• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    сяцкага —— Мікулы . Гэта становіцца відавочным дзякуючы таму, што вялікі князь маскоўскі Васілій Дзмітрыевіч пацвердзіў валоданне Чагошчай жонцы Мікулы Васільевіча Марыі⁸⁷. Пасля гэтага паведамлення воласць Чагошча не згадваецца ў пісьмовых крыніцах да пачатку XVI ст.
        Балонеск, у адрозненне ад Чагошчы, ад самага пачатку складаў частку ўладанняў маскоўскага княжацкага дому. У 1389 г. воласць была перададзена трэцяму сыну Дзмітрыя Данскога Андрэю". Андрэй Дзмітрыевіч Мажайскі мог валодаць Балонескам да 1432 г. (году сваёй смерці), а пасля перадаць гэтую воласць сыну Івану (разам з Мажайскам). Аднак, як і Чагошча, воласць Балонеск ізноў згадваецца праз значны адрэзак часу. Разам з тым існуе ўскоснае сведчанне таго, што ў канцы XIV ст.
    
    ²⁸⁰ ДДГ. № 1. с. 9.
    ²⁸¹ ДДГ. № 12. С. 34.
    ²⁸² Археологнческая карта Росснн. Смоленская область. Ч. 2. М., 1997. С. 25_26.
        На думку М.М. Ціхамірава — паміж 1387 і 1392 г., Я.П. Навумава — паміж 1394 і 1396 г., В.Л. Яніна — паміж 1375 і 1381 г. (Тнхомнров М.Н. Русское летопнсанне. М., 1979. С. 89Наумов Е.П. К нсторнн летопнсного «Спнска русскнх городов дальннх н блнжннх» // Летопнсн н хроннкн. 1973 г. М„ 1974. С. 155; Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIIIXV веков. С. 67).
    ²⁸⁴ Кузьмнн А.В. Нз нсторнн можайскнх землевладельцев в XIV — начале XV ст. С. 230_253.
        «Грамота Васнлья тысецкого, что купнл у Семена Васнльевпча да у Юрья Борнсовнча Чагоіцу вотчнну всю» (ДДГ. С. 462; Опнсь архнва Посольского прнказа 1626 года. Л. 10 об. С. 37).
    ²⁸⁶ Кузьмнн А.В. йз нсторнн можайскнх землевладельцев в XIV — начале XV ст. С. 237.
        «Грамота велнкого князя Васнлья ж Дмнтреевнча, дана дяднне ево Марье на слободку на Чагошу» (ДДГ. С. 462; Опнсь архнва Посольского прнказа 1626 года. Л. 10 об. С. 37). Марыя Дзмітрыеўна была старэйшай дачкой суздальсканіжагародскага князя Дзмітрыя Канстанцінавіча, другая дачка якога — Еўдакія — была выдадзена замуж за вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча.
    
    ²⁸⁸ ДДГ. № 12. С. 34.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Ліпюўскага 111
    
    (да 1389 г. або, больш верагодна, пасля) воласць Балонеск перайшла да смаленскіх уладанняў.
       Назва горада, блізкая да Балонеска, двойчы згадваецца ў «Спісе гарадоў рускіх дальніх і бліжніх». Сярод залескіх гарадоў пазначаны Болонеск» (у Ярмолінскім летапісе), або «Боленеск» (у Васкрасенскім летапісе), або «Оболенеск» (у Сафійскім летапісе)²⁸⁹. Г.эты апошні тапонім М.М. Ціхаміраў суаднёс з <Балонескам» і лічыў яго цэнтрам аднайменнай воласці. Аднак у «Спісе гарадоў рускіх дальніх і бліжніх» сярод смаленскіх заўважаецца Абаленск. Яго М.М. Ціхаміраў памылкова (як справядліва зазначыў У.А. Кучкін) атаясаміў з Абаленскам на р. Протве'⁹". Хутчэй за ўсё менавіта залескі горад «Болонеск» з’яўляецца Абаленскам — цэнтрам удзельнага княства, а смаленскі горад «Абаленеск» — Балонескам — цэнтрам воласці”. Дарэчы, у Мажайскіх актах былая воласць называецца станам Балонскім» або »Абалонскім»²'.
       У 1389 г. Балонеск быў названы сярод мажайскіх валасцей, а ў канцы XIV ст. (час складання «Спіса гарадоў рускіх дальніх і бліжніх») яго раптам залічьілі да смаленскіх гарадоў. У той жа час Мажайск названы залескім горадам !. Такім чынам, магчыма, што Балонеск на некаторы час быў адарваны ад Масквьг '¹. Вяртанне Балонеска ў склад маскоўскіх уладанняў, верагодна, варта аднесці да канца XV ст., калі маскоўскія ўдзельныя князі і служылыя людзі павялі актыўнае наступленне на суседняе з мажайскімі і цвярскімі землямі Вяземскае княства.
       Вызначэнне месцазнаходжання воласці Балонеск не ўяўляе складанасці. Асноўны масіў яе тэрыторыі ўтваралі, відавочна, землі ў раёне р. Абалонкі (Абалоні), якая ўпадала ў Вялікую Гжаць у вярхоўях апошняй²⁹⁵. Акрамя таго, паселііпчы Балонскага (Абалонскага) стана ў сярэдзіне XVII ст. знаходзіліся на р. Гжаці і займалі вусце р. Малой Воркі пры ўпадзенні яе ў Вору (прыток Угры)²*. Магчыма, да Балонскага стана адносіліся таксама апусцелае сяло Бараноўскае на р. Калочы і сяло Вешкі (аднайменны населены пункт на р. Вялікай Гжаці ў 16 км на поўдзень ад вусця р. Абаленкі або Ветцы на р. Алешні — цэнтр даўняй смаленскай воласці Вецкай)²⁹'. За р. Гжаць тэрыторыя воласці Балонеск, відавочна, не заходзіла. Там знаходзіліся ўжо паселішчы Магіленскага стана (які, магчыма, значна павялічыў сваю тэрыто
    
    ²⁸⁹ Тнхомпров М.Н. «Спнсок русскнх городов дальннх н блнжннх». С. 251.
    
    ²⁹⁰ Кучкнн В.А. Города СевероВосточной Русн в XIII—XV ст. (Чнсло н полнтнкогеографнческое размеіценне) // Нсторня СССР. 1990. № 6. С. 75.
    
    ²⁹¹ Згадваныя ў «Спнске...» гарады знаходзяцца, як правіла, блізка адзін да аднога, што з’яўляецца дадатковым доказам правільнасці прынятай лакалізацыі, бо Балонеск упісаны ў наступны шэраг: «Серпохов. Новый городок. Лужа. Боровск. Болонеск. Одоев. Любутеск». (Інхомнров М.Н. «Спнсок русскнх городов дальннх н блнжннх». С. 225).
    
    ²⁹² Можайскне акты 1506—1775 гг., сообіцнл архнмандрнт Дноннснй. СПб., 1892. С. 198.
    
    ²⁹³ Тнхомнров М.Н. «Спйсок русскнх городов дальннх н блнжнпх». С. 225.
    
    ²⁹⁴ Кучкнн В.А. Города СевероВосточной Русн в XIII—XV ст. С. 75.
    
    ²⁹⁵ Голубовскнй П.В. йеторня Смоленской землн до начала XV ст. С. 68; Можайскне акты. С. 198. Відаць. воласць Балонеск займала не ўсё цячэнне р. Абалоні, бо на гэтай рацэ згадваюцца сяленні Магіленскага стана (сяло НікольскаеДзятлава) (Можайскне акты. С. 177).
    
    ²⁹⁶ Апусцелыя пагосты Ражджэственскі і Нікольскі на р. Гжаці, у вусці р. Малой Воркі сяло Варганава (Можайскне акты. С. 198). На Малой Ворцы знаходзілася апусцелае сяло Сямёнаўскае, якое належала Магіленскаму стану (Тамсама. С. 197).
    
    ²⁹⁷ Можайскне акты. С. 199. Атаясамліванне цэнтра старажытнай смаленскай воласці Вецкай з сучасным сялом Ветцы знаходзіць пацвярджэнне па археалагічных звестках (Археологнческая карта Росснн. Смоленская область. Ч. 2. М., 1997. С. 23).
    
    112
    
    Віктар Цемушаў
    
    рыю да сярэдзіны XVII ст.)²⁹⁸. Такім чынам, ядро воласці Балонеск складалі землі па абодвух баках ад вусця р. Абаленкі, выцягнутыя наўсход да самых вярхоўяў р. Воры.
       Каля вусця р. Абаленкі знаходзіўся цэнтр воласці — даўні Балонеск. Археалагічныя звесткі пацвярджаюць як старажытнасць Балонеска, так і яго існаванне ў час усяго сярэднявечча²⁹⁹. Велічыня гарадзішча Балонеска, існаванне пасада сведчаць пра вялікую гандлёварамесную значнасць валаснога цэнтра, які знаходзіўся на шляху паміж Вязьмай і Мажайскам. Несумненная таксама і абарончая значнасць Балонеска, які быў, відавочна, маскоўскім фарпостам на скрайніх заходніх межах княства. Улічваючы той факт, што р. Абаленка зусім кароткая (крыху даўжэй за 3 км), тады як не ўсё яе цячэнне належала воласці Балонеск, можна прыйсці да высновы аб непасрэднай блізкасці мяжы да самога г. Балонеска. Такім чынам, гарадок Балонеск, які ўкліньваўся ў вяземскія землі, прыкрываў не толькі тэрыторыю сваёй воласці, выцягнутай за ім на ўсход, але і служыў перадавым абаронным пунктам на заходняй маскоўскай мяжы. Тым не менш, верагодна, з канца XIV ст. значэнне Балонеска ўпала. Звесткі пра Балонскі стан з’яўляюцца ў крыніцах толькі ў XVII ст.
       Воласць Балонеск непасрэдна суседзіла з шэрагам вяземскіх валасцей, якія былі вядомы з XV ст. На поўдзень, паўднёвы захад і паўднёвы ўсход ад яе знаходзіліся ўладанні старэйшага вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча Дуброва (з Дуброўскім дваром), Магілна (Магілен) (на самой мяжы па р. Гжаці і Воры і прытоку апошняй Магіленцы)³"", Мічэнкі (Міцэнкі), Арэхаўна (на р. Істры, прытоку Воры)³⁰¹ і князёў Глінскіх Сулідаў (Судзілаў), Шацеш (ІЦацелша) і Тур’еў (Тур’е) (на рэках Воры, Гарадзенцы і прытоку Угры Турэі)³⁰². Гэтыя воласці кампактна размяшчаліся па абодвух баках р. Воры, прасціраючыся ад р. Жыжалы (прыток Угры) да р. Жалонні (прыток Істры).
       Многія згаданыя вышэй вяземскія воласці, пазначаныя ў духоўнай грамаце Івана III 1504 г., прылічаны да складу Мажайскага ўезда. «Да ему ж [сыну Васіл’ю — В.Ц.\ даю город Можаескь с волостьмн, н с путмн, н з селы, н co всемн пошлннамн, н з Чягоідью, н с Турьевым, н с Ореховною, н с Могнлном, н с Мнченкамн, н сь Шатеш(ь)ю, н з Сулндовым, н з Дмнтровцом по обе стороны Угры, н сынымн месты, что к ннм потягло»³⁰³. He выклікае сумненняў тое, што даданыя да Мажайска воласці — гэта нядаўнія набыткі. Пасольскія кнігі сведчаць пра захоп пазначаных валасцей ужо ў 1486—1492 гг?". Сярод новых мажайскіх валасцей мы сустракаем і Чагошчу, а з прычыны таго што тэрыторыя воласці Балонеск апынулася як бы ў ²³⁸ Сяло МікулеваКасцівец (сучаснае Касціўцы) і апусцелае сяло Обручава (Варанцова) на р. Гжаці (Можайскне акты. С. 198).
    ²⁹⁹ Археологнческая карта Росснн. Смоленская область. Ч. 2. М., 1997. С. 25_26.
       Можайскне акты. С. 177 178, 197—198; Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 283; Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 574. Калі меркаваць па актах, Магіленскі стан судакранаўся і з рэкамі Протва, Гжаць і Абалонь, прымаў у свой склад участкі рэчак Малая Ворка і Калодзезенка.
       СЙРЙО. Т. 35. С. 49; Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 283.
       СЙРЙО. Т. 35. С. 3, 20; ДДГ. № 89. С. 355; Дебольскнй В.Н. Духовные н договорные грамоты московскнх князей.. .4.1. С. 13—14; Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 283.
    ³⁰³ ДДГ. № 89. С. 355.
    ³⁰⁴ СЙРЙО. Т. 35. С. 2, 36,48, 74, 119.
    
    На ўсходняй мязкы Вялікага Княства Літоўскага
    
    113
    
    тыле маскоўскіх уладанняў, паміж старымі і новымі мажайскімі валасцямі, можна зрабіць выснову і пра яе далучэнне да Масквы.
       Такім чынам, у тэстаменце Івана III асобна згадваюцца не старыя мажайскія воласці, а толькі навіны. Усе прыпісаныя да Мажайска воласці, запісаны ў грамаце па стандартнай формуле «город Можаеск"ь с волостьмн, н с путмн, н з селы, н co всемн пошлннамн» — гэта нядаўнія ўладанні ВКЛ. Толькі Чагошча выпадае са спіса. Невядома, каму яна належала да пачатку XVI ст., ды і дзе дакладна размяшчалася, таксама. Амаль усе воласці