На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
– сістэмай прыналежных валасцей¹⁵⁷.
Такім чынам, існуе пэўная верагоднасць, што ў паходзе 1368 г. Альгердава войска сканцэнтравалася каля Любуцка, а потым рушыла праз р. Аку на тэрыторыю Вялікага Княства Маскоўскага (праўда, неабходна было яіпчэ перайсці праз тарускія ўладанні).
3 пазначаных вышэй варыянтаў маршруту паходу Альгерда 1368 г. два першыя павінны былі мець прамежкавым пунктам Любуцк. Больш верагодны варыянт пазначаны бліжэй да р. Угры і, адпаведна, Смаленскага княства. Падаецца, што было больш складаным і немэтазгодным весці войскі аж да Бранска, а потым пераадольваць вялікую адлегласць да Любуцка. 3 другога боку, выкарыстанне базы на Ацэ ў падзеях 1368 г. — толькі здагадка, і яшчэ адзін прапанаваны шлях непасрэдна праз глухія раёны Смаленскага княства паранейшаму заслугоўвае ўвагі.
Як бы там ні было, войска на чале з Альгердам уступіла ў маскоўскія межы і пачало ваяваць наваколле. Даставалася новым маскоўскім уладанням з ліку так званых «разанскіх месцаў». Так, адна з іх валасцей — Халхла — апынулася на шляху Альгерда. Выпадкова ў ёй знаходзіўся маскоўскі службовы князь Сямён Дзмітрыевіч СтарадубскіКрапіва¹⁵⁸. Ен, магчыма, выконваў абавязак аховы маскоўскага памеж
¹⁵¹ Кузьмнн А.В. Верховскне княжества // Большая Росснйская Энцнклопедня. М., 2006. Т. 5. С. 197.
¹⁵² М.К. Любаўскі лічыў, што Любуцк быў першапачаткова разанскім уладаннем (Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства. С. 51—52).
¹⁵³ Кароткі час у канцы XIV — пачатку XV ст. Любуцкам магла валодаць Масква (Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 150—152).
¹⁵⁴ АКР. Калужская область. С. 232—233; Болднн Й.В. Археологнческое нсследованне городніца летопнсного Любутска (по матерналам раскопок 2000 г.) // Дмнтрнй Донской н эпоха возрождення Русн. Событня, памятннкн, траднцнн. Тула, 2001. С. 24—29.
¹⁵⁵ АКР. Калужская область. С. 233—234.
¹⁵⁶ У 1408 г. сярод літоўскай знаці, якая перайшла служыць да маскоўскага вялікага князя, былі і любуцкія баяры (ПСРЛ. Т. 25. С. 237).
¹⁶⁷ У канцы XV ст. у крыніцах згадваюцца любуцкія воласці ў множным ліку (СЙРЙО. Т. 35. С. 37).
¹⁵⁸ Ен быў сынам старадубскага князя Дзмітрыя Фёдаравіча (памёр летам 1355 г.), уладара маленькага Старадубскага княства ў сярэднім цячэнні р. Клязьмы. Пасля Дзмітрыя ў Старадубе правіў яго малодшы брат Іван, а ў 1363 г. гэты апошні быў сагнаны з пасады маскоўскім войскам і замест яго стаў правіць яшчэ адзін брат—Андрэй, прыхільнік маскоўскай палітыкі (Кучкнн ВА. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн в X—XIV вв. М., 1984. С. 263). Лічыцца, што з гэтага часу Старадубскае княства было пазбаўлена самасгойнасці і пасля ўвайшло ў склад Вялікага Княства Маскоўскага (Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народносгн. С. 66; Кобрнн В.Б. Землевладельческне права княжат в XV — первой третн XVI в. н процесс централнзацнн Русн. С. 40).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
51
жа, але, безумоўна, прыход вялікага варожага войска быў для яго нечаканым. Князь Сямён «на стрече» быў забіты Альгердам¹⁵⁹, што сведчыць аб імклівым нападзе на старадубскага князя, які не паспеў аказаць супраціву¹⁶⁰.
Месцазнаходжанне воласці Халхла дагэтуль свядома намі не вызначалася. Даследчыкі змяшчалі яе вакол рэчкі Халхол, якая нібыта злева ўпадае ў Протву непадалёку ад маскоўскага Новага Гарадка¹⁶¹. Але насамрэч з левага боку Протвы такой рэчкі няма. Аўтар дадзенай працы адмовіўся ад пошуку няўлоўнага геаграфічнага арыенціру і больш уважліва прасачыў даступныя крыніцы.
Прагляд матэрыялаў XVII ст. па сумежных з р. Протвай раёнах прывёў да выяўлення Халхоўскага стана «в Ерославецком уезде Малого»¹⁶². Да яго належала пустка Казанава, якую, безумоўна, зараз на карце знайсці немагчыма. Халхоўскі стан існаваў і ў XVIII ст.¹⁶³ і, што мае большае значэнне, адшукаўся ў XVI ст.¹⁶⁴. Больш таго, высветлілася, што знаёмае ўжо нам сяло Почап належала мёнавіта да гэтага стана (воласці)!
Як Почап, так і Перадол, а таксама і яшчэ адно сяло (воласць) — Ілемна — складалі масіў уладанняў Троіцкага манастыра на паўднёвым захадзе Вялікага Княства Маскоўскага (у Вярэйскім і Малаяраславецкім паветах).
Манастырская вотчына фарміруецца ў другой палове XV ст. Каля 1466—1467 гг. ад вялікага князя Івана III была атрымана воласць Ілемна (уздоўж рэк Руці — правы прыток Протвы — і Бычка — прыток Руці)¹⁶⁵. На поўначы тэрыторыя воласці ўпіралася ў лясы (Сасноўскі і інш.)¹⁶⁶, на захадзе, верагодна, яе мяжой была р. Лужа, на поўдні і ўсходзе яна сутыкалася, адпаведна, з валасцямі Бубол (пазней Бабольскі стан, па р. Бабольскай)¹⁶⁷ і Рудзь (па р. Руць)¹⁶⁸. Цэнтрам воласці было сяло Троіцкае (Ілемны).
¹⁶⁹ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 89, 429; Т. 25. С. 185.
¹⁶⁰ С.Л. Кінеў, наадварот, лічыць, што факт забойства князя «на стрече» «говорнт о том, что нмело место правнльное сраженне» (Кннев С.Л. Бнтва на Тростне: опыт ннтерпретатацнн событнй в русском летопнсаннн. С. 207).
¹⁶¹ Голубовскнй П.В. йсторня Смоленской землн до начала XV ст. С. 70; Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн. С. 58; Романов Б.А. йзыскання о русском сельском поселеннп эпохн феодалнзма. С. 353; Хоруженко О.й. «Первая лнтовіцііна» в летопнсной статье 1368 г. Р. 34—35.
¹⁶² Боровскнй уезд в XVII в. (Матерналы дозора 1613 г.). М., 1992. С. 74.
¹⁶³ У даравальнай грамаце імператрыцы Елізаветы йятроўны ТроіцаСергіевай лаўры на ўсе прыпісныя манастыры і вотчыны ад 11 чэрвеня 1752 г. згадваюцца «в Ярославецком Уезде Малаго, в Холховском стана село йочеп» і «в Угоцкой волостн село йередол» з пералікам усіх вёсак, што належалі да іх (Горскнй А.В. йсторнческое опнсанне СвятоТронцкня Сергневы лавры. М., 1890. С. 152). Вольшасць вёсак сяла йочап лакалізуецца на ваеннатапаграфічнай карце Калужскай губерні 1850 г. (Военнотопографнческая карта. Калужская губерння. 1850. 3 версты в дюйме. Ряд 13. Лнст 14). На сучаснай карце мы не ўбачым нават самога сяла, а з вёсак адшукваюцца толькі дзве, адна з іх нежылая (Атлас Калужской областн. С. 36).
¹⁶⁴ Сёлы ТроіцаСергіева манастыра ІІерадол («в Уготе село йередоль») і Почап («вь Хохле село Почаігь») у 1537 г. былі прыпісаныя да Малога Яраслаўца для адбывання зелійнай павіннасці (Дьяконов М. Акты, относяіцнеся к нсторнн тяглого населення в Московском государстве. Вып. II. Грамоты н запнсн. Юрьев, 1897. № 19. С. 8).
¹⁸⁵ АСЭЙ. Т. I. № 257. С. 185—187, № 342. С. 250. Заўв. на с. 616, № 366. С. 268, № 378. С. 275; Шумаков С.А. Сотннцы (1537—1597 гг.), грамоты н запнсм (1561—1696 гг.). Вып. 1. М., 1902. № V С. 52—55, № XLVI. С. 173—178; Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 554.
¹⁸⁶ Холмогоровы В. н Г. йсторнческне матерналы о церквах н селах XVI—XVIII вв. Вып. 11. М., 1911. С. 93.
¹⁸⁷ АСЭЙ. Т. I. № 257. С. 185—187.
¹⁸⁸ Тамсама. № 378. С. 275.
52
Віктар Цемушаў
Яшчэ раней (у 1458—1459 гг.) Троіцкі манастыр стаў уладальнікам дзвюх валасцей Малаяраславецкага ўезда¹⁶⁹. Почап і Перадол былі дадзены троіцкім старцам княгіняй Анастасіяй, дачкой маскоўскага вялікага князя Васілія Дзмітрыевіча, якая атрымала пэўныя зямельныя ўладанні ў пасаг, калі ў 1417 г. выходзіла замуж за кіеўскага князя Алельку Уладзіміравіча¹⁷⁰. І.А. Галубцоў, складальнік каментароў да актаў сацыяльнаэканамічнай гісторыі ПаўночнаУсходняй Русі, зазначыў, што і Почап, і Перадол месціліся там, дзе зараз існуе сяло Перадол¹⁷¹. Аднак насамрэч абедзве воласці былі падзелены вотчынамі князёў Абаленскіх. Між іншым, гэта суседства выклікала пэўныя супярэчнасці паміж землеўласнікамі, што адлюстравана ў актавых матэрыялах, якія дайшлі да нашага часу.
Як бачым, нягледзячы на наяўнасць некаторай колькасці геаграфічных звестак, спроб дакладнай лакалізацыі воласці Халхол дагэтуль зроблена не было. Пастаянная спасылка на неіснуючую з левага боку р. Протвы рэчку Халахоленку або змяшчэнне воласці побач з Перадолам нельга прызнаць здавальняючымі.
Цікава, што сяло Почап існавала яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. і магло быць знойдзена даследчыкамі разам з усімі сваімі вёскамі. Яно знаходзілася на р. Ічы (правы прыток Протвы), а яго вёскі — у асноўным на захад ад сяла. Якое ж было здзіўленне аўтара гэтай кнігі, калі побач з сялом Почап нечакана знайшлася рэчка Халахоўка — правы прыток ракі Протвы!
У канцы XV ст. Почап і Перадол робяцца аб’ектамі пільнай увагі манастырскіх улад, вялікакняжацкай і ўдзельнай маскоўскай адміністрацыі. Вярэйскабелазёрскі князь Міхаіл Андрэевіч прыблізна ў 1484—1485 гг. арганізаваў межаванне сваіх Рэпенскай і Угоцкай зямель з манастырскай Перадольскай зямлёй. Дзякуючы гэтаму мы даведваемся пра тэрыторыю воласці Перадол, якая абапіралася на р. Протву з паўночнага захаду, а з іншага боку заходзіла за р. Дырачную (Дзірачну), на якой стаяў цэнтр уладання¹⁷².
Спрэчкі з князямі Абаленскімі выяўляюць плошчу воласці Почап. Манастырскія ўладанні знаходзіліся ў вельмі шчыльным кантакце з вотчынамі Абаленскіх (Алтухоўскай і Шэбанаўскай землямі, Хазнікоўскім сяльцом)¹⁷³ з правага боку р. Ічы. Нават калі дадаць да Почапа тыя вёскі, што вядомы ў ім у XVIII ст., складваецца ўражанне, што сама воласць была вельмі маленькая. На жаль, не ўдалося знайсці сяло Ражкова, якое з боку тарускага рубяжа аддзяляла гэтае ўладанне князя Васілія Іванавіча Шамячыча ад Почапскай зямлі¹⁷⁴.
Першыя звесткі аб ўваходжанні сяла Почап у Халхол адносяцца да 1537 г. Магчыма, дагэтуль сяло з’яўлялася цэнтрам асобнай воласці і толькі пасля было далучана да суседняй тэрытарыяльнай адзінкі. Таксама маленькай была воласць Перадол. I вось у XVI ст. мы бачым яе ў складзе Угоцкай воласці. Між іншым, у гэтым другім выпадку нам дакладна вядома, што апошняя існавала асобна ад Перадола. Такім чынам, такая ж гісторыя, відаць, адбылася і з Почапам. Тым не менш падаецца дзіўным, што землі, якія паранейшаму заставаліся ўладаннямі Троіцкага манастыра, паўсталі часткамі ў адміністрацыйных адзінках суседзяў. Аднак гэта былі ўжо не воласці, а станы, a апошнія цалкам адрозніваліся ад старажытных фарміраванняў, якімі былі першыя.
¹⁶⁹ АСЭН. Т. I. № 279. С. 200.
¹⁷⁰ Тамсама. Камент. на с. 613.
¹⁷¹ Тамсама.
¹⁷² Тамсама. № 504. С. 382—384, № 608. С. 515.
¹⁷³ Тамсама. № 607. С. 505, № 609. С. 518, № 610. С. 519.
¹⁷⁴ Тамсама. № 659. С. 584.
На усходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
53
Населеныя пункты стана (дакладней, сукупнасць яго населеных мясцова