На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
эрыторыя воласці, відавочна, займала прастору ўздоўж ракі Асугі, якая ўпадала ў Вазузу вельмі блізка ад зліцця апошняй з Волгай. Усходнім суседам Асугі непаз
¹¹³ Бассалыго Л.А., Яннн В.Л. Нсторнкогеографнческнй обзор новгородсколнтовской граннцы.
С. 194—195. Відавочна, усялуцкі намеснік усё ж быў вымушаны вярнуць тэрыторыю, адрэзаную ад воласці Дубна ў склад уладанняў ВКЛ.
¹¹⁴ Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе. С. 152.
¹¹⁶ ДДГ. № 53. С. 160—161. Той жа тэкст паўтораны ў літоўскамаскоўскай дамове 1494 г. (ДДГ. № 83. С. 329—330).
82
Віктар Цемушаў
бежна станавіліся ўладанні Цвярскога і ФамінскаБеразуйскага княстваў. Больш дакладна вызначыць прасторавую працягласць воласці Асуга, на жаль, пакуль немагчыма. Метад рэтраспекцыі ў гэтым выпадку не працуе, бо ў раёне р. Асугі пазней утвараліся воласці і станы (напрыклад, Лапцеўская Ржэўскага ўезду), якія цяжка атаясаміць ці неяк звязаць з воласцю Асугай.
У сувязі з набыццём ВКЛ воласці Асугі, а таксама зза існавання на працягу доўгага часу літоўскацвярской мяжы варта зрабіць наступную выснову. Паміж асноўным масівам Вялікага Княства Маскоўскага і Ржэўскай зямлёй да ліквідацыі дзяржаўнасці Вялікага Ноўгарада і Вялікага Княства Цвярскога не існавала сухапутнай сувязі. Ржэўская зямля з сярэдзіны XIV ст. папераменна належала Маскве, Вільні або Цверы, але прыблізна з 1381—1382 гг. амаль увесь час (акрамя кароткіх перыядаў 1399 і 1447—1449 гг.) знаходзілася ў складзе маскоўскіх уладанняў¹¹⁶, пры гэтым застаючыся, па сутнасці, эксклавам¹¹⁷. Унікальны ўчастак літоўскацвярской мяжы на працяіу стагоддзя перакрываў Маскве прамы доступ да яе верхняволжскага ўладання, якое мела, відавочна, вялікае стратэгічнае значэнне. У свой час імкненне авалодаць землямі ФамінскаБеразуйскага княства выдавалася гісторыкамі за жаданне Масквы наладзіць сухапутную сувязь з Ржэвай¹¹⁸. Аднак насамрэч, нават набыўшы нізоўі р. Вазузы, маскоўскія князі ўсё так жа былі вымушаны карыстацца транзітным шляхам праз цвярскія або літоўскія ўладанні. Такім чынам, становіцца відавочным асаблівая значнасць зоны літоўскацвярскога памежжа як пэўнага рычага ўздзеяння на сферу маскоўскіх інтарэсаў.
Няпэўнасць літоўскацвярскога памежжа XIV—XV стст. значна ўскладняе працэс рэканструкцыі апошняга адрэзка літоўскамаскоўскай мяжы. На лініі, што злучае вярхоўі р. Асугі з р. Волгай (у раёне паміж маскоўскай Ржэвай і цвярскімі Апокамі), умоўная літоўскамаскоўская мяжа ператваралася ў маскоўскацвярскую. Канкрэтнае месца стыку трох меж вызначыць цяжка. Прычынамі гэтага можна назваць як ужо вышэйзгаданы асаблівы статус літоўскацвярскіх уладанняў у памежнай зоне, так і характар мясцовасці — суцэльнае балота.
Такім чынам, зварот да ўнікальнага фрагмента літоўскамаскоўскіх дамоў 1449 і 1494 гг. дазволіў намеціць адзін з участкаў мяжы дзвюх суседніх дзяржаў, што змагаліся за аб’яднанне рускіх зямель. У выніку папярэдняга этапу работы высветлілася, што для рэканструкцыі ўсяго ржэўскага ўчастка літоўскамаскоўскай мяжы разглядаемага фрагмента грамат недастаткова. Пачатковы і канцавы адрэзкі гэтай мяжы адсутнічалі. Іх дапамаглі ўдакладніць, здавалася б, другасныя звесткі з пасольскіх прамоў князя Ц.У. Масальскага (падрабязнае апісанне захопленай усялукскім намеснікам часткі суседняй таропецкай воласці Дубна), разводной граматы вялікага князя Івана III удзельнаму волацкаму князю Барысу Васільевічу (пазначэнне рубяжа ржэўскай воласці Усялук з наўгародскай воласці Лапасціца) і ўсё тых жа грамат 1449 і 1494 гг. (звесткі пра далучэнне ржэўскай воласці Асугі да ВКЛ). Такім чынам, з максімальна магчымай дакладнасцю было вызначана месца стыку літоўскай, маскоўскай і наўгародскай меж на крайнім паўночным захадзе маскоўскіх уладанняў, даказана адасобленасць (да 1478 г.) Ржэўскай зямлі ад асноўнай тэрыторыі Вялікага
¹¹⁶ Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе. С. 149—162; Темушев В.Н. Начало складыванпя московсколнтовской граннцы. Борьба за Ржевскую землю. С. 77, 78—79.
¹¹⁷ Эксклаў (ад лац. ех — паза, clavis ■— ключ) — частка тэрыторыі дзяржавы, геаграфічна аддаленая ад асноўнай і аточаная тэрыторыяй іншых краін.
¹¹⁸ КвашнннСамарнн Н.Д. Нсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. Тверь, 1887. С. 3.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 83
Княства Маскоўскага, высветлена спецыфіка ржэўскай мяжы, якая праходзіла па багністай і лясістай мясцовасці, а таму нават у актах была пазначана толькі ўмоўна.
Відаць, да 1449 г. заходняя ржэўская мяжа не была ўсталявана на ўзроўні міждзяржаўных пагадненняў. Тым не менш, ужо да сярэдзіны XV ст. склаліся «старыя рубяжы» Ржэўскай зямлі. Відавочна, афіцыйнае размежаванне грунтавалася на традыцыйна склаўшыхся ўяўленнях аб межах валасцей Таропецкага павета, Бельскага княства, з аднаго боку, і Ржэўскай зямлі (уезду), з іншага. Таму, з некаторымі агаворкамі, намечаную на другую палову XV ст. мяжу можна адносіць і да больш ранняга часу.
Размежаванне ржэўскіх зямель з Таропецкім паветам і Бельскім княствам адбылося толькі пасля канчатковага замацавання Ржэвы за Масквой. Пры гэтым на ржэўскім напрамку не ўвесь працяг літоўскамаскоўскай мяжы быў зафіксаваны. Засталіся ўчасткі, дзе павінны былі судакранацца літоўскія і маскоўскія ўладанні, аднак у другой палове XV ст. яны не былі размежаваны. Таксама і апісаная ў дамове лінія праходжання мяжы (дэлімітацыя) не давала дастатковых звестак для рэальнага правядзення мяжы на мясцовасці (дэмаркацыі). Спецыфікай ржэўскай мяжы заставалася яе недакладнасць з прычыны асаблівасцей мясцовасці, якія не стваралі падстаў для падзелу нікім не засвоеных і нікім не занятых зямель.
Складаная, насычаная падзеямі барацьба за валоданне Ржэўскай зямлёй вельмі яскрава ілюструе пачатковы этап з’яўлення і станаўлення літоўскамаскоўскай мяжы. Замацаваўшы за сабой Ржэўскую зямлю, Масква забяспечыла трывалую аснову для развіцця далейшай экспансіі і зрабіла значны крок на шляху аб’яднання рускіх зямель.
3. Літоўскацвярская мяжа
Літоўскацвярскія палітычныя сувязі мелі глыбокія карані і завязваліся яшчэ з XIII ст/
Пад 6793 (1285) г. у Суздальскім летапісе па Лаўрэнцьеўскім спісе паведамлялася: «Воевалн Лнтва Тферьского владыкы волость Олешню»¹¹⁹. Аб’яднанае рускае войска, якое складалася з рацяў гарадоў Цверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзмітрава, Зубцова і Ржэвы, гэта значыць памежных гарадоў, выступіла супраць літоўцаў і разбіла іх. Якія ж прычыны і абставіны гэтай літоўскацвярской канфрантацыі?
У свой час (1266 г.) князь Даўмонт, які толькі што заняў пскоўскі прастол, захапіў жонку і двух сыноў (сярод іх, магчыма, быў Андрэй) князя Гердзеня (у той час намесніка літоўскага князя Войшалка ў Полацку) і цалкам разбіў полацкага князя, які пагнаўся за ім, а потым паспрабаваў пераправіцца праз Дзвіну¹²⁰.
У тым жа годзе ў Ноўгарад прыбыў з палкамі вялікі князь уладзімірскі Яраслаў Яраславіч (першы цвярскі князь) з намерам «нтн на Плесков'ь на князя Домонта»¹²¹. Наўгародцы не падтрымалі Яраслава. Аднак гэтая падзея выявіла відавочную саюзніцкую сувязь паміж полацкім намеснікам князем Гердзенем, а следам за ім і літоўскім князем Войшалкам (адным з нямногіх праваслаўных у той час літоўскіх князёў), з валадарамі Цвярской зямлі.
У гэтай сувязі паказальна, што першы цвярскі епіскап Сімяон прыбыў на новую кафедру менавіта з Полацка, з якога быў вымушаны сысці ў сувязі з распаўсюджваннем
¹¹⁹ ПСРЛ. М., 2001. Т. 1. Стб. 483.
¹²⁰ ПСРЛ. Т. 3: Новгородская первая летопнсь старшего н младшего нзводов. М., 2000. С. 85.
¹²¹ Тамсама.
84
Віктар Цемушаў
там пасля князя Гердзеня каталіцкага ўплыву (пераехаў у Цвер паміж 1267 і 1271 гг.)¹²². Невыпадкова напад 1285 г. князя Даўмонта быў менавіта на епіскапскія валоданні Сімяона. Пастаўленне ў цвярскія епіскапы ў 1289 г. сына Гердзеня Андрэя відавочна сведчыць на карысць шчыльных сувязей паміж пэўнымі палітычнымі сіламі ў Літве і Цвярскім княстве. Варта адзначыць, што даследчык гісторыі Цверы Экехард Клюг адмаўляе магчымасць літоўскацвярскіх саюзніцкіх адносін¹²³.
' Як бы там ні было, але ўжо ў XIII ст. супярэчнасці паміж ВКЛ і Цвярскім княствам прывялі да вышэйзгаданага канфлікту, які закрануў і вызначыў літоўскацвярское памежжа. Тым часам, непасрэднай мяжы паміж літоўскімі і цвярскімі ўладаннямі ў той час, відавочна, яшчэ не існавала.
Адсутнасць любой мяжы, а, значыць, і перасячэння тэрытарыяльных інтарэсаў, стала, магчыма, адной з прычын палітычнага збліжэння Літоўскага і Цвярскога княстваў у XIV ст. Ужо ўзімку 6828 (1320/21) г. цвярскі князь Дзмітрый Міхайлавіч узяў шлюб з дачкой вялікага князя літоўскага Гедыміна Марыяй («...за князя Дмнтрна Мнханловнча прнведоша княжну Марню hsb Лнтвы Геднмннову діцьрь»)¹²⁴.
Далейшае ўмацаванне літоўскацвярскіх адносін, як гэта ні парадаксальна, было звязана з пасрэдніцтвам Масквы. Менавіта да маскоўскага князя (вялікага князя ўладзімірскага) Сямёна Іванавіча ў 1349 г. прыбылі паслы ад вялікага князя літоўскага Альгерда з просьбай аддаць за свайго валадара дачку цвярскога князя Аляксандра Міхайлавіча Ульяну («...князь Лнтовьскын Олгорд’ь прнслаль свон послы кь князю велнкому Семену йвановнч[ю] бнтн челом'ь н проснтн за себе свестн княжн Семеновы княжны Ульяны княжн дчерн Александровы Мнханловнча Тферьского»)¹²⁵. Зварот з такой просьбай да маскоўскага князя быў невыпадковым. Папершае, Сямён Іванавіч як вялікі князь уладзімірскі, быў фармальным главой ПаўночнаУсходняй Русі; падругое, Ульяна была сястрой жонкі маскоўскага князя Марыі¹²⁶. Шлюб Альгерда з цвярской князёўнай, сваячкай маскоўскага князя, a таксама вяселле (у 1350/51 г.) сына цвярскога князя Васілія Міхайлавіча Міхаіла з дачкой маскоўскага князя Сямёна Іванавіча Васілісай¹²⁷, стварылі асобую сістэму ўстойлівых палітычных сувязяў паміж Вільняй, Цвер’ю і Масквой.
Гэтая сістэма раўнавагі вельмі хутка была парушана. Умяшальніцтва Арды, якая дала ў 1352 г. аднаму з цвярскіх князёў ярлык на княжэнне (Васілію Міхайлавічу), выклікала «ненмоверьство н нелюбне» ў іх асяродку¹²⁸. Паміж Масквой і Вільняй таксама сталі выяўляцца рознагалоссі зза ўплыву на Смаленск і ў сувязі з імкненнем Альгерда стварыць уласную праваслаўную мітраполію. Праблемы са Смаленскам былі ўрэгуляваны ў літоўскамаскоўскай дамове,