На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
нападу на навасільскага князя Івана (адбылося, верагодна, у 1370 г., падчас маскоўскага паходу на Бранск)¹⁷⁹, дае пэўную магчымасць залічыць
¹⁷⁴ Пра тэрытарыяльную сувязь асноўнага масіву маскоўскіх уладанняў з Ржэўскай зямлёй з дапа
могай ФамінскаБеразуйскага княства пісалі М.К. Любаўскі і М.Дз. КвашнінСамарын (Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 285; Ен жа. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн. С. 82; КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 22).
¹⁷⁶ Пра лакалізацьпо Ліпіц і Цесава гл.: Яшш В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацші XIII—XV веков. С. 65. Старажытнасць Ліпіц на р. Вазузе пацвярджаецца картаграфічным матэрыялам XVIII ст. і археалагічнымі дадзенымі (Куза А.В. Древнерусскне городаіца X—XIII ст. Свод археологнческнх памятннков. М., 1996. № 495. С. 115; Археологнческая карта Росснн. Смоленская область. Ч. 2 / Под ред. Ю.А. Краснова. М., 1997. № 979 (14). С. 61, 64). Пра Цесава гэтага сказаць нельга.
¹⁷⁶ Памятннкн древнерусского каноннческого права. Ч. 1 // Русская нсторнческая бнблнотека. Т. 6. СПб., 1908. № 24. Стб. 136, 138.
¹⁷⁷ Успенскнй В.П. Лнтовскне пограннчные городкн: Селук, Горышнн н другне. К вопросу об определеннн мест, упомннаемых в летопнсях, пограніічных лнтовскнх городков: Селука, Горышнна н др. н проведенне граннцы прежнего Ржевского уезда с Лнтвою. Тверь, 1892. С. 1—34; Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн в X—XIV ст. С. 146—147; Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV веков. С. 63, 64—66.
¹⁷⁸ Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV веков. С. 65; Межевой атлас Тверской губерннн... S:W:B:2.
¹⁷⁹ Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV веков. С. 66; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 150. Прнм. 194.
94
Віктар Цемушаў
абодва гарады да тэрыторыі Навасільскага княства¹⁸⁰, хаця некаторыя, настолькі ж ускосныя, звесткі, могуць сведчыць на карысць іншага пункта гледжання¹⁸¹.
Нарэшце, вылучэнне другой групы гарадоў, умоўна названай смаленскай, неабходна абгрунтаваць. Фамін гарадок і Беразуеск — цэнтры невялікіх княстваў, якія адасобіліся разам з Ржэвай ад Смаленска. Ржэва, верагодна, першапачаткова ўваходзіла ў склад Таропецкага княства, а на пачатку 30х гг. XIV ст. узяла на сябе ролю сталіцы саслабелага і невялікага (зза ўздзеяння ВКЛ) княства¹⁸². Хлепен (Хлепень) — горад, размешчаны на р. Вазузе, вышэй па цячэнні за Беразуеск, традыцыйна адносяць да ФамінскаБеразуйскага княства (гл. ніжэй).
3 групы гарадоў, залічаньгх да смаленскіх, засталіся тры пункты. Тэрытарыяльная прыналежнасць двух з іх (Ліпіцаў і Цесава) незразумела, а трэці (Казлова) усё ж можна звязаць са Смаленскам. Казлова — гэта, хутчэй за ўсё, Казлоў — горад у Вяземскім княстве, центр уладанняў князёў Казлоўскіх (якія паходзілі, дарэчы, ад князёў Фамінскіх)¹⁸⁸. Ен размяшчаўся на поўдзень ад Цесава, на р. Жыжале, прытоку р. Угры¹⁸⁴. Хлепень больш на поўнач ад Ліпіцы і Цесава, а Казлоў — больш на поўдзень у канцы XV ст. належалі да Вяземскага княства, таксама, як і некаторыя іншыя пункты, што знаходзіліся ў тым самым раёне (Негамір, Сачоўкі, Бываліцы). Значыць, ёсць падставы аднесці ўсе разглядаемыя гарадкі да ліку смаленскіх. Імі ўжо да зімы 1369 г. валодаў Альгерд, бо ў пазначаны час «Москвнчн п Волочане воевалн Смоленьскую» воласць¹⁸⁵ і, відаць, вярнулі ўплыў на частку Смаленскага княства¹⁸⁶. ВКЛ адцяснілі ад р. Вазузы, і яно на пэўны час згубіла агульную мяжу з Вялікім Княствам Цвярскім. Ад размешчанага паблізу вярхоўяў Дняпра да левага прытока Вазузы р. Лоцмені ішоў волак¹⁸⁷. Такім чынам, перарываўся яшчэ адзін водны шлях (першы — па Волзе) для літоўскіх кантактаў са сваім саюзнікам.
Вышэй было сказана, што прыналежнасць Маскве ФамінскаБеразуйскага княства магла забяспечыць ёй тэрытарыяльную сувязь са Ржэўскай зямлёй.
¹⁸⁰ Кучкнн В.А. Русскме княжества н землн перед Кулнковской бнтвой. С. 50—51, Прнм. 135;
Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца ХІП — XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 150.
¹⁸¹ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства.
С. 52—53; Темушев В.Н. Представлення о террнторпн н граннцах Верхнеокскнх княжеств в работах нсследователей // Верхнее Подонье: Прнрода. Археологня. Нсторня. Вып. 2: Сб. ст. в 2х т. Т. 2. Нсторня. Тула, 2007. С. 261, 266, 268.
¹⁸² Борзаковскнй В.С. Нсторня Тверского княжества. С. 41; Успенскнй В.П. Лнтовскне пограннчные городкн... С. 8; Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн ХПІ—XV веков. С. 50, 51; Кузьмнн А.В. Торопецкая знать в XIII ст. Нз нсторнн Смоленской землп. Р 75; Герберштейн С. Запнскн о Московнн. Т. II. Прнм. 543. С. 418—419. Аўтар каментарыя — А.В. Кузьмін.
¹⁸³ Веселовскнй С.Б. Нсследовання по нсторнн класса служнлых землевладельцев. С. 366.
¹⁸⁴ Археологнческая карта Росснм. Смоленская область. Ч. 2. № 792 (15). С. 15—16 (Городніце Козловцы); № 793. С. 16 (Селніце Козловцы).
¹⁸⁵ ПСРЛ. Т. XV (Рогожскнй летопнсец. Тверской сборннк). М., 2000. Стб. 91.
¹⁸⁶ Выказана меркаванне, што шэраг гарадкоў па р. Вазузе быў заняты літоўскімі сіламі ў 1356 г. разам з захопам Ржэвы (Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 141; Чернов С.З. Волок Ламскнй в XIV — первой половнне XVI ст. С. 164). Да той жа даты можна аднесці і набыццё Альгердам Ліпіцы, Цесава і Казлова.
¹⁸¹ Вороннн Н.Н. Средства н путн сообіцення // йсторня культуры Древней Русн. Домонгольскнй пернод. Т. I. Матернальная культура / Под ред. Н.Н. Вороннна, М.К. Каргера н М.А. Тнхановой. М.; Л, 1948. С. 303. Л.В. Аляксееў меркаваў, што гэты воднасухапутны шлях сфарміраваўся ўжо
ў пэрыяд развітага Сярэднявечча (Алексеев Л.В. Западные землн домонгольской Русн: очеркн нсторнн, археологнн, культуры. Кн. 1. М., 2006. С. 50).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
95
Аднак, відаць, гэта не адпавядала сапраўднасці. На паўднёвы ўсход ад ФамінскаБеразуйскага княства, з правага боку прытока Вазузы р. Гжаці і па абодвух баках прытока апошняй р. Яузы размяшчаліся воласці, якія з пачатку XV ст. былі падначалены князям Крошынскім (Цешынавічы (Цешынава), Сукромна (Сукрома), Альховец, Надслаўль, Лела, Ад’ездзец [Ад’езд])¹⁸⁸. Толькі яіпчэ далей наўсход, за паласой незасвоеных зямель, пачыналіся маскоўскія ўладанні (мажайскія і волацкія землі). На поўдні воласці Крошынскіх суседзілі з цвярскімі землямі, прычым менавіта гэтаму раёну была ўласціва цераспалосіца ўладанняў.
У літоўскацвярской дамове 1427 г. згадваўся рубеж паміж ВКЛ (Смаленскам) і Вялікім Княствам Цвярскім і агаворваліся ўмовы ўладання памежнымі тэрыторыямі: «А которьш места порубежнын потяглн будуть к Лнтве нлн к Смоленьску, а подать будуть давалн к Тферн, нно нмь н ныненя тягнутн по давному, а подать даватн по давномоу. А которы места порубежнын потяглн будуть ко Тферн, а подать боудуть давалн к [Літве або к Смаленску — В.Ц.], нно нм н нынеча тягнутн по давному, а подать даватн по давному»¹⁸⁹. Пад смаленскімі варта разумець вяземскія воласці, падлеглыя князям Крошынскім. «Места порубежньш», якія адносіліся да Літвы, таксама сумеснага ўладання, фарміравалі памежную зону з Цвер’ю крыху больш на захад (з воласцю Асугай?).
Такім чынам, для ВКЛ у XV ст. існавалі дзве кантактныя зоны з тэрыторыяй Вялікага Княства Цвярскога — з боку ўладанняў ВКЛ і з боку названых асобна смаленскіх (вяземскіх) зямель. Відавочна, тэрыторыя ФамінскаБеразуйскага княства, калі б яна была падлеглая ўладзе ВКЛ, магла лічыцца смаленскай.
Аднак літоўская прыналежнасць шэрагу зямель на поўнач ад Вяземскага княства ў кантакце з Вялікім Княствам Цвярскім выклікае сумненні. У маскоўскалітоўскія дамовы 1449 і 1494 гг. уключаны артыкул з падрабязным апісаннем уладанняў памежных князёў, якія падпарадкоўваліся маскоўскаму валадару: «А Федора Блудова а Олексаньдрова Борысова, сына Хлепентьского, н кн(я)зя Романова Фомннског(о), н нх братьн, н браташічов отчыны землн н воды — все мое, велнкого князя Васнльево. Такежь Юрева доля Роменковнч(а) н кн(я)жа Федорова места Святославнчь — вся за мною, за Вялікім'ь князем'ь, за Васнльемь»¹⁹⁰. Фармулёўка граматы дазваляе зрабіць выснову аб тым, што землі пазначаных асоб належалі непасрэдна вялікаму князю маскоўскаму. Тут не гаворыцца пра іх службу або саюзніцкія адносіны з Масквой. I сапраўды, Фёдар Блудаў быў пакараны ў 1440 г.¹⁹¹, Аляксандр Барысавіч Поле (калі
¹⁸⁸ Пра месца і лёс гэтых валасцей гл.: Цемушаў В.М. Крайнія ўсходнія межы зямель Вялікага Княства Літоўскага ў XV ст. (Уладанні князёў Крошынскіх) // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 3. Мінск, 2008. С. 60—64; Темушев В. К вопросу о московсколнтовской граннце в XV ст. (владення князей Крошннскнх). С. 299—307.
¹⁸⁹ ДДГ. № 23. С. 62—63. Гл. іншы варыянт: LM. Кп. 5. № 140. С. 257. Тая самая фармулёўка паўтараецца ў дамове паміж Міхаілам Барысавічам і Казімірам у 1449 г. (LM. Кп. 5. № 141. С. 259).
¹⁹⁰ Цытуецца дакумент 1449 г. (LM. Кп. 5. № 78.1. Р. 132—133). Той самы тэкст гл.: LM. Кп. 5. № 78.2. Р. 135; ДДГ. № 53. С. 160—161; № 83. С. 329—330.
¹⁹¹ Фёдар (Федко) Блудаў утапіў сына знакамітага мцэнскага ваяводы Грыгорыя Пратасьева Івана, за што сам быў пакараны павешаннем (ПСРЛ. Т. XXIII (Ярмолінскі летапіс). М., 2004. С. 150; Мазуров А.Б. Средневековая Коломна в XIV — первой третн XVI ст. Комплексное нсследованне регнональных аспектов становлення еднного Русского государства. М., 2001. С. 145; Пономарева Й.Г. Нсторня одного выезда на московскую службу (о предках Чаадаевых) // Древняя Русь: вопросы медневнстнкн. № 4. 2005. С. 45). Захавалася паданне пра існаванне ў раёне Вязьмы мясцовасці з назвай «Ступня Фёдара Блудава». Дзе дакладна яна знаходзілася, невядома, але, верагодна, адносілася да ўладанняў менавіта таго Фёдара Блудава, які быў згаданы ў дзвюх маскоўскалітоўскіх дамовах (Внноградов Н.П. НсторнЧескнй очерк города Вязьмы с древнейшнх времен до XVII ст. (включнтельно). М., 1890. С. 20).
96
Віктар Цемчшаў
бачыць яго ў сыне хлепеньскага князя), верагодна, да сярэдзіны XV ст. даўно памёр (згадваўся ў 1390 і 1401 гг.)¹®. Князь Раман Фамінскі быў атаясамлены А.А. Зіміным з князем Раманам Іванавічам Казлоўскім, прадстаўніком Фамінскай дынастыі¹⁹³. У сувязі з гэтым можна выказаць меркаванне, што Раман Фамінскі дзесьці на пачатку XV ст. вымушаны быў з нейкай прычыны пакінуць свае ўладанні і перайсці на службу да вялікага князя літоўскага. Ад апошняга ён і атрымаў у Вяземскім княстве Казлоў, які даў новае імя роду¹⁹â