• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ½ Фомннского. С. 26; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 140— 141. Прнм. 144.
    
    ²¹³ КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 27.
    
    ²¹⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 12. С. 49.
    
    ²¹ ’ Н.Д. КвашнінСамарьш пісаў: «йтак Атександр Поле, а стало быть н его отец, владелн Хлепнем, брат же Борнса Евстафнй мог сндеть нлн в смежном Негомнрн, нлн в Рогачеве, которые в грамотах ставятся рядом с Хлепнем, как Хлепенскне волостн» (КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 27). Аднак факт згадкі Рагачова і Негаміры побач з Хлепенем не дае ім права лічыцца адміністрацыйна падначаленымі гэтаму гораду. Гэтыя воласці нідзе не былі названы хлепенскімі.
    
    ²¹⁶ СЙРЙО. Т. 35. № 4. С. 16; № 12. С. 49.
    
    ²¹⁷ Тамсама. № 18. С. 73; № 36. С. 195. Магчыма, сына пана Яна Хадкевіча звалі Алешкам (Тамсама. № 16. С. 63, 66).
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    99
    
    Дзмітрыю «город Хлепен, н с Рогачевым, н с Негомнрем'ь, с волостьмн, н с путмн, н з селы, н co всемн пошлннамн»²¹⁸. Аднак такая фармулёўка тэстамента, наадварот, сведчыць пра штучнае далучэнне да ліку хлепенскіх яшчэ дзвюх валасцей. Таксама і да Мажайска быў дабаўлены шэраг валасцей, якія зусім нядаўна ўваходзілі ў склад ВКЛ (Тур’е, Арэхаўна, Дзмітравец і інш.)²¹⁹. Характэрна, што ў духоўнай Івана III Хлепень выразна адасоблены ад Цвярской зямлі і Зубцова²²⁰. Але пазней Хлепень з нованабытымі валасцямі стаў часткай Зубцоўскага ўезда. Варта адзначыць, што апошні паглынуў усю тэрыторыю ФамінскаБеразуйскага княства.
       3 вядомых хлепенскіх валасцей (Ждаць і Панізоўе) прыблізна вызначаецца месца толькі адной. Воласць Джаць (Ждаць)²²¹ — гэта пазнейшы Гжацкі стан Зубцоўскага ўезда на правабярэжжы р. Гжаці пры ўпадзенні яе ў Вазузу²²². Дзе быў цэнтр гэтай воласці — невядома. Але яго не варта атаясамліваць з Гжацкам (сучасным Гагарыным), які знаходзіцца значна на поўдзень, хаця відавочна запазычанне назваў воласці і пазнейшага горада ад ракі Гжаць. У апошняй быў правы прыток — Ржаць. Уздоўж яе, калі меркаваць па карце Ю.В. Гацье, і размяшчалася воласць²²³. Варыятыўнасць назвы дазваляе выказаць меркаванне ггра паходжанне яе ад імя прытоку Гжаці. Але пазней зацвердзілася форма «Гжацкі», што робіць больш верагоднай першую версію.
       Указанне пасольскіх кніг на множны лік хлепенскіх валасцей, а таксама адсутнасць згадкі ў маскоўскалітоўскіх памежных канфліктах Фаміна Гарадка і Беразуеска робіць верагоднай думку аб уключэнні іх у адміністрацыйную сістэму Хлепеня. Аднак умовы дамовы 1449 г. прымушаюць думаць, што, прынамсі, значная частка тэрыторый, якія належалі да двух гарадкоў на р. Вазузе, заставалася ў распараджэнні маскоўскага гасудара. Такія ўмацаваныя цэнтры, як Фамін Гарадок і Беразуеск, без сумневу, павінны былі б выкарыстоўвацца ў абароне меж ВКЛ, калі б яны былі на боку апошняга. Аб прыналежнасці ФамінскаБеразуйскага княства ў сярэдзіне XV ст. Маскве цалкам упэўнена пісаў М.К. Любаўскі²²⁴.
       3за няправільнага прачытання тэксту дамовы 1449 г. склалася памылковая думка аб тым, што Масква валодала Хлепенем у другой палове XV ст.²²⁵. Выказвалася нават здагадка пра захоп яго каралём і вялікім князем Казімірам пасля 1485 г.²²⁶.
    
    ²¹⁸ ДДГ. № 89. С. 360.
    
    ²¹⁹ Тамсама. С. 355.
    
    ²²⁰ Тамсама. С. 360.
    
    ²²¹ СЙРЙО. Т. 35. С. 2, 49.
    
    ²²² Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 381; Водарскнй Я.Е. Населенне Росснн в конце XVII — начале XVIII ст. (Чнсленность, сословноклассовый состав, размеіценне). М., 1977. С. 237, 247.
    
    ²²³ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. Опыт нсследовання по нсторнм экономнческого быта Московской Русн. М., 1906. Карта. У перавыданні 1937 г. карта Ю.В. Гацье была моцна спрошчана: на ёй не былі паказаны межы валасцей і станаў.
    
    ²²⁴ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства. С. 284—285; Ён жа. Образованне основной государственной террнторнн. С. 82.
    
    ²²⁵ Пра тое, што Хлепень «в старых докончаньех предков нашнх н в отца его королеве докончанье запнсан к нашему велнкому княжству», сцвярджалі маскоўскія баяры на сустрэчы з літоўскімі пасламі (СЙРЙО. Т. 35. № 18. С. 77). Верагодна, так яно і было. Але сітуацыя да сярэдзіны XV ст. моцна змянілася.
    
    ²²⁶ КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 38. Прнм. 1.
    
    100
    
    Віктар Цемушаў
    
    Але ў граматах уласна пра горад нічога не пазначана і пры гэтым згадваецца нават не хлепенскі князь, а ягоны сын, ужо без прозвішча «Хлепенскі». Горад Хлепень, без сумневу, належаў ВКЛ. Такім чынам, відавочна, што тэрыторыя ФамінскаБеразуйскага княства да сярэдзіны XV ст. была падзелена паміж Масквой і Вільняй. Першай дасталіся Фамін Гарадок і Беразуеск з некаторымі іншымі памежнымі тэрыторыямі, а другой — Хлепень з валасцямі.
       Да спіса фамінскіх уладанняў С.Б. Весялоўскі дадаў населены пункт Крукава (размешчаны паміж Асугай і Вазузай), звязаўшы яго назву з імем князя Міхаіла Фёдаравіча Крука, сына князя Фёдара Фамінскага, які жыў у канцы XIV ст.²²'. Вёска з назвай Крукава існавала таксама ў ваколіцах пагоста Стары Беразуй, на правым беразе р. Вазузы²²⁸. Уважлівы прагляд населеных пунктаў у раёне рэк Вазузы і Асугі і супастаўленне іх назваў з прозвішчамі князёў Фамінскага роду можа даць дадатковыя вынікі ў справе вызначэння тэрыторыі ФамінскаБеразуйскага княства.
       Як праз князя Аляксандра Барысавіча Поля ўдалося звязаць горад Хлепень з тэрыторыяй ФамінскаБеразуйскага княства, так і з дапамогай нашчадкаў гэтага князя можна выказаць (праўда, больш асцярожна) здагадку аб прыналежнасці да складу княства зямель па р. Шэшме.
       У 1525—1526 гг. келар ІосіфаВалакаламскага манастыра набыў у Івана Васільева, сына Полева, і ягоных дзяцей Івана і Міхаіла вёскі Пратасава і Галаўкова ў воласці Шэшме (Шэшамскай) Зубцоўскага ўезду²²⁹. Да 1539 г. вакол р. Шэшмы склаўся комплекс уладанняў ІосіфаВалакаламскага манастыра, дзе абедзве згаданыя вёскі «тянулн» да сяла Фаўстова Гара²³⁰. Месцазнаходжанне сяла дакладна вызначаецца дзякуючы матэрыялам Генеральнага межавання канца XVIII ст. — каля самага вусця р. Вазузы, насупраць горада Зубцова²³¹, але, на жаль, з 12 належачых да яго вёсак лакалізуецца толькі Галаўкова — каля правага берага ніжняга цячэння р. Шэшмы² ². Відавочна і в. Ігумнава, размешчаная ніжэй па цячэнні Шэшмы ад Галаўкова, мела адносіны да манастырскіх уладанняў²³³.
       Прададзеныя Полевымі вёскі, без сумневу, былі вотчынамі, але якім чынам яны ім дасталіся? Магчыма, што князь Міхаіл Фёдаравіч Крук з сынам Твяням (з роду Фамінскіх) набылі ў наўгародскага пасадніка Юрыя Анцыфарава сяло Медну на цвярской мяжы²³⁴, так і Полевы ў свой час набылі нейкія землі побач са сваім княствам — у Вялікім Княстве Цвярскім. Але непасрэднае суседства робіць верагодным і думку аб іх першапачатковай прыналежнасці да фамінскай тэрыторыі.
    
    ²²⁷ Веселовскнй С.Б. йсследовання по нсторнн класса служнлых землевладельцев. С. 368.
    
    ²²⁸ Межевой атлас, составленный в 1848—49 гг. под наблюд. ген. Менде. Масштаб в 1 дюйме —
       2 версты. S:W:C:1.
    
    ²²⁹ АФЗХ. XIV—XVI ст. Ч. 2. № 96. С. 91.
    
    ²³⁰ Тамсама. № 149. С. 144—145; № 189. С. 190—191.
    
    ²³¹ Генерального плана Зубцовского уезда часть I.
    
    ²³² Межевой атлас, составленный в 1848—49 гг. под наблюд. ген. Менде. Масштаб в 1 дюйме — 2 версты. S:W:C:2. У вусці р. Шэшмы стаяла яшчэ адна вёска Галаўкова, але на плане Генеральнага межавання Зубцоўскага ўезда яна пазначана як Мазжарына і толькі на карце А.І. Мендэ з’яўляецца з другой назвай — Мазжарына, Галаўкова (Генерального плана Зубцовского уезда часть I. Межевой атлас, составленный в 1848—49 гг. под наблюд. ген. Менде. Масштаб в 1 дюйме — 1 верста. S:W:F:2).
    
    ²³³ Тамсама.
    
    ' АСЭЙ. I. I. М., 1952. № 2. С. 26—27; Веселовскнй С.Б. йсследовання по нсторнн класса служнлых землевладельцев. С. 364.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    101
    
    Можа і ўсё цячэнне р. Шэшмы (Шэшамская воласць) калісьці ўваходзіла ў склад ФамінскаБеразуйскага княства? Ці не з’яўляецца гэты выпадак прыкладам таго, што пасля пераходу на маскоўскую службу і страты суверэнных княжацкіх правоў князі Фамінскага роду захавалі за сабой уладанні ў родным княстве?
       Па тэрыторыі Шэшамскай воласці і непасрэдна праз с. Фаўстова Гара праходзіла Волацкая дарога. Тым самым прыналежнасць гэтай воласці да ФамінскаБеразуйскага княства стварала магчымасць кантролю руху па адным з найбольш важных гандлёвых шляхоў Усходняй Еўропы. Відавочна, са свайго геаграфічнага становішча невялікае па памерах княства магло б мець пэўныя выгады, калі б участак дарогі яму сапраўды належаў.
       Такім чынам, на думку даследчыкаў, ФамінскаБеразуйскае княства займала басейн ніжняга цячэння р. Вазузы і прытока апошняй Асугі²³⁶. Пасля аналізу нешматлікіх звестак аб тэрыторыі княства складваецца ўражанне, што яго асноўная тэрыторыя знаходзілася на левым боку р. Вазузы, уздоўж двух прытокаў з аднолькавай назвай — Беразуйка. У другой Беразуйкі, што ўпадала ў Вазузу вышэй па цячэнні ад Хлепеня, быў левы прыток — ручай Полеўскі. Ці не звязаны ён з Аляксандрам Барысавічам Полевым? Можа, менавіта ад валоданняў уздоўж гэтага ручая ён і атрымаў сваё прозвішча? Ці наадварот?
       Да тэрыторыі княства на паўднёвым усходзе адносілася і правабярэжжа ніжняга цячэння р. Гжаці (правы прыток Вазузы), дзе ляжала хлепенская воласць Джаць (Ждаць). Паўднёвазаходнія межы з левага боку р. Вазузы ўтваралі шчыльнае суседства хлепенскіх зямель з Негамірам і Рагачовым.
       Цэнтр воласці Негамір справядліва звязваецца з сялом Нямгор, якое знаходзілася крыху на поўдзень ад Хлепеня, таксама на беразе р. Вазузы²³⁶. Паселішча было добра ўмацавана, мела вартавую вежу²³⁷.
       У цэнтры воласці Рагачоў (відавочна — сяло з такой самай назвай каля правага берага р. Асуга) не выяўлены абарончыя збудаванні. Ад яго, магчыма, засталося толькі селішча²³⁸, хаця М.Дз. КвашнінСамарын піша пра пагост Рагачоў як пра гарадок²³⁹.
       На захадзе міжрэчча Вазузы і Асугі ад Фаміна Гарадка да Хлепеня займалі пераважна Фамінская і Хлепенская воласці, ал