На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
°нняў ужо падчас шляху на Маскоўскую зямлю. I ўдзень, і ўначы на абозы Вітаўта нападалі атрады Свідрыгайлы, які толькі што спаліў свае замкі Старадуб і Бранск і перайшоў на маскоўскі бок²³⁷. Апошні, паводле Длугаша, не даў пераправіцца войску Вітаўта праз вярхоўі Акі, а маскоўскія сілы разбегліся па ўмацаваных месцах, так што не было магчымасці даць ім адкрыты бой²³⁸. М. Стрыйкоўскі таксама сведчыў пра глыбокае месца на Ацэ, якое «заступіў» Свідрыгайла²³⁹. Можа, тут ідзе размова пра месца ўпадзення Угры ў Аку, дзе была зручная пераправа? Але, паводле Б. Вапоўскага, толькі пасля акцыі Свідрыгайлы Вітаўт вырашыў пайсці да вусця Угры, дзе і стаў рыхтаваць пераправу і адкуль быў усяго ў трох днях шляху ад маскоўскай сталіцы²⁴⁰. Вось тады, быццам бы напалоханы небяспекай Васілій I даслаў паслоў. Далей Б. Вапоўскі, ужо, відавочна, памылкова, пісаў пра просьбу маскоўскіх паслоў да Вітаўта не пераходзіць р. Аку, як і пра пазнейшае ўсталяванне мяжы ўздоўж гэтай ракі²⁴¹.
Большасць храністаў усё ж згадвае Угру як лінію маскоўскалітоўскай мяжы. М. Стрыйкоўскі сцвярджаў, што згодна з умовамі міру быў захаваны стары рубеж па Угры (на яго думку, усталяваны ўжо ў 1406 г.), а Васілій I «вярнуў замкі, што быў узяў»²⁴². 3 вялікай доляй верагоднасці можна ўбачыць сярод гэтых замкаў
²³³ ПСРЛ. Т. XXV С. 238. Гл. таксама: ПСРЛ. Т. VIII. С. 82; Прнселков М.Д. Тронцкая летопнсь: Реконструкцня текста. С. 468; ПСРЛ. Т. XVIII. С. 155; Т. XXVI. С. 175. Паводле Львоўекага летапісу, 11 верасня «мнрь взяша вечный по преднему доскончанню» (ПСРЛ. Т. XX. С. 225).
²³⁴ ПСРЛ. Т. XV Стб. 474. Гл. таксама стб. 482, дзе дата заключэння «вечнага міру», якім, відавочна, скончылася вайна, паўтараецца.
²³⁵ Тамсама. Стб. 482.
²³⁶ Месца збору войска і дакладны яго склад з кіраўнікамі пазначыў М. Стрыйкоўскі (Kronika polska, litewska, zmodzka i wszystkiej Rusi Macieja Stryjkowskiego. T. II. S. 124).
²³⁷ Jana Dhigosza Kanonika Krakowskiego Dziejdw Polskich ksiqg dwanascie. T. III. S. 536—537; Kronika polska Marcina Bielskiego. T. 1. Ksiega 3: Ludwik, Krol Polski i Wegierski / Wydanie K.J. Turowskiego. Sanok, 1856. S. 507; Kronika polska Marcina Kromera. S. 766—767; Kronika polska, litewska, zmodzka i wszystkiej Rusi Macieja Stryjkowskiego. T. II. S. 123—124.
²³⁸ Jana Dhigosza Kanonika Krakowskiego Dziejow Polskich ksiag dwanascie. T. III. S. 537.
²³⁹ Kronika polska, litewska, zmodzka i wszystkiej Rusi Macieja Stryjkowskiego. T. II. S. 124.
²⁴⁰ Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Ksiestwa Litewskiego od roku 1380 do 1535. S. 174.
²⁴¹ Тамсама.
²⁴² Kronika polska, litewska, zmodzka i wszystkiej Rusi Macieja Stryjkowskiego. T. II. S. 124. Такая перастаноўка падзей дазваляе лагічна патлумачыць заключэнне міру ў 1408 г. «по давному».
62
Віктар Цемушаў
Дзмітравец, захоплены маскоўскімі войскамі ў 1407 г. Храністы пішуць пра тое, што войскі Вітаўта спустошылі «ўздоўж і ўпоперак» маскоўскія землі, аднак ствараецца ўражанне аб рабунку «літвой, немцамі і палякамі» ў асноўным сваіх жа тэрыторый: бо за Аку або за Угру іх не пусцілі. Акрамя таго, за Акой, паводле М. Кромера, былі не маскоўскія, а разанскія землі²⁴³. 3 маскоўскіх уладанняў на спустошаным Вітаўтам баку Акі да таго часу можна адзначыць толькі некаторыя гарады ў Вярхоўскіх княствах.
Пасля заключэння міру Вітаўт пакінуў сваё войска на волю лёсу (з’ехаў да жонкі Анастасіі, якую вельмі кахаў). У выніку намаганнямі татар, якія служылі Маскве, зза характару мясцовасці (лясы і бары, невялікая колькасць і так спустошаных сёл і вёсак) і ўмоў надвор’я (ішлі дажджы) войска Вітаўта ледзь не знішчылі. Адзіная дарога (Вяземская?) стала надзвычай склізкай і немагчымай для выкарыстання. Перасякаючы суцэльны лес, «рыцарству» даводзілася класці памосты паўзверх сваіх жа коней, каб перайсці праз багну. Ішлі лакальныя баі з татарамі, у якіх даводзілася біцца ўжо пехатой²⁴⁴. У выніку сыход войска Вітаўта ад Угры стаў падобны да адступлення. Толькі 11 лістапада ацалелыя палякі вярнуліся да свайго караля²⁴⁵.
У падзеях 1408 г. выразна выявіўся памежны характар р. Угры, каля берагоў якой ужо не ўпершыню адбывалася «стаянне» войскаў двух супернікаў. Шэраг прамых ці ўскосных звестак быццам бы пэўна сведчыць аб тым, што маскоўскалітоўская мяжа праходзіла і нават была ўсталявана ўздоўж р. Угры. Заўвага С. Герберштэйна аб тым, што «гэта рака некалі аддзяляла Літву ад Масковіі»²⁴⁶, таксама пацвярджае гэтую інфармацыю. У выніку падаецца цалкам пераканаўчай рэканструкцыя, прапанаваная Я. НатансанамЛескім. Даследчык правёў мяжу ВКЛ пры Вітаўце праз вярхоўі рэк Масквы і Протвы на поўдзень у бок на 1—2 мілі ад р. Воры, уключна з яе прытокам р. Магіленкай, і ніжэй вусця р. Воры — зігзагам уздоўж р. Угры²⁴⁷. Аднак даўняе ўяўленне пра раку Угру як векавую мяжу паміж Вялікімі Княствамі Маскоўскім і Літоўскімі можа быць аспрэчана²⁴⁸.
Такім чынам, на пачатку XV ст. з прыходам улады ВКЛ у вярхоўі Акі каля вусця р. Угры, магчыма, адбылося сутыкненне літоўскіх уладанняў з маскоўскімі. Існуюць сведчанні пра ўсталяванне на пачатку XV ст. паміж вялікімі княствамі Маскоўскім і Літоўскім мяжы ўздоўж р. Угры²⁴⁹, аднак да канца стагоддзя не толькі правабярэжжа, але і левабярэжжа Угры на значнай адлегласці было запоўнена літоўскімі
²⁴³ Kronika polska Marcina Kromera. S. 767.
²⁴⁴ Jana Dhigosza Kanonika Krakowskiego Dziejow Polskich ksiag dwanascie. T. III. S. 537; Kronika polska Marcina Bielskiego. T. 1. Ksiega 3. S. 507; Kronika polska Marcina Kromera. S. 767.
²⁴⁵ Тамсама.
²⁴⁶ Герберштейн C. Заплскн o Московнн: B 2 т. / Под ред. А.Л. Хорошкевлч. Т. I. М., 2008. С. 323. Цалкам верагодна, што ўяўленне аб памежным характары р. Угры ўзяў у Герберштэйна А. Гваньіні. Апошні пісаў пра р. Гугзу (Hugza), якая ўпадала паміж Вароцінам і Калугай у Аку і падзяляла два вялікія княствы — Маскоўскае і Літоўскае (Гваньіні О. Хроніка европейськоі Сарматі'і / Упорядкув. та пер. з пол. о. Юрія Млцвка. Клів, 2009. С. 585). Складальнік каментароў да Хронікі Гваньіні асцярожна выказаў меркаванне, што маецца на ўвазе р. Вязьма. Аднак яна ўпадае ў Дняпро далёка ад Варатынска і Калугі (Тамсама. С. 910). Згадка яшчэ адной старой мяжы паміж Літвой і Масквой — за шэсць міляў ад Мажайска — відавочна, узята ў Герберштэйна (Тамсама. С. 586; Герберштейн С. Заплскл о Московлл. Т. I. С. 327).
²⁴⁷ NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 38.
²⁴⁸ Темушев B.H. Река Угра — вековой страж московсколнтовской гранлцы. С. 305—318.
²⁴⁹ ПСРЛ. Т. XVII. Западнорусскне летоплсл. М., 2008. Стб. 520; Герберштейн С. Заплскл о Московлл. Т. I. С. 323.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
63
валасцямі²⁵⁰. Верагодна, у момант заключэння маскоўскалітоўскага міру (14 верасня 1408 г.)²⁵¹ і была прынята ўмова аб правядзенні мяжы па натуральным прыродным рубяжы²⁵² — адной з сур’ёзных перашкод на шляху з Маскоўскага княства ў Літоўскае. Але пазней у каланізацыйны працэс з літоўскага боку былі ўключаны нікім не занятыя тэрыторыі левабярэжжа Угры. Маскоўскі бок таксама асвойваў і далучаў землі па рэках Протве, Лужы, Сухадрэву, Шані і інш. (праўда, у гады Феадальнай вайны другой чвэрці XV ст. гэты працэс, відаць, прыпыніўся). Востравам гаспадарчай дзейнасці чалавека ў атачэнні лясоў і балот выглядала Мядынь, якая каля 1371 г. была саступлена Смаленскам Маскве (магчыма, праз крайнюю сваю аддаленасць). У цэлым, да канца XV в. непасрэдных кантактаў маскоўскіх і літоўскіх уладанняў не адбывалася (за выключэннем, магчыма, вусця Угры), a мяжа не была вызначана. Тым не менш, паводле пэўных прыкмет, менавіта рэгіён Павугор’я стаў арэнай ваеннага супрацьстаяння з моманту першых маскоўскалітоўскіх сутыкненняў.
²⁵⁰ Темушев В.Н. Западная граннца Велнкого княжества Московского к 1380 г. С. 95.
²⁵¹ ПСРЛ. Т. XV Стб. 474, 482.
²⁶² ПСРЛ. Т. XVII. Стб. 520. Гэтыя падзеі апісаны ў Хроніцы Быхаўца пад 1402 г., што не адпавядае сапраўднасці.
Раздзел 3.
Падзел сфер уплыву ва Усходняй Еўропе. Перыяд устойлівай літоўскамаскоўскай
мяжы
1. Літоўскамаскоўская дамова 1449 г.
Першай дамовай, дзе былі дакладна вызначаны не толькі літоўскамаскоўскія межы, але і сферы ўплыву ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне дзвюх буйнейшых дзяржаў — вялікіх княстваў Літоўскага і Маскоўскага — было пагадненне 31 жніўня 1449 г.¹ Абедзве дзяржавы толькітолькі пазбавіліся ад унутраных звадак, умацавалі цэнтральную ўладу і пачалі зацвярджаць сваё становішча на міжнароднай арэне.
Безумоўна, адным з галоўных напрамкаў знешняй палітыкі абедзвюх дзяржаў стала ўзнаўленне барацьбы за ўсходнеславянскія землі, якія яшчэ заставаліся незалежнымі ці ўплыў на якія быў страчаны ў другой чвэрці XV ст. Сутыкненне інтарэсаў двух цэнтраў аб’яднання рускіх зямель стала непазбежным.
У гэтай сувязі дамова пра «вечны» мір 1449 г. стала адным з важнейшых этапаў развіцця адносін паміж ВКЛ і ВКМ. Фактычна менавіта гэтая дамова зацвердзіла зоны панавання дзвюх дзяржаў ва Усходняй Еўропе і, у нейкім сэнсе, скончыла працэс аб’яднання рускіх зямель Масквой і Вільняй. Упершыню была дакладна зафіксавана мяжа паміж маскоўскімі і літоўскімі ўладаннямі і вызначаны князі і гарады, што знаходзіліся на маскоўскім або літоўскім «баку». Рускія землі былі падзелены паміж двума цэнтрамі. Пасля гэтага пачынаўся час перадзелу сфарміраванай палітычнай карты. Абодва бакі рыхтаваліся да новай барацьбы.
Па сутнасці, дамова 1449 г. не выклікала істотных змен літоўскамаскоўскай мяжы, яна толькі зафіксавала існую мяжу, вызначыла яе. Дакладна фіксаваўся толькі невялікі спрэчны ўчастак Ржэўскай зямлі. Больш істотным было дакладнае размеркаванне прыналежнасці таму ці іншаму боку пэўных тэрыторый і князёў з іх вотчынамі.
У дамове згадваецца і абгаворвацца прыналежнасць толькі тых тэрыторый і (або) іх уладароў, якія: 1) або нядаўна ўвайшлі ў склад адной ці другой дзяржавы і на якія маглі існаваць прэтэнзіі ў супрацьлеглага боку, 2) або пакуль яшчэ былі суверэннымі княствамі і землямі, улада над якімі вызначалася дамовай. Тэрыторыі, якія трывала і здаўна ўваходзілі ў склад дзвюх дзяржаў, згадваюцца хіба што ў тытулатуры Васілія II і Казіміра IV Васілій Васільевіч — вялікі князь маскоўскі, наўгародскі, растоўскі, пермскі «н нных»; Казімір — кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, жамойцкі «н нных».
Па сутнасці, любыя ўзгодненыя тэрыторыі або іх уладары маглі быць аб’ектамі інтарэсаў абодвух бакоў, і ў пагадненні адбывалася іх размеркаванне на сферы ўладання або ўплыву. Прычым часта заўважыць розніцу паміж суверэннымі дзяржавамі (Вялікі Ноўгарад, Вялікі Пскоў) і тэрыторыямі, якія шчыльна зліліся з ВКЛ або Вялікім Княствам Маскоўскім, даво