На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
¼ежныя праблемы. Непастаянства ўладання Ржэвай не садзейнічала імкненню' клапаціцца аб яе тэрытарыяльным уладкаванні і межах.
¹² Пра перыпетыі барацьбы за Ржэву гл.: Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе (Ржева н ее волостн в XIV—XV ст.). С. 149—162; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII—XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 138—143; Темушев В.Н. Начало складывання московсколнтовской граннцы. Борьба за Ржевскую землю. С. 71—80; Чернов С.З. Волок Ламскнй в XIV — первой половмне XVI ст. Структуры землевладення н формнрованне военнослужнлой корпорацнн (Акты Московской Русн: мнкрорегнональные нсследовання. Т. 1). М„ 1998. С. 164—165.
68
Віктар Цемушаў
Тым не менш і адзін, і другі бок выказвалі жаданне валодаць Ржэваіі. Яе гісторыя напоўнена пастаянным узброеным супрацьстаяннем.
На пачатку XIII ст. Ржэва (Ржэўка) уваходзіла ў склад Таропецкага княства Мсціслава Мсціславіча Удатнага. Пад 1216 г. у летапісах гаворыцца пра тое, што «князь Святославь осел'ь бе городец'ь Ржевку Мі>стнславль сь полкн»¹³, гэта значыць, Ржэва называлася горадам Мсціслава.
На пачатку XIV ст. існавала асобнае Ржэўскае княства. Вядомы яго князь — Фёдар Ржэўскі¹⁴, у 1314 г. пасланы маскоўскім князем Юрыем Данілавічам у Ноўгарад, каб звесці вялікакняжацкіх намеснікаў (Міхаіла Цвярскога)¹⁵. Што характэрна, наўгародцы трымаліся маскоўскага князя і разам з князем Фёдарам выйшлі да Волгі супраць цвярскога князя Дзмітрыя Міхайлавіча. «Стояша же ту 6 недель, даже до замороза», пакуль не быў заключаны мір «на всей волн Новгородцкой», аў Ноўгарад на прастол сеў Юрый Данілавіч з братам Афанасіем¹⁶. У наступным годзе князь Афанасій разам з князем Фёдарам Ржэўскім быў вымушаны пры адсутнасці старэйшага брата, закліканага ў Арду, адстойваць наўгародскі прастол. 3 Арды вярнуўся князь Міхаіл і тут жа «со всею землею Нпзовьскою н с Татары» рушыў да Таржка, дзе яго ўжо 6 тыдняў чакалі наўгародскія сілы¹⁷. Бой каля Таржка быў прайграны наваторжцамі і наўгародцамі. Наўгародцам, якія зачыніліся ў горадзе, Міхаіл Цвярскі прапанаваў мір у выпадку выдачы князёў Афанасія і Фёдара Ржэўскага. Урэшце цвярскі князь пагадзіўся на аднаго Фёдара Ржэўскага, заключыў мір, узяў з Ноўгарада «5 темь грнвень серебра», але потым «по мнру» схапіў і князя Афанасія, і наўгародскіх баяр, а астатніх людзей пачаў прадаваць¹⁸. Цвярскі князь, нарэшце, здолеў пасадзіць сваіх намеснікаў у Ноўгарад, але на кароткі час. Ужо ў наступным годзе яны былі выгнаны з горада¹⁹.
Князь Фёдар Ржэўскі падчас службы Маскве, верагодна, страціў свае ўладанні. Калі ў 1335 г. частка ржэўскіх гарадкоў была названа літоўскімі, то магчыма, на пачатку XIV ст. літоўскае пранікненне ў вярхоўі Волгі ўжо пачалося. Магчыма, што ржэўскія землі на пэўны час вярнуліся пад уладу смаленскіх князёў²⁰.
У 30я гг. XIV ст. у палітычным плане мацнейшымі дзяржавамі Усходняй Еўропы былі ВКМ, ВКЛ і Вялікі Ноўгарад. За імі стаяла Залатая Арда, якая паспяхова маніпулявала рускімі князямі і пэўны час кантралявала палітычнае жыццё ўсяго рэгіёна. Пры гэтым поўны давер і падтрымку ў дзеяннях з боку Арды атрымліваў
¹³ ПСРЛ. Т. 7. Летопнсь по Воскресенскому спнску. М., 2001. С. 120. У працягу Лаўрэнцьеўскага летапісу: «...князь Святославь обше.ть городець Ржевку Мстнславь с полкн» (ПСРЛ. Лаврентьевская летопнсь н Суздальская летопнсь по Академнческому спнску. Т. 1. М., 1962. Стб. 492).
¹⁴ М.К. Любаўскі называе яго Фёдарам Фёдаравічам (Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 81).
¹⁵ ПСРЛ. Т. 7. С. 186. У Наўгародскім першым летапісе пад 6822 (1315) г. (НПЛ. С. 335).
¹⁶ ПСРЛ. Т. 7. С. 186. «й радн быша новгородцн своему хотенню», — дадае наўгародскі летапісец (НПЛ. С. 335).
¹⁷ Летапісец свядома не называе яго вялікім князем, хаця Міхаіл Цвярскі займаў уладзімірскі прастол і не толькі меў тытул вялікага князя, але і па праве павінен быў займаць наўгародскі прастол (НПЛ. С. 336).
¹⁸ НПЛ. С.336.
¹⁹ Тамсама. С.337.
²⁰ Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе (Ржева н ее волостн в XIV—XVct.). С. 150.
Наўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
69
маскоўскі князь. Хітры палітык маскоўскі князь Іван Данілавіч Каліта здолеў, лавіруючы паміж інтарэсамі некалькіх дзяржаў, значна павялічыць свой уплыў у рускіх землях. У ягоным падначаленні знаходзіліся ўсе «нізоўскія» (паводле наўгародскай тзрміналогіі) князі, і сам Ноўгарад вымушаны быў саступаць патрабаванням маскоўскага валадара, які ў якасці ўладзімірскага вялікага князя лічыў наўгародскія землі сваёй вотчынай.
Па вяртанні ў 1332 г. з Арды Іван Каліта запатрабаваў ад Ноўгарада дадатковай даніны для Арды («прося у ннх серебра закамьское»)²¹. Пасля адмовы наўгародцаў маскоўскі князь «за то взя у Новогородцевь Трьжокь н Бежецкій Верх’ь»²². Далей Іван Каліта пачаў ажыццяўляць моцны палітычны ціск на Ноўгарад. Перш за ўсё ён пайшоў на дынастычны саюз з літоўскімі князямі, ажаніўшы сына Сямёна з літоўскай князёўнай Аўгустай, у хрышчэнні Анастасіяй²³. Пасля гэтага Іван Даніілавіч прыйшоў з войскам у Таржок «со всемн князн ннзовьскымн»²⁴, звёў сваіх намеснікаў з Ноўгарада і фактычна распачаў вайну супраць суседняй дзяржавы («воююіцн волость Новгородцкую»)²⁵, ведаючы, што дапамогі наўгародцам чакаць няма адкуль — літоўцаў звязваў дынастычны саюз. He маючы моцы супрацьстаяць кааліцыі Івана Каліты, наўгародцы паспяшаліся з паклонам да маскоўскага князя. Але Каліта не прыняў наўгародскіх паслоў і з’ехаў з Таржка. Сам наўгародскі архіепіскап накіраваўся наўздагон Івану Каліце, прапаноўваў маскоўскаму князю ў Пераяслаўлі 500 рублёў, але Іван Каліта ізноў наўгародцаў «не послуша»²⁶. Пасля вяртання ў Ноўгарад архіепіскап Васілій адразу ж накіраваўся ў Пскоў, што не здаралася ўжо 7 гадоў. Ноўгарад імкнуўся тэрмінова ўмацаваць сваё становішча. У Пскове хаваўся цвярскі князь Аляксандр Міхайлавіч, які ў 1327 г. далучыўся да антытатарскага народнага паўстання.
Выступленне Ноўгарада супраць Арды станавілася відавочным. Аб гэтым сведчылі і адмова плаціць даніну з часткі сваіх уладанняў, і саюз з Псковам, які дапамагаў ворагам Арды (пскавічы прынялі ўладыку «с велнкою честью», і ён хрысціў сына цвярскога князя Міхаіла²⁷). Адчуўшы палітычную кан’юктуру, да наўгародцаў вярнуўся літоўскі князь Нарымонт Гедымінавіч. Хутка ён «прнеха» ў Ноўгарад «на прнгороды, что ему рклн вь Ллтве»²⁸. Літоўскі князь атрымаў «Ладогу, н Ореховын, н Корельскын, н Корельскую землю, н половнну Копорья в отцнну н в деднну, н его детем»²⁹. Фраза летапісца «что ему рклн вь Лнтве» мела на ўвазе падзеі 1331 г. Тады Грыгорый Каліка (пасля пастрыжэння — Васілій)³⁰, які ішоў на
²¹ НПЛ. С. 344. У Васкрасенскім летапісе, відаць, памылкова: «сребра Закаменьское» (ПСРЛ.
Т. 7. С. 203).
²² ПСРЛ. Летопнсный сборннк, нменуемый Патрнаршей нлн Ннконовской летопнсью. Т. 10. М., 2000. С. 206.
²³ ПСРЛ. Т. 7. С. 204.
НПЛ. С. 345. У Ніканаўскім летапісе: «со всемн князн н co мьногою снлою нде вь Торжекь ратью (ПСРЛ. Т. 10. С. 206).
²⁵ ПСРЛ. Т. 7. С. 204. У НПЛ: «...теряя волость новгородчкую» (НПЛ. С. 345).
²⁶ НПЛ. С. 345; Татніцев В.Н. Собранне сочнненнй. Т. 5, 6. Нсторня Росснйская. М.. 1996. С. 87.
²⁷ НПЛ. С. 345; ПСРЛ. Т. 10. С. 206.
²⁸ ПСРЛ. Т. 7. С. 203. Гл. таксама: ПСРЛ. Т. 10. С. 206. В.М. Тацішчаў піша пра тое, што наўгародцы самі паклікалі літоўскага князя («позван новгородцамн») і «прняша его с радостаю». (Татніцев В.Н. Собранне сочнненнй. Т. 5, 6. С. 87).
²⁹ НПЛ. С. 346.
³⁰ НПЛ. С. 342—343. Ранейшы наўгародскі архіепіскап Маісей па сваёй волі пастрыгся ў манахі (НПЛ. С. 342).
70
Віктар Цемушаў
пастаўленне ў архіепіскапы з Ноўгарада ў Валынскую зямлю³¹, разам з некалькімі баярамі быў «на міру» схоплены Гедымінам і вымушаны паабяцаць наўгародскія прыгарады сыну літоўскага князя Нарымонту «вь вотчнну н в деднну н его детемь»³². Саюз Ноўгарада з Літвой быў, такім чынам, вымушаным.
Зрэшты, і адносіны з Псковам не маглі быць бясхмарнымі. Яшчэ зусім нядаўна (1331 г.) пскавічы («вьзнесшеся высокоумнемь свонмь») са сваім князем Аляксандрам Міхайлавічам, падтрыманыя літоўскімі князямі, імкнуліся выбраць свайго архіепіскапа (Арсенія), накіраваўшы вельмі прадстаўнічую дэлегацыю да мітрапаліта³³. «Арсеннй жнд co ІІ'ьсковнчн» быў зняслаўлены мітрапалітам і вярнуўся ні з чым³⁴. Новага ж наўгародскага архіепіскапа спрабавалі схапіць літоўцы, ён ледзь адкупіўся ад разбойнага кіеўскага князя Фёдара і насілу дабраўся да Ноўгарада³⁵. Відавочна, што адносіны Масквы і Арды з Псковам, у якім сядзеў, парушаючы традыцыю і хроснае цалаванне да Ноўгарада «нз Лнтовьскне рукн»³⁶ цвярскі князь, былі напружанымі.
У выніку ў 1333 г. склалася, хаця і хісткая, кааліцыя (Ноўгарад, Пскоў, Літва), якой супрацьстаяла Арда і залежныя ад яе рускія князі. Але супярэчнасці Ноўгарада і Пскова засталіся нявырашанымі³⁷. Відаць, і саюз з Літвой быў не ў наўгародскіх інтарэсах. У 1334 г. архіепіскап Васілій ездзіў да мітрапаліта ва Уладзімір³⁸, а апошні, верагодна, паўплываў на Івана Каліту, які, па вяртанні з Арды, прыняў наўгародскіх паслоў і «взяша мнрь по старнне»³⁸. Відаць, невыпадкова наўгародскі архіепіскап яшчэ раз накіраваўся ва Уладзімір да мітрапаліта Феагноста «со многнмп дары н сь честію»⁴⁰. Яшчэ адна палітычная сіла часова аднавіла раўнавагу на палітычнай арэне Усходняй Еўропы”. Князь Нарымонт вымушаны быў сысці ў Літву (праўда, пакінуўшы за сабой кармленне)⁴², а Іван Каліта «нде вь Новгородь на столь»⁴³.
¹¹ Мітрапаліт Феагност знаходзіўся ў той час у Валынскай зямлі, ва Уладзіміры Валынскім (ПСРЛ. Т. 10. С. 20.3; НПЛ. С. 343; ПСРЛ. Ермолннская летопнсь. Т. 23. СПб., 1910. С. 141).
³² ПСРЛ. Т. 7. С. 203. Гл. таксама: ПСРЛ. Т. 10. С. 204.
³³ НПЛ. С. 343; ПСРЛ. Т. 15. С. 233.
³⁴ ПСРЛ. Т. 15. С. 233. Менш экспрэсіўна гл.: НПЛ. С. 343; ПСРЛ. Т. 10. С. 205.
³⁵ ГІСРЛ. Т. 15. С. 233—234; Т. 23. С. 141. Прычым згодна з Ніканаўскім летапісам з архіеігіскапам было 600 чалавек. I іх тэрарызаваў князь Фёдар, які быў з баскакам і малой дружьшай — усяго толькі ў 50 чалавек (ПСРЛ. Т. 10. С. 205). Наўгародскі летапісеÑ