• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    лікага Княства Літоўскага. Уладанні князёў Крошынскіх
    
       Існаванне на ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага Вяземскага княства можа падацца выпадковай з’явай, звязанай з тым, што яно даволі позна ўвайшло ў склад ВКЛ (1403 г.)²⁴⁶. Аднак побач знаходзілася Бельскае княства — адзін з першых набыткаў літоўскіх валадароў, на пачатку XV ст. ізноў створанае ўжо для прадстаўніка роду Гедымінавічаў. На поўдзень ад Вяземскага княства знаходзіўся масіў так званых Вярхоўскіх княстваў, чые князі знаходзіліся ў рознай ступені залежнасці ад вялікага князя літоўскага. Верагодна, у іх поўнай лаяльнасці ў літоўскіх князёў не было ўпэўненасці, таму яўнымі фарпостамі ў землях вярхбўскіх князёў выглядаюць гарадыкрэпасці, непасрэдна падлеглыя вялікаму князю (Мцэнск і Любуцк)²⁴'. Нарэшце, да разгляданай групы тэрытарыяльных утварэнняў неабходна аднесці княствы Старадубскае і НоўгарадСеверскае, якія былі спецыяльна створаны для князёў — уцекачоў ад маскоўскага валадара (Іван Андрэевіч Мажайскі і Іван Дзмітрыевіч Шамячыч).
       Відавочна, вылучэнне адных, захаванне іншых і штучнае ўтварэнне трэціх княстваў мела пэўную мэту, а менавіта: стварэнне моцнага бар’ера на шляху экспансіі Вялікага Княства Маскоўскага, у афіцыйнай ідэалогіі якога, адзначанай, між ін
    
    
    ²⁴⁵ Голубцов Й.А. Путн сообіцення в бывшнх землях Новгорода Велнкого. С. 280, 299; Тнхомнров
       М.Н. Средневековая Москва в XIV—XV веках. С. 138.
    
    ²⁴⁶ ПСРЛ. Т. 11. М., 2000. С. 188.
    
    ²⁴¹ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 51—52.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 105 шым, і ў тытуле валадара («Государь всея Русн»), было адлюстравана імкненне да аб'яднання ўсіх рускіх зямель, што ўваходзілі калісьці ў склад Старажытнай Русі.
       Вяземскае княства амаль стагоддзе вызначала ўсходнюю мяжу Вялікага Княства Літоўскага. Прычым мяжа гэтая была вельмі стабільнай, бо да моманту захопу маскоўскімі войскамі (1493 г.) на вяземскім яе ўчастку невядома ніводнай змены.
       Захаванне ў непарушнасці Вяземскага княства вялікім князем літоўскім было шмат у чым звязана з яго памежным становішчам. Адразу пасля далучэння да ВКЛ Вяземскага княства на яго тэрыторыі пачынаюцца вайсковыя дзеянні. Ужо ў 1406 г., нягледзячы на існуючы літоўскамаскоўскі саюз, «князь велнкнй Васнлей Дмнтрневнч московскнй», а разам з ім «н князь Іван Мнхайловмч тверскнй сложнша крестное целованне к Внтовту», сабралі вялікае войска і накіравалі ваяваць літоўскія землі (гарады Вязьму, Сярпейск і Казельск)²⁴⁸. У 1408 г. паход паўтарыўся, і пад Вязьмай было заключана перамір’е²®. Масква фактычна не прызнала ўладу ВКЛ няд Вязьмай. Толькі ўласная ўнутраная бязладзіца не дазволіла ёй працягнуць барацьбу. Але адразу ж пасля ліквідацыі ўнутраных праблем у 1445 г. адбыўся набег двух татарскіх царэвічаў (відаць, Мамуцяка і Якуба, якія перайшлі на службу да Васілія Цёмнага) на Вязьму, Бранск і іншыя гарады ВКЛ. У адказ Казімір Ягайлавіч накіраваў сваё войска на Мажайск, а пад Сухадрэвам адбылася бітва²⁵⁰. На пэўны час барацьба за Вязьму прыпынілася. У 1449 г. быў заключаны так званы «вечны» мір, дзе былі вызначаны спрэчныя ўчасткі літоўскамаскоўскай мяжы. Вяземскія межы ў іх лік не ўваходзілі.
       Умацаванне ўсходняй мяжы ажыццяўлялася Казімірам Ягайлавічам шляхам захавання старых парадкаў на нядаўна далучаных да ВКЛ землях і саступак найбольш значным васальным князям. Можна заўважыць пэўную тэндэнцыю: чым бліжэй тэрыторыі былі да мяжы, тым большай самастойнасцю і прывілеямі яны карысталіся.
       Стаўленне цэнтральнай ўлады да васальных і служэбных князёў прайшло пэўную эвалюцыю. Паводле традыцыі, якая абаранялася перад судом паноўрады ў 1495 г. Аляксандрам Хадкевічам, ён як пляменнік уцёкшага князя Фёдара Бельскага меў права на частку вотчыны здрадніка, тады як яна «з ласкі» гаспадара была аддадзена Сямёну Іванавічу Бельскаму²⁵¹. Аднак Рада вырашыла, папершае, пакінуць маёнткі ў братаўцекача, а, падругое, на будучыню, «который колн зрадца утечет от господаря челом не ударнвшн, нп на кого его нменья по блнзкостн не спадуть, только на господаря»²⁵². Такім чынам, у 1495 г. было зацверджана радыкальнае рашэнне — перавод вотчын князёўуцекачоў у вялікняжацкую казну. У 1509 г. быў выдазены спецыяльны « Устав о нменнях государскнх нзменннков»®. Пры здрадзе бацькі ўся яго маёмасць адыходзіла да вялікага князя. У яго волі было аддаваць маёмасць ці не дзецям здрадніка. У выпадку, калі адзін з братоў «зраду вчнннт», a іх маёмасць яшчэ не падзелена, усё пераходзіла да вялікага князя. Але калі агульная маёмасць ужо падзелена паміж братамі па «делннцам», а адзін з братоў здрадзіў,
    
    ²⁴⁸ ПСРЛ. Т. 11. С. 193; Прнселков М.Д. Тронцкая летопнсь: Реконструкцня текста. С. 461.
    
    ²⁴⁹ ПСРЛ. Т. 1. М., 2001. Стб. 465; Прнселков М.Д. Тронцкая летопнсь: Реконструкцня текста.
        С. 465.
    
    ²⁶⁰ ПСРЛ. Т. III. С. 424—425..
    
    ²⁵¹ АЗР. Т. I. 1340—1506. СПб., 1846. № 126. С. 149.
    
    ²⁵² Тамсама.
    
    ²⁵³ АЗР. Т.ІІ. 1506—1544. СПб., 1848. № 50. С. 62.
    
    106
    
    Віктар Цемушаў
    
    то толькі ягоная «делннца» адыходзіла ў казну, іншыя ўладанні не краналіся²⁵⁴. Такім чынам, гэта была запозненая спроба ўзмацнення вялікакняжацкай улады над паўсамастойнымі літоўскімі князямі. Ці магчыма было рэалізаваць прынятыя рашэнні, калі за спінай князёўздраднікаў стаяла сіла, на той момант большая, чым у вялікага князя літоўскага?
       У памежных спрэчках Іван III зыходзіў з таго, што князі, якія перайшлі на яго бок, «н наперед сего нашему отцу н нашнм прежннм велнкнм князем ... служнлн с свонмн вотчннамн»²⁵⁵. Нават вяземскія князі былі аднесены да ліку старых маскоўскіх слуг: «а нз старнны князн Вяземскне н Мосальскне служнлн предком нашнм велнкнм князем н с свонмн вотчннамн, а н в старых докончаньех то пнсано»²⁵⁶.
       Адразу пасля далучэння Вяземскага і Смаленскага княстваў да ВКЛ для ўмацавання ўлады вялікага князя літоўскага над Вярхоўскімі княствамі была створана асаблівая сістэма кіравання для цэлага шэрагу перыферыйных княстваў і ўладанняў, на чале якіх стаяў смаленскі намеснік. ІІаводле М.К. Любаўскага, утвораны Смаленскі павет з маскоўскага боку быў акружаны «поясам княстваў і ўладанняў, якія аддаваліся ў судоваадміністрацыйным стаўленні намеснікам, прычым усе гэтыя княствы і ўладанні ў Смаленску мелі свой ваеннапалітычны цэнтр»²⁵⁷. Аднак далёка не ўсе перыферыйныя княствы і ўладанні, што імкнуліся ў адміністрацыйнавайсковых адносінах да Смаленска, падначальваліся намеснікам. Вялікакняжацкія намеснікі былі толькі ў Любуцку і Мцэнску (Іван Юр’евіч Трубяцкі), Сярпейску, Бранску (Дзмітрый Пуцяціч Друцкі), Таропцу і некаторых іншых гарадах. Многія гарады заставаліся цэнтрамі княжацкіх уладанняў, што былі ў рознай ступені залежнасці ад вялікакняжацкай улады. Выявіць ступень гэтай залежнасці дапамагаюць дагаворныя граматы, якія былі заключаны паміж вялікім князем літоўскім, з аднаго боку, і мясцовымі князямі, з другога.
       У падначаленне смаленскаму намесніку трапілі і вяземскія князі, якіх пасля далучэння іх княства да ВКЛ пакінулі на сваіх месцах са сваімі вотчынамі²⁵⁸. Вяземскія князі са сваімі баярамі і слугамі ўваходзілі ў склад смаленскага апалчэння, падпарадкоўваліся ў ваенных адносінах смаленскаму намесніку і плацілі штогод спецыяльны падатак — пасошчыну ў смаленскую казну²⁵⁹.
       Верагодна, вялікі князь літоўскі мог умешвацца ў зямельныя адносіны ў Вяземскім княстве. Так, вядома, што хлепенскай воласцю Рагачоў валодаў сын Івана (Яна) Хадкевіча²⁶⁰, а ў непасрэднай блізкасці ад маскоўскай мяжы атабарыліся князі Глінскія (князь Фёдар Глінскі з братамі)²⁶¹. Такім чынам, існаванне ў межах Вяземскага княства ўладанняў прышлых князёў, судовы разбор пазямельных спрэчак вяземскіх князёў (справа князя Казлоўскага) у вялікакняжацкай радзе сведчыць аб тым, што цэнтральныя ўлады ўмешваліся і кантралявалі зямельныя адносіны вяземскіх князёў.
    
    ²⁵⁴ АЗР. Т.ІІ. 1506—1544. СПб., 1848. № 50. С. 62..
    
    ²³⁵ Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскнм Т 1 № 1. С. 5.
    
    ²⁵⁶ СЙРЙО. Т. 35. № 22. С. 107.
    
        Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 286—287.
    
    ²⁵⁸ Тамсама. С. 33.
    
    ²⁵⁹ Тамсама.
    
    ²⁶⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 17. С. 72.
    
    ²⁶¹ Тамсама. № 1. С. 3.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 107
    
       Як адзначае М.М. Кром, адсутнасць дамоў вялікняжацкай літоўскай улады з вяземскімі князямі звязана з двума абставінамі: папершае, далучэнне Вязьмы да ВКЛ было гвалтоўным, а, падругое, самі вяземскія князі не былі цалкам самастойнымі, а былі ў васальнай залежнасці ад смаленскіх князёў, а Смаленскае княства было ліквідавана²⁶². Аднак адносіны з пакінутымі на сваіх месцах і са сваімі ўладаннямі вяземскімі князямі, відаць, былі ўрэгуляваны. Перш за ўсё, вяземскія князі павінны былі плаціць пасошчыну, так, як гэта рабілі і вярхоўскія князі²⁶³. «Кн(я)зю Костянтнну Вяземьскому самому посоіцнну на свонх людех нматн, а даватн ему зь года на годгь по трндцатн рублев кь Смоленьску у нашу казну»²⁶⁴. Пасошчына з вяземскіх зямель, як мы бачым, канцэнтравалася ў Смаленску — адміністрацыйным цэнтры буйнога рэгіёна.
       Цяжка меркаваць аб ролі ў Вяземскім княстве старэйшага князя, які збіраў даніну для літоўскага валадара з усіх вяземскіх князёў. Відаць, некаторыя князі, што мелі вотчыны ў Вяземскім княстве, самі дакладалі перад вярхоўнай уладай (напрыклад, Глінскія). Наогул жа Вяземскае княства з ўяўлялася сукупнасцю ўладанняў многіх княжацкіх родаў (Бываліцкіх, Жылінскіх, Казлоўскіх, Крошынскіх ды інш.), якія часта губляліся сярод дробных уласнікаў і невядомы нават па імёнах і імёнах па бацьку.
       Уладанні некаторых вяземскіх князёў былі даволі вялікія па плошчы. На момант маскоўскалітоўскіх канфліктаў (зза якіх і адклалася ў крыніцах большасць звестак пра землеўладанне вяземскіх князёў) старэйшы вяземскі князь Міхаіл Дзмітрыевіч валодаў сваёй доляй у Вязьме, горадам Хлепенем з валасцямі, валасцямі Дубровай (з Дуброўскім дваром), Арэхаўнай, Магіленам, Нягодзіным, Міцэнкамі, Ждаццю²⁶⁵. Акрамя таго, на карысць Міхаіла Дзмітрыевіча ішло гандлёвае мытаў Вязьме і ў Валочку Вяземскім²⁶".
       Шматлікія ўладанні ў Вяземскім княстве мелі і князі Крошынскія. Воласці Цешынавічы, Сукромна, АльховеÑ