• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    †, Надслаўль, Ад’ездзец на самым пачатку вайны ВКЛ з ВКМ у 1487 г. былі заняты маскоўскім бокам.
       Характэрна, што найбольш забяспечаныя ў зямельных адносінах вяземскія князі не здрадзілі вялікаму князю літоўскаму і не перайшлі на маскоўскую службу. Метадычны ціск на вяземскіх князёў не меў жаданага выніку. Самыя буйныя землеўласнікі Вяземскага княства засталіся вернымі вялікаму князю літоўскаму. У канцы 1492 г. на бок Масквы перайшоў толькі Андрэй Юр’евіч Вяземскі, вотчынай якога было адзінае сяло з вёскамі на Дняпры, праўда, у самой Вязьме князь Андрэн валодаў дварамі, збіраў мыта, меў казну і людзей²⁶⁷. Усе ўладанні князя Андрэя ўзяў сабе князь Міхаіл Дзмітрыевіч Вяземскі²⁶⁸, але неўзабаве (узімку 1492/93 г.) Вязьма была захоплена вялікш маскоўскім войскам (пяць палкоў на чале з Даніілам Васільевічам Шчанём). Паводле летапісу, вяземскія князі і паны былі ўзяты ў палон, прыведзены ў Маскву, «н князь велнкій нхь пожаловал’ь юсь же вотчлною Вязмою н повеле нмь себе служнтн»²”’.
    
    ²⁶² Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 65.
    
    ²⁶³ Тамсама. С. 53—54.
    
    ²⁶⁴ Lietuvos Metrica — Lithuanian Metrica — Лнтовская Метрлка. Kn. 3 (1440—1498). Vilnius, 1998. P. 47.
    
    ²⁶⁵ СЙРЙО. T. 35. № 12. C. 49; Любавскнй M.K. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 283; Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 65.
    
    ²⁶⁶ СЙРЙО. Т. 35. № 2. С. 9.
    
    ²⁶⁷ LM. Кп.5: (1427—1506). Vilnius, 1994. Р. 67; СЙРЙО. Т. 35. № 19. С. 81.
    
    ²⁶⁸ АЗР. Т. I. № 109. С. 127.
    
    ²⁶⁹ ПСРЛ. Т. 31. С. 235. У беларускалітоўскіх летапісах адсутнічаюць звесткі пра вяртанне на свае вотчыны вяземскіх князёў, затое гаворыцца пра гібель у вязніцы вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча і пра трыманне «в заставе» і «нятстве» смаленскіх князёў і баяр (ПСРЛ. Т. 35. С. 122).
    
    108
    
    Віктар Цемушаў
    
       Аднак рэальнасць не адпавядала сведчанню тэндэнцыйнай крыніцы. Перш за ўсё, землеўладанне мясцовых князёў не было пакінута некранутым. Паводле У.Б. Кобрына, «указанні на ўладанні вяземскіх князёў у іх былой вотчыне, ласкава ім падараванай у канцы XV ст., да сярэдзіны XVI ст. адсутнічаюць не амаль, а проста цалкам>>“'". Вяземскія князі былі распылены па тэрыторыі ўсёй Расійскай дзяржавы і лічыліся па ПераяслаўльЗалескім, Раманаўскім (Пашахонскім), Белазёрскім, Кастрамскім, Кашынскім і Серпухаўскім уездах²,¹. Што тычыцца вяземскіх паноў, то толькі некаторыя з іх захавалі свае ўладанні ў былым Вяземскім княстве (Маршалковы, Волжанскія, Каковінскія, Здзяшкоўскія, Ласьмінскія). Але і яны набылі статус памеіпчыкаў²⁷². Прозвішчы карэннага паходжання вылічыліся У.Б. Кобрыньш па іх польскім корані (Маршалковы) або па геаграфічных арыенцірах (Волжанскія, Каковінскія, Здзяшкоўскія, Ласьмінскія — Волжанская воласць, Каковінскі і Какоў станы, рака Каковінка, сяло Іздзешкава, рака Ласьміна, або Ласьмінка і Ласьмінскі стан). Выснова У.Б. Кобрына адназначная: < Вяземскі ўезд у XVI ст. — край выключна паместнага землеўладання»²'³. Тэндэнцыя ператварэння Вяземскага княства ў край памеснага землеўладання, відавочна, адлюстроўвае паслядоўную палітыку маскоўскіх улад. Даволі доўга захоўвалася небяспека страты памежнага рэгіёна, у якім, тым больш, заставаліся на сваіх месцах мясцовыя землеўласнікі. Насаджэнне памеснага землеўладання з адначасовай ліквідацыяй мясцовага вотчыннага відавочна сведчыла аб імкненні трывала замацавацца ў нядаўна далучаным рэгіёне. Палітычна ненадзейныя вяземскія землеўласнікі, многія з якіх былі гвалтам прыведзены да прысягі, канечне ж, не маглі быць апорай маскоўскай вялікакняжацкай улады.
       Такім чынам, Вязьма была захоплена, але трэба было ўрэгуляваць яе далучэнне дагаворным шляхам. Літоўскія паслы першапачаткова згаджаліся толькі на падзел вяземскіх зямель па тым, хто каму слугуе²⁷⁴. Але прадстаўнік Івана III заявіў: «О Вязме так нелзе бытн, за все будут бранн да жалобы, нно Вязме всей прнгож бытн за нашнм государем»²'⁵. У выніку, пад моцным ціскам, пераважыў пункт гледжання маскоўскага боку.
       Фармулёўка даканчання Івана III з Аляксандрам Казіміравічам «нн кн(я)зен мне вяземскнх к себе не прннматн» азначае, відавочна, не проста адмову ад вяртання да сябе на службу вяземскіх князёў, а перастрахоўку на выпадак зямельных прэтэнзій вяземскіх землеўласнікаў. I эта значыць, што вяземскія князі, канечне, маглі вярнуцца на бок вялікага князя літоўскага, але ўладанні іх у гэтым выпадку заставаліся за Масквой. Характэрна ў гэтай сувязі, што з маскоўскага палону многія вяземскія князі вярнуліся ў ВКЛ. Старэйшы вяземскі князь Міхаіл Дзмітрыевіч памёр у маскоўскім палоне, але яго маці, княгіню Мар’ю, адпусцілі. Таксама вярнуліся «к себе» дзеці князя Міхаіла Васілій і Андрэй, князь Васілій Бываліцкі, два сыны князя Міхаіла Юр’евіча, князь Казлоўскі²⁷⁸.
       Перакананыя ў тым, што далучэнне да Масквы Вяземскага княства адбылося з захаваннем яго тэрытарыяльнай цэласнасці, кампактнасці, мы можам прыцяг
    
    '" Кобрнн В.В. Власть н собственность в средневековой Росснн. С. 123.
    
    ²⁷¹ Тамсама.
    
    ²⁷² Тамсама. С. 123—124.
    
    ²⁷³ Тамсама. С. 124.
    
    ²⁷⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 118.
    
    ²⁷⁵ Тамсама. С. 119.
    
    ²⁷⁶ СйРйО. Т. 35. № 24. С. 133; № 25. С. 141.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага_______________________________
    
    нуць для вывучэння літоўскамаскоўскай мяжы значна большае кола крыніц, чым адны толькі дагаворныя граматы. Мэтай становіцца вызначэнне тэрыторыі і меж самога адарванага тэрытарыяльнага фарміравання, з ягоным адміністрацыйным уладкаваннем, складам зямельных уладанняў і населенымі пунктамі. Такім чынам, магчымасці рэканструкцыі літоўскамаскоўскай мяжы значна пашыраюцца.
        На гэтым шляху падаецца пэрспектыўным назіранне за зменай тэрытарыяльнага складу буйных адміністрацыйных адзінак. У дадзеным выпадку звернемся да мажайскавяземскага памежжа і спынімся на разглядзе гісторьп дзвюх памежных валасцей, чыё месцазнаходжанне і ўладальная прыналежнасць з яўляюцца нявырашанай праблемай. Верагодна, высвятленне гістарычнага лёсу валасцей Чагошчы і Балонеска дазволіць у выніку прыадкрыць завесу над цалкам схаваным крыніцамі працэсам фарміравання маскоўскалітоўскай мяжы, пановаму зірнуць на гісторыю ўзаемаадносін дзяржаў — суперніц у справе аб’яднання рускіх зямель.
        Дзве абраныя для разгляду воласці прасочваюцца па пісьмовых крыніцах ужо з другой паловы XIV ст. Чагошча, верагодна, і з явілася недзе ў сярэдзіне XIV ст., бо згадваецца з прывязкай да часу праўлення вялікага князя маскоўскага Васілія Дзмітрыевіча у якасці слабодкі. Відавочна, толькітолькі аселыя на новым месцы, на раней пустым памежжы, сяляне атрымалі пэўныя льготы, што выявілася ў найменні Чагошчы слабодкай. Назва воласці адлюстравалася ў дзвюх не дайшоўшых да нас граматах, што згадваюцца ў вопісе Пасольскага прыказу 1626 г. . Датуюцца гэтыя акты часам праўлення вялікага князя маскоўскага Васілія Дзмітрыевіча (1389—1425 гг.) (1я), і да 17 верасня 1373 г. (2я)²⁷⁸.
        Воласць Балонеск становіцца вядомай даследчыкам дзякуючы духоўнай грамаце вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча (першая палова траўня 1389 г.) .
    
    ² ,⁷ ДДГ. С. 462; Гл. таксама: Опнсь архнва Посольского прнказа 1626 года. Л. 10 об. С. 37.
    ²⁷⁸ Пра датаванне гл.: Кузьмнн А.В. йз нсторнн можайскнх землевладельцев в XIV — начале XV ст. (Вельямнновы, Валуевы, Новоснльцовы) // йсследовання по нсторнн средневековой Русн. К 80летню Ю. Г. Алексеева: Сборннк статей. СПб. С. 230—253.
    ²⁷⁹ Пра датаванне гл.: Кучкнн В.А. Последнее завеіцанне Дмнтрня Донского // Средневековая Русь. Ч. 3. М., 2001. С. 123. Паведамленне ў летапісе аб Балонскім (Валожскім) лесе з вялікай цяжкасцю можна лічыць першай згадкай пра цэнтр воласці горад Балонеск (Баложск). Хаця верагодна, што і назва лесу, і назва самой воласці і яе цэнтра паходзяць ад рэчкі Абалонкі, левага прытока Гжаці. Таксама верагодна паходжанне назвы лесу ад р. Волвы (Алексеев Л.В. Смоленская земля в IX—XIII ст. Очеркн нсторнн Смоленіцнны н Восточной Белорусснн. С. 38). М.М. Карамзін, спасылаючыся на нейкую «краткую летопнсь», а П.В. Галубоўскі — на летапісец Ігнація Смальняніна, пішуць пра асобны ад Альгерда паход смаленскага князя Святаслава да Паротвы, вяртанне часткі смаленскага войска з ваяводам Вазгрыўцам са шматлікімі палоннымі да Смаленска і пра паразу смалян «на лесе на Болон(ь)ском» ад мажайскага войска (Карамзнн Н.М. йсторня государства Росснйского в 12тн томах. Т. V Прнм. 19. С. 231; Голубовскнй П.В. йсторня Смоленской землн до начала XV ст. С. 68). Варта адзначыць, што асноўны маршрут паходу Альгерда да Масквы ўзімку 1370 г. праходзіў у зусім іншых месцах — верагодна, праз тэрыторыю Цвярскога княства, да Волака Ламскага, а потым да Масквы. Аднак паведамленне М.М. Карамзіна і П.В. Галубоўскага можа быць і вартым даверу: смаленскі князь Святаслаў Іванавіч сапраўды далучыўся да паходу Альгерда (ПСРЛ. Т. 11. М., 2000. С. 14), а свой маршрут да сустрэчы з вялікім князем літоўскім ён мог выбраць самастойна. Князь Святаслаў прайшоў са сваіх зямель да вярхоўяў р. Протвы, дзе знаходзілася воласць Паротва, вядомая з тэстамента Дзмітрыя Данскога, потым адпусціў частку свайго войска, а сам пайшоў да Вярэі, якую захапіў (паводле паведамлення М.М. Карамзіна), а потым ужо пайшоў на злучэнне з Альгердам да Волака Ламскага або, больш верагодна, проста да Масквы (у летапісах распавядаецца пра паход ад Волака аднаго Альгерда).
    
    
    110
    
    Віктар Цемушаў
    
    У тэстаменце Дзмітрыя Данскога былі ўпершыню пералічаны мажайскія воласці, хаця падлеглым Маскве «со вснмн волостмн» Мажайск быў названы ўжо ў другой духоўнай грамаце Івана Каліты (каля 1339 г.)²⁸⁰. Такім чынам, Дзмітрый Данскі перадаваў свайму сыну Андрэю •■Можаеск'ь co всемн волостмн, н с тамгою, н с мыты, н з бортью, н сь селы, н co всемн пошлннамн, н с отьезднымн волостмн. А волостн Можанскне: Нсмея, Чнслов, Воянь, Берестовь, Поротва, Колоча, Тушков, Вышнее, Глнньское, Пневнчн сь Загорьем, Болонеск'ь»²⁸¹. Калі ўлічваць той факт, што паводле археалагічных звестак цэнтр воласці Балонеск існаваў яшчэ ў дамангольскі час (гарадзішча і селішча, што значыць горад з пасадам)²⁸², можна меркаваць, што Масква набыла ў 1303 г. Мажайск разам з Балонескам. Акрамя таго, цэнтр воласці Балонеск у якасці горада фігуруе ў вядомым «Спісе гарадоў рускіх дальніх і бліжніх» складзеным у канцы XIV ст.²⁸³.
        Воласці Чагошча і Балонеск розніліся не толькі часам з’яўлення (адпаведна, каля сярэдзіны XV ст. і старажытнарускі час), але і гаспадарскай прыналежнасцю. Чагопіча пры першай згадцы была вотчынай Сямёна Васільевіча і Юрыя Барысавіча, якіх А.В. Кузьмін атаясаміў з маскоўскімі баярамі Сямёнам Васільевічам Акацьевым, продкам Валуевых, і Юрыем Барысавічам, продкам Навасільцавых²⁸⁴. Два баярыны прадавалі сваю вотчыну Васілію Васільевічу Вельямінаву²⁸⁵, што магло адбыцца да 17 верасня 1373 г. (дата пакарання маскоўскага тысяцкага). Па смерці В.В. Вельямінава, як паказаў А.В. Кузьмін, Чагошча перайшла да другога сына ты