• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ялікім князем Васіліем I на слабаду Караш у Растоўскім княстве)¹⁰⁹, і, нават, маскоўскі баярын Аляксандр Перасвет (Перасветава купля)¹¹⁰. Урэшце, у 1393 г. вялікі князь Васілій I купіў у Ардзе ў Тахтамыша ярлык на Тарускае княства і тым самым набыў вярхоўную ўладу над тарускімі князямі, якія, аднак,
    
    ¹⁰¹ Горскмй А.А. Московскне «прнмыслы» конца ХІП — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 146.
    
    ¹⁰² Кучкнн В.А. Последнее завеіцанне Дмнтрня Донского // Средневековая Русь. М., 2001. Вып. 3.
       С. 143.
    
    ¹⁰³ ДДГ. № 12. С. 34.
    
    ¹⁰⁴ СЙРЙО. Т. 35. С. 119.
    
    ¹⁰⁵ Темушев В.Н. Западная граннца Велнкого княжества Московского к 1380 г. С. 95.
    
    Іо’ Так лічылі У.А. Кучкін, а за ім А.А. Горскі (Кучкнн В.А. Русскне княжества н землн перед Кулнковской бнтвой. С. 50—51. Прнм. 135; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 150). М.К. Любаўскі сцвярджаў, што Калуга і Рошча належалі тарускім князям. Апошнія і прадалі свае ўладанні Дзмітрыю Данскому (Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн. С. 76).
    
    ¹⁰⁷ Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн.
       С. 76; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV в. вне СевероВосточной Русн.
       С. 153—154; Темушев В.Н. Западная граннца Велнкого княжества Московского к 1380 г. С. 95—96.
    
    ¹⁰⁸ ДДГ. № 10. С. 29.
    
    ¹⁰⁹ Веселовскнй С.Б. Феодальное землевладенне в СевероВосточной Русн. Т 1 М • Л 1947 С. 376—377.
    
    ¹ ДДГ' №• 16 С. 43; Кузьмнн А.В. Андрей Ослябя, Александр Пересвет н нх потомкн в конце XIV — первой половнне XVI века // Н.й. Тронцкнй н современные нсследовання нсторнкокультурного наследня Центральной Росснн. Т. II. Тула, 2002. С. 20—21.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    45
    
    працягвалі валодаць сваімі землямі¹¹¹. Частка тарускіх князёў пасля гэтага перайшла на службу да вялікага князя літоўскага Вітаўта, які выдзеліў ім значныя ўладанні са складу карачаўскіх, казельскіх і бялёўскіх зямель¹¹². Па цэнтры гэтых уладанняў — Мезецку (Мезочаску, Мяшчоўску) адна з галін тарускіх князёў атрымала прозвішча Мезецкіх.
       3 іншых тарускіх князёў — Абаленскія, на момант 1368 г., былі саюзнікамі Масквы. Нездарма Альгерд накіраваў свае войскі на Абаленск, дзе і быў забіты старэйшы тарускі князь Канстанцін Юр’евіч Абаленскі¹¹³. Існуе меркаванне, што наогул г. Абаленск на той час з’яўляўся сталіцай Тарускага княства¹¹⁴. Таму выправа Альгерда можа расцэньвацца як акцыя супраць усяго княства, якое арыентавалася на саюз з Масквой.
       Уладары астатніх дробных удзелаў Тарускага княства (Канінскі, Мышагскі, Валконскі)¹¹⁵, верагодна, вялі тую ж самую палітыку, што і князі Абаленскія¹¹⁶. Супольнасць дзеянняў тарускіх князёў замацоўвала асобая сістэма, згодна з якой усе прадстаўнікі роду мелі некаторыя ўладанні (дольніцы) у сталіцы княства. Гэтая сістэма, між іншым, не парушылася і пасля ўсталявання маскоўскай улады¹¹ . Аднак пазней частка тарускіх князёў (Валконскія) ад’ехала на перыферыю, непасрэдна ў свае вотчыны, потым страціла дольніцы ў Тарусе і недзе ў сярэдзіне XV ст. стала васаламі вялікага князя літоўскага¹¹⁸.
       Неабходна спыніцца на агульным аглядзе тэрыторыі ўсяго Тарускага княства (якім яно паўстае ў 1368 г.) і на больш падрабязным апісанні яго Абаленскага ўдзелу.
       Уладанні тарускіх князёў у XIV ст. распасціраліся на абодва бакі р. Акі, у тым ліку на яе левыя прытокі Мышэгу, Тарусу, частку Протвы, правыя прытокі, Крушму, Вашану, сярэдняе цячэнне Упы і інш. Сталіца княства знаходзілася пры вусці р. Тарусы. Зараз гэта раённы цэнтр Калужскай вобласці Расіі. Да Тарусы належалі такія населеныя пункты, як Мышэга (на аднайменнай рацэ непадалёку ад яе вусця), Канін (сучасная вёска СпасКоніна Алексінскага раёна Тульскай вобласці Расіі)¹¹⁹, Валкона (Цімафееўскае гарадзішча на аднайменнай рацэ пры ўпадзенні яе ў р. Упу)¹²⁰ — усе цэнтры ўдзелаў. Амаль у цэнтры княства, каля ракі Акі, прыблізна з 1308—1326 гг. знаходзілася тэрыторыя, якая належала мітраполіі. Пазней на ёй паўстаў горад Алексін. Усходняя частка княства была адрэзана на карысць князя Фёдара Святаславіча. У 1368 г. ёй ужо, напэўна, валодала Разань.
    
    ¹¹¹ ПСРЛ. Т. 4. Ч. 1. Вып. 2. Л., 1925. С. 373; Т. 5. СПб., 1851. С. 245; Фетніцев С.А. К вопросу о прнсоеднненнн Муромы, Меіцеры, Тарусы н Козельска к Московскому княжеству в 90е гг. XIV в. // Россмйское государство в XIV—XVII вв. Сборннк статей, посвяіценный 75летню co дня рождення Ю.Г. Алексеева. СПб., 2002. С. 35—36, 38; Ён жа. Московская Русь после Дмнтрня Донского: 1389—1395 гг. М., 2003. С. 117.
    
    ¹¹² Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства. С. 47—56; Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 37.
    
    ¹¹³ Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 154.
    
    ¹¹⁴ Тамсама.
    
    ¹¹⁵ Вылучыліся са складу Тарускага княства ўжо ў канцы XIII — пачатку XIV ст. (Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 56).
    
    ¹¹⁶ У маскоўскаразанскіх дамовах першай паловы XV ст. тарускія князі выступаюць як «однн человекь» з вялікім князем маскоўскім (ДДГ. № 19. С. 53; № 33. С. 85; № 47. С. 144).
    
    ¹¹⁷ Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 63.
    
    ¹¹⁸ Тамсама. С. 63—64.
    
    ¹¹⁹ Тамсама. С. 63.
    
    ¹²⁰ Тамсама. С. 52—53.
    
    46
    
    Вікгпар Цемушау
    
       Абаленск стаяу крыху ўбаку ад асноўнага масіву Тарускага княства. Старажытны цэнтр удзельнага княства размяшчаўся на правым беразе ракі Протвы на паўночны захад ад Тарусы. Зараз гэта сяло Абаленскае¹²¹, а сам горад не трэба блытаць з сучасньім Абаленскам у Жукоўскім раёне Калужскай вобласці Расіі. Апошні паўстаў толькі ў 1975 г. як навуковы цэнтр мікрабіялогіі.
       Тэрыторыя Абаленскага ўдзелу ўразалася ў знаёмыя нам «разанскія месцы» — на момант 1368 г. гэта былі ўжо маскоўскія ўладанні. Звестак пра зямельныя ўладанні князёў Абаленскіх у актавых крыніцах вельмі няшмат. Вядома, што, страціўшы княжацкія правы, князі Абаленскія даволі доўга ўтрымлівалі ў сваіх руках зямельныя ўладанні (на працяіу XV—XVI і, нават, у XVII ст.)¹²². Але даведацца аб іх складзе даволі цяжка. Некаторую інфармацыю пра вотчыну князёў Абаленскіх даюць матэрыялы аб іх спрэчках з уладамі ТроіцаСергіева манастыра, зафіксаваныя ў актах’²³. Генеалагічныя звесткі Ў суадносінах з геаграфічнай наменклатурай навакольных з Абаленскам мясцовасцей таксама карысныя для вывучэння тэрыторыі старажытнага Абаленскага княства. Так, напрыклад, у пісцовых кнігах Абаленскага павета 20х гг. XVII ст. згадваецца сяло Спаскае Загор е, якое належала князям Лыкавым і Кашыным. Іх агульным продкам быў князь Уладзімір Іванавіч Абаленскі, які жыў у сярэдзіне XV ст. Можна зрабіць выснову, што сяло Спаскае Загор’е — частка старажытнай вотчыны Абаленскіх¹²⁴. Другі прыклад. Сярод князёў Абаленскіх вядомы Аляксандр Андрэевіч Тросценскі, унук загінуўшага ў 1368 г. Канстанціна Абаленскага¹²⁵. Яго прозвішча, хутчэй за ўсё, паходзіць ад сяла Тросце, якое існуе дагэтуль і месціцца на поўнач ад р. Протвы, на прытоку апошняй — Аложы¹²⁶. Да гэтага сяла і яго назвы трэба будзе яшчэ вярнуцца.
       Такім чынам, у агульных рысах тэрыторыя Абаленскага княства займала прастору па абодвух баках р. Протвы, крыху не дасягала вусця апошняй наўсходзе (тут ніжняе цячэнне Протвы кантраляваў маскоўскі Новы Гарадок) і сустракалася з супрацьлеглага боку з ніжнім цячэннем р. Лужы (на р. Протве каля вусця Лужы знаходзілася сяло Спаскае Загор’е). 3 поўначы і з поўдня абаленскія землі (для канца XV — XVI стст._ Абаленскі павет або Абаленскі стан розных паветаў)¹²⁷ абмяжоўвалі воласці Перадоль і Почап, якія з другой паловы XV ст. належалі ТроіцаСергіеву манастыру.
       Зыходзячы з дадзеных аб геаграфіі Абаленскага княства, трэба было б пазначыць яшчэ адзін адрэзак маскоўскай мяжы 1368 г. як лінію, якая ішла да вусця р. Лужы, потым пакідала ўбаку частку зямель левабярэжжа р. Протвы (інакш уладанні Абаленскага княства) і замыкалася на вусці Протвы. Далей маскоўская мяжа ішла
    
    ¹²¹ Археологнческая карта Росснн (далей: АКР). Калужская область / Под обіцей редакцней
       Ю.А. Краснова. М., 1992. С. 129—130. Па здагадцы А.І. Харужанкі «во время “первой лнтовіцнны Оболенск был разрушен н позднее не отстранвался заново, превратнвшнсь в село» (Хоруженко О.й. «Первая лнтовіцнна» в летопнсной статье 1368 г. Р. 36).
    
    ¹²² Кобрнн В.Б. Власть н собственность в средневековой Росснн. М., 1985. С. 59; Ён жа. Землевладельческне права княжат в XV — первой третн XVI в. н процесс централнзацнн Русн // йсторня СССР. № 4. 1981. С. 42.
    
    ¹²³ АСЭй. Т. 1. М., 1952. № 504. С. 382—383, 627, № 607. С. 505, 632, № 608. С. 515, № 609. С. 518, № 610. С. 519, № 681. С. 543; Шумаков С.А. Сотннцы, грамоты н запнсн. Вып. III. М., 1904. С. 29_31.
    
    ¹²⁴ Кобрнн В.Б. Власть н собственность в средневековой Росснн. С. 25.
    
    ¹²⁵ Кобрнн В.Б. Матерналы генеалогнн княжескобоярской арнстократнн XV—XVI вв. М., 1995. С. 96.
    
    ¹²¹¹ А.І. Харужанка адзначыў, што назва Тросце замацавалася за сялом Пакроўскім, а старое сяло Тросце, вядомае па пісцовых матэрыялах XVII ст., зараз вядома як Пакроў (Хоруженко О.й. «Первая лнтовіцнна» в летопнсной статье 1368 г. Р. 37). Яно знаходзіцца трохі ніжэй па цячэнні р. Аложы ад сучаснага Тросця (Атлас Калужской областн. Масштаб — в 1 см: 1 км. М., 2002. С. 22).
    
    ¹²⁷ Кобрнн В.Б. Власть н собственность в средневековой Росснн. С. 27.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоускага
    
    47
    
    дакладна ўздоўж р. Акі. Такая яе працягласць была ўсталявана разанскамаскоўскай дамовай, складзенай паміж 1353—1356 гг. Маскоўскіх уладанняў на правябярэжжы Акі ўжо не было. А вось з правабярэжжам р. Протвы варта было б разабрацца. Там знаходзілася сяло (ці нават воласць) Почап, прыналежнасць якога на XIV ст. пакуль не высветлена. Вернемся да гэтага пытання пазней.
      3    захаду да Тарускага княства ў цэлым і з поўдня ад яго Абаленскага ўдзелу прымыкалі тэрыторыі валасцей (?) Калуті і Рошчы. Мы даведваемся аб іх маскоўскай прыналежнасці з духоўнай граматы Дзмітрыя Данскога 1389 г. Маскоўскі вялікі князь перадаваў «Колугу н Роіцу» свайму сыну Андрэю'А Калі з явіліся гэтыя ўладанні ў складзе Вялікага Княства Маскоўскага — дакладна невядома. Але пэўныя здагадкі даследчыкамі выказваліся.
       У 1371 г. Альгерд накіраваў да канстанцінопальскага патрыярха Філафея ліст, у якім скардзіўся на дзеянні маскоўскага вялікага князя. Апошні дзевяць разоў нападаў на самога Альгерда і дрэнна абышоўся з яго сваякамі. Так, насуперак клятвенным абяцанням, быў захоплены цвярскÑ