• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    сць Сіняя да XVI ст. не фігуравала сярод цвярскіх, больш таго, першыя згадкі пра яе ў духоўнай грамаце Івана III 1504 г. могуць сведчыць пра «навіну» далучэння як яе, так і воласці Алешні да ўдзела князя Андрэя Іванавіча: «Холм'ьскнх вотчнну, Холмь н Новон городок, да волостн Олешню, да волость Сннюю, н нные волостн, н путн, н села, co
    
    ³⁵² Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 401, карта (Карта выдання 1906 г.).
    
    ³⁵³ Паводле пісцовай кнігі Васілія Палікарпава Рамейкава 7038 (1530) г. (ДДГ. № 102. С. 421).
    
    ³⁵⁴ Варта адзначыць, што на карце Ю.У. Гацье некаторым месцам уласцівы значныя скажэнні (напрыклад, у паўднёвай частцы Зубцоўскага ўезда), таму правільнасць лакалізацыі валасцей і станаў XVII ст. не вельмі дакладная.
    
    ³⁵⁵ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 388, 401. Да канца XVII ст. у Мажайскім уездзе такі стан ужо невядомы (Водарскнй Я.Е. Населенне Росснм в конце XVII начале XVIII ст. С. 240).
    
    ³⁰⁶ Спецнальная карта Западной частн Росснйской ймпернп. Лнст XXIV; Спецнальная десятмверстная карта Европейской Росснн Й.А. Стрельбнцкого. Л. 43. йры лакалізацыі воласці на гэтую вёску спасылаўся і У.С. Барзакоўскі (Ворзаковскнй В.С. йсторня Тверского княжества. С. 30).
    
    ³⁵⁷ ДДГ. № 102. С. 421.
    
    ³⁵⁸ Тамсама. № 89. С. 361.
    
    122
    
    Віктар Цемушаў
    
    всемн пошлннамн...»³⁵⁹. Зрэшты, Алешня — даўняя цвярская воласць, якая вядома з 1285 г.³⁶⁰. Варта прызнаць такой і воласць Сінюю, бо ніякіх іншых звестак пра яе прыналежнасць няма. Магчыма, што Алешня і Сіняя да пачатку XVI ст. адносіліся да Зубцова, а пазней іх далучылі да новага маскоўскага ўдзела. Адсюль і іх вылучэнне ў грамаце 1504 г.
       Шчыльны кантакт цвярскіх валасцей з былымі літоўскімі і наступнае іх зліццё ў адну вялікую воласць Холм добра ілюструе сітуацыю сумеснага літоўскацвярскога ўладання ў зоне памежжа, якое вядома з дакументаў XV ст. Вялізная воласць Сукромна ў XVI—XVII стст. значна трансфарміравалася. Частка яе пасля захопу ў 80я гг. XV ст. удзельным князем Андрэем Васільевічам так і засталася ў складзе Мажайскага ўезда. Але асноўная тэрыторыя трапіла ў распараджэнне князёў Старыцкіх.
       На поўдзень ад Сукромны, у раёне р. Яузы (правы прыток Гжаці), побач з Іначчу (левы прыток Масквы) у сярэдзіне XVII ст. яшчэ згадваўся стан Цешынаў і Загор’е Мажайскага ўезда (яго тэрыторыя была моцна спустошана ў Смутны час)³⁶¹. У ім зліліся дзве даўнія воласці, адна з якіх належала князям Крошынскім (Цешынавічы), а другая стала вядомай дзякуючы перадачы Дзмітрыем Данскім сыну Андрэю згодна з тэстаментам 1389 г. (мажайская воласць Загор’е)³⁶². Логіка каланізацыйнага працэсу падказвае, што воласць Загор’е ўзнікла, абапіраючыся на р. Інач, як вынік рассялення людзей з усходу на захад з боку маскоўскага княства. Інач блізка падступае да р. Яузы, па якой з захаду на ўсход ішло асваенне тэрыторый з боку волжскіх прытокаў і рэк дняпроўскага басейна, гэта значыць — Смаленскага княства. Верагодна, у водападзеле басейнаў рэк Волгі і Акі (а ён праходзіў якраз паміж Яузай і Іначчу, а на поўдзень — Гжаццю з прытокамі і Масквой) і сфарміравалася мяжа паміж смаленскімі (затым — літоўскімі) і маскоўскімі ўладаннямі. У гэтай сувязі падаецца, што ранейшае далучэнне да Масквы Мажайска са складу Смаленскага княства (1303 г. ці нават канец XIII ст.)³⁶³ было абумоўлена не толькі палітычнымі падзеямі, але і натуральным імкненнем тэрыторыі вакол верхняга цячэння р. Масквы да ПаўночнаУсходняй Русі. Мяркуючы па ўсім, да канца XV ст. нават кантакты паміж Мажайскай зямлёй і цэнтрамі так званай Заходняй Русі³⁶⁴ не былі наладжаны: рэкі волакамі не злучаліся, а сухапутныя шляхі ішлі ў абход (Масква — Волак Ламскі — Зубцоў — Ржэва, Масква — вусце р. Угры — Вязьма). Прамы шлях (Масква — Мажайск — Вязьма) яшчэ не функцыяніраваў³⁶⁵.
       Яшчэ адной памежнай мажайскай воласцю, вядомай з духоўнай граматы Дзмітрыя Данскога, былі Пневічы. Загор’е было моцна звязана з гэтай воласцю і, магчыма, вылучылася з яе складу (згаданае як «Пневнчн с Загорьем»)³⁶⁶. У сярэдзіне
    
    ³⁵⁹ ДДГ. № 89. С. 361.
    
    ³⁶⁰ ПСРЛ. Т. I (Лаврентьевская летопнсь). М., 2001. Стб. 483; Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн. С. 148—149.
    
    ³⁶¹ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 388.
    
    ³⁶² ДДГ. № 12. С. 34.
    
    ³⁶³ Горскнй А.А. Москва н Орда. С. 18—20; Ён жа. Московскне «прнмыслы» конца XIII—XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 134—138.
    
    ³⁶⁴ Тэрмін «Заходняя Русь» не зусім карэктны. Ён сфарміраваўся ва ўмовах панавання ўяўлення аб Маскве як аб цэнтры рускіх зямель, аднак, у адносінах да Кіева (цэнтра Старажытнай Русі) такія тэрыторыі, як Смаленшчына, Полаччына і інш., былі зусім не на захадзе Русі.
    
    ³⁶⁵ Тнхомнров М.Н. Древняя Москва. XII—XV ст.; Средневековая Россня на международных путях. XIV—XV ст. С. 246.
    
    ³⁶⁶ ДДГ. № 12. С. 34.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага                               123
    
    XVII ст. вызначалася толькі прыблізнае месца Пневічаў — у вярхоўях р. Рузы (левы прыток р. Масквы), на ўсход ад Атвоцкага і Сукроменскага стану®⁷. Значыць, Загор’е знаходзілася на поўдзень ад Пневічаў.
       Наогул, воласці Пневічы і Загор’е павінны былі быць моцна аддаленымі ад асвоеных у перыяд позняга сярэднявечча зямель. Паводле археалагічных звестак, толькі не вельмі далёка ад вусця Іначы знаходзіліся помнікі XIV ст. і пазней (селітча Глядкава) Фарпостам маскоўскай улады на захадзе Маскоўскага княства з’яўляўся Тушкаў Гарадок (каля правага берага р. Масквы)³⁶⁹. Такое размяшчэнне маскоўскіх уладанняў аж да канца XV ст. цалкам адпавядае заяве С. Герберштэйна пра тое, што ў часы Вітаўта «ўладанні валадароў маскоўскіх распасціраліся на пяцьшэсць міляў за Мажайск»³⁷⁰.
       Зліццё валасцей Цешынавічы і Загор’е ў адзін стан азначае іх блізкае суседства. Аднак падаецца, што ў XV ст. іх падзяляла вялікая прастора незанятай зямлі волгаокскага міжрэчча. Магчыма, толькі разбурэнні перыядаў Лівонскай вайны і Смутнага часу прымусілі аб’яднацца такія розныя гістарычнымі лёсамі і месцазнаходжаннем масівы зямель.
       Цешынавічы, відаць, займалі частку цячэння р. Яузы, а яшчэ больш на поўдзень размяшчалася яшчэ адна воласць князёў Крошынскіх — Лела. Яе асяродкам, верагодна, была р. Алеля (на плане Генеральнага межавання канца XVIII ст. — Ляля), левы прыток Яузы³⁷'.
       Вызначыць месцазнаходжанне валасцей Надслаўль і Альховец, на жаль, не ўяўляецца магчымым. Верагодна, іх варта шукаць у пустуючай прасторы паміж ФамінскаБеразуйскім княствам і вядомымі валасцямі князёў Крошынскіх.
       На жаль, звесткі археалогіі не могуць даламагчы пры лакалізацыі ўладанняў князёў Крошынскіх. Нешматлікія вядомыя селішчы і гарадзішчы ў разглядаемым рэгіёне цяжка супаставіць з цэнтрамі валасцей (гарадзішчы старажытнарускага часу Спаскае, Гарадок, гарадзішча XI—XVII стст. Карманава). Даследаваных і пазначаных на карце археалагічных помнікаў на межах трох абласцей (Цвярской, Смаленскай і Маскоўскай) вельмі мала. Магчыма, будучыя даследаванні дадуць больш станоўчыя вынікі.
       Такім чынам, воласці князёў Крошынскіх займалі прастору на ўсход ад р. Гжаці (прыток Вазузы) па абодвух баках р. Яузы (правы прыток Гжаці). Прыблізна праз вярхоўі р. Яузы паралельна Гжаці праходзіла маскоўскалітоўская мяжа, дакладнае вызначэнне якой немагчыма зза фрагментарнасці крыніц. Князі Крошынскія, што першапачаткова мелі нейкія землі ў цэнтральнай частцы ВКЛ, пасля 1403— 1404 гг. атрымалі на новых межах дзяржавы, верагодна, значна больш буйныя ўладанні. Можна выказаць меркаванне, што маскоўскія асвоеныя землі доўгі час не падыходзілі ўсутыч да іх валасцей. Але калі гэта ўрэшце адбылося, маскоўская ўлада стала распаўсюджвацца далей. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір не здолеў арганізаваць абарону сваіх падданых. Уладанні князёў Крошынскіх
    
    ³⁶⁷ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 388.
    ³⁶⁸ Археологнческая карта Росснн. Московская область. Ч. 2 / Под ред. Ю.А. Краснова. М., 1995 № 997 (25). С. 85.
    ³⁶⁹ Археологнческая карта Росснн. Московская область. Ч. 2. № 1033 (5). С. 94—95.
    ³⁷⁰ Герберштейн С. Запнскн о Московнн. Т I. С. 327. Нямецкая міля раўнялася 7420 м, гэта значыць, мяжа ішла прыблізна за 40 км на захад ад Мажайска. Гэта прыблізна ўзровень вусця р. Іначы.
    ³⁷¹ Генерального плана Гжатского уезда часть I, II. Масштаб в 1 дюйме — 2 версты. 1792; Обіцегеографлческнй регнональный атлас «Смоленская область». С. 16—17.
    
    124
    
    Віктар Цемушаў
    
    знаходзіліся ў аддаленні ад асноўнага масіву асвоеных зямель ВКЛ, становішча іх гаспадароў было ненадзейным, што і пацвердзілася на самым пачатку маскоўскалітоўскай канфрантацыі ў 1486 г. — князёў проста змялі з тых месцаў, якія «дедн н отцн нх др'ьжалн, н онн породнлнся на той своей отчнне»³⁷².
    
    
        6. Павугор’е і Верхняя Ака ў сістэме абароны Вялікага Княства Літоўскага
    
       Да цяперашняга моманту ў вывучэнні маскоўскалітоўскага памежжа склалася сітуацыя, калі мэтай і аб’ектам даследавання станавілася сама лінія мяжы. У выніку рэканструкцыя канкрэтных меж уладанняў Вялікага Княства Літоўскага і Вялікага Княства Маскоўскага, назіранне за тэрытарыяльнымі зменамі — следствам шэрагу памежных войнаў, вызначэнне складу і адміністрацыйнага падзелу тэрытарыяльньгх утварэнняў зоны памежжа і іншая блізкая да вызначэння меж тэматыка была ў цэлым добра распрацавана. Пры гэтым ўбаку засталіся вельмі важныя праблемы, звязаныя з забеспячэннем цэласнасці, функцыянаваннем і штодзённым жыццём памежжа. Асаблівай увагі заслугоўваюць мерапрыемствы ВКЛ па фарміраванні сістэмы абароны ўсходняй мяжы сваёй дзяржавы. Першыя тэрытарыяльныя кантакты паміж Масквой і Вільняй праявіліся ў другой палове XIV ст. (Ржэўская зямля, Верхняокскі рэгіён). I з самага пачатку ў адносінах двух супернічаючых у збіранні рускіх зямель цэнтраў сталі развівацца і нарастаць тэрытарыяльныя праблемы. Перыяд літоўскамаскоўскіх адносін XV — першай трэці XVI ст. характарызаваўся памежнымі канфліктамі (што з канца XV ст. перараслі ў шэраг памежных войнаў), у якіх наступальная ініцыятыва паступова пераходзіла да маскоўскага боку, а ВКЛ было вымушана звяртаць усё болей увагі на абарону сваіх усходніх меж. У гэтай сувязі задачы арганізацыі вартавой службы, забеспячэння аховы камунікацый і агульнага ўзмацнення абарончых магчымасцей слабых участкаў мяжы менавіта літоўскім бокам уяўляюць значную цікавасць для даследавання.
       Варта адзначыць, што ўмовы мясцовасці, па якой праходзіла паласа літоўскамаскоўскай мяжы, не былі аднолькавымі. Нейкія раёны вымагалі большай да сябе ўвагі, нейкія наогул не мелі патрэбы ў забеспячэнні сваёй функцыянальнасці. На значным адрэзку вобраз мяжы не ўкладаўся ў сучаснае ўяўленне аб ёй. Палосы незасвоеных, забалочаных або лясных масіваў умоўна служылі мяжой і самім сваім існаваннем мусілі забяспечваць пэўную стабвльнасць у адносінах суседніх дзяржаў. 3 іншага боку, фарміраваліся зоны прамых кантактаў маскоўскіх і літоўскіх уладанняў і нават складваліся ўчасткі сумеснага або цераспалоснага ўладання памежнымі тэрыторыямі. Тут падтрыманне непарушнага і бесканфліктнага стану Ð