На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
¹¹⁸⁹.
Рэчка Трасна знаходзіцца зусім побач з Масквойракой і, што істотна, — са шляхам з Масквы да Мажайска і далей на Вязьму—Смаленск. «Кннга Большому чертежу», складзеная ў 1627 г. паводле матэрыялаў больш ранняга часу, так апісвае наваколле: «А река Нара вытекла по Можанскон дорогн от озера, блнзко от рекн от Москвы. На реке на Наре, от Москвы 70 верст, село Банбнрнно, а на то село с Москвы в Колугу дорога Оболенская»¹⁹⁰.
Такім чынам, выстаўленая на Мажайскую дарогу маскоўская застава магла прыкрыць заходні напрамак (з боку Вязьмы—Смаленска) і, у некаторай ступені, назіраць за пагрозай з паўднёвага захаду (з боку Абаленска). Аднак тут таксама незразумела, навошта было накіроўваць войскі на Мажайскі шлях, на захад Вялікага Княства Маскоўскага, у той момант, калі было вядома, што Альгерд знаходзіўся ў раёне Аба
¹⁸⁶ ПСРЛ. T.15. Стб. 426.
¹⁸⁷ Упэўненасць у рузсказвянігародскай лакалізацыі Тросненскай бітвы такая вялікая, што суправаджаецца нават легендай аб пахаванні воінаў, якія загінулі каля Тросценскага возера, на беразе р. Перавалочні (прыток Азёрны) у сяле Анніна.
¹⁸⁸ Атлас Московской областн. Масштаб 1 : 100 000. М., 2001. С. 71—72.
¹⁸⁹ Белы А. Тросненская бітва 1368 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001.
С. 520—521; Ён жа. Тросненская бітва 1368 // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Мінск, 2006. С. 668.
¹⁹⁰ Кннга Большому чертежу. М.; Л., 1950. С 56. Падрабязнае апісанне Мажайскага шляху са згадкай р. Нары гл.: Мнллер Г.Ф. Сочннення по нсторнн Россйн. Нзбранное. М., 1996. С. 271.
56
Віктар Цемушаў
ленскага княства? Такі ўчынак меў бы сэнс, калі б прамога шляху на Маскву ў 1368 г. не было і, каб трапіць туды, неабходна было спачатку дасягнуць Мажайскага шляху, напрыклад, уздоўж р. Нары. Але звесткі больш позніх крыніц («Кннга Большому чертежу» XVII ст.) і карт XIX — пачатку XX ст. сведчаць пра існаванне прамого шляху ад Абаленска да Масквы, які, між іншым, праходзіў недалёка ад маскоўскага Перамышля, дзе, як мы ведаем, збіраліся маскоўскія войскі ў 1370 г.
Дапушчэнне існавання Абаленскай дарогі ўжо ў XIV ст., якую нібыта прыкрывала маскоўскае войскаў 1370 г. з разлікам начарговы прыход Альгерда з паўднёвага захаду, прымушае з большай увагай прасачыць яе працягласць ад Абаленска да Масквы. Доўга шукаць не трэба. На адрэзку паміж Абаленскам і Таруціным (на р. Нары) заўважаем ужо знаёмае нам сяло Тросце на р. Аложы¹⁹¹. Ніякіх намёкаў на р. Тросну ў раёне сяла Тросце няма, калі б толькі не ўбачыць яе ў безыменных ручаях з левага ці правага боку ад Аложы. Наяўнасць у апошняй двух прытокаў з аднолькавымі назвамі Сухая Аложа, якія ўпадаюць у Аложу ў раёне с. Тросце (вядомы з XVII ст.), можа сведчыць аб змене назвы адной з рэк у больш позні ад падзей 1368 г. час¹⁹². Само сяло Тросце магло існаваць у XIV ст.¹⁹³, хаця гэта і не пацверджана пакуль археалагічнымі дадзенымі¹⁹⁴.
Як бачым, абаленская лакалізацыя месца Тросненскай бітвы мае сур’ёзнае абгрунтаванне. 3 усіх існуючых версій яна найбольш лагічная. Калі прыняць гэтую лакалізацыю, падзеі 1368 г. могуць быць рэкунстраяваны наступным чынам. У Маскве даведаліся аб прыходзе Альгерда і імгненна выслалі насустрач яму вартавы полк. Пакуль літоўскасмаленскацвярское войска з прыпынкамі для рабавання праходзіла шлях ад маскоўскіх меж праз Халхол і Абаленск да шляху на Маскву, маскоўская застава па прамой дарозе паспела падысці да меж Абаленскага княства. Тут, магчыма, і адбылася бітва, пасля якой ужо нішто не замінала Альгерду накіравацца да Масквы¹⁹⁵.
Трэба заўважыць, што з Абаленска да Тросця Альгердаву войску трэба было ісці толькі 11 (калі напрасткі) — 15 км, а не каля 70 км да Трасны і, тым больш, не каля 110 км да воз. Тросценскага. Хуткасць падзей, якая праступае ў тэксце летапісаў, дае перавагу менавіта абаленскай лакалізацыі месца бітвы. Тым не менш усе версіі маюць свае плюсы і мінусы і спыніцца толькі на адной з іх пакуль не ўяўляецца магчымым¹⁹⁶.
Вось да такіх высноў можна прыйсці пры вывучэнні гісторыкагеаграфічных акалічнасцей падзей 1368—1372 гг. Мы ўбачылі, якую прастору для разваг даюць толькі тры тапонімы, пакінутыя нам у крыніцах. I сапраўды, са згадкай воласці Халхол звязвалася праблема фарміравання паўднёвазаходняга маскоўскага памежжа, са згадкай Абаленска — праблема вызначэння стану і лёсу буферных княстваў паміж
¹⁹¹ Саму дарогу гл. у: Вольшой всемпрный настольный атлас Маркса. СПб., 1910. № 20. Л. 6. Сяло Тросце каля дарогі ад Абаленска да Таруціна гл. у: Военнотопографнческая карта. Калужская губерння. 1850. 3 версты в дюйме. Ряд 12. Лнст 14.
¹⁹² Так лічыць А.І. Харужанка (Хоруженко О.й. «Первая лнтовццша» в летопнсной статье 1368 г. Р. 37—38).
¹⁹³ Родапачынальнік князёў Тросценскіх — Аляксандр Андрэевіч (унук Канстанціна Абаленскага, забітага Альгердам) жыў недзе ў сярэдзіне XV ст. (Кобрнн В.Б. Матерналы генеалогнн княжескобоярской арнстократнн XV—XVI вв. С. 96).
¹⁹⁴ У Жукоўскім раёне Калужскай вобласці Расіі на р. Аложы не адзначана ніводнага археалагічнага помніка (АКР. Калужская область. С. 126).
¹⁹⁵ Пра тое, што бітва на р. Тросне адбылася ў межах Абаленскага княства, пісаў С.Б. Весялоўскі (Веселовскнй С.Б. Подмосковье в древностн. Трн очерка. М., 2002. С. 18).
¹⁹⁶ Цікава, што вядомая бітва на р. Вядрошы 1500 г. у шэрагу крыніц фіксуецца на яшчэ адной р. Тросне (Вядроша — яе левы прыток). He на Вядрошы, а за мастом, у правабярэжжы Тросны, на Міцькавым полі адбываліся асноўныя падзеі маскоўскалітоўскага сутыкнення 14 ліпеня 1500 г. (Гл., напрыклад: ПСРЛ. Т. 37. Устюжскне н Вологодскне летопнсн XVI—XVIII вв. Л., 1982. С. 51, 99).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 57
Літоўскай і Маскоўскай дзяржавамі, нарэшце, з заўвагай аб р. Тросне — праблема пошуку месца найбольш значнага літоўскамаскоўскага ваеннага сутыкнення XIV ст. Да гэтага далучыліся асобныя пытанні: якім маршрутам ішоў Альгерд да маскоўскіх памежных месцаў, ці існавалі пункты сутыкнення паміж літоўскімі і маскоўскімі ўладаннямі? Такі шэраг цяжкасцей і адначасова магчымасцей адкрыўся для даследавання. I калі некаторыя пазначаныя праблемы знайшлі сваё рашэнне (напрыклад, выяўленне маскоўскай мяжы), іншыя засталіся толькі на стадыі гіпатэтычных дапушчэнняў (маршрут паходу Альгерда, месца Тросненскай бітвы).
На жаль, адзінкавыя каштоўныя дадзеныя крыніц даследчыкі скарысталі вельмі няўважліва. Халхла з кнігі ў кнігу пазначалася не на сваім месцы, рака Тросна адшуквалася занадта далёка ад раёна ваенных дзеянняў, назіранні за маскоўскім памежжам не рабіліся, агульны маршрут Альгердава войска не высвятляўся...
Такім чынам, у перыяд літоўскамаскоўскай вайны 1368—1372 гг. асноўны масіў уладанняў ВКЛ знаходзіўся яшчэ на значнай адлегласці ад рэгіёнаў Павугор’я і Верхняй Акі. Верагодна, толькі літоўскі анклаў Любуцка вылучаўся далёка на ўсход. Ен і быў скарыстаны як плацдарм для вядзення баявых дзеянняў супраць Масквы. Варта яшчэ раз адзначыць, што і пазней г. Любуцк адыгрываў асаблівую ролю ў планах вайсковага кіраўніцтва ВКЛ. Менавіта каля яго муроў неаднаразова канцэнтраваліся літоўскія войскі і ішлі баявыя дзеянні (1396, 1402 гг.)¹⁹⁷.
Такім чынам, у другой палове XIV — пачатку XV ст. у непасрэдным суседстве з залежнымі ад Масквы ці належнымі ёй землямі паўстаў асяродак ваеннай напружанасці. Адбылося гэта яшчэ да таго, як склалася непарыўная лінія (паласа) маскоўскалітоўскай мяжы. Апошняя сфарміравалася каля 1403—1408 гг. Магчыма, на пачатку XV ст. пагроза з боку Любуцка была ліквідавана — гэты горад на кароткі час стаў нават маскоўскім уладаннем¹⁹⁸. У той жа час узрасло стратэгічнае значэнне рэгіёна Павугор’я.
3. Літоўскамаскоўскае супрацьстаянне на пачатку XV ст.
Падчас маскоўскалітоўскай вайны («нестроення»), якая пачалася 25 траўня 1406 г.¹⁹⁹, Васілій I «посла князя своа воеводы на градн Лнтовскыя»²⁰⁰. Маскоўскае войска ўзяло два напрамкі. Магчыма, менавіта каля р. Угры яно падзялілася. Частка пайшла на поўнач да Вязьмы, а частка павярнула на поўдзень — да Сярпейска. He даходзячы да Сярпейска, адна частка войска вярнулася назад²⁰¹. Вязьма трапіла ў аблогу, але выстаяла. У масквічоў пры гэтым быў забіты ваявода князь Іван Ліпятыч²⁰².
У адказ на маскоўскі паход літоўскія сілы на чале з мсціслаўскім князем Лугвенем²⁰³, «вьступль же глубле вь страну Московскую», узялі і спалілі Варатынск,
¹⁹⁷ ПСРЛ. Т. XXV С. 227, 231.
¹⁹⁸ ДДГ. № 17. С. 47; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца ХІП — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 150—152.
¹⁹⁹ Прнселков М.Д. Тронцкая летопнсь: Реконструкцня текста. С. 461. Э. Клюг на падставе аналізу звестак Цвярскога летапісу датуе гэту падзею таксама канцом траўня 1406 г. (Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485 гг.). С. 262).
²⁰⁹ ПСРЛ. Т. XV Стб. 472.
²⁰¹ Тамсама. Стб. 472; Прнселков М.Д. Тронцкая летопнсь: Реконструкцня текста. С. 461.
²⁰² ПСРЛ. Т. XV Стб. 472.
²⁰³ Codex epistolaris Vitoldi magni ducis lithuanie. 1376—1430. Collectus opera A. Prochaska. Cracoviae, 1882. № 369. P 150.
58
Віктар Цемушаў
пасадзілі намеснікаў у Казельску і ваявалі да Мажайска²⁰⁴. Зафіксаваўшы на карце пералічаныя пункты, можна меркаваць, што войскі ВКЛ рухаліся да Мажайска ад Варатынска і Казельска праз нізоўі Угры, а не перасякалі двойчы Аку, хаця і такі варыянт магчымы²⁰⁵.
Нельга не звярнуць увагу на праблему прыналежнасці гарадоў каля Павугор’я. Калі меркаваць па летапісных звестках, Варатынск быў маскоўскім, бо «Лнтва же, в'ьступль же глубле вь страну Московскую, град’ь Воротынеск’ь взяша»²⁰⁶. Маскоўскае войска накіроўвалася да Казельска, але горада не дасягнула. Гэтае імкненне стварае пэўную праблему. Вядома, што на пачатку XV ст. Казельск належаў Маскве²⁰⁷. У 1404 г. удзельны маскоўскі князь Уладзімір Андрэевіч Серпухаўскі адпісаў «Козелеск co всемн пошлннамн» сыну Івану, праўда, выказваў няўпэўненасць ва ўтрыманні гэтага ўладання²⁰⁸. Няма сведчанняў таму, што да 1406 г. Казельск Масквой быў страчаны. «Літва» завалодала гэтым горадам толькі ў выніку паходу ў адказ, калі «вв Козелсте посаднша посадннкы своа»²⁰⁹. Само ж Карачаўскае княства, насуперак меркаванню М.К. Любаўскага²¹⁰, магчыма, было далучана да ВКЛ яшчэ ў 60я гг. XIV ст.²¹¹. Такім чынам, падчас вайны 1406—1408 гг. Масква часткова страціла свой уплыў у правабярэжжы Угры і Ніжняй Акі, тады як ВКЛ яшчэ далей распаўсюдзіла свой уплыў у Вярхоўскіх княствах, умацаваўшы сваё становішча і непадалёку ад вусця р. Угры. Але князі Варатынскія, нягледзячы на тое, што іх рэзідэнцыя была ўзята і спалена, хутчэй за ўсё, працягвалі арыентавацца на Маскву. Так, у лісце вялікага князя літоўскага Вітаўта магістру Тэўтонскага ордэна ад 3 ліпеня 1407 г. Варатынск (Wrotinsko) названы «замкам нашых ворагаў»²¹². Па назіранні М.М. Крома, да 1425 г. увесь клан Навасільскіх князёў служыў Маскве²¹³. Толькі ў 1427 г. падчас паездкі Вітаўта ў раён Верхняй Акі, у Пронскае і Разанскае княствы, сярод іншых Навасільскіх князёў і Варатынскія прысягнулі літоўскаму вялікаму князю²¹⁴.
²⁰⁴ ПСРЛ. Т. XV Стб. 472.
²⁰⁵ Пра.з нізіну р. Угры ішоў зручны шлях. Перапраўляцца трэба было з дапамргай парома: «Паром на канате, на почтовой дороге нз Калугн в Меіцовск, блнз Угорскнх постоялых дворов» (Военностатнстнческое обозренне Росснйской нмпернн. Т. VI. Ч. 6. Калужская губерння. СПб., 1849. Таб. 3). Тым не менш у ніжнім цячэнн