869 (1361/62) г. «лнтва волостн Тферьскын нмалн»⁸⁴. Верагодна, пацярпелі воласці цвярскога ўдзельнага князя Міхаіла Аляксандравіча Мікулінскага, бо хутка менавіта ён «ездють вь Лнтву о мнру н взяль мнр'ь сь Олгердомь»⁵⁵. Уладанні князя Міхаіла Аляксандравіча тады знаходзіліся параўнаўча далёка ад мяжы з ВКЛ, аднак хутка быў здзейснены напад і на былы Холмскі ўдзел, які займаў памежную заходнюю частку Цвярскога княства. У 1368 г. Андрэй Альгердавіч Полацкі, відавочна, са Ржэвы напаў на бліжэйшыя цвярскія воласці Хорвач і Родню⁵⁶. Аднак адразу ж за літоўскім нападам адбыўся паход серпухаўскага ўдзельнага князя Уладзіміра Андрэевіча на Ржэву і захоп яе («...князь Андрен Олгердовнч[ь] Полотьскын воеваль Хорвачь н Родню, а князь Володнмерь Андреевнчь ходнль ратню да взяль Ржеву, а лнтву отьпустжть нз"ь города»)⁵⁷. Праз восем гадоў ізноў той самы князь Уладзімір Андрэевіч спрабаваў заваяваць для Масквы Ржэву, але няўдала⁵⁸. Значыць, да 1376 г. горад ізноў перайшоў да ВКЛ. На думку У.А. Кучкіна, гэта адбылося да лета 1372 г.⁵⁹. У 1390 г., паводле летапіснай заметкі, Ржэва разам з Волакам Ламскім была перададзена вялікім князем Васіліем Дзмітрыевічам ва ўдзел усё таму ж Уладзіміру Андрэевічу⁶⁰. Як даказаў У.А. Кучкін, ізноў у руках Масквы Ржэва аказалася да 1386 г., а хутчэй за ўсё ў 1381—1382 гг., калі вялікім князем літоўскім на час стаў Кейстут — прыхільнік сяброўскіх адносін з Масквой⁶¹. Аб існаванні маскоўскалітоўскай дамовы, заключанай да часу праўлення ў Літве Кейстута (1381—1382 гг.), відаць з аналізу мірнай дамовы 31 жніўня 1449 г.
    
    ⁵² ПСРЛ. Т. 15. С. 68.
    
    ⁵³ Тамсама. С. 69.
    
    ⁵⁴ Тамсама. С. 72.
    
    ⁵⁵ Тамсама. С. 73 (1462/1363 г.).
    
    ⁵⁶ Тамсама. С. 81. Аб прыналежнасці валасцей Хорвача і Родні да Цверы гл.: Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн в X—XIV ст. С. 148.
    
    ⁶⁷ ПСРЛ. Т. 15. С. 81.
    
    ⁵⁸ Трохтыднёвая аблога не дала вынікаў. Гл.: ПСРЛ. Т. 15. С. 100.
    
    ⁵⁹ Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе. С. 152; Ён жа. Русскне княжества н землн перед Кулнковской бнтвой. С. 76, 91—93.
    
    ⁶⁰ ПСРЛ. Т. 15. С. 128. Да нас дайшла дамова паміж Васіліем I і Уладзімірам Андрэевічам Серпухаўскім, па якой серпухаўскі князь надзяляўся Волакам і Ржэвай з валасцямі (ДДГ. № 13. С. 37). Вялікі князь маскоўскі не быў упэўнены ў валоданні Ржэвай, а таму ўнёс у дамову спецыяльны артыкул, дзе агаворваўся вьшадак страты горада: «А цн какнмь деломь отойметься от тобе Ржева, а датн мн тобе во Ржевы место Ярополчь н Медушн. А нскать ны Ржевы, a тобе с намн с однного; а найдем Ржеву, н Ржева тобе, а волостн нашн нам» (ДДГ. № 13. С. 38; Любавскнй М. К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. C.81).
    
    ⁶¹ Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе. С. 152.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага________________________ 73
    
    паміж Васіліем II Цёмным і Казімірам IV'¹². Маскоўскалітоўскае пагадненне 1381 або 1382 г. тычылася непасрэдна ржэўскіх зямель і рэгулявала адносіны маскоўскага і літоўскага бакоў у рэгіёне, які на той час быў адзіным месцам судакранання маскоўскіх і літоўскіх уладанняў. На думку У.А. Кучкіна, пераход Ржэвы да Масквы быў «'наступствам тых змен сіл ва Усходняй Еўропе, якія выклікала перамога Дзмітрыя Данскога над Мамаем у бітве на Куліковым полі»⁶³.
       Аднак не ўсе ржэўскія воласці сталі маскоўскімі. Як вынікае са згаданай дамовы 1449 г., воласць Асуга засталася пад кіраваннем вялікага князя Кейстута («А которын места волостнлн веда[лн] Осугу пры велнком князн Кестутьн, н твонм волостелем'ь по тому ж ведатн, а мне, велнкому князю Васнлью, не вступатнсе»)⁶⁴. Тэрыторыя воласці, верагодна, займала прастору ўздоўж ракі Асугі, што ўпадала ў Вазузу вельмі блізка ад упадзення апошняй у Волгу. Усходнім суседам воласці непазбежна былі ўладанні ФамінскаБеразуйскага княства, а паўночным — цвярскія землі.
       Ржэва знаходзілася ў складзе Маскоўскага княства да канца XIV ст. У 1399 г., верагодна, дзякуючы дзейнасці Арды, для якой узнікла небяспека з боку сіл Вітаўта і сагнанага з сарайскага прастолу Тахтамыша, «сьедннншася Русстнн князн всн за едннт,»⁶⁵. Тады ж маскоўскі і цвярскі вялікія князі Васілій Дзмітрыевіч і Міхаіл Аляксандравіч «покрепнша мнру»⁶⁶. Першым крокам аб’яднаных