На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
і р. Угры брадоў не існавала, тады як Аку можна было перайсці крыху вышэй па цячэнні ад упадзення р. Угры, а пасля перасячы яе па брадах паміж Калугай і Любуцкам.
²⁰⁶ ПСРЛ. Т. XV Стб. 472.
²⁰⁷ ДДГ. №. 16. С. 43.
²⁰⁸ ДДГ. № 17. С. 47. Пра датаванне тэстамента гл.: Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 118, 160—161.
²⁰⁹ ПСРЛ. Т. XV Стб. 472.
²¹⁰ М.К. Любаўскі пісаў пра тое, што Карачаўскае княства «занято было Лнтвою в начале XV века, скорее всего в 1407—1408 г.₍ когда Внтовт воевал с зятем свонм, Васнлнем Днмнтрневнчем Московскнм» (Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 53).
²¹¹ ІПеков А.В. О временн упомннання средневековых верхнеокскнх городов в обзоре «А се нмена всем градом рускым, далннм н блнжннм» // Верхнее Подонье: Прнрода. Археологня. йсторня: Сб. ст. в 2х т. Т. 2. йсторня. Этнографня. йскусствоведенне. Тула, 2004. С. 129.
²¹² Codex epistolaris Vitoldi magni ducis lithuanie. № 369. P 150.
²¹³ Кром M.M. Меж Русью н Лнтвой. С. 47.
²¹⁴ Codex epistolaris Vitoldi magni ducis lithuanie. № 1298. P 779.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
59
У верасні 1406 г.²¹⁵ Вітаўт і Васілій I сустракаліся асабіста, але далёка ад Угры, на р. Плаве і Пашковай гаці (Плава — левы прыток р. Упы, што ўпадае з правага боку ў Аку). Падрыхтаваўшыся да бою, літоўскія і маскоўскія войскі стаялі дзевяць дзён²¹⁶, прычым падзяляла іх, паводле цвярскога летапісу, рака Ака²¹⁷ (хутчэй за ўсё, усётакі Упа, і тады «стаянне» адбывалася блізка каля вусця р. Плавы). Было заключана перамір'е «до того же году» або, больш дакладна, ад 1 кастрычніка да «Сыпествня Святаго Духа» (15 мая 1407 г.)²¹⁸. Паводле Яна Длугаша, у гэтым першым паходзе супраць Масквы²¹⁹ многія палякі атрымалі рыцарскія гербы, якія раздаваў ім Аляксандр (Вітаўт) над ракой Угрой²²⁰. Верагодна, менавіта адсюль накіроўваў свае атрады вялікі князь для спусташэння Маскоўскай зямлі, а пасля за «подзвігі» ўзнагароджваў палякаў, што вярнуліся. Дарэчы, у паходзе польскім аддзелам кіраваў князь Свідрыгайла Альгердавіч, які праз два гады ізноў возьме ўдзел у вайне, але ўжо на маскоўскім боку (гл. далей)²²¹.
Іншы польскі храніст — Мацей Стрыйкоўскі — наогул перанёс сюжэт пра заключэнне міру на р. Угры ў 1408 г. на 1406 г., узяўшы яго, напэўна. з недакладна датаванай часткі тэксту «Хронікі Быхаўца»²²². Можна, канечне, лічыць, што замест
²¹⁰ Паводле Цвярскога летапісу, «на страстной неделн, в пяток велнкнй» (ПСРЛ. Т. XV Стб. 472), гэта значыць у Вялікую пятніцу перадвелікоднага тыдня. Такое датаванне не адпавядае ні пададзенай у той самай крыніцы даце пачатку перамір’я (1 кастрычніка), ні інфармацыі іншых летапісаў (Васілій I выйшаў з Масквы 7 верасня) (ПСРЛ. Т. XVIII. С. 151; Т. XXV С. 234). А.Л. Каняўская пераканаўча давяла, што датаванне Цвярскога зборніка адносіцца да іншага года і іншай падзеі, a яе з’яўленне можа быць вынікам свядомага пропуску часткі тэксту з мэтай пазбегнуць дублявання летапісных звестак (Конявская Е.Л. «Повесть о Плаве» н летопнсные статьн Тверского сборннка за первое десятнлетне XV в. // Древняя Русь. Вопросы медневнстнкн. № 28. 2007. С. 84—85).
²¹⁶ Войска Вітаўта складалася з сіл некалькіх дзяржаў. Акрамя «палякаў, літвінаў і русі», у паходзе ўдзелыгічалі прадстаўнікі Тэўтонскага ордэна (атрады «прусаў і жмуйдзінаў»), людзі з наваколляў Балгі і Брандэнбурга і нават галандскі і брандэнбурскі герольдкі (Jana Diugosza Kanonika Krakowskiego Dziejow Polskich ksigg dwanascie. Przeklad K. Mecherzynskiego. T. III. Ks. IX, X. Krakow, 1868. S. 532; Dzieje Korony Polskiej i Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego od roku 1380 do 1535. Przez Bernarda z Rachtamowic Wapowskiego, ze swiezo odkrytego spolczesnego rpkopismu, zjezyka lacinskiego na ojczysty przethimaczyl, przypisami objasnii, poczet rzeczy i osob dodal Mikoiaj Malinowski. T. I. Wilno, 1847. S. 170; Skarbiec diplomatdw papiezkich, cesarskich, krolewskich, ksiazecych; uhwal narodowych, postanowien roznych wladz i urz^dow poslugujqcych do kiytycznego wyjasnienia dziejow Litwy, Rusi Litewskiej i osciennych im krajow. Zebral i w tresci opisat Ignacy Danilowicz. T. I. Wilno, 1860. № 843. S. 352.
²¹⁷ ПСРЛ. T. XV Стб. 475.
²¹⁸ ПСРЛ. T. XV Стб. 475; T. XXV C. 234. Вялікдзень y 1407 г. прьшаў на 27 сакавіка (падлічана па: Черепннн Л.В. Русская хронологня. М., 1944. С. 45, 51—64). Сашэсце Святога Духа (Дзень Святой Тройцы) святкуецца на 49ы дзень пасля Вялікадня. Значыць, перамір’е было заключана да 15 траўня.
²¹⁹ Хутчэй за ўсё гэту падзею, у якой браў непасрэдны ўдзел Вітаўт, неабходна звязваць менавіта са стаяннем на Плаве.
²²⁰ Jana Dhigosza Kanonika Krakowskiego Dziejow Polskich ksiqg dwanascie. T. III. Ks. IX, X. S. 532. У гэтым першым паходзе супраць Масквы з асабістым удзелам Вітаўта, паводле слоў польскага храніста М. Кромера, войскі прыбылі да ракі Угры (Kronika polska Marcina Kromera biskupa warminskiego ksiag XXX: dotad w trzechjezykach, a mianowicie w lacihskim, polskim i niemieckim wydana, na jQzyk polski z lacinskiego przelozona przez Marcina z Blazowa Blazowskiego i wydana w Krakowie w drukarni M. Loba r. 1611. Sanok, 1857. S. 766). Але гэта, верагодна, памылковае меркаванне.
²²¹ Codex epistolaris Vitoldi magni ducis lithuanie. № 352. P 136.
²²² Kronika polska, litewska, zmodzka i wszystkiej Rusi Macieja Stryjkowskiego. T. II. Warszawa, 1846.
S. 122—123.
60
Віктар Цемушаў
Угры ў гэтым апісанні варта чытаць Плава або Упа, аднак замацаванне мяжы па адной з гэтых рэк — умова наўрад ці магчымая.
Яшчэ да заканчэння перамір’я («яко в перемнрне мнру не еьтворпшася»)²²³ Вітаўт працягнуў ваенныя дзеянні. Было спустошана Навасільскае княства, а Адоеў спалены²²⁴. Праўда, калі сыходзіць з даты захопу Адоева, зафіксаванай, напрыклад, у Маскоўскім летапісным зводзе канца XV ст., — 20 траўня²²⁵, атрымліваецца, што літоўскі бок усё ж такі выканаў дамоўленасць.
I вось, у 1407 г. на Спасаў дзень²²⁶ маскоўскі вялікі князь Васілій I, сабраўшы вялікае войска, пайшоў раццю на Літоўскую зямлю «н взя град Дмлтровец'ь н огнемт. пожьже»²²⁷. Ужо каля Вязьмы маскоўскае войска сустрэў Вітаўт. Было ізноў заключана перамір’е ад свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы (8 верасня) да Пятрова дня (29 чэрвеня)²²⁸. Сам паход ад Масквы да Вязьмы праходзіў з 16 жніўня (Трэці Спас) да пачатку верасня²²⁹. Захаваўся фрагмент перамірнай граматы Вітаўта і Васілія I з пазначэннем месца яе напісання — Вязьма, і даты — 4 верасня. Г.Л. Харашкевіч пераканаўча даказала, што гэты дакумент адносіўся менавіта да апісаных падзей, вынікам якіх і стала яго складанне²³⁰.
Згодна з Хронікай Быхаўца, у адказ на пагром маскоўскімі мужыкамі пад Пуціўлем і на Ціхай Сасне сеўрукоў (жыхароў Севершчыны) вялікі князь літоўскі Вітаўт з войскам ізноў выйшаў супраць Васілія I «у mnoho pozoh у powoiewal і poplenil okoto reki Uhry у Oki»²³¹. Арэнай баявых дзеянняў ізноў стаў раён р. Угры, дакладней яго левабярэжжа аж да р. Акі. На просьбу Васілія I Вітаўт прыехаў да ракі Угры «...у posle mnohich rozmow mezy soboiu mir wczynili, y hranicu zemlam swoim po Uhru reku poiozyli... mir i pokoy weczny wczyniwszy, y hranicu po Uhru reku polozywszy, rozjechalisia so wsimi ludmi swoimi rozno»²³². Адбываліся апісаныя
²²³ ПСРЛ. T. XV Стб. 477. С.М. Кучыньскі таксама лічыў, што перамір’е было парушана літоўскім бокам iKuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy // Prace Ukrainskiego Institutu Naukowego. T. 33. Warszawa. 1936. S. 219).
²²⁴ ПСРЛ. T. XV Стб. 477.
²²⁵ ПСРЛ. T. XXV C. 236.
²²⁶ Згодна з Ніканаўскім летапісам, Васілій I выйшаў з Масквы 6 (16) жніўня (ПСРЛ. Т. XI. С. 202), згодна з Львоўскім — 6 жніўня (ПСРЛ. Т. XX. С. 225), паводле А.Л. Харашкевіч — 16 жніўня (Хорошкевнч А.Л. Документы начала XV в. о руссколнтовскнх отношеннях. С. 46). Гаворка ідзе пра так званы Яблычны спас, што адзначаецца 19 жніўня (6 жніўня па старым стылі), або пра Трэці спас (Арэхавы або Хлебны), які святкуюць 29 жніўня (16 па старым стылі).
²²⁷ ПСРЛ. Т. XXV С. 237. Гл. таксама: ПСРЛ. Т. VIII. С. 81; ПСРЛ. Т. XI. С. 202; Прнселков М.Д. Тронцкая летопнсь: Реконструкцня текста. С. 465. У Цвярскім летапісе дадзенае паведамленне моцна скажона: «Тогда же Москвнчн н Д.мнтровцн взяша градь Лнтовскнй» (ПСРЛ. Т. XV Стб. 478).
²²⁸ ПСРЛ. Т. I. Лаврентьевская летопнсь. М., 2001, Стб. 538; ПСРЛ. Т. XV Стб. 478.
²²⁹ Згодна з назіраннямі А.Л. Харашкевіч, следам за апісанай падзеяй у Васкрасенскім летапісе змешчана паведамленне пра смерць смаленскага князя Юрыя Святаславіча 14 верасня (Хорошкевнч А.Л. Документы начала XV ст. С. 47).
²³⁰ Хорошкевнч А.Л. Документы начала XV ст. С. 46—47.
²³¹ ПСРЛ. Т. XVII. Стб. 519.
²³² Тамсама. Стб. 520. Гэтыя падзеі апісаны ў хроніцы пад 1402 г., што не адпавядае рэчаіснасці. Пар. з перакладам набеларускуюмову: «У год 6910 [1402] ...I пасля доўгае размовыянымір паміж сабою ўчынілі і мяжу паміж землямі сваімі па Угрырацэ палажылі... мір ды спакой вечны заключыўшы і мяжу па Угрырацэ палажыўшы, раз’ехаліся з усімі людзьмі сваімі розна» (Беларускія летапісы і хронікі: Пер. са старажытнарускай, старабеларус. і польск. Мінск, 1997. С. 117).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
61
падзеі, насуперак датаванню Хронікі Быхаўца (1402 г.), верагодней за ўсё, у 1408 г. Тады (1 верасня) Васілій I, сабраўшы войска, выступіў супраць Вітаўта «н прншед ста у Угры на березе, а Внтовть тако же co многою снлою прннде сь другую сторону рекы тоя... н сташа межн собою о реце Угре н стоявшее немного дннн н взяша мнрь межн себе по давному»²³³. Паводле ўстаўкі ў Цвярскім летапісе: «й стоаша Лнтва сь Москвнчн на Угре 12 днн, н умнрншася сентебра вв 14»²³⁴. Акрамя таго, у іншым месцы цвярскі летапісец зрабіў істотны дадатак: «Того же лета прннде зловерннй Внтовть на усть рекы Угры сь снлою Лнтовскою, н Немецкою н Лядцкою»²³⁶. Відавочна, войска Вітаўта набліжалася да пераправы ля вусця р. Угры, праз якую ішоў шлях на Маскву і да якой падышло таксама і маскоўскае войска.
Ваенная кампанія 1408 г. («другая война») была для Вітаўта, мяркуючы па хроніках Я. Длугаша, М. Бельскага, Б. Вапоўскага, М. Кромера і М. Стрыйкоўскага, даволі цяжкай. Велізарнае войска, што складалася з сіл Польшчы, Тэўтонскага ордэна і ВКЛ (вялікакняжацкія харугвы, атрады са Смаленска і Кіева), выйшла са Смаленска²³⁶ і мела шмат выпрабавÐ