• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
     рускіх князёў стала абвяшчэнне вайны Вітаўту («Того же лета послаша князн Русстнн грамоты разметнын к Внтов’ьту»)⁶'. I вось неўзабаве, 12 жніўня 1399 г., у бітве на р. Ворскле Вітаўт з Тахтамышам былі разгромлены ардынскім «царом» ЦімурКутлугам⁶⁸.
       Каб прыцягнуць да саюзу спрадвечнага маскоўскага ворага і літоўскага саюзніка цвярскога князя Міхаіла Аляксандравіча, маскоўскі вялікі князь Васілій Дзмітрыевіч, несумненна, павінен быў пайсці на пэўныя саступкі. Грунтуючыся на шэрагу крыніц, У.А. Кучкін даказаў, што такой саступкай былі ржэўскія землі⁶⁹. Такім чынам, у 1399 г. Ржэва стала цвярскім уладаннем і хутка была завешчана Міхаілам Цвярскім старэйшаму сыну Івану⁷⁰.
       Пад цвярской уладай Ржэва пабыла нядоўга. Ужо на пачатку XV ст. ёю распараджаліся як сваім уладаннем маскоўскія князі. Згодна з дамовай паміж вялікім князем маскоўскім Васіліем Дзмітрыевічам і ўдзельным серпухаўскім князем Уладзімірам Андрэевічам Волак Ламскі і Ржэва з усімі валасцямі ізноў перайшлі да старэйшага маскоўскага князя, але перад гэтым пабылі ў руках серпухаўскага
    
    ⁶² Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе. С. 152.
    
    ⁶³ Тамсама.
    
    ⁶⁴ ДДГ. № 53. С. 160—161.
    
    ⁶⁵ ПСРЛ. Т. 15. С. 133. Аўтарскі погляд, адлюстраваны ў гэтай працы, не супадае з меркаваннем У.А. Кучкіна, які лічыць, што небяспека з боку Вітаўта і ардынскага эксхана Тахтамыша пагражала рускім князям (Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе. С. 153).
    
    ⁶⁶ ПСРЛ. Т. 15. С. 133. Як пераканаўча даказаў У.А. Кучкін, маскоўскацвярская дамова была заключана паміж 10 лютага і 12 жніўня 1399 г. (Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе. С. 153). Тэкст дамовы, дзе, праўда, адсутнічае згадка Ржэвы, гл.: ДДГ. № 15. С. 40—43.
    
    ⁶⁷ ПСРЛ. Т. 15. С. 133.
    
    ⁶⁸ Тамсама.
    
    ⁶⁹ Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе. С. 153.
    
    ⁷⁰ ПСРЛ. Т. 4. Ч. 1. Вып. 2. С. 388; Т. 5. С. 252.
    
    74
    
    Віктар Цемушаў
    
    князя⁷¹. У адпаведнасці з рознымі меркаваннямі, дамова была заключана ў 1401— 1402 гг.⁷² або да лета 1404 г.⁷³. Такім чынам, да гэтых магчымых дат па невядомай прычыне Цвер пазбавілася Ржэвы.
       У 1408 г. на бок Масквы перайшоў малодшы сын Альгерда Свідрыгайла — супернік вялікага літоўскага князя Вітаўта. Васілій Дзмітрыевіч, які займеў козыр у барацьбе з ВКЛ, даў Свідрыгайлу намесніцтвы шмат у якіх землях Маскоўскай Русі (Уладзіміры, Пераяслаўлі, Юр’еве Польскім, Волаку Ламскім), а таксама аддаў яму і Ржэву⁷⁴.
       Але літоўскі княжыч нядоўга валодаў Ржэвай. Хутка Васілій I аддаў яе (разам з Волакам) Уладзіміру Андрэевічу, абавязанаму арганізоўваць абарону заходніх меж Масквы⁷⁵, аднак хутка ўзяў Ржэву назад і аддаў яе свайму малодшаму брату Канстанціну⁷⁶. У 1419 г. Васілій I адабраў у Канстанціна ягоную вотчыну, але ў 1425 г. ужо Васілій II ізноў далучыў Ржэву да ўладанняў малодшага сына Дзмітрыя Данскога⁷⁷. У 1433 г. князь Канстанцін памёр, і ў 1434 г. Ржэва ў якасці ўзнагароды за дапамогу Васілію II перайшла да Дзмітрыя Шамякі⁷⁸.
       Такім чынам, на працягу доўгага часу Ржэўская зямля належала маскоўскім удзельным князям.
       У 1446 г. за абяцанне дапамогі ў барацьбе за маскоўскі прастол Васілій II Цёмны перадаў Ржэву вялікаму князю цвярскому Барысу Аляксандравічу (Васілій Цёмны «князю велнкому Борнсу Александровнчу даль Ржеву»⁷⁹, цвярскую «прадеднну», якую «досяглн былн нашн братна, велнкне князн московскне»⁸⁰). Аднак з прычыны супраціўлення саміх ржэвічаў цвярскі ўладар захапіў горад толькі пасля трохтыднёвай аблогі (пачатак вясны 1447 г.)⁸¹. А неўзабаве Ржэвай завалодалі літоўскія сілы (4 лютага 1448 г.)⁸². Наспявала буйнамаштабная вайна, якая нечакана скончылася заключэннем мірнай дамовы. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір адмовіўся ад прэтэнзій на Ржэву («А што былть есн взялгь подо мною [вялікім князем цвярскім Барысам Аляксандравічам] Ржову, буда co мною не в любвн, н я тебе [караля і вялікага князя Казімера], н велнкого князя [Васілія Цёмнага?], перепроснл, с тобою взял любов(ь), н ты ся Ржовы мне отьступнль»)⁸³. Пры гэтым у дамове было згадана
    
    ⁷¹ ДДГ. № 16. С. 43.
    
    ⁷² Черепннн Л.В. Русскне феодальные архнвы XIV—XVI вв. Ч. 1. М., 1948. С. 68—69.
    
    ⁷³ Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе. С. 155.
    
    ⁷⁴ ПСРЛ. Летопнсный сборннк, нменуемый Патрнаршей нлн Ннконовской летопнсью. Т. 11. М., 2000. С. 204.
    
    ⁷⁵ Очеркн нсторнн СССР. Пернод феодалнзма IX—XV ст. Ч. II. (XIV—XV ст.). М., 1953. С. 224.
    
    ⁷⁶ Соловьев С.М. Сочннення. Кн. 2. Т. 4. С. 513. На думку С. Герберштэйна, менавіта з таго часу за Ржэвай надоўга захавалася назва Валадзімеравай, у памяць пра ўладанне ёю Уладзімірам Серпухаўскім (Герберштейн С. Запнскн о Московнн. М., 1988. С. 329).
    
    ⁷⁷ ДДГ. № 34. С. 87.
    
    ⁷⁸ Знмнн А.А. Внтязь на распутье. С. 71.
    
    ⁷⁹ ПСРЛ. М„ 2000. Т. 15. Стб. 493.
    
    ⁸⁰ Лнхачев Н.П. «йнока Фомы слово похвальное о благоверном велнком князе Борнсе Александровнче» // Памятннкп древней пнсьменностн н нскусства. 1908. Вып. CLXVIII. С. 54.
    
    ⁸¹ Тамсама. С. 50; Знмнн А.А. Внтязь на распутье. С. 122.
    
    ⁸² ПСРЛ. Т. 15. Стб. 494. Пра датаванне гл.: Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485 гг.).
       Прнм. 179. С. 342.
    
    ⁸³ ДДГ. №. 54. С. 163.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    75
    
    існаванне ржэўскіх меж («А рубеж'ь Ржове н Р’ьжов'ьскнм'ь волостем"ь по старыне»)⁸⁴. Такім чынам было падкрэслена, што мяжа паміж Ржэўскімі валасцямі і ВКЛ існавала да 1448 г.
       Зрэшты, Ржэва толькі кароткі час заставалася цвярскім уладаннем. 31 жніўня 1449 г. у літоўскамаскоўскай дамове яна, без згадак пра папярэднюю прыналежнасць, была бясспрэчна зафіксавана за Масквой. I менавіта тады ў грамаце пра саюз і «вечны» мір Казіміра з Васіліем Цёмным упершыню быў падрабязна апісаны ржэўскі ўчастак літоўскамаскоўскай мяжы. У 1494 г. ржэўская мяжа была яшчэ актуальнай (да яе яшчэ падыходзілі валоданні ВКЛ), і фрагмент з яе апісаннем быў паўтораны ў літоўскамаскоўскай дамове.
       У тэксце першай граматы («Лнст перемнр(ь)я вечног(о)» 1449 г.) Ржэва выносіцца асобна пасля пераліку тых уладанняў Вялікага Княства Маскоўскага, на якія не мог прэтэндаваць кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір («А тобе, Казнмнру, королю полскому н велнкому князю лнтовскому, не BtcTynaTHce в мою отчыну, нн во вее мое велнкое княженье, нн в мое братьн молодшое отчыну, н во Ржеву з волостьмн...»)⁸⁵. Адразу ж за згадкай Ржэвы ідзе апісанне памежнай лініі (ад возера Арлінца да ракі Асугі), якая падзяляла маскоўскія і літоўскія ўладанні.
       У другой грамаце («вечное докончанье» 1494 г.) Ржэва фігуруе ўжо ў складзе валоданняў малодшага брата вялікага князя маскоўскага Івана III удзельнага волацкага князя Барыса Васільевіча. Пасля заўвагі аб «отчнне» князя Барыса, у якую нельга ўступацца вялікаму князю літоўскаму Аляксандру, у грамаце ізноў была згадана Ржэва з валасцямі і быў паўтораны той жа фрагмент з апісаннем ржэўскага ўчастка літоўскамаскоўскай мяжы, што і ў грамаце 1449 г.
       Розніца ў тэкстах паміж двума фрагментамі мінімальная і тычыцца яна ў асноўным невялікіх скажэнняў у выкарыстаных назвах тапонімаў. Вось параўнальная табліца спісаў грамат 1449 і 1494 гг.
    
    
    Таб. 2. Ржэўская мяжа ў граматах 1449 і 1494 гг.
    
    Грамата 1449 г. Ад імя Васілія Цёмнага
    
    «...н во Ржеву з волостьмм, по озеро по Орлннце наполы, no озеро по Плотмнцо, по Краснып борокь, по Баран(ь)ю речку, на верхь Белемкн, по Белепке на Понмкль, с Понмкль на верхь Снжкн, з березы на мох, co мху на верхь Осухп...»⁸⁶
    
    Грамата 1449 г. Ад імя Васілія Цёмнага
    
    «...н во Ржову з волостьмм, ло озеро по Орлмнцо наполы, по озеро по Плотмньце, по Красным борокь, по Баранью речку, no Белмке на по на Поннкль, с Понмкль на верьхь Снжькм, з Березы на Мохь, co Моху на верьхь Осугм...»⁸⁷
    
    Грамата 1449 г. (Спіс 1498 г.) Ад імя Васілія Цёмнага
    
    «...м во Ржеву з волостьмм, по озеро по Орлмнце наполы, по озеро по Плотмнцо, по Красным борокь, по Бараню речку, наверхь Беленкм, no Белемке на Поннкль, с Поннкль наверхь Снжкм, з Березы на Мох, co Мху наверхь Осухн...»⁸⁸
    
    Грамата 1494 г. Ад імя
    Аляксандра Казіміравіча
    
    «...і во Ржову с волостмк, по озеро по Орлпнцо наполы, по озеро по Плотмнцо, по Красном Борокь, по Боран(ь)ю речку, на верхь Белемкм, по Белемку на Понмкль, с Понмклп на верхь Смжкп, з березы на мох, co мху на верхь Осугм...»⁸⁹
    
    Грамата 1494 г. Ад імя
    Івана III
    
    «...м во Ржову з волостьмм, по озеро по Орьлнньцо наполы, по озеро по Плотнньцо, по Красным Борокь, по Боранью речку, наверхь Белемкн, по Беленку на Понпкль, с Понмклм наверх'ь Смжкм, з Березы на Мох, co Мху наверхь Осугн...»⁹⁰
    
       Як сведчыць інфармацыя, прыведзеная ў табл. 2, важнай з’яўляецца варыятыўнасць напісання толькі трох геаграфічных аб’ектаў: Ржэва — Ржова, Арлінцэ — Арлінцо, Асуха — Асуга. Магчыма, у спісах грамат адбывалася пэўная
    
    ⁸⁴  ДДГ. №. 54. С. 163; LM. Кп. 5: (1427—1506). № 141. С. 258.
    ⁸⁵  ДДГ. № 53. С. 160.
    ⁸⁶  Тамсама. С. 160.
    ⁸⁷  LM. Кп. 5. № 136. С. 252.
    ⁸⁸  Тамсама. № 78.1. С. 131—132.
    ⁸⁹  ДДГ. № 83. С. 329.
    ⁹⁰  LM. Кп. 5. № 78.2. С. 134.
    
    76
    
    Віктар Цемушаў
    
    карэкціроўка назваў у бок іх адпаведнасці больш характэрнаму на той момант напісанню. У выпадку з напісаннем "Осуха» ў першай грамаце нельга выключыць, што адбылася простая апіска. He апошнюю ролю, напэўна, адыграла і інтэрпрэтацыя тэксту выдаўцамі гэтай крыніцы.
       Звяртае на сябе ўвагу падыход да публікацыі разгляданага фрагмента грамат. Так, Л.У. Чарапнін, верагодна, разумеў пад фразай граматы «з березы на мох» праходжанне мяжы праз бярозавы гай і балота. Э. Баніёніс, які падрыхтаваў да друку 5 кнігу Літоўскай метрыкі, быў, магчыма, больш знаёмы з мясцовасцю і пазначыў «Бярозу» і «Мох» з вялікіх літар, лічачы іх, верагодна, назвамі нейкіх геаграфічных аб’ектаў. Аднак варта скарэкціраваць абодва варыянты напісання. Паміж вярхоўямі рэк Сішка і Асуга сапраўды цячэ рака Бяроза (прыток Мяжы), але «мох» — гэта звычайнае пазначэнне балота (гл., напрыклад, назвы балот у раёне праходжання ржэўскай мяжы: Шылаўскі Мох, Яшкін Мох, Ямскі Мох, Дзерзкі Мох, Дзяміхаўскі Мох, Мухаяраўскі Мох і г.д.⁹¹).
       Спэцыфікай апісання ржэўскага ўчастка літоўскамаскоўскай мяжы з’яўляецца выкарыстанне амаль выключна водных аб’ектаў (гідронімаў) без указання бліжэйшых населеных пунктаў (айконімаў) з адзінкавай згадкай мікратапоніма (Красны барок). Магчыма, падобны характар апісання мяжы сведчыць пра тое, што ў рэгіёне, блізкім да мяжы, зусім не было паселііпчаў. У разгледжаным фрагменце не па