• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    значаны нават воласці, да якіх цягнуліся землі па баках ад лініі мяжы і, што выклікае здзіўленне, не было зарыентавана размяшчэнне літоўскіх і маскоўскіх уладанняў. Можна зрабіць параўнанне з фармулёўкамі адной з раз’езджых грамат: «Направе земля от рекн от Клязьмы Вохонскне волостн до Селенскне волостн, a налеве земля Володнмерскаа Сенежскне волостн»⁹²; ці больш блізкай па мясцовасці развадной граматы: «Направе — землн н воды велнкаг(о) кн(я)зя, Новугородскне, Лопастнцскон волостн, Аркажа монастыря, а налеве — землн н воды кн(я)жы Борнсовы Васнл(ь)евнч(а), Ржевскіе, Вселуцскон волостн»⁹³.
       Тым не менш, менавіта такі характар апісання ржэўскага ўчастка літоўскамаскоўскай мяжы (з прыярытэтам у выкарыстанні гідронімаў) дазваляе сёння ўпэўнена правесці лінію даўняй мяжы. Практычна ўсе згаданыя ў разгледжаным фрагменце грамат рэкі і азёры лакалізуюцца па картах XVIII—XIX стст.
       У якасці геаграфічных арыенціраў, што складаюць апору пры рэканструкцыі мяжы, служаць наступныя назвы геаграфічных аб’ектаў: возера Арлінца (сучаснае Арлінскае), возера Плацінца (на поўдзень ад воз. Арлінскага цячэ рэчка Плацічанка, якая цяпер упадае ў воз. Цыніцкае)⁹⁴, Красны барок (ліставы лес, відавочна, на поўдзень ад рэчкі Плацічанкі⁹⁵), Барання рэчка (сучасная рачулка Баранька, левы
    
    ⁹¹ Тверская область. Топографнческая карта. Масштаб 1:200 000. М., 1992. С. 37, 51.
    
    ⁹² АФЗХ. Ч. 1. № 217. С. 191.
    
    ⁹³ ДДГ. № 77. С. 292.
    
    ⁹⁴ Мяркуючы па карце Цвярской губерні А.І. Мендэ, р. Плацічанка ўпадала не ў воз. Цініцкае (яго не існавала), а ў воз. Арлінскае, гэта значыць, наогул цякла ў супрацьлеглым напрамку! Характэрна, што р. Плацічанку паводле той ж карты неабходна атаясамліваць з сучаснай Арлінкай. Плацічанка ж, якая зараз абмінае воз. Арлоўскае і ўпадае ў воз. Цініцкае, на карце 1850 г. не пазначана (Межевой атлас Тверской губерннн, составленный в 1848—49 гг. под наблюд. ген. Менде. Масштаб: в 1 дюйме — 2 версты. S:W:A:3).
    
    ⁹" На карце Цвярской губерні А.І. Мендэ пасярод вялікага лесу на паляне пазначана в. Красная, якая сваёй назвай можа ўказваць на месцазнаходжанне Краснага бора. Месца вёскі — на ўсход ад воз. Ахват і больш на поўдзень ад воз. Арлінскага (Межевой атлас Тверской губерннн... S:W:B:3).
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    77
    
    прыток Жукопы)⁹⁶, Бялейка (правы прыток р. Мяжы), Панікль (сучасная рэчка ГІанікля, левы прыток р. Мяжы, крыху вышэй па цячэнні ад вусця рэчкі Бялейкі), Сіжка (у сучасным напісанні рэчка Сішка, але, відаць, больш даўні варыянт менавіта Сіжка — так называўся валасны цэнтр, «літоўскі» гарадок каля вусця р. Сіжкі, a таксама ад назвы гарадка менаваўся князь сіжскі), Бяроза (як і Панікля — левы прыток Мяжы, але значна ніжэй па цячэнні за апошнюю), мох (відавочна, балота паміж рэкамі Бярозай і Асугай) і, нарэшце, Асуга (левы прыток Вазузы)⁹⁷. Згадванне азёр і вярхоўяў (дакладней «вярхоў», гэта значыць вытокаў) рэк дазваляе намеціць кантрольныя кропкі праходжання лініі мяжы. У астатніх выпадках маецца на ўвазе следаванне мяжы на нейкай адлегласці ўздоўж цячэння рэк і праз лясную і балоцістую прастору. На карце Цвярской губерні, складзенай паводле матэрыялаў Генеральнага межавання А.І. Мендэ ў сярэдзіне XIX ст. (у 1 дзюйме 2 вярсты або ў 1 см 840 метраў) мы знаходзім усе лакалізаваныя геаграфічныя аб’екты, а таксама можам выказаць здагадку пра месцазнаходжанне Краснага барка на поўнач або вакол вёскі Краснай (на ўсход ад воз. Ахват). Калі меркаваць па карце, рэчка Плацічанка яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. упадала ў Арлінскае возера.
       Такім чынам, у агульным плане ржэўская мяжа ішла на поўдзень ад возера Арлінца, уздоўж возера Плацінца, абмінаючы Красны барок, паварочвала на паўднёвы ўсход на Баранню рэчку, затым пераходзіла ў тым жа напрамку да вытоку рэчкі Бялейкі, рухаючыся па Бялейцы, адрывалася ад яе і пераходзіла на ўсход на рэчку Паніклю, ад апошняй ішла на ўсход і паўднёвы ўсход да вытоку р. Сіжкі, потым даходзіла да р. Бярозы і паварочвала на ўсход да верху р. Асугі, на якой завяршалася апісанне ржэўскай мяжы.
       Пасля фіксавання на карце ўсіх геаграфічных арыенціраў, якія згадваліся ў разгляданым фрагменце дзвюх дагаворных грамат, і пазначэння агульнага напрамку праходжання мяжы, становіцца зразумелым, што для дакладнага правядзення яе на карце (а тым больш у рэальных умовах на мясцовасці) наяўных дадзеных недастаткова.
       Перш за ўсё, застаюцца вялікія прасторы, правесці праз якія лінію мяжы можна толькі ўмоўна. Напрыклад, адрэзак паміж возерам Арлінскім і рэчкай Баранькай выклікае шмат пытанняў. Возера Плацінца і Красны барок, што знаходзяцца паміж імі, дакладна не лакалізуюцца, але, акрамя таго, лінія мяжы магла перасякаць некалькі рэчак, вартых згадвання ў грамаце, прынамсі, таму што яны значна буйнейшьія за Бараньку. Тая ж сітуацыя складваецца і паміж рэчкамі Баранькай і верхам Бялейкі. Паміж Панікляй і верхам Сішкі таксама магчыма перасячэнне прытокаў Бярозы і Тудоўкі.
       Невядома таксама, якую адлегласць складала лінія мяжы, што ішла па рэках. Так, незразумела, дзе лінія мяжы адрывалася ад ракі Бялейкі і пераходзіла да Паніклі. Яна павінна была або перасекчы р. Мяжу, правым і левым прытокамі якой, адпаведна, былі Бялейка і Панікль, або, адыходзячы ад Бялейкі, перайсці прама да вусця р. Паніклі. Адразу «по Белейке на Поннкль» перайсці немагчыма. Да вярхоўяў Сішкі мяжа пераходзіла, перасякаючы пэўную адлегласць па р. Паніклі. Верагодна, гэта павінна было адбыцца ў тым месцы, дзе цячэнне рэчкі Панікль рэзка паварочвае з паўночнага захаду на паўднёвы захад.
       Акрамя таго, ржэўская мяжа пачынаецца і раптоўна абрываецца без абазначэння стыкаў з суседнімі тэрытарыяльнымі фарміраваннямі і пазначэння сувязей з іншымі ўчасткамі літоўскамаскоўскай мяжы.
    
    ⁹⁶ Меркаванне Л.А. Басалыгі і В.Л. Яніна пра магчымую сугучную назву в. Баранкінай з быццам бы безыменнай рэчкай, каля вусця якой яна размяшчаецца, аказалася дакладным (Бассалыго Л.А., Яннн В.Л. йсторнкогеографнческнй обзор новгородсколнтовской граннцы // Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV веков. С. 208).
    
    ⁹⁷ Тверская область. Топографнческая карта. С. 37, 38, 51, 52 і інш.
    
    78
    
    Віктар Цемушаў
    
       Пачатак мяжы адзначаецца ад воз. Арлінца (суч. Арлінскае). Пры гэтым можна з упэўненасцю гаварыць, што ад яго не пачынаўся ржэўскі ўчастак літоўскамаскоўскай мяжы і наогул не тут сустракаліся ўладанні ВКЛ і Вялікага Княства Маскоўскага. Тэрыторыя ржэўскай воласці Усялук праходзіла і далей на поўнач і нават паўночны захад ад воз. Арлінца. Таксама далей на поўнач з той жа Усялуцкай воласцю змыкаліся землі наўгародскіх валасцей Лапасціцы, Вяліла і Сцерж⁹⁸. Відавочна, што на тэрыторыі на паўночны захад ад воз. Арлінца да мяжы наўгародскіх і ржэўскіх зямель павінна была ісці літоўскамаскоўская мяжа. Такім чынам, атрымліваецца, што граматы фіксуюць ржэўскі ўчастак літоўскамаскоўскай мяжы не з самага яе пачатку.
       Праўда, цалкам магчыма сітуацыя незасвоенасці тэрыторыі, на якой павінны былі сутыкацца ўладанні трох дзяржаў (Вялікага Ноўгарада, ВКЛ і Вялікага Княства Маскоўскага). Мясцовасць паміж воз. Арлінцам і р. Куддзю да сённяшняга часу забалочаная. Непасрэдныя, засвоеныя ўладанні ВКЛ маглі выходзіць толькі да возера Арлінца (невыпадкова яно дзялілася напалову з Вялікім Княствам Маскоўскім), на паўночны ж захад ад яго знаходзіліся незанятыя землі.
       Наогул, увесь разгляданы рэгіён з’яўляўся часткай старадаўняга Акоўскага лесу — велізарнай лясной прасторы, што ахоплівала вярхоўі рэк Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі, і ўяўляла ў сувязі з гэтым інтарэс тутэйшымі волакамі, якія звязвалі важныя гандлёвыя шляхі паміж марамі Балтыйскім, Чорным і Каспійскім". Адзін з волакаў якраз і праходзіў у раёне воз. Арлінца. Ён злучаў рэкі Заходнюю Дзвіну і Волгу праз воз. Ахват і ручай Дзвініцу з аднаго боку і раку Жукопу (магчьгма і Плацічанку) з боку Волгі. Узнікненне мяжы ў раёне волаку падаецца цалкам натуральным з’явішчам.
       Цалкам верагодна, што тут або ў іншых месцах (напрыклад, каля р. Баранькі), дзе ржэўскія землі недалёка адрываліся ад р. Жукопы, праходзіў даўні маскоўскі рубеж. Пра яго існаванне як бы «згадвае» даволі позняя крыніца — «Выпнсь нз Новгородскнх нзгонных кннг» (1703 г.). Паводле гэтага дакумента, звесткі якога, на думку І.А. Галубцова, адносяцца да канца XVI — пачатку XVII ст.¹⁰⁰, полацкі шлях складаў «от Торопца до Московского рубежа до Жукопского яму 40 ст.»¹⁰¹. Ям на р. Жукопе лакалізваць не ўдалося, але ёсць верагоднасць, што сухапутны шлях пралёг у напрамку даўняга воднага шляху. Акрамя таго, у раёнах волакаў — пунктах вымушанай затрымкі купцоў — княжацкай адміністрацыяй часта ладзіліся месцы збору мыта. Такім чынам, тут фарміраваліся межы ўладанняў. Гэтае сведчанне пра маскоўскі рубеж каля р. Жукопы варта аднесці, па меншай меры, да самага пачатку XVI ст.¹⁰²,
       Нявызначанасць мяжы на паўночны захад ад воз. Арлінца стварала, верагодна, магчымасці для пранікнення на тэрыторыю суседняй дзяржавы і захопу яе зямель. Так, вядома скарга, датаваная 1489 г., якую падаў вялікаму князю маскоўскаму
    
    ⁹⁸ Бассалыго Л.А., Яннн В.Л. йсторнкогеографнческнй обзор новгородсколнтовской граннцы
        С. 198—199.
    
    ⁹⁹ Алексеев Л.В. «Оковскнй лес» Повестн временных лет // Культура средневековой Русн. Л., 1974. С 5—11; Ён жа. Смоленская земля в IX—XIII ст. Очеркн нсторнн Смоленіцнны н Восточной Белорусснн. М., 1980. С. 36 39; Ен жа. Западные землн домонгольской Русн: очеркн нсторнн, археологнн, культуры: в 2 кн. Кн. 1. М., 2006. С. 6—8.
    
    ¹⁰⁰ Голубцов Й.А. Путн сообіцення в бывшнх землях Новгорода Велнкого в XVI—XVII веках н отраженне нх на русской карте середнны XVII века // Вопросы географнн. Сб. 20. йсторнческая географня СССР. М., 1950. С. 285.
    
    ¹⁰¹ Выпнсь нз Новгородскнх нзгонных кннг // Тамсама. С. 298.
    
    ¹⁰² Паводле І.А. Галубцова: «Московскнй рубеж на Жукопе пропал в 1500 г. — по отвоеваннн Торопца у Лнтвы — н ннкогда более уже здесь не восстанавлнвался» (Голубцов Й.А. Путн сообіцення в бывшнх землях Новгорода Велнкого. Прнм. 1. С. 280).
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    79
    
    Івану III літоўскі пасол князь Цімафей Уладзіміравіч Мас