• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    тычацца асаблівага статусу літоўскацвярскога памежжа:
    
    ¹⁴¹ Археологнческая карта Россян: Смоленская область. Ч. 1—2. М., 1997; Шмндт Е.А. Древнерусскне археологнческне памятннкя Смоленской областн. Ч. 1—2. Смоленск, 1982—1983.
    
    ¹⁴² Темушев В.Н. К вопросу о московсколнтовской граняце в XV ст. (Владення князей Крошннскнх). С. 299—307.
    
    ¹⁴³ ДДГ. №102. С. 421.
    
    ¹⁴⁴ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII ст. С. 574.
    
    ¹⁴⁵ ДДГ. № 23. С. 62—63; LM. Кп. 5: (1427—1506). № 141. R 259.
    
    88
    
    Віктар Цемушаў
    
                 Таб. 3. Літоўска
    Лнст перемнрный Бормса Александровнча, князя велмкого тверского, з велнкпм князем Вмтовтом (1427).
    
    «А рубежь отьчыне моего г(о)с(по)дмна, деда, велнкого кн(я)зя Внтовьта, по старыне. А которын места порубежнын потяглн будуть к Лнтве нлн к Смоленьску, а подать будуть давалн ко Тьферы, мно пмь н нннечы тягнутн постарому. A которын места порубежьнын потяглн будуть ко Тферы, а подать будуть данвалн к Лнтве нлн к Смоленьску, мно нмь н нмнечн тягнутн подавному, а подать даватн подавному»¹⁴⁶.
    
    
    цвярская мяжа ў граматах 1427, 1449 і 1483 гг.
    
    Лнст перемнрный того ж кн(я)зя, Борыса Тферског(о), с королем Казнмером (1449).
    
    «А рубежь огьчыне моен, велнкого князя Борысове, по старыне. А места порубежная, которнн будуть зьдавна потяглм к Лнтве нлн к Смоленьску, a подать будуть дапвалн ко Тферы, нно нмь н нмнечы тягнутн подавному, a мне, велмкому князю, не вьступатмсе. А которын места потяглм будуть ко Тьфёры, а податдамвалм кЛнтве млн к Смоленьску, a то нмь м нннечн тягнутн подавному, а тобе, королю, не вьступатнсе. А што вчынмться межы вашымм людмн н нашымн, п волостелн нашы, зьехався, да вчынять мсправу без перевода, а про то намь нелюбовья недержатн»¹⁴⁷.
    
    Лнст перемнрный велнкого князя Мнхамла Борысовмча Тферского с королем Казммером (1483).
    
    
    «А рубежь отчыне моен, велнкого кн(я) зя Мнханлове, по старыне. А места порубежная, которым будуть потяглн зьдавна к Лмтве нлн к Смоленску, a подать данвалн ко Тферы, нно нмь н нннечы тягнуть подавному, а мне, велмкому князю Ммханлу, не вьсіупатнсе. А которым места потяглм будуть ко Тферы, а подать будуть данвалн зьдавна к Лнтве плн к Смоленску, то ммь н нннечн тягнутн подавному, а подать даватн подавному, а тобе, королю, не вьступатнсе»¹⁴⁸.
    
      3    пададзеных фрагментаў бачна, што ў памежнай зоне паміж вялікімі княствамі Літоўскім і Цвярскім сфарміравалася асаблівая сістэма тэрытарыяльнаданніцкіх адносін, пры якой уладанні таго ці іншага боку, якія належалі адной дзяржаве, частку падаткаў плацілі суседу. Паводле прыведзеных вытрымак, такая сітуацыя была характэрна не толькі для ўчастка агульнай мяжы, што з’явілася пры Кейстуце, але і для смаленскіх (вяземскіх) зямель, памежных з Вялікім Княствам Цвярскім (Вяземскае княства было далучана да ВКЛ у 1403 г.).
      3    двух участкаў літоўскацвярской мяжы даўжэй праіснаваў першы, ён застаўся актуальным нават пасля далучэння Вяземскай зямлі да Масквы (што адсунула далёка на захад маскоўскую мяжу). У «Лнсте перемнрном велнкого князя московского йоанна с королем Казнмнром» ад 2 траўня 1494 г. чытаем: «Такьже н Тферы, отчыне нашон [йвана III — В.Ц.], н всен Тверскон землн рубеж с Лнтвою по старому рубежу»¹⁴⁹. Такім чынам, пасля 1494 г. яшчэ пэўны час (да 1505 г., далучэння да Масквы Бельскага княства) працягваў існаваць самы даўні ўчастак літоўскацвярской мяжы. Праўда, Цвер ужо была маскоўскім уладаннем, вотчынай гасудара ўсяе Русі Івана III.
       Неабходна таксама пазначыць тыя тэрыторыі, што прымыкалі да мяжы з цвярскога боку. Памежнымі гарадамі на паўднёвым захадзе Вялікага Княства Цвярскога былі Апокі (каля 2 км на ўсход ад Ржэвы, на левым беразе р. Волгі)¹⁵⁰, Зубцоў (у лукавіне р. Волгі, насупраць вусця р. Вазузы), Хорвач (Новы Гарадок, Пагарэлае гарадзішча каля ракі Дзержы, правага прытоку Волгі)¹⁵¹ і Холм (на ўсход ад Хорвачу).
       Відаць, непасрэдна каля мяжы размяшчалася воласць Алешня, вядомая яшчэ з 1285 г. Існуе некалькі версій месцазнаходжання гэтай воласці. Пошукі падобнай назвы (метад лінгвістычнай адпаведнасці) прывялі У.С. Барзакоўскага да атаясамлен
    
    ¹⁴⁶ ДДГ. № 23. С. 62—63; LM. Кп. 5. № 140. Р 257.
    
    ¹⁴⁷ LM. Кп. 5. № 141. Р 259.
    
    ¹⁴⁸ Тамсама. № 135. Р 251.
    
    ¹⁴⁹ ДДГ. № 83. С. 329; LM. Кп. 5. № 78.2. Р. 134.
    
    ¹⁵⁰ Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485 гг.). С. 259—260; Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн в X—XIV ст. С. 196.
    
    ¹⁵¹ КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 34; Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террлторнн... С. 148, 196.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    89
    
    ня цэнтра воласці з в. Алешава Зубцоўскага ўезду¹⁶². Такая лакалізацыя выклікала крытыку У.А. Кучкіна, які, выкарыстоўваючы шэраг дакументаў, здолеў пазначыць прыблізнае месца воласці паміж рэкамі Шэшмай (правы прыток Вазузы) і Вазузай¹⁵³. Аднак у сістэме доказаў сваёй версіі У.А. Кучкін дапусціў адну сур’ёзную памылку (пераблытаў месцы населеных пунктаў Хлепень і Беразуеск)¹⁵⁴, што дазволіла цвярскому гісторыку В.В. Лялецкаму зрабіць цалкам неверагодную выснову пра месцазнаходжанне воласці Алешні ў раёне р. Алешні, правага прытоку р. Гжаць, у вярхоўях апошняй¹⁵⁵.
       Па сутнасці В.В. Лялецкім быў выкарыстаны ўсё той жа метад лінгвістычнай адпаведнасці. Аднак радыус пошуку назвы Алешня быў значна пашыраны, хаця ў свой час У.С. Барзакоўскі карэктна імкнуўся шукаць воласць у раёне месцаў, у сувязі з якімі яна згадвалася (напрыклад, у духоўнай грамаце Івана III, які перадаваў сыну Андрэю «Холм’ьскнх вотчнну, Холмь н Новон городок, да волостн Олешню, да волость Сннюю, н нные волостн, н путн, н села, co всемн пошлннамн»¹⁵⁶). На значным аддаленні на поўдзень ад Холма і р. Сіняй, вакол якой месцілася воласць Сіняя, у раёне р. Алешні (правы прыток Вялікай Гжаці) і была лакалізавана даўняя цвярская воласць¹⁵⁷. Назіранне В.В. Лялецкага адносна ранняга засялення раёна р. Алешні (там знаходзілася Ветца, вядомая яшчэ з устаўной граматы князя Расціслава Смаленскага 1136 г.) не выклікае сумненняў. Таксама і прыналежнасць тэрыторыі на ўсход ад р. Гжаці да Цвярской епархіі ў больш позні час вартая ўвагі. Дадатковым аргументам можа случыць заўвага С. Герберштэйна, які сцвярджаў, нібыта «нстокн рекн Москвы находятся в Тверской областн, прнблнзнтельно в семндесятн верстах выше Можайска недалеко от места по нменн Олешно»¹⁸⁸. Менавіта там убачыў воласць Алешню В.В. Лялецкі. Аднак усё ж выснову даследчыка неабходна ізноў крытычна разгледзець.
       Асновай сістэмы доказаў як В.В. Лялецкага, так і У.А. Кучкіна паслужыла вытрымка з тэксту жалаванай граматы вялікага князя Івана IV ігумену ІосіфаВалакаламскага манастыра Ніфанту ад 21 верасня 1539 г. на с. Фаўстову Гару ў Зубцоўскім павеце. Сяляне гэтага сяла не павінны былі плаціць «мыто» і іншыя падаткі, «колн повезут те крестьяне монастырскне дрова, бревна н всякнй лес нз Олешнн рекою Вазузою мнмо Хлепень»¹⁵⁹. В.В. Лялецкі паправіў У.А. Кучкіна ў яго памылковай лакалізацыі Фаўстовай Гары (сяло каля р. Шэшмы) і Хлепеня (на
    
    ¹⁵² Борзаковскнй В.С. йсторня Тверского княжества. СПб., 1876. С. 29—30.
    
    ¹⁵³ Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн в X—XIV ст. С. 149.
    
    ¹⁵⁴ Тамсама. На самой справе памылка У.А. Кучкіна не такая істотная, яна як памылка друку: Беразуеск і Хлепень былі пазначаны не вышэй, а ніжэй па цячэнні р. Вазузы ад Фаміна Гарадка. Паводле іншых арыенціраў (напрыклад, згадцы р. Гарадзенкі, каля вусця якой стаяў Хлепень) можна зразумець, што У.А. Кучкін меў правільнае ўяўленне пра месцазнаходжанне трох гарадоў.
    
    ¹⁵⁵ Лелецкнй В.В. О местоположеннн тверской волостн Олешнн н террнторнн Тверского княжества // Отечественная нсторня. 1998. № 2. С. 175—176.
    
    ¹⁵⁶ ДДГ. № 89. С. 361.
    
    ¹⁵⁷ Лелецкнй В.В. О местоположеннн тверской волостн Олешнн н террнторнн Тверского княжества. С. 176.
    
    ¹⁵⁸ Герберштейн С. Запнскн о Московнн. Т. I. С. 287.
    
    ¹⁵⁹ АФЗХ. Ч. 2. М„ 1956. С. 146.
    
    90
    
    Віктар Цемушаў
    
    р. Вазузе, ніжэй Беразуеска)¹⁶⁰ і, адпаведна, разбіў высновы гісторыка, дзе ў лініі Алешня — Вазуза — Хлепень — Фаўстова Гара вышэйпазначаная воласць аказваецца ў раёне міжрэчча Шэшмы і Вазузы. Новая сістэма доказаў выбудоўваецца паводле той жа схемы, але з больш дакладнай лакалізацыяй. Сяло Фаўстова Гара размяшчалася на правым беразе р. Волгі пры ўпадзенні ў яе р. Вазузы, насупраць горада Зубцова¹⁶¹, а горад Хлепень не ніжэй, а вышэй цячэння р. Вазузы ад Беразуеска. Тым самым лагічны ланцужок разгортваецца ў супрацьлеглы бок, а Алешню, на думку В.В. Лялецкага, варта шукаць вышэй Хлепеня на р. Вазузе або яе прытоках. I вось такім чынам В.В. Лялецкі знайшоў р. Алешню значна на поўдзень ад усіх існуючых у сістэме доказаў тапонімаў і гідронімаў, вакол якой і абвясціў месцазнаходжанне шукаемай воласці.
       Аднак варта адзначыць, што р. Алешня ўпадае ў р. Гжаць, адпаведна, у разгляданай грамаце павінна быць сказана, што лес везлі не толькі Вазузай, але і Гжаццю, працягласць якой ад вусця Алешні да вусця самой Гжаці прыблізна ў 10 разоў большая, чым ад Хлепеня да вусця Гжаці. Далей, незразумела, чаму было вырашана, што менавіта да сябе ў сяло сяляне Фаўстовай Гары везлі дровы і іншае? Магчыма яны нарыхтоўвалі лес у воласці Алешні, а потым везлі (не сплаўлялі, бо ішлі супраць цячэння) яго па Вазузе паўз Хлепень далей на поўдзень, без намеру ў дадзеным выпадку спыняцца ў родным сяле. Больш таго, вельмі верагодна, што воласць Алешня была побач з сялом Фаўстова Гара. 3 апошняга сялянам зручна было хадзіць у Алешню, дзе яны і нарыхтоўвалі дровы. Тым самым воласць Алешню варта ўсё ж шукаць побач з воласцю Сіняй, не выходзячы за рамкі ўезда Холма і Новага Гарадка (пазней увайшлі ў склад Старыцкага ўезда). Паўднёвая мяжа ўезду (якая, між іншым, уключала і шэраг былых вотчын літоўскіх князёў Крошынскіх) не даходзіла нават да р. Гжаці і яе прытоку Яузы, не гаворачы ўжо пра р. Алешню, якая размешчана больш на поўдзень.
       I, нарэшце, варта адзначыць, што ў выпадку прыняцця лакалізацыі В.В. Лялецкага, паміж воласцю Алешняй і асноўным масівам цвярскіх зямель быў бы шэраг валасцей князёў Крошынскіх, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ, а таксама некаторыя мажайскія землі Маскоўскага княства, гэта значыць, Алешня абавязкова была б цвярскім эксклавам, акружаным літоўскімі і маскоўскімі ўладаннямі.
       Трэба пагадзіцца з тым, што сяляне нарыхтоўвалі лес недалёка ад свайго сяла і, канечне, не прыходзіцца сумня