На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
заключанай на р. Протве ў 1352 г., прьгчым тады літоўскае панаванне над Смаленскам змянілася на маскоўскае¹²⁹. Аднак ужо ў 1356 г. разгарэлася барацьба за панаванне над смаленскімі і бранскімі землямі. Менавіта да гэтага года адносіцца, хаця і на кароткі перыяд, набліжэнне літоўскіх уладанняў да цвярскіх меж.
¹²² Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485 гг.). С. 67.
¹²³ Тамсама. С. 123—124.
¹²⁴ ПСРЛ. Т. 15. Вып. 1. М„ 2000. Стб. 41.
¹²⁵ Тамсама. Вып. 1. Стб. 59.
¹²⁶ Тамсама. Стб. 57.
¹²⁷ Тамсама. Стб. 60; ПСРЛ. Т. 10. М., 2000. С. 222.
¹²⁸ ПСРЛ. Т. 10. С. 223.
¹²⁹ Флоря Б.Н. Борьба московскнх князей за смоленскне н черннговскне землн во второй половнне XIV ст. С. 62.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
85
Летам 1356 г. сын сіжскага князя (гэта значыць валадара адной з ржэўскіх валасцей) з дапамогай літоўскай сілы быў пасаджаны ў Ржэве (гл. вышэй)¹³⁰. У тым жа годзе, увосень, Альгерд напаў на Бранск і Смаленск і нават паланіў сына смаленскага князя¹³¹. Хутка пасля невыразных падзей, мяцяжу «оть лнхнхтз людей»¹³² (партыі прыхільнікаў ВКЛ?) Бранск апынуўся цалкам пад уладай ВКЛ («н потом нача обладатн Брянскомть князь велнкн Лнтовскій»)¹³³. Зрэшты, у Смаленску літоўскі ўплыў не замацаваўся¹³⁴, a з Ржэвы сумесныя сілы Волака Ламскага (або Цверы) і Мажайска летам 1358 г. выбілі літоўскага стаўленіка (у Ніканаўскім летапісе чытаем: «Тверская рать да Можайская взяша Ржеву, а Лнтву нзгнаша»¹³⁵; у Рагожскім летапісцы маюцца іншыя звесткі: «Волотьская рать да Можанская взялн Ржевоу, а Лнтвоу выслалн вонь»¹³⁶).
Ржэўская зямля на паўднёвым усходзе непасрэдна судакраналася з цвярскімі ўладаннямі. Ржэўскія воласці, што знаходзіліся ў гэтым рэгіёне — Расна і Асечан — сталі вядомы дзякуючы падзеям 1335 г., калі сабранае з наўгародцаў войска Івана Каліты «пожже городке Лнтовьскын Осечень н Рясну н нных городковь много»¹³⁷. Такім чынам, ужо даволі даўно літоўскія ўладанні праніклі на ўсход, клінам урэзаўшыся ў тэрыторыю, на якую прэтэндавалі Смаленск, Ноўгарад і Цвер. Асечан і Расна, відавочна, мелі надзвычай выгаднае стратэгічнае становішча, фактьгчна ставілі пад кантроль участак цвярской мяжы і стваралі плацдарм для наступлення на наваторжскія і іншыя наўгародскія землі (так, напрыклад, у 1335 г. «воеваша Лнтва Новоторжьскую волость на мнру»¹³⁸), а таксама, непасрэдна, на саму Ржэву (да 1356 г. яшчэ не захопленую літоўскімі сіламі). Акрамя таго, можна адзначыць, што ўжо да 1335 г., хаця і часова, вярхоўі Волгі аказаліся пад літоўскай уладай. 3 двух згаданых «літоўскіх гарадкоў» Асечан знаходзіўся на левым беразе Волгі, а Расна крыху на ўсход ад ракі. Абодва гарадкі далёка прыкрывалі прасунуўшыяся на ўсход літоўскія ўладанні.
Усталяванне ўлады літоўскіх князёў у вярхоўях Волгі стала магчымым дзякуючы далучэнню Таропецкай зямлі, якая знаходзілася на паўночным ўсходзе паміж наўгародскімі і смаленскімі ўладаннямі. Таропец у свой час зазнаў спусташальны набег «літвы»¹³⁹ і прыблізна з 1320 г. ужо знаходзіўся ў складзе ВКЛ¹⁴⁰. Вярхоўі Ловаці, Дзвіны і Волгі сталі літоўскімі.
¹³⁰ ПСРЛ. Т. 15. Вып. 1. Стб. 65.
¹³¹ ПСРЛ. Т. 10. С. 228.
¹³² Kaczynski S.M. Ziemie czernigowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 114—117.
¹³³ ПСРЛ. T. 10. C. 228.
¹³⁴ Флоря Б.Н. Борьба московскнх князей за смоленскне н черннговскне землн во второй половнне XIV ст. С. 66.
¹³⁵ ПСРЛ. Т. 10. С. 230.
¹³⁶ ПСРЛ. Т. 15. Вып. 1. Стб. 67. Тое, што ў названых летапісах указваюцца атрады з розных гарадоў, мае прынцыповае значэнне: калі ад Волака Ламскага цалкам натуральна чакаць падначалення маскоўскаму, або дакладней, вялікаму князю ўладзімірскаму, то ад Цверы, тым больш канца 1350х гг., гэтага чакаць не даводзіцца. Акрамя таго, Рагожскі летапісец адлюстроўвае, хутчэй за ўсё, летапісны тэкст, першасны ў адносінах да Ніканаўскага летапісу.
¹³⁷ ПСРЛ. Т. 3. С. 247.
¹³⁸ Тамсама.
¹³⁹ ПСРЛ. Т. 1. Стб. 447—448 (1225 г.); паведамленне пад гэтым годам у складзе Суздальскага летапісу па Акадэмічным спісе больш кароткае, гл.: ПСРЛ. Т. 1. Вып. 3 (Продолженне Суздальской летопнсн по Академмческому спнску. Указателн). Л., 1928. Стб. 510 (1225 г.).
¹⁴⁰ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 31.
86
Віктар Цемушаў
Пасля далучэння Белай (да 1359 г.) тэрыторыя ВКЛ выйшла таксама і да вярхоўяў Дняпра. Такім чынам, вярхоўі трох найбуйнейшых рэк Усходняй Еўропы (Дзвіна, Волга і Дняпро) у сярэдзіне XIV ст. належалі ВКЛ. Да таго ж Смаленскае княства было акружана паўколам літоўскіх уладанняў, што шмат у чым прадвызначыла яго падначаленне літоўскай уладзе. Смаленск да таго часу пазбавіўся амаль паловы сваёй тэрыторыі (Ржэва, Белая, Мсціслаў). Бранск, які з канцаХІІІ ст. быўу сферы ўплыву Смаленска, пад кіраваннем князёў смаленскай дынастыі, хутка пасля 1356 г. таксама быў уключаны ў склад ВКЛ. Тым самым і цячэнне р. Дзясны (левы прыток Дняпра) цяпер кантралявалася літоўскай уладай.
У 1356—1358 і 1359—1368, 1372—1382 гг. пад уладай ВКЛ знаходзілася Ржэва. Аднак яе пранікненне ў вярхоўі Волгі выклікала актыўнае супрацьдзеянне ўсіх палітычных сіл рэгіёна.
Першы выяўлены на кароткі час участак літоўскацвярской мяжы (з боку Ржэвы) стаў раёнам канфрантацыі. Прычым у адсутнасці літоўскай улады ў вярхоўях Волгі былі аднолькава зацікаўлены Цвер, Масква і Ноўгарад. Відавочна, як вярхоўі Волгі, так і горад Ржэва, размеіпчаны на яе левым беразе, былі звязуючым тэрытарыяльным звяном паміж ПаўночнаЗаходняй і ПаўночнаУсходняй Руссю, таму мы бачым, што ў барацьбе за Ржэўскую зямлю сумесна дзейнічалі цвярскія, маскоўскія і наўгародскія сілы. Зрэшты, і імкненне ВКЛ захаваць за сабой важнейшы стратэгічны пункт было вельмі настойлівым.
Хаця, урэшце рэшт, у колах літоўскай знаці была, верагодна, асэнсавана перавага ў верхняволжскім рэгіёне пазіцый Масквы, за якой да таго часу стаяла сіла амаль усёй ПаўночнаУсходняй Русі, здольная супрацьстаяць Ардзе. Таму новы вялікі князь літоўскі Кейстут у перыяд свайго кароткага праўлення (1381—1382 гг.) пайшоў на кампраміс з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам. Згодна з заключанай паміж 1381—1382 гг. дамоўленасцю, ВКЛ саступала Ржэву і большую частку яе валасцей Маскве. Пры гэтым адна воласць — Асуга — заставалася за ВКЛ.
Захаваўшая літоўскае кіраванне воласць у некаторай ступені кампенсавала даволі адчувальныя тэрытарыяльныя страты. Займаючы цячэнне ракі Асугі (левы прыток Вазузы), яна ахоплівала паўднёвую частку Ржэўскай зямлі і, тым самым, пакідала магчымасць пэўнага кантролю за ржэўскай тэрыторыяй наогул. Акрамя таго, у канцы XIV ст. раён воласці Асуга застаўся адзіным месцам судакранання ўладанняў ВКЛ з цвярскімі землямі, служыў своеасаблівым «мастом» паміж двума княствамі.
Такім чынам, да кароткага часу княжання ў ВКЛ Кейстута можна аднесці пачатак фарміравання ўстойлівага ўчастка літоўскацвярской мяжы, які пратрымаўся на працягу амаль стагоддзя з чвэрцю. Паміж двума княствамі з’яўляліся і іншыя ўчасткі агульнай мяжы, аднак яны існавалі або кароткі перыяд часу, або не мелі істотнага значэння.
Так, літаральна на некалькі гадоў усталёўвалася літоўскацвярская мяжа паміж Ржэўскай зямлёй з цвярскога боку і землямі Таропца і Белай — з літоўскага. Справа ў тым, што Ржэва двойчы трапляла ва ўладанне цвярскіх вялікіх князёў. Адбывалася гэта ў 1399 — пачатку XV ст. і ў 1446 (фактычна, у 1447) — 1449 гг. У абодвух выпадках Ржэву саступалі вялікім князям цвярскім маскоўскія валадары, і абодва разы горад з валасцямі вяртаўся да Масквы.
Параўнаўча большы тэрмін захоўваўся ўчастак літоўскацвярской мяжы, які сфарміраваўся пасля далучэння да ВКЛ тэрыторыі Вяземскага княства (1403 г.). Такім чынам, разам з перыядычна залежным ад ВКЛ ФамінскаБеразуйскім княствам (нізоўі рэк Асугі і Вазузы, пры ўпадзенні апошняй у Воліу) і часткай Ржэўскай зямлі (воласць Асуга) паўночнаўсходнія вяземскія межы склалі даволі працяглую лінію судакранання літоўскіх і цвярскіх уладанняў.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
87
Вяземскахолмская мяжа (як участак літоўскацвярской) мела, верагодна, своеасаблівы характар, і намеціць яе можна толькі ўмоўна. Папершае, паміж літоўскімі і цвярскімі ўладаннямі ў тым рэгіёне існавала паласа незанятых, незасвоеных зямель. Гэта была балоцістая мясцовасць з астраўкамі ліставых лясоў (пра гэта гаворыць нават назва адной з валасцей — Альховец). Археалагічныя звесткі даюць уяўленне пра вельмі невялікую колькасць помнікаў часоў сярэднявечча ў рэгіёне¹⁴¹. Так, можа быць апісана тая частка літоўскацвярской мяжы, што ішла на ўсход ад фамінскаберазуйскіх зямель.
Падругое, далей выяўляецца супрацьлеглы, паводле характару засялення і засвоенасці, раён з церазпалоснымі літоўскацвярскімі ўладаннямі. Крайні паўночны ўсход Вяземскага княства з пачатку XV ст. быў аддадзены ў вотчыну князям Крошынскім. Воласці апошніх (Цешынавічы, Сукромна, Альховец, Надслаўль, Ад’езд, Лела) выяўляюцца на тэрыторыі на ўсход ад р. Гжаць (прыток Вазузы) у напрамку да мажайскіх зямель Вялікага Княства Маскоўскага)¹⁴². Найбольш блізкімі да цвярскіх зямель былі, відавочна, воласці Сукромна і Ад’ездзец, бо пазней яны з’явіліся ў складзе менавіта цвярскіх уездаў. Так, з граматы 1530 г. мы даведваемся пра існаванне Сукроменскага стана ў складзе Старыцкага ўезду, холмскія воласці Стары і Новы Ад’езд¹⁴³. Пазней станы Адвоцкі і Сукроменскі выяўляюцца ў Мажайскім уездзе¹⁴⁴. Верагодна, Сукромна была падзелена паміж двума ўездамі — Старыцкім і Мажайскім. Цалкам магчыма, тэрыторыі пазначаных валасцей так зліліся паміж сабой, што іх цяжка было размежаваць, таму пазней мы назіраем знікненне Холмскага ўезду з сістэмай валасцей, а на яго месцы — з’яўленне Холмскай воласці ў складзе Старыцкага ўезду. Відавочна, некалькі валасцей (у мінулым літоўскіх і цвярскіх) былі аб’яднаны.
Пра існаванне шчыльнага кантакту паміж літоўскімі і цвярскімі валоданнямі сведчыць цэлы шэраг дагаворных грамат. Так, у літоўскацвярской дамове 1427 г. упершыню згадваецца рубеж паміж ВКЛ (Смаленскам) з Вялікім Княствам Цвярскім і агаворваюцца ўмовы валодання памежнымі местамі¹⁴⁵. Але зусім верагодна, што згаданы артыкул дагаворных грамат мог тычыцца таксама і іншага ўчастка літоўскацвярской мяжы (у раёне воласці Асугі).
Вось вытрымкі з дамоў, якая да