• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    °таясамляецца з сучасным Судзімавым.
    
    ³³¹ Шацеш у духоўнай Івана III; сучасная Шацеша на р. Воры (Любавскнй М. К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 283; ДДГ. № 89. С. 355).
    
    ³³² За выключэннем валасцей Магілен, Нягодзін і Міцэнкі старэйшага вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча.
    
    ³³³ Дагавор 1427 г.: ДДГ. № 23. С. 62—63; LM. Кп. 5. № 140. Р 257. Дагавор 1449 г.: ДДГ. № 83. С. 329; LM. Кп. 5. № 141. Р 259; № 78.2. Р. 134.
    
    ³³⁴ Герберштейн С. Запнскн о Московнн. С. 144.
    
    ³³⁵ Неаднаразова праўлены спіс тэксту дагаворной граматы Івана III з князем Андрэем Васільевічам спачатку наогул не меў ніякага пажалавання вялікага князя свайму ўдзельнаму брату. Але ў апошнім варыянце граматы знаходзіцца фармулёўка: «...н что яз, князь велнкн, пожаловал тобя...», у якой спачатку з’явілася прыбаўка да ўдзелу Андрэя «Колугн», потым перапраўленай на Мажайск (ДДГ. № 70. С. 248).
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    119
    
    і даволі хутка прасунуўся да літоўскіх уладанняў. Верагодна, да тэрыторыі, якая была непасрэдна занята падданымі ВКЛ, князь Андрэй не знайшоў карысных для выкарыстання ў гаспадарчым плане зямель. Тут пераважалі лясы і балоты. Прамы кантакт з тэрыторыяй ВКЛ Андрэя Васільевіча не толькі не спыніў, але наадварот, дадаў энергіі, бо цяпер з’явілася магчымасць засяляць і далучаць да сваіх уладанняў ужо асвоеныя землі. Відавочна, у іншых частках свайго ўдзелу (Угліч, Бежацкі Верх, Звянігарад і інш.) удзельны князь Андрэй не мог актыўна павялічваць свае ўладанні. Тут жа ўмяшальніцтва ў справы суседняй дзяржавы магло, папершае, ухваляцца з боку цэнтральнай улады, а, па другое, застацца беспакараным з боку ВКЛ. Усё, што здолелі зрабіць князі Крошынскія, на чыю вотчыну была накіравана цікавасць маскоўскага ўдзельнага князя — гэта скаргі ў пасольскіх прамовах. Наступленне Вялікага Княства Маскоўскага ішло так імкліва, што князі Крошынскія, страціўшы адны землі, паспелі атрымаць іншыя (у раёне р. Угры), але хутка страцілі і іх.
       Характэрна, што, ледзь прасунуўшыся да вяземскіх зямель, маскоўскі бок стаў выказваць прэтэнзіі на іх як на спрадвечна мажайскія землі³³⁶. Цэлы шэраг валасцей быў абвешчаны прыналежным да Мажайска і, тым самым захопніцкія мэты набывалі легітымны характар з апорай на традыцыю і старыну. Даволі хутка ў складзе мажайскіх мы бачым воласці, якія яшчэ нядаўна складалі масівы ўладанняў князёў Крошынскіх³³⁷, Глінскіх, Вяземскіх.
       Дзеянні ўдзельнага князя Андрэя Васільевіча, відавочна, не толькі ўхваляліся, але і кіраваліся цэнтральнай уладай. Так, пасля ваенных аперацый мажайскага князя (напады 1486—90 гг. на воласць Арэхаўну (Арэхаўскую) князя Міхаіла Глінскага, воласці Магілен, Нягодзін і Міцэнкі, двор і воласць Дуброву (Дуброўскую) князя Міхаіла Дзмітрыевіча Вяземскага, на хлепенскую воласць Ждат, воласці князёў Крошынскіх, воласць Тур’е князёў Глінскіх і інш.) у гульню ўступілі афіцыйныя маскоўскія ўлады. Арганізацыяй засялення нядаўна адабраньіх уладанняў князёў Крошынскіх займаўся дзяк вялікага князя Васілій Далматаў. Ён «посаднл» у валасцях Альховец, Лела і Ад’езд больш за 200 сем’яў, а ў Цешынаве і Сукроме — больш за 300 сем’яў сялян з Вялікага Княства Маскоўскага³³⁸.
       Тую ж палітыку, што і князь Андрэй Васільевіч, праводзіў яго сусед удзельны князь цвярскі Іван Малады. Ен таксама здзяйсняў спусташальныя набегі на суседнія са сваімі літоўскія ўладанні і пакідаў за сабой навакольныя воласці. (Скаргі 1488 г. — напады і спусташэнне Хлепеня, валасцей Труфонаў, Негамір і Сачоўкі; скаргі 1490 г. — «выбралн н выжглн» хлепенскія воласці Джаць, Панізоўе, тое самае ізноў з валасцямі Труфонаў, Негамір і Сачоўкі; скаргі 1492 г. — заселі Хлепень і Рагачоў³³⁹. 1 ізноў прагучала заява, што Рагачоў «волость нзстарнны нашне отчнны Тферскне землн», а Хлепень «в старых докончаньех предков нашнх н в отца его королеве докончанье запнсан к нашему велнкому княжьству»³⁴⁰).
    
    ³³⁶ Пасля скаргі князя Міхаіла Вяземскага на тое, што ў яго адабралі землі да Мажайска, Іван III у адказе літоўскім паслам быццам бы прывёў словы князя Андрэя Мажайскага пра тое, што апошні «у князя у Мнхайла у Вяземского земель к Можайску не нмывал, а ведает н держнт землн, которые нздавна к Можайску потяглн к нашему велнкому князству Московскому» (СНРНО. Т. 35. № 2. С. 6).
    
    ³³⁷ Іван III наўпрост гаварыў літоўскаму паслу Цімафею Масальскаму, звяртаючыся да Казіміра: «Что тебе бнлн челом Крошннскне князн, Фнлнп да Костантнн з братье о Тейшнове, да о Сукрумне, да о Олховце, да о Надславле, да об Огьездце, на нашего дняка на Васнлья на Долматова: шо те места, сказывают, нздавна тянут к Можайску к нашему Велнкому Княжству Московскому» (СНРНО. Т. 35. № 2. С. 6).
    
    ³³⁸ СНРЙО. Т. 35. № 18. С. 74.
    
    ³³⁹ Тамсама. № 4. С. 16; № 12. С. 49; № 18. С. 73.
    
    ³⁴⁰ Тамсама. № 18. С. 77.
    
    120
    
    Віктар Цемушаў
    
       Князі Крошынскія, пазбавіўшыся сваіх валоданняў, не кінулі службу вялікаму князю літоўскаму. Хутка яны атрымалі новыя ўладанні таксама і каля мяжы (у раёне р. Угры): Залаконне, Волста [Ніжняя], Клыпіна, Няздзілава, Чарпа, Галовічы³⁴¹. Аднак ужо ў 1494 г. пералічаныя воласці фігуравалі ў складзе ўладанняў князя Сямёна Фёдаравіча Варатынскага — перабежчыка на маскоўскі бок (у 1492 г.)³⁴². Праўда, маскоўскія баяры саступілі пералічаныя воласці ВКЛ³⁴³ і да наступнай маскоўскалітоўскай вайны 1500—1503 гг. яны былі паранейшаму ў складзе ВКЛ. I вось пасля 1500 г. Крошынскія ізноў страцілі свае ўладанні. Пазбавіўшыся зямельных уладанняў, яны атрымалі выгадную пасаду скарбніка ў Смаленску (Канстанцін Фёдаравіч — у 1506 г., Цімафей Філіпавіч — у 1507—1508 гг.). Князь Цімафей Філіпавіч змог заўласныя грошы набыць уладанні (у 1507 г. адбылося пацвярджэнне куплі ім у смаленскай баярыні Арыны «делннцы села ее отчнзного»³⁴⁴). Характэрна, што князь Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі атрымаў двор Дубна ў Гарадзенскім павеце «до очншченья отчнзны его в Смоленску»³⁴⁵.3 тэксту пацвярджэння на двор Дубна дазнаемся, што ў князя Крошынскага «нмененца его осталн ся вбогне около Смоленска, нно тые нмененца от непрнятеля жо на корень скаженны»³⁴⁶.
       Такім чынам, князі Крошынскія, нягледзячы на ўдары лёсу, засталіся аднымі з самых надзейных для вялікага князя літоўскага падданымі, невядома ніводнага пераходу іх на маскоўскі бок.
       Крошынскія князі валодалі валасцямі Цешынавічы (Цешынава), Сукромна (Сукрома), Альховец, Надслаўль, Лела, Ад’ездзец (Ад’езд), верагодна, з самага пачатку XV ст., гэта значыць з часу далучэння Вязьмы да ВКЛ. З’яўленне на самым краі выхадцаў з ягонай глыбіні³⁴⁷ не можа быць выпадковым. Перадача памежных зямель князям Крошынскім азначала і іх клопат аб абароне ўсходняй мяжы ВКЛ. Зрэшты, з гэтай задачай Крошынскія не справіліся.
       Да нядаўняга часу спроб вызначэння месца вотчыны князёў Крошынскіх не было. М.К. Любаўскі толькі няпэўна зазначыў, што яны ляжалі па суседзтве з мажайскімі³⁴⁸. Тое самае пісаў Я. НатансанЛескі («.. .na mozajskiem pograniczu wloscmi kn. Kroszynskich»)³⁴⁹. Такую выснову можна зрабіць, калі звярнуцца да пасольскіх кніг, у якіх маскоўскі бок, напрыклад, заяўляў, што «нно те места, сказывают, нздавна тянут к Можайску к нашему велнкому княжству Московскому» (меліся на ўвазе воласці князёў Крошынскіх)³⁵⁰.
       Некаторыя памежныя воласці ВКЛ сапраўды з’явіліся сярод мажайскіх (у духоўнай грамаце Івана III)³⁵¹, але ўладанняў князёў Крошынскіх сярод іх не было. Толькі паступова, у дакументах XVI ст. можна выявіць гэтыя воласці. Некаторыя з іх аказаліся ў складзе цвярскіх уездаў, у прыватнасці, сярод холмскіх валасцей і станаў. ³⁴¹ СЙРЙО. Т. 35. № 24. С. 118—119, 136.
    ³⁴² Тамсама. № 24. С. 136.
    ³⁴³ Тамсама. С. 120.
    ³⁴⁴ LM. Кп. 8: (1499—1514). R 229.
    ³⁴⁵ Тамсама. R 168.
    ³⁴⁶ Тамсама.
    ³⁴⁷ Пра паходжанне князёў гл.: Tegowski J. Kilka uwag о genealogii kniaziow Kroszynskich do konca XV wieku // Genealogia. Studia i Materialy Historyczne. T. 15. Poznan—Wroclaw, 2003. S. 35—43.
    ³⁴⁸ Любавскпй M.K. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 284.
    ³⁴⁹ NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 73.
    ³⁵⁰ СЙРЙО. T. 35. № 1. C. 6.
    ³⁵¹ Напрыклад Магілен, Міцэнкі, Сулідаў, Арэхаўна, Чагошча і інш. (ДДГ. № 96. С. 397—398).
    
    На усходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    121
    
       Да сярэдзіны XVII ст. Холм страціў свой уезны статус, а ўсе яго воласці зліліся ў адну — Холм Старыцкага ўезда³°². А стагоддзем раней сярод холмскіх значыліся: Стары і Новы Аўезд (Ад’езд?), Крывы Холм, Насіл, Дзяржа і Жыжнен³⁵³. У пераліку можна заўважыць адну з валасцей князёў Крошынскіх — Ад’езд. Пазнейшую воласць Холм падзяляла на паўночную і паўднёвую (меншую) часткі р. Дзяржы (правы прыток Волгі). Уздоўж яе цячэння трэба адзначыць воласць Дзяржу XVI ст. Відавочна, на поўдзень ад яе размяшчалася воласць Ад’езд (да 1530 г. распалася на дзве — Стары і Новы, магчыма, за кошт асваення незанятых зямель).
       Воласць Ад’езд магла ахопліваць ніжняе цячэнне левага прытока Дзяржы Сукромлі. Вакол апошняй у сярэдзіне XVII ст. ляжалі землі Вярхоўскага стана Старыцкага ўезда, а Сукроменскі стан таго ж уезда знаходзіўся больш на захад, зусім не кранаючы цячэння ракі, ад якой, відавочна, і атрымаў назву³⁵⁴. На поўдзень ці нават на паўднёвы ўсход ад Вярхоўскага стана, ужо ў Мажайскім уездзе ў сярэдзіне XVII ст. існаваў стан Атвоцкі і Сукроменскі³⁵⁵. Такім чынам, першапачатковая тэрыторыя воласці Сукромны складалася з двух станаў Старыцкага ўезда (Вярхоўскага і Сукроменскага) і часткі стана Мажайскага ўезда (Атвоцкага). Магчыма, і іншыя суседнія станы, напрыклад, Сямёнаўскі (Старыцкага ўезда), Ільінскі (Мажайскага ўезда), калісьці былі часткай Сукромны. У XV ст. гэта была даволі буйная воласць, але з рэдкім насельніцтвам і вельмі забалочанай мясцовасцю. У вярхоўях р. Сукромлі яшчэ ў першай палове XIX ст. стаяла вёска Сукромня або В. Сукромня³⁵⁶.
       Паводле апісання 1520 г., у складзе ўезда Новага Гарадзішча (былы Новы Гарадок, Хорвач) ужо існавалі Вярхоўскі, Сукроменскі і Сямёнаўскі станы³⁵⁷, гэта значыць, што да гэтага часу воласць Сукромна ўжо магла быць падзелена. Апісанне 1520 г. дае магчымасць зрабіць выснову, што да Новага Гарадка належалі, а гэта значыць, з самага пачатку былі цвярскімі толькі стан Парэцкі і воласць Сіняя, ды і то з агаворкамі. Стан Парэцкі размяшчаўся ўніз па цячэнні р. Дзяржы ад Новага Гарадка, на паўночны захад ад апошняга. Па такім сваім становішчы ён, без сумнення, павінен быў адносіцца да вотчыны князёў Холмскіх (у яе ўваходзілі гарады Холм і Новы Гарадок)³⁵⁸ і старажытнай Цвярской зямлі. А вось вола