• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    е часткова правабярэжжа Асугі яны саступалі воласці Рагачоў (калі меркаваць па сітуацыі сярэдзіны XVII ст.). Няма аніякіх звестак аб тым, ці распаўсюджвалася тэрыторыя княства за левы бераг Асугі. Зубцоўскія станы (Лоцкі, Барысаглебскі, Гасціжскі і Атрубскі), што запаўнялі прастору да Ржэўскага ўезда, у мінулым маглі быць падзелены паміж Цвярскім і Літоўскім Вялікімі Княствамі. У сувязі з тым, што Ржэўскае і ФамінскаБеразуйскае княствы былі на пачатку XIV ст., верагодна, адным цэлым. Тады некаторыя будучыя зубцоўскія станы неабходна аднесці да фамінскай тэрыторыі (Ржэўскі ўезд сфарміраваўся раней за Зубцоўскі і быў больш устойлівы да змен).
    
    ²³⁵ КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об мстормн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 3; Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн. С. 82; Веселовскнй С.Б. Нсследовання по нсторнн класса служнлых землевладельцев. С. 368. Прнм. 22.
    
    ²³⁶ КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского м Фомннского. С. 27; Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 381.
    
    ²³⁷ Куза А.В. Древнерусскне городніца X—XIII ст. № 500. С. 115; Археологнческая карта Росснн. Смоленская область. Ч. 2. № 1313 (4). С. 138, 141.
    
    ²³⁸ Можна дапусціць у селішчы Нікольскім, размешчаным каля сяла, якое знікла да нашага часу (Археологнческая карта Росснн. Смоленская область. Ч. 2. № 1310 (12). С. 138, 140).
    
    ²³⁹ КвашнннСамарнн Н.Д. Нсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 27.
    
    102
    
    Віктар Цемушаў
    
       Аднак, як адзначалася раней, у літоўскацвярскіх дагаворных граматах 1427 і 1449 гг. вылучаны дзве памежныя зоны суседніх дзяржаў — смаленская і, уласна, літоўская²⁴⁰. Калі першая — гэта месца кантакту валасцей літоўскіх князёў Крошынскіх з цвярскімі землямі Новага Гарадка (Хорвача) і Холма, то дзе шукаць другую? Тут, безумоўна, варта прыгадаць перадачу ў склад ВКЛ ржэўскай воласці Асугі, што адбылася падчас праўлення вялікага князя літоўскага Кейстута (1381— 1382 гг.). У XIV ст. і пазней воласць Асуга была, верагодна, вельмі вялікай і мела ў сваім складзе значную тэрыторыю па цячэнні р. Асугі і зямель вакол яе.
       Саступка з усяго комплексу ржэўскіх воласцей ВКЛ адной толькі Асугі завяршыла доўгі маскоўскалітоўскі канфлікт зза Ржэўскай зямлі.
       Кантроль над вярхоўямі р. Волгі і воднага шляху па ёй, выхад праз сістэму волакаў да вытоку Заходняй Дзвіны, зручныя сухапутныя шляхі з Масквы ў Ноўгарад, Цвер і Смаленск надавалі Ржэўскай зямлі выключна важнае стратэгічнае значэнне²⁴¹. Акрамя таго, на думку У.А. Кучкіна, валоданне Ржэвай давала ваенны і эканамічны кантроль над паўднёваўсходнімі межамі Ноўгарада, паўночнымі межамі Смаленска і паўднёвымі межамі Цверы²⁴².
       Такім чынам, барацьба за Ржэву мела прынцыповы характар. Саступаць не жадаў ніхто. Але ў кароткі перыяд праўлення ў ВКЛ Кейстута (1381—1382 гг.) быў дасягнуты цікавы кампраміс. Масква дамаглася зацвярджэння свайго панавання ў Ржэўскай зямлі, але ад апошняй у склад ВКЛ была перададзена адна воласць — Асуга. Можа ўзнікнуць сумненне у выгаднасці для літоўскага боку такога пагаданення. Аднак назіранне за месцазнаходжаннем воласці (уздоўж цячэння р. Асугі, левага прытока р. Вазузы) дазваляе зразумець сутнасць кампрамісу. Справа ў тым, што цяпер Ржэўская зямля надзейна адасаблялася ад маскоўскіх зямель, станавілася эксклавам, а ВКЛ набывала прамую сувязь з Цвер’ю. Літоўскія ўлады маглі кантраляваць грузапатокі і рух людзей па шляху з Масквы ў Ржэву і далей і бесперашкодна падтрымліваць кантакты са сваім цвярскім саюзнікам. Далучэнне Смаленска і Вязьмы, падначаленне часткі ФамінскаБеразуйскага княства яшчэ больш ўмацавала становішча ВКЛ у рэгіёне, які прымыкаў да вярхоўяў Волгі, хаця апошнія, як і раней, заставаліся падкантрольнымі Маскве.
       Такім чынам, тэрыторыя па баках р. Асугі была мацуючым звяном паміж Ржэўскай зямлёй і ФамінскаБеразуйскім Княствам. Цвярскія землі пераходзілі ў раёне Апок і Зубцова на правы бок Волгі, дзе перамяжоўваліся з уладаннямі ВКЛ.
       Сапраўды, паўночная мяжа ФамінскаБеразуйскага княства, відаць, не дасягала р. Волгі. Яна магла захапіць толькі вусце р. Вазузы, ды і то калі браць пад увагу прыналежнасць княству хаця б часткі Шэшамскай воласці.
       На паўночным усходзе з фамінскаберазуйскімі суседзілі цвярскія землі — воласці Шэшма (калі б яна была цвярской), Алешня і Сіняя. Шэшма, магчыма, засланіла б цалкам тэрыторыю княства, пакінуўшы толькі частку прасторы для воласці Сіняй. Але У.А. Кучкін уклініў воласць Алешню паміж рэкамі Шэшмай
    
    ²⁴⁰ ДДГ. № 23. С. 62—63; LM. Кп. 5. № 140. Р 257; № 141. Р 259.
    
    ²⁴¹ Борзаковскнй В.С. йсторня Тверскрго княжества. С. 61; Внноградов Й.П. йсторнческнй очерк города Вязьмы. С. 77; Вороннн Н.Н. Средства н путн сообіцення. С. 303; Алексеев Л.В. Западные землн домонгольской Русн. Кн. 1. С. 49—50; Мазуров А.Б., Ннкандров А.Ю. Русскнй удел эпохн создання еднного государства: Серпуховское княженне в середнйе XIV — первой половнне XV ст. М., 2008. С. 76.
    
    ²⁴² Кучкнн В.А. Договорные грамоты московскнх князей XIV ст.: внешнеполнтнческне договоры. С. 164.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    103
    
    і Вазузай, бліжэй да апошняй²⁴³, і, такім чынам, адсунуў Шэшамскую воласць ад меж ФамінскаБеразуйскага княства і значна паменшыў яго тэрыторыю. Зрэшты, праблема лакалізацыі цвярской воласці Алешні не вырашана і па сёння (аб праблеме лакалізацыі воласці Алешні гл. вышэй).
       На паўднёваўсходніх межах ФамінскаБеразуйскага княства за хлепенскай воласцю Джаць выяўляецца значная пустая прастора, дзе, верагодна, варта шукаць нелакалізаваныя воласці горада Хлепеня або князёў Крошынскіх. Тут пачынаецца ўчастак літоўскацвярской мяжы з цераспалосіцай уладанняў абедзвюх дзяржаў.
       Такім чынам, на пачатку XV ст. умоўная лінія ўсходняй мяжы ВКЛ пераходзіла яд няпэўнага стану ржэўскага ўчастка да цераспалосіцы «літоўскага» фрагмента літоўскацвярской мяжы, затым разразала фамінскаберазуйскія землі і ізноў трапляла на цераспалосны «смаленскі» фрагмент літоўскацвярской мяжы. Па кантакце з цвярской тэрыторыяй мяжа змяняла напрамак на паўднёвы, дзе ізноў сустракалася з паласой неразмежаваных зямель мажайскавяземскага ўчастка.
       У сувязі з перакананнем у падзеле ФамінскаБеразуйскага княства паміж Масквой і Вільняй узнікае праблема размеркавання яго тэрыторыі. Верагодна, будзе правільна адвольна аднесці да ліку маскоўскіх уласна фамінскія і беразуйскія землі, а да ліку літоўскіх — горад Хлепень з яго валасцямі (праўда, з апошніх вядомы не ўсе). Такім чынам, мяжа ВКЛ праходзіла паблізу фамінскаберазуйскага эксклаву Вялікага Княства Маскоўскага, перасякаючы р. Асугу, абапіраючыся нейкі час на р. Вазузу, а потым накіроўвалася на захад, да цвярскіх зямель. Пустынны багністы характар мясцовасці паміж фамінскаберазуйскімі землямі і ўладаннямі князёў Крошынскіх дазваляе пазначыць лакальную зону «глухога» памежжа, але там маглі знаходзіцца і нелакалізаваныя хлепенскія або вяземскія воласці.
       Своеасаблівы стан літоўскацвярскога ўчастка ўсходняй мяжы ВКЛ захоўваўся з пачатку XV ст. даволі працяглы час. Але пасля далучэння да Масквы Цверы (1485 г.) літоўскамаскоўская мяжа ператварылася ў частку літоўскамаскоўскай. Падчас вайны гэты ўчастак стаў арэнай баявых дзеянняў. Маскоўскі бок нападаў з двух напрамкаў — з Цверы, якой валодаў сын Івана III князь Іван Іванавіч Малады, і з Мажайска, дзе сядзеў князь Андрэй Васільевіч Угліцкі, брат маскоўскага гасудара.
       Перш чым атрымаць прамы доступ да горада Хлепеня і яго валасцей былі спустошаны і заняты вотчыны князёў Крошынскіх, што знаходзіліся на ўсход ад р. Гжаці, правага прытока р. Вазузы. Да пачатку вайны намаганнямі мясцовай маскоўскай адміністрацыі (непасрэдна служылымі людзьмі ўдзельных князёў) была пераадолена шырокая памежная паласа, якая і з боку Вяземскага княства сцерагла спакой літоўскамаскоўскай мяжы. За гэтымі землямі маскоўскія сілы практычна не сустрэлі супраціўлення. Крошынскія князі былі здольныя толькі на скаргі вялікаму князю літоўскаму²⁴⁴.
      3 боку Цверы не было перашкодаў для ўздзеяння на хлепенскія землі. Тут змыкаліся і нават цераспалосна размяшчаліся цвярскія (цяпер маскоўскія) і літоўскія землі, былі пракладзены для падводу войскаў дарогі. Гэта быў адзін з нешматлікіх непасрэдных выхадаў да тэрыторыі ВКЛ. Падаецца, што ўлады ВКЛ асабліва не хваляваліся з прычыны маі’чымасці нападу з боку Масквы, бо да 1485 г. іх суседам была саюзная Цвер. Больш на поўдзень пачыналася памежная паласа, якая стварала натуральную заслону ад магчымых нападаў з боку Масквы. Адзін гарадок Хлепень не мог быць надзейным ахоўнікам літоўскай мяжы. Іншых моцных крэпасцей у раёне р. Вазузы і яе прытокаў, здаецца, не было.
    
    ²⁴³ Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн. С. 149.
    
    ²⁴⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 18. С. 74.
    
    104
    
    Віктар Цемушаў
    
       Такім чынам, маскоўскалітоўскае супрацьстаянне ў рэгіёне Верхняй Акі, для якога было характэрна імкненне абодвух бакоў стварыць больш трывалыя сувязі са сваім саюзнікам (Літва — Цвер) або аддаленым уладаннем (Масква — Ржэва), мела вынікам стварэнне цікавага феномену, у цэнтры якога былі землі ФамінскаБеразуйскага княства. Вакол апошняга склалася своеасаблівая сітуацыя, якая захоўвалася на працягу другой паловы XTV — канца XV ст. — устойлівае становішча маскоўскалітоўскацвярской памежнай зоны. Тут было месца і ўзаемным саступкам (Ржэва — Маскве, а яе воласць Асуга — ВКЛ) і, верагодна, меў месца прамы падзел тэрыторыі дробнага і слабага дзяржаўнага ўтварэння — ФамінскаБеразуйскага княства. Мяжа на даволі вузкай прасторы мела ўчасткі цераспалосных уладанняў (смаленскацвярскі і літоўскацвярскі), зоны прамога кантакту тэрыторый суседніх дзяржаў (верагодна, па лініі падзелу ФамінскаБеразуйскага княства) і «глухія» рубяжы з палосамі незасвоеных зямель (паміж вяземскімі і мажайскімі валасцямі). Розныя формы мяжы на доўгі час забяспечылі палітычную раўнавагу ў стратэгічна важным рэгіёне, праз які праходзіла Волацкая дарога, «Серегерскнй путь» (з Масквы ў Ноўгараді⁴’ і ў якім адбываўся кантроль за воднымі шляхамі па Волзе, Вазузе і г.д.
       Аднак са знікненнем ў рэгіёне аднаго з палітычных суб’ектаў (Вялікага Княства Цвярскога) мяжа адразу страціла сваю стабільнасць. За кароткі час уся памежная зона паглынулася маскоўскай уладай, злілася з цвярскімі і мажайскімі землямі і інтэгравалася ў новыя адміністрацыйнатэрытарыяльныя адзінкі ўнутры Вялікага Княства Маскоўскага. Рэканструкцыя першапачатковага складу як старадаўняга ФамінскаБеразуйскага княства, так і суседніх з ім тэрытарыяльных утварэнняў даецца з цяжкасцю і, наогул, можа лічыцца справай, да канца невырашальнай.
    
    
        5. Вяземскае княства на перыферыі Вя