На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
альскі, на ўсялукскага (ржэўскай воласці Усялук) намесніка Васілія Давыдавіча, што захапіў частку таропецкай воласці Дубны¹⁰³. У тэксце пасольскай прамовы дадзена дакладнае апісанне меж той тэрыторыі, якую «адрубіў» усялукскі намеснік. Па стылі гэтае апісанне адпавядае разгледжанаму вышэй фрагменту дзвюх грамат, дзе вызначалася ржэўская мяжа. Тут таксама адсутнічаюць населеныя пункты, указанні на валасную або іншую тэрытарыяльную прыналежнасць, а ўсё апісанне таксама складаецца ў асноўным з гідронімаў (рэчкі, азёры і балоты) з адзінкавым упамінаннем мікратапоніма — «острова»¹⁰⁴.
Падрабязны разгляд часткі яшчэ адной крыніцы важны па дзвюх прычынах. Папершае, выяўленне тэрыторьгі, далучанай да воласці Усялук, дазваляе намеціць яшчэ адзін участак ржэўскай мяжы на паўночны захад ад возера Арлінца і, падругое, дае магчымасць вызначыць месца, дзе сыходзіліся тры мяжы: наўгародская (з 1478 г. — ужо частка маскоўскай), літоўская і маскоўская. Для перыяду з XIV ст. (тых адрэзкаў часу, калі ў складзе маскоўскіх уладанняў знаходзілася Ржэўская зямля) да далучэння да Масквы Ноўгарада Вялікага менавіта ў разгляданым рэгіёне брала пачатак літоўскамаскоўская мяжа.
Варта працытаваць фрагмент пасольскай прамовы князя Цімафея Масальскага, а затым гграаналізаваць яе геаграфічныя складнікі. Згодна са словамі літоўскага пасла: «Наместннк князь Васмльев Нвановнчя, Вселуцкнй, Васнлей Давыдовнч, отрубнл волостн нашое Дубны половнну землн тымн разы, а врочніцн Павнннцею речкою на Хорошнй остров, да у Крнвнцю, да у Морннцо озеро, да з Марпнца озера да в речку Студеннцю, Студеннцею речкою у озеро Студенец н устья речкн Полянпцы мхом Студенецкнм»¹⁰’.
Амаль усе водныя аб’екты лакалізуюцца на сучаснай карце, прычым, у адрозненне яд папярэдняга разгледжанага фрагмента літоўскамаскоўскіх дагаворных грамат, тут межы занятай тэрыторыі могуць быць вызначаны даволі дакладна.
Так, у пасольскай прамове пералічаны наступныя тапонімы: рэчка Павініца (пэўна,'сучасная Пайніца, прыток Арлінкі, якая выцякае з воз. Арлінскага), Харошы востраў (маі’чыма, паляна ў лесе паміж рэчкамі Пайніцай і Крывіцай), Крывіца (рэчка, якая ўпадае ў воз. Ахват), возера Марынца (Марынца, па цячэнні ракі Крывіцы), рэчка Студзяніца (прыток Крывіцы), возера Студзянец (існуюць два возеры — Вялікі і Малы Студзянец — крыху на поўнач ад вытоку р. Студзянец, верагодна, раней было адно возера, з якога выцякала Студзяніца), вусце рэчкі Паляніцы (вызначыць складана, але з некаторай верагоднасцю можна паспрабаваць атаясаміць з рэчкай Палутняй — яе вусце знаходзіцца амаль насупраць Студзянецкіх азёр, сама Палутня з’яўляецца прытокам рэчкі Калпінкі) і, нарэшце, мох Студзянецкі (відавочна, балота ў раёне Студзянецкіх азёр)¹⁰⁶. Такім чынам, тэрыторыя, занятая ўсялукскім намеснікам, праходзіла па правым беразе р. Пайніцы да р. Крывіцы, праз возера Марынца, па рэчцы Студзяніцы, абмінаючы азёры Студзянецкія, магчыма, да вусця рэчкі Палутні.
Калі меркаваць па плошчы тэрыторыі воласці Дубна, вызначанай Л.А. Басалыгам і В.Л. Яніным паводле Таропецкай пісцовай кнігі 1540/41 гг.” , усялукскі намеснік «адрубіў» зусім не «палову зямлі» гэтай воласці.
¹⁰³ Прачытана ў Маскве 23 ліпеня 1489 г., напісана 30 траўня таго ж года (СйРНО. Т. 35. № 8.
С. 34). Сам захоп воласці Дубны адбыўся, магчыма, задоўга да пазначанага года.
¹⁰⁴ Востравам у большасці выпадкаў называлі свабодную ад дрэваў прастору пасярод лесу. Аднак і іншыя асаблівасці масіву расліннасці (напрыклад, ліставы лес пасярод хваёвага) або проста нечым адметнае месца ў лесе (урочышчы) таксама маглі быць названыя востравам.
¹⁰⁵ СЙРЙО. Т. 35. № 8. С. 36.
¹⁰⁶ Тверская область. Топографнческая карта. С. 37.
¹⁰⁷ Бассалыго Л.А., Яннн В.Л. йсторнкогеографнческнй обзор новгородсколнтовской граннцы.
С. 194—195, 196—197.
80
Віктар Цемушаў
Такія дакладныя звесткі пра межы адарванай ад таропецкай воласці тэрыторыі, на жаль, даюць толькі павярхоўнае ўяўленне пра тую граніцу, за якую перайшлі маскоўскія служылыя людзі, урываючыся ў чужыя ўладанні. Пэўна можна сказаць, што за воз. Арлінцам ржэўская мяжа працягвалася па рэчцы Павініцы (сучасная Пайніца). Відаць, не ўся яна была памежнай. Адштурхоўваючыся ад яе, апошні адрэзак літоўскамаскоўскай мяжы падыходзіў да рэчкі Арэхаўкі (упадае ў воз. Пена) і губляўся сярод балот і лясоў.
Значна ўдакладніць месца судакранання літоўскіх, маскоўскіх і наўгародскіх уладанняў дазваляе разводная грамата Наўгародскай і Ржэўскай зямель, складзеная ў 1483 г. і прызначаная вызначыць фубеж» паміж вялікакняжацкімі ўладаннямі Івана III і вотчынай удзельнага волацкага князя Барыса Васільевіча¹⁰⁸. Грамата апісвае ўсю паўночную мяжу Ржэўскай зямлі (ржэўскіх валасцей Клічан і Усялук з наўгародскімі валасцямі Бярозаўскай, Сцержам, Вялілай і Лапасціцай).
Звяртае на сябе ўвагу адсутнасць цікавасці даследчыкаў да пазначанай граматы. Паводле У.А. Кучкіна, толькі гісторык Цвярскога княства У.С. Барзакоўскі звярнуў на яе ўвагу, аяе з больш чым 50 згаданых там геаграфічных аб’ектаў здолеў лакалізаваць толькі 6¹"⁹. У выніку ржэўсканаўгародская мяжа атрымалася празмерна схематычнай. Выкарыстанне двухвёрстных планаў Асташкоўскага ўезда з Атласа Цвярской губерні 1825 г. дазволіла У.А. Кучкіну істотна ўдакладніць вынікі работы папярэдніка.
У нашым выпадку для мэты даследавання важнасць уяўляе толькі невялікі фрагмент граматы 1483 г., у якім гаворыцца пра мяжу ржэўскай Усялуцкай воласці з наўгародскай воласцю Лапасціца. Менавіта ў апошняй кропцы судакрання тэрыторый вылучаных валасцей трэба бачыць стык наўгародскіх і ржэўскіх зямель з уладаннямі Вялікага Княства Літоўскага.
Падрабязны разгляд усяго рубяжа Усялуцкай і Лапасціцкай валасцей не патрабуецца, а апошні адрэзак іх мяжы ішоў па рацэ Сырычанка («Сырычена», паводле граматы 1483 г., левы прыток Кудзі), а потым паварочваў у раку Кудзь, дасягаючы па ёй Ціхага возера. 3 правага боку ад Ціхага возера знаходзілася тэрыторыя Лапасціцкай воласці — уладання Наўгародскага Аркадзьеўскага манастыра (Аркажа), а з левага боку — завяршалася тэрыторыя Усялуцкай воласці¹¹⁰. Рака Кудзь цячэ, пятляючы, з захаду на ўсход і ўпадае ў возера Усялуг, таму пад фразай граматы «да вверхь Куд(ь)ю, да в Тнхое озеро» варта разумець пераход лініі мяжы з ракі Сырычанкі на паўднёвы захад, поўдзень і заканчэнне яе ў заходнім напрамку каля воз. Ціхага. Месцазнаходжанне апошняга ўстанавіць не ўдалося, але відавочна, што яно было першым з сістэмы азёр, на якія разліваецца рака Кудзь (з захаду на ўсход: Віцьбіна, Пнева, Доўгае)¹¹¹. Атаясамленне Л.А. Басалыга, В.Л. Яніным возера Ціхага з Трэшыным, на жаль, не знаходзіць пацвярджэння на карце¹¹².
Ад возера Ціхага (ракі Кудзь) з правага боку (на поўнач) працягвалася тэрыторыя Лапасціцкай воласці, а з левага боку (на поўдзень) пачыналіся ўжо землі ¹⁰⁸ ДДГ. № 77. С. 290—293.
"w Кучкш В.А, Межеванне 1483 г. н вопрос о древней новгородскосмоленской граннце // Новгородскнй нсторнческнй сборннк. 2 (12). Л., 1984. С. 167.
¹¹⁰ ДДГ. № 77. С. 292.
’'¹ Тверская область. Топографнческая карта. С. 37. Параўнанне незалежна зробленай рэканструкцыі часткі ржэўсканаўгародскай мяжы паказвае яе поўную ідэнтычнасць аналагічнай рабоце, зробленай У.А. Кучкіным (Кучкнн В.А. Межеванне 1483 г. н вопрос о древней новгородскосмоленской граннце. С. 173).
Бассалыго Л.А., Янйн В.Л. йсторіікогеографнческнй обзор новгородсколятовской граннцы. С. 207. Размешчанае паблізу воз. Трэсціна не мае ніякага дачынення да апісанай мяжы.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 81
Таропецкага павета ВКЛ. Відаць, тут падступалі землі воласці Дубна, менавіта ў той частцы, якая была адрэзана ўсялукскім намеснікам у 1489 г. або раней. 3 населеных пунктаў воласці Дубна, вядомых з Таропецкай пісцовай кнігі 1540/41 гг., найбольш аддаленай была в. Арэхава на р. Арэхаўцы, якая ўпадала ў воз. Пена ¹!. Такім чынам, можна меркаваць, што мяжа паміж таропецкай воласцю Дубна і ржэўскай воласцю Усялук пераходзіла ад р. Пайніцы на р. Арэхаўку, а ад вытоку апошняй скіроўвалася на захад і паўночны захад да р. Кудзі і воз. Ціхага.
Дабівацца больш дакладнай рэканструкцыі пачатковага адрэзку літоўскамаскоўскай мяжы і вызначэння кропкі судакранання тэрыторый трох найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы, напэўна, не варта. Верагодна, такі стык літоўскіх, наўгародскіх і маскоўскіх зямель у той час яшчэ не сфарміраваўся. Балоцістая, малакарысная ў гаспадарчых адносінах зямля доўгі час не прыцягвала ўвагі навакольнага насельніцтва і мясцовых улад. Невыпадкова ў літоўскамаскоўскіх дамовах апісанне ржэўскай мяжы пачыналася ад воз. Арлінца. Тэрыторыя на паўночны захад не была размежавана. Толькі на пэўную адлегласць умоўная лінія літоўскамаскоўскай мяжы працягвалася па р. Пайніцы, а затым, магчыма, па р. Арэхаўцы. Далей памежную зону ўмоўна вызначала паласа балот і лясоў. Дзесьці ў раёне р. Кудзі, што злівалася з невядомым цяпер возерам Ціхім, тэрыторыі трох дзяржаў судакраналіся.
Такой уяўляецца сітуацыя з пачатковым адрэзкам літоўскамаскоўскай мяжы. Праблематычны таксама і супрацьлеглы бок пазначанай у літоўскамаскоўскіх дагаворных граматах ржэўскай мяжы.
На «верху» (вытоку) ракі Асугі апісанне ржэўскай мяжы спыняецца. Аднак можна з упэўненасцю гавораць пра тое, што і далей ржэўскія землі працягвалі суседзіць з літоўскімі ўладаннямі. Больш за тое, гэтыя літоўскія ўладанні складалі калісьці частку Ржэўскай зямлі.
Ускосныя звесткі сведчаць аб існаванні літоўскамаскоўскай дамовы, заключанай паміж 1381—1382 гг., у кароткі пэрыяд праўлення ў ВКЛ Кейстута. Тады, пасля перамогі на Куліковым полі, Масква дамінавала ва Усходняй Еўропе і зноў завалодала Ржэўскай зямлёй¹¹⁴. Мірныя адносіны з ВКЛ былі замацаваны дамовай, паводле якой, відаць, Ржэва была прызнана за Дзмітрыем Данскім. Аднак не ўсе ржэўскія воласці сталі маскоўскімі. Як вынікае з літоўскамаскоўскай дамовы аб «вечным міры» ад 31 жніўня 1449 г., заключанай паміж Васіліем II Цёмным і Казімірам IV (выснова пра існаванне дамовы 1381—1382 гг. якраз і робіцца на падставе аналізу зместу гэтага дакумента), ржэўская воласць Асуга засталася ў кіраванні валасцеляў вялікага князя Кейстута («А которын места волостнлн веда Осуіу пры велнкомь князн Кестут(ь)н, н твонм волостелем'ь по тому ж ведатн, а мне, велнкому князю Васнлью, не в’ьступатнсе»)¹¹⁵.
Асужская воласць, якая захавала літоўскае кіраванне, кампенсавала даволі адчувальныя тэрытарыяльныя страты. Яна ахоплівала паўднёвую частку Ржэўскай зямлі і, тым самым, пакідала магчымасць пэўнага кантролю за ржэўскай тэрыторыяй наогул. Акрамя таго, у канцы XIV ст. раён воласці Асуга заставаўся адзіным месцам судакранання ўладанняў ВКЛ з цвярскімі землямі і быў своеасаблівым мастком паміж дзвюма дзяржавамі.
Т