• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    вацца ў тым, што везлі яго па р. Вазузе, абмінаючы Хлепень (магчыма, рабілі гэта санным шляхам, узімку). Здавалася б, 'Алешня абавязкова павінна была б апынуцца паміж рэкамі Шэшмай і Вазузай, пра што зрабіў выснову У.А. Кучкін¹⁰². Аднак ведаючы, дзе знаходзіцца с. Фаўстова Гара (пра лакалізацыю сяла гл. ніжэй), можна пераканацца ў тым, што месца для цэлай воласці паміж ім і Вазузай проста няма. Паведамленне граматы 1539 г. можна разумець інакш. Воласць Алешня знаходзілася ў баку ад с. Фаўстова Гара: сяляне везлі лес спачатку ў роднае сяло, распілоўвалі, секлі яго і толькі адтуль везлі па Вазузе далей Хлепеня.
       Тут ізноў трэба згадаць меркаванне У.С. Барзакоўскага, які ўбачыў у Цвярской губерні некалькі мясцовасцей з назвамі, сугучнымі з Алешняй, але карэктна адабраў толькі адну з іх — в. Алешава каля р. Дзержы — і ў выніку прызнаў яе даўняй
    
    ¹⁶⁰ Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террнторнн... С. 146.
    
    ¹⁶¹ Лелецкнй В.В. О местоположеннн тверской волостн Олешнн н террнторнн Тверского княжества. С. 175.
    
       Аўтар гэтай працы ў свой час падтрымаў версію У.А. Кучкіна (Темушев В.Н. Лнтовскотверская граннца. С. 95).
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    91
    
    воласцю. 3 абодвух бакоў ніжняга цячэння р. Дзержы, так, што Алешава аказвалася ў цэнтры, у XVII ст. месціўся Ляпкоўскі стан¹⁶³. Можна з асцярожнасцю выказаць меркаванне, што яго назва — скажоная ад Ляшкоўскі (Аляшкоўскі — Алешня).
       Гэтая лакалізацыя добра адпавядае згадцы ў духоўнай грамаце Івана III у адной звязцы валасцей Алешні і Сіняй, якія дадаваліся (верагодна, са складу зубцоўскіх валасцей) да ўдзелу Андрэя Іванавіча (родапачынальніка Старыцкіх князёў)¹⁶⁴. Воласць Сіняя ляжала на паўднёвы ўсход ад Ляпкоўскага стана (Алешні?) уздоўж левага прытоку Дзержы р. Сіняй¹⁶⁵. Разам з воласцю Сіняй у грамаце Івана III былі названы дварцовыя сёлы Вахнава і Ракава. Іх і цяпер можна знайсці на сучаснай карце¹⁶⁶.
       Р. Сіняя сваім вытокам дакраналася тэрыторыі, якая адносілася ў XVII ст. да стана Стары Беразуй¹⁶’. Такім чынам, цвярская воласць Сіняя на паўночным усходзе суседзіла з ФамінскаБеразуйскім княствам. Тое самае можна сказаць пра воласць Алешню або Шэшму, у залежнасці ад таго, ці з’яўлялася апошняя часткай княства.
       Выснову пра месцазнаходжанне цвярскіх уладанняў у раёне Апок і Зубцова і на правым беразе р. Волгі можна зрабіць толькі гіпатэтычна. Левы бераг (на захад амаль да Ржэвы), без сумневу, займалі цвярскія ўладанні, і калі б р. Волга была тут мяжой, то гэта абавязкова было б адзначана ў дагаворных граматах, аднак у іх гаворыцца пра сумеснае і цераспалоснае літоўскацвярское валоданне.
       Такая працягласць літоўскацвярской мяжы захоўвалася амаль стагоддзе (з 1403 да 1494 г.), пакуль Вяземскае княства не было далучана да Масквы. Лінія мяжы знаходзілася паміж ржэўскімі і мажайскімі (магчыма, волацкімі) землямі, якія належалі Маскве. Акрамя таго, гэты ўчастак літоўскацвярской мяжы перарываўся пасярэдзіне масівам зямель (Хлепень, Рагачоў, Беразуйск, Фамінскае), на якія здаўна мелі прэтэнзіі маскоўскія вялікія князі і валадары якіх з 1449 г. былі прызнаны падуладнымі вялікаму князю маскоўскаму. Рэальна хлепенскія і іншыя землі заставаліся ў складзе ВКЛ, Вяземскага княства, а хлепенская воласць Рагачоў была нават аддадзена ў вотчыну сыну пана Івана (Яна) Хадкевіча¹⁶⁸. У 1494 г. гэтыя землі сталі часткай Маскоўскага княства, таксама як і ўсходні ад іх участак літоўскацвярской мяжы, дзе знаходзіліся ўладанні князёў Крошынскіх, што ўваходзілі ў склад Вяземскага княства і ВКЛ.
       Аднак нават пасля далучэння Вяземскай зямлі да Масквы (што адсунула далёка на захад маскоўскую мяжу), участак літоўскацвярскога памежжа захоўваўся. У «Лнсте перемнрном велнкого князя московского Ноанна с королем Казнмнром» ад 2 траўня 1494 г. чытаем: «Такьже н Тферы, отчыне нашон [Івана III. —В.Ц.], н всен Тверскон землн рубеж с Лнтвою по старому рубежу»¹⁸⁹. Такім чынам, пасля 1494 г. яшчэ некаторы час (да 1505 г. — часу далучэння да Масквы Бельскага ўдзелу ВКЛ)
    
    ¹⁶³ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 381; Водарскнй Я.Е. Населенне Росснн в конце XVII — начале XVIII ст. (Чнсленность, сословноклассовый состав, размеіценне). М., 1977. С. 237.
    
    ¹⁶⁴ ДДГ. № 89. С. 361.
    
    ¹⁸⁵ Тверская область. Топографнческая карта. С. 63; Обіцегеографнческнй регнональный атлас «Смоленская область». Масштаб 1:200 000. М., 2001. С. 6. На карце А.І. Мендэ рэчка пазначана як Сіняўка (Межевой атлас Тверской губерннн... S:W:C:1). На карце І.А. Стральбіцкага — Сіняя (Спецнальная десятнверстная карта Европейской Росснн Й.А. Стрельбнцкого. 1865—1871. Масштаб: в 1 дюйме 10 верст (1:420 000). Л. 43).
    
    ¹⁶⁶ Тверская область. Топографнческая карта. С. 63.
    
    ¹⁶⁷ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 401, карта (Карта нздання 1906 г.)
    
    ¹⁶⁸ СНРНО. Т. 35. С. 72.
    
    ¹⁶⁹ ДДГ. № 83. С. 329; LM. Кп. 5. № 78.2. Р. 134.
    
    92
    
    Віктар Цемушаў
    
    працягваў існаваць самы даўні ўчастак літоўскалітоўскай мяжы. Праўда, Цвер ужо была маскоўскім уладаннем, вотчынай гасудара «всея Русі» Івана III.
       У сувязі з існаваннем на працягу доўгага часу літоўскацвярской мяжы трэба зрабіць наступную выснову. Паміж асноўным масівам Маскоўскага княства і Ржэўскай зямлёй да ліквідацыі дзяржаўнасці Вялікага Ноўгарада і Цвярскога княства не існавала сухапутнай сувязі. Ржэўская зямля з сярэдзіны XIV ст. папераменна належала Маскве, Вільні або Цверы, але прыблізна з 1381—1382 гг. амаль увесь час (за выключэннем кароткіх перыядаў 1399 і 1447—1449 гг.) знаходзілася ў складзе маскоўскіх уладанняў¹⁷⁰, застаючыся пры гэтым, па сутнасці, эксклавам. Унікальны ўчастак літоўскацвярской мяжы на працягу стагоддзя перакрываў Маскве прамы доступ да яе верхняволжскага ўладання, якое мела, верагодна, вялікае стратэгічнае значэнне. У свой час імкненне валодаць землямі ФамінскаБеразуйскага княства выдавалася гісторыкамі за жаданне Масквы наладзіць сухапутную сувязь з Ржэвай¹⁷¹. Аднак у рэальнасці, нават пасля набыцця тэрыторый у нізоўях р. Вазузы, маскоўскія князі ўсё ж былі вымушаны карыстацца транзітным шляхам праз цвярскія або літоўскія ўладанні. Такім чынам, становіцца відавочным асаблівае значэнне зоны літоўскацвярскога памежжа як пэўнага рычага ўздзеяння на сферу маскоўскіх інтарэсаў з боку ВКЛ.
       Напрыканцы адзначым, што пачатак фарміравання літоўскацвярской мяжы неабходна аднесці да кароткага перыяду праўлення Кейстута (1381—1382 гг.). Тады з’явіўся вельмі маленькі, але стратэгічна важны ўчастак памежжа ў раёне воласці Асугі. Літоўскамаскоўская дамова пра вечны мір ад 1449 г. спецыяльна агаворвала валоданне Казімірам гэтай былой часткі Ржэўскай зямлі¹⁷². Відавочна, і пасля 1494 г. Асуга заставалася ў складзе ВКЛ.
       Значна прасунулася наўсход літоўскацвярская мяжа пры Вітаўце, у 1403—1404 гг., калі ВКЛ захапіла вяземскія і смаленскія землі. Можно ўбачыць, што літоўская мяжа захапіла стары смаленскі рубеж. Што характэрна, новая ўлада захавала ў непарушнасці цераспалосіцу, якуя тут існавала, і сумеснае кіраванне смаленскацвярскімі ўладаннямі, у сувязі з чым мяжа так і засталася без выразнага вызначэння.
    
    
        4. ФамінскаБеразуйскае княства паміж Вільняй, Масквой і Цвер’ю
    
       Паміж асноўным масівам зямель Маскоўскага княства і яго эксклавам — Ржэўскай зямлёй на паўднёвы ўсход ад апошняй у XIV ст. размяшчалася ФамінскаБеразуйскае княства, чые валадары былі звязаны з ржэўскімі князямі адной дынастыяй (князёў Фамінскіх) і таксама, як яны, у выніку страцілі свае першапачатковыя ўладанні і перайшлі на службу да маскоўскіх вялікіх князёў¹⁷³. Пры гэтым, згодна з агульнапры
    
    
    ¹⁷⁰ Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе... С. 149—162; Темушев
       В.Н. Начало складывання московсколнтовской граннцы. С. 77, 78—79.
    
    ¹⁷¹ КвашнннСамарнн Н.Д. Нсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 3.
    
    ¹⁷² ДДГ. № 53. С. 160—161; LM. Кп. 5. № 136. Р. 252.
    
    ¹⁷³ КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 30; Веселовскнй С.Б. йсследовання по нсторнн класса служнлых землевладельцев. М., 1969. С. 359, 363; Знмнн А.А. Формнрованне боярской арнстократнн в Росснн во второй половнне XV — первой третн XVI ст. М., 1988. С. 223, 229; Чернов С.З. Волок Ламскяй в XTV — первой половнне XVI ст. С. 160—161, 164; Мнхайлова Й.Б. Служнлые людн СевероВосточной Русн в XIV — первой половнне XVI века: Очеркн соцнальной нсторнн. СПб., 2003. С. 278; Юшко А.А. Феодальное землевладенне Московской землн XIV века. М., 2003. С. 170.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 93
    
    нятым меркаваннем (якое, як высветлілася, у сувязі з існаваннем літоўскацвярской мяжы, не адпавядае сапраўднасці), Масква магла і не мець тэрытарыяльнай сувязі з Ржэвай, калі не трымала ў падначаленні князёў ФамінскаБеразуйскага княства¹⁷⁴. Суседняе ж Вялікае Княства Літоўскае губляла кантакт з Вялікім Княствам Цвярскім — сваім саюзнікам, калі не валодала Ржэвай або не распаўсюджвала ўладу на тых жа фамінскаберазуйскіх князёў.
       Магчыма, водгукам нерэалізаванага імкнення ВКЛ да больш шчыльнага тэрытарыяльнага кантакту з Цвер’ю з’явіўся захоп з боку Масквы ў канцы 60х гг. XIV ст. разам з Ржэўскай зямлёй, Фамінскам і Беразуескам таксама і такіх мястэчак, як Ліпіца і Цесаў, якія размяшчаліся на Вазузе і яе прытоку Касне на поўдзень ад масіва ФамінскаБеразуйскага княства¹⁷⁵.
       Пра маскоўскія поспехі ў супрацьстаянні з ВКЛ даведваемся з вядомага паслання Альгерда канстанцінопальскаму патрыярху Філафею 1371 г. Вялікі князь літоўскі, адводзячы ад сябе абвінавачванне ў нападзе на падлеглыя мітрапаліту Аляксею землі, пералічыў гарады, якія «протнв своего крестного целовання» ўзяў у яго маскоўскі вораг: «Ржеву, Сншку, Гуднн, Осечен, Горышено, Рясну, Лукн Велнкня, Клнчень, Вселук, Волго, Козлово, Лнпнцу, Тесов, Хлепен, Фомнн городок, Березуеск, Калугу, Мценеск»¹⁷⁶. Большасць пералічаных населеных пунктаў лакалізавана, таксама вырашана праблема часу захопу іх Масквой¹⁷⁷. Аднак некаторыя пытанні ўсё ж засталіся без адказаў.
       У пераліку маскоўскіх захопаў можна вылучыць паводле тэрытарыяльнай прыкметы тры групы гарадоў: 1) ржэўскія; 2) смаленскія, 3) верхняокскія (навасільскія?). Ад Сішкі да Волгі названы, безумоўна, ржэўскія гарадкі — цэнтры валасцей. Нават у Луках Вялікіх варта бачыць не знакаміты наўгародскі горад на р. Ловаці, а пагост Лукома на р. Волзе, паміж Асечанам і Гарышынам¹⁷⁸. Таксама не выклікаюць сумненняў лакалізацыі Калугі і Мцэнска — у верхнім цячэнні р. Акі. Прычым, згадванне ў пасланні 1371 г. маскоўскага