На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
– князь Міхаіл (швагер Альгерда); ніжагародскі князь Барыс (зяць Альгерда) быў сам захоплены, а княства ў яго адабралі, навасільскі князь Іван таксама пацярпеў: яго маці і жонку (дачку Альгерда) узялі ў палон, а княства паваявалі¹²⁹. Нарэшце, «протнв'ь своего крестного целовання» ў літоўскага вялікага князя былі ўзяты наступныя гарады: Ржэва, Сішка, Гудзін, Асечан, Гарышана, Расна, Лукі Вялікія, Клічань, Усялук, Волга, Казлова, Ліпіца, Цесаў, Хлепень, Фамін Гарадок, Беразуеск, Калуга, Мцэнеск¹³⁰. Ад Ржэвы да Волгі — гэта ўсё гарады, якія належалі да Ржэўскай зямлі (нават і Лукі Вялікія — цэнтр адной з ржэўскіх валасцей, яго не трэба блытаць з вядомымі Вялікімі Лукамі)¹'¹¹. Казлова (Казлоў) — адзін з цэнтраў Вяземскага княства¹³². Ліпіца і Цёсаў таксама лакалізаваны на тэрыторыі Вяземскага княства. Хлепень, Фамін Гарадок і Беразуеск былі рэзідэнцыямі дробных князёў так званага ФамінскаБеразуйскага княства’
Захоп пералічаных гарадоў, безумоўна, варта суаднесці з паходам маскоўскай і волацкай (Волака Ламскага) рацяў на «Смоленьскую волость» узімку 1369 г.¹³⁴. А вось утрыманне Калугі і Мцэнска можна звязаць з карным паходам маскоўскага войска ў напрамку Бранска. Летам 1370 г. «князь велнкн Дмнтрей Нвановнчь сьбравт, вонньства много н посылал’ь рать кь граду Бряньску»¹ ”. Да самога Бранска Дзмітрый Маскоўскі, відаць, не дайшоў, і больш пацярпела Навасільскае княства¹³⁶. Менавіта да яго, з гэтай прычыны, гісторыкі і адносяць як Мцэнск, так і Калугу¹³'. Адпаведна, часам далучэння Калугі, а таксама і Рошчы да Масквы лічыцца 1370 г.
¹²⁸ ДДГ. № 12. С. 34.
¹²⁹ Русская нсторнческая бнблнотека. Т. 6. СПб., 1908. № 24. Стб. 136.
¹³⁰ Тамсама. С. 138.
¹³¹ Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV веков. С. 64—65.
¹³² Тамсама. С. 69.
¹³³ Тамсама. С. 66; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 140.
¹³⁴ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 91.
¹³⁵ ПСРЛ. Т. 11. С. 12; Флоря В.Н. Лнтва н Русь перед бнтвой на Кулнковом поле // Кулнковская бнтва. М., 1980. С. 152—153.
¹³⁶ Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 35.
¹³⁷ В.Л. Янін прыводзіць здагадку, адпаведна з якой у лісце Альгерда згадваюцца не Мцэнск і Калуга, а смаленскія воласці Міцэнкі і Калугавічы (Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV веков. С. 69).
48
Віктар Цемушаў
Намаляваная схема выглядае даволі праўдападобна. Толькі адзін маленькі недахоп робіць яе недасканалай. Фраза ў лісце Альгерда пра паруш.энне маскоўскім уладаром «крестного целовання»¹ “, пасля якога і адбыліся захопы гарадоў, была напісана невыпадкова. Дык вось упершыню дамову аб вечным міры, якая, безумоўна, была замацавана працэдурай цалавання крыжа, Альгерд з Дзмітрыем Маскоўскім заключылі толькі ў снежні 1370 г., г.зн. пасля вышэйапісаных падзей. Такім чынам, звязваць утрыманне Масквой Калугі з паходам у напрамку Бранска праз Навасільскае княства, магчыма, і нельга. Тады застаецца невядомым, каму спрадвечна належала Калуга і чаму на яе прэтэндаваў Альгерд.
У свой час М.К. Любаўскі прыводзіў аргументы наконт былой прыналежнасці нават Мцэнска не да Навасільскага, а да Карачаўскага княства¹³⁹ (а першае сцверджанне цяпер не выклікае пярэчанняў). А што тычыцца Калугі, дык прыведзены вышэй ускосны довад — адзіны для вызначэння яе месца сярод княстваў у вярхоўях Акі. Тым не менш іншых дадзеных даследчыкі не маюць.
Трэба заўважыць, што Альгерд у сваім лісце да патрыярха адзначыў менавіта горад Калугу¹⁴⁰, Дзмітрый жа Данскі ў сваім тэстаменце згадваў воласці Калугу і Рошчу. Тэрыторыі апошніх, верагодна, ахоплівалі прастору вакол рэчак Калужкі (левы прыток Акі) і Рошчы (левы прыток Тарусы). Абедзве воласці цягнуліся з поўначы на поўдзень прыкладна ад вядомага ўжо нам Почапа да р. Акі. Магчыма, тэрыторыя воласці Калугі падыходзіла да вусця р. Угры, якая ўпадае злева ў Аку. Заходняй мяжой валасцей можна дапусціць р. Сухадрэў (левы прыток Угры), а з усходу яны сутыкаліся з землямі Тарускага княства.
Такім чынам, за некаторым выключэннем (яшчэ не вызначана ўладальніцкая прыналежнасць Почапа), мы можам рэканструяваць маскоўскую мяжу напярэдадні паходу Альгерда і зрабіць выснову аб той тэрыторыі, якая лічылася памежнай і магла быць абрабавана ў першую чаргу на пачатку баявых дзеянняў 1368 г. Можна з упэўненасцю сцвярджаць пра няўстойлівы характар памежнай лініі, яе адсутнасць як такой на даволі вялікай працягласці. Мяжа толькі пачынала фарміравацца, яе умоўным пазначэннем на паўднёвым захадзе Маскоўскага княства была паласа незасвоенай лясной зоны, якая працягнулася з правага боку ад ракі Лужы да самога яе вусця. Далей на нейкай адлегласці мяжа ішла ўздоўж р. Протвы¹⁴¹, потым адрывалася ад яе на левы бок (на поўнач), каб вярнуцца да вусця Протвы, дзе знаходзіўся маскоўскі Новы Гарадок. Напад Альгерда зведалі, без сумневу, землі ў гэтым рэгіёне — так званыя «разанскія месцы», зусім нядаўна далучаныя да Масквы. Да іх належала і воласць Халхла, праз якую літоўскае войска рухалася да Абаленска і, нарэшце, дасягнула р. Тросны, дзе разбіла маскоўскі полк.
Заўважым, што акрамя няпэўных прэтэнзій Альгерда на Калугу, аніякіх іншых тэрытарыяльных супярэчнасцей паміж Масквой і Вільняй у гэтым рэгіёне ў той час не існавала, як не існавала і агульнай мяжы паміж дзвюма дзяржавамі.
3 улікам размеркавання зямель паводле ўладальніцкай прыналежнасці і адносін да вялікага князя літоўскага набліжэнне літоўскасмаленскацвярскога войска ў 1368 г. да маскоўскіх паўднёвазаходніх меж можна дапусціць па трох напрамках: 1) праз тэрыторыю Смаленшчыны і ўладанні так званых вярхоўскіх князёў (карачаўскіх і навасільскіх), магчыма, уздоўж р. Угры; 2) ад Бранска, які належаў ВКЛ і, таксама, праз Вярхоўскія княствы; 3) непасрэдна праз тэрыторыю
¹³⁸ Русская нсторнческая бнблнотека. Т. 6. № 24. Стб. 136.
¹³⁹ Любавскяй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства. С. 52_53.
¹⁴⁰ Вольшасць пералічаных у лісце «гарадоў» на самой справе былі толькі валаснымі цэнтрамі.
¹⁴¹ Да левага боку р. Протвы прымыкалі воласці Перадол і Угота. Пра іх гл. далей.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
49
Смаленскага княства, з Вязьмы на раён Мядыні і далей на маскоўскія ўладанні вакол ракі Протвы і яе прытока Лужы. Наяўнасць у альгердавым войску смаленскай раці рабіла магчымым бесперашкоднае і, галоўнае, скрытнае перамяшчэнне па тэрыторыі Вялікага Княства Смаленскага. Але не трэба забывацца аб тым, што таксама і навасільскі князь быў саюзнікам Альгерда.
Паводде некаторых звестак ствараецца ўражанне, што канчатковы збор і падрыхтоўка да баявых дзеянняў саюзнага войска ажыццяўляліся каля горада Любуцка.
Наступны напад Альгерда на Маскву (лістападснежань 1370 г.) быў зроблены як дапамога цвярскому князю Міхаілу, які зноў быў вымушаны ўцячы ў ВКЛ, і адбыўся ў іншым рэгіёне (у напрамку Волак Ламскі — Масква)¹⁴². Такім чынам, у свой другі паход («другая літоўшчына»)¹⁴³ Альгерд пайшоў на Маскву з поўначы. У той жа час у Маскве праціўніка, хутчэй за ўсё, зноў чакалі з поўдня. Аб гэтым, напрыклад, сведчыць размяшчэнне моцнага маскоўскага вбйска на чале з князем Уладзімірам Андрэевічам у Перамышлі (на р. Мочы), на поўдзень ад Масквы («князь Володнмерь Андреевнчь сьбрався сь снлою н стоаше вв Перемышле, ополчнвся»)¹⁴⁴. На дапамогу Маскве да Перамышля рушыў таксама пронскі князь Уладзімір Дзмітрыевіч з усёй разанскай раццю. Наяўнасць пагрозы вымусіла Альгерда пайсці на заключэнне мірнага пагаднення. Аднак, паводле легенды, якая ўзнікла на прасторах ВКЛ, гэта сам Дзмітрый Маскоўскі паспяшаўся выехаць зза маскоўскіх муроў насустрач Альгерду, прынёс яму дары і замірыўся. У знак перамогі вялікі князь літоўскі «копне свое к городу прнклоннл»¹⁴⁵. Мірныя адносіны былі замацаваны шлюбам дачкі Альгерда Алены з князем Уладзімірам Андрэевічам¹⁴⁶.
I вось у 1372 г. войскі ВКЛ на чале з Альгердам зноў з’явіліся на поўдні ад маскоўскіх уладанняў. Паводле летапісу: «Того же лета, месяца нюля в'ь 12 день, князь велнкнй Мнхайло понде св Тверн ратню, н совокупнся co Олгердомв подь Люботьском’ь; а сь Москвы прннде протнвь князь велнкнй Дмнтрей»¹⁴⁷. I гэтым разам справа таксама скончылася мірным пагадненнем.
Як бачым, маскоўскія ўлады адрэагавалі даволі хутка і, пакуль войскі ВКЛ і Вялікага Княства Цвярскога збіраліся каля Любуцка, да горада ўжо паспелі падысці маскоўскія сілы. Апошнія нават разбілі вартаўнічы атрад Альгерда («Москвнчн нзгоннша сторожевый нхь полк'ь Олгнрдов'ь н побнша»)¹⁴⁸, і толькі шырокі яр, які падзяляў войскі, спыніў пачатак вялікай бітвы.
У 1396 г. падчас вайны з Вітаўтам Любуцк браў у аблогу Алег Разанскі, але вялікі князь маскоўскі Васілій I «посла к нему н отведе его от Любутьска»¹⁴⁹. Пасля гэтага адбыўся вялікі паход Вітаўта на Разань.
Летам 1402 г. сын Алега Разанскага Радаслаў ішоў паходам да Бранска, а каля Любуцка яго сустрэла група літоўскіх князёў, разбіла яго войскі, а самога ўзяла ў палон¹⁵⁰.
Як бачым, у другой палове XIV — пачатку XV ст. Любуцк быў своеасаблівым месцам збору войскаў і пачатку ваенных дзеянняў. Здаецца, што такую ролю ён стаў
¹⁴² ПСРЛ. Т. 11. С. 14; Т. 15. Стб. 94, 430; Т. 25. С. 186.
¹⁴³ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 92.
¹⁴⁴ Тамсама.
¹⁴⁵ ПСРЛ. Т. 17. М., 2008. С. 379.
¹⁴⁶ ПСРЛ. Т. 11. С. 15, 17.
¹⁴⁷ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 433.
¹⁴⁸ ПСРЛ. Т. 11. С. 19.
¹⁴⁹ ПСРЛ. Т. 25. С. 227.
¹⁵⁰ Тамсама. С. 231.
50 Віктар Цемушаў
адыгрываць невыпадкова. Існуе меркаванне, што Любуцк з наваколлем былі часткай Бранскага княства, эксклавам у атачэнні Навасільскага і Тарускага княстваў. Любуцкімі землямі быццам працягвалі валодаць князь Раман Міхайлавіч пасля выгнання яго з Бранска і некаторы час — яго нашчадкі¹⁵¹. Аднак, калі прыняць гіпотэзу аб уваходжанні Любуцка ў склад Бранскага княства, пагадзіцца з яго адарванасцю ад асноўнага масіву княства пасля далучэння да ВКЛ нельга. Пастаяннае выкарыстанне Любуцка ў ваенных дзеяннях уладамі ВКЛ робіць верагоднай выснову аб яго адпаведній прьшалежнасці¹⁵². Такім чынам, магчыма, яшчэ з другой паловы 50х гг. XIV ст. на Ацэ, зусім побач з маскоўскімі ўладаннямі, хаця і не ў прамым кантакце з імі, паўстала літоўскае ўладанне¹⁵³.
Варта яшчэ адзначыць, што Любуцк знаходзіўся на правым беразе р. Акі пры вусці р. Любуткі. Цяпер ён вядомы як гарадзішча каля вёскі Троіцкай (Любуцкае гарадзішча) у Ферзікаўскім раёне Калужскай вобласці Расіі¹⁵⁴. У свой час гэта быў сапраўды горад са сваім пасадам¹⁵⁵, баярствам¹⁵⁶ Ñ