На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
»етопнсь: Реконструкцня текста. СПб., 2002. С. 388; ПСРЛ. Т. 15. Стб. 89; Т. 18. С. 108; Т. 25. С. 185). Паколькі ў беларускай мове адбылося спрашчэнне шмат якіх груп зычных (здьнзднзн\ стьнстнсн і інш.), то на месцы этымалагічнага стн у слове Тростна маем сн — Тросна. Адпаведна і бітва пабеларуску будзе называцца Тросненская (рус. Тростненская).
52 ПСРЛ. Т. 15. Стб. 89. У некаторых летапісах даецца памылковая дата — 21 снежня (ПСРЛ. Т. 23. М„ 2004. С. 115; Т. 25. С. 185).
⁶³ «Того же лета [1367 г.] князь велнкн Дмнтрей йвановнчь заложн градь Москву каменгь, н начаша делатн безпрестанн» (ПСРЛ. Т. 11. С. 8).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
39
Тым не менш пэўны рэзананс паход Альгерда атрымаў. Вялікі князь цвярскі Міхаіл Аляксандравіч зноў сеў на свой прастол, Дзмітрый Маскоўскі адступіўся на яго карысць ад часткі цвярской тэрыторыі (удзел памерлага князя Сямёна Канстанцінавіча з горадам Гарадцом), якую ўтрымлівала за сабой Масква з зімы 1368 года⁵⁴. Палонны цвярскі ўдзельны князь Ерамей Канстанцінавіч быў адпушчаны ў Цвер. Акрамя таго, Альгерд, магчыма, зноў стаў уладальнікам Ржэўскай зямлі, якая раней, у тым жа 1368 г., у чарговы раз была захоплена Масквой⁸⁸.
Такім чынам скончылася так званая «першая літоўшчына»⁵⁶, вядомая падзея, што неаднаразова трапляла на старонкі спецыяльных даследаванняў, навуковапапулярных кніг і знайшла адбітак на гістарычных картах. Але апошні момант, a менавіта — гісторыкагеаграфічныя падрабязнасці паходу Альгерда на Маскву ў 1368 г. застаюцца нявысветленымі. Дагэтуль не вызначаны: маршрут руху войскаў на чале з Альгердам, месцы баявых дзеянняў і, галоўнае, дзе знаходзілася тая рака Тросна, каля якой адбылася бітва. Асобная праблема — лакалізацыя лініі маскоўскай мяжы, ад якой Альгерд пачынаў ваяваць маскоўскія «порубежнаа места». Адначасова можна праверыць магчымасць існавання на той час літоўскамаскоўскай мяжы ў раёне рэк Угры і Протвы — прытокаў Акі ў яе верхнім цячэнні.
Перш за ўсё трэба даць характарыстыку геапалітычнай сітуацыі, якая склалася ў рэгіёне, што падзяляў тэрыторыі вялікіх княстваў Літоўскага і Маскоўскага, а пасля перайсці да вызначэння маскоўскага памежжа на момант 1368 г.
Да сярэдзіны XIV ст. канчаткова вызначыліся два цэнтры збірання «рускіх» зямель, але сам працэс аб’яднання апошніх быў далёкім ад завяршэння. Тэрыторыі вялікіх княстваў Літоўскага і Маскоўскага ў той час падзяляліся масівамі зямель, якія належалі калісьці Смаленскаму, Чарнігаўскаму і Разанскаму княствам. У XIV ст. Смаленскае і Чарнігаўскае (Бранскае)⁵⁷ княствы былі раздроблены на шэраг удзелаў. I вось гэтыя ўдзелы паступова прыбіралі да рук больш моцныя суседзі. На самым пачатку XIV ст. (1303 г.) да Масквы быў далучаны Мажайскі ўдзел Смаленскага княства⁵⁸. Вялікая частка Таропецкага княства каля 1320 г. адышла да ВКЛ⁸⁹. Спазнаўшы мэтанакіраваны
⁵⁴ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 87.
⁵⁵ Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485 гг.). Тверь, 1994. С. 197. На думку У.А. Кучкіна, гэта адбылося да лета 1372 г. (Кучкнн В.А. К нзученшо процесса централнзацнн в Восточной Европе. С. 152; Ён жа. Русскне княжества н землн перед Кулнковской бнтвой // Кулнковская бнтва: Сборннк статей. М., 1980. С. 76, 91—93).
⁵⁶ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 88.
⁵⁷ Вранскі князь адначасова лічыўся чарнігаўскім князем, і ў цэльш Бранскае княства з’явілася пераемнікам Чарнігаўскага (Горскнй А.А. Брянское княжество в полнтнческой жнзнн Восточной Европы. С. 76, 77). У першай палове — сярэдзіне 90х гг. XIII ст. Бранскам завалодалі князі смаленскай дынастыі (Тамсама. С. 77, 97).
⁵⁸ У 1303 г. князь Юрый Маскоўскі «с братьею своею ходнл к Можайску, н Можаеск взял», пры гэтым мажайскага князя Святаслава Глебавіча «ял н прнвел к собе на Москву» (ПСРЛ. Т. 18. М., 2007. С. 86). Далучэнне да Масквы Мажайскаў 1303 г. — традыцыйнае меркаванне, якога прытрымліваліся С.М. Салаўёў (Соловьев С.М. Сочннення. В 18 кн. Кн. II. Т. 3—4. Нсторня Росснн с древнейшнх времен. М., 1993. С. 226), А.Е. Праснякоў (Пресняков А.Е. Образованне Велнкорусского государства. М., 1997. С. 97), Л.В.Чарапнін (Черепннн Л.В. Образованне Русского централнзованного государства в XIV—XV веках. С. 459) і інш. Аднак А.А. Горскі лічыць, іпто Мажайск стаў маскоўскім ужо ў канцы XIII ст. (Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 134—138).
⁵⁹ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 31.
40
Віктар Цемушау
пагром з боку Залатой Арды, Чарнігаўскае княства⁶⁰ яшчэ да сярэдзіны XIV ст. таксама пачало схіляцца пад літоўскую ўладу⁶¹. Ад яго ў гэты час канчаткова аддзяліліся Верхняокскія княствы — Карачаўскае, Навасільскае і Тарускае⁶². У такіх маленькіх дзяржавах амаль не было магчымасці доўга захоўваць самастойнасць.
У адрозненне ад ВКЛ, тэрыторыя якога пайялічвалася на ўсходзе вялікімі масівамі зямель, Вялікае Княства Маскоўскае задавальнялася на захадзе значна меншымі кавалкамі. У сярэдзіне XIV ст. маскоўскія князі набылі пэўныя ўладанні са складу Вялікага Княства Разанскага і Вярхоўскіх княстваў.
Да канца 40х — пачатку 50х гг. XIV ст., калі меркаваць па дамове вялікага князя Сямёна Іванавіча са сваімі братамі Іванам і Андрэем⁶³, Масква набыла воласць Забярэгу⁶⁴. Як высвятляецца з духоўнай граматы князя Сямёна, Забярэга была куплена оу Семена оу Новоснльского»⁶⁶. Гэта быў аскепак уладанняў чарнігаўскіх князёў, які захаваўся ў атачэнні мажайскіх, вяземскіх і разанскіх зямель. Знаходзілася Забярэга, зыходзячы з назвы, за ракой Бярэгай, прытокам верхняй Протвы, па левым яе боку⁶⁶. Ю.В. Гацье звязаў воласць з паўсталым пазней Зарубежскім станам Мажайскага павета⁸⁷.
Забярэга склала толькі невялікі кавалак заходняй маскоўскай мяжы. А далей на паўднёвы ўсход мяжа гублялася сярод незасвоеных, амаль незаселеных «мест Рязаньскнх», якія былі далучаны да Масквы ў 50х гг. XIV ст., а дагэтуль, калі меркаваць па назве, належалі Разані⁶⁸. «А что ся мне досталн места Рязаньская на сен стороне Окн, н с тыхь месть дал есмь князю Володнмеру, в Лопастны места, Новын городокь на оусть Поротлн, а нная места Рязаньская отменная сыном'ь монмь, князю Дмнтрью н князю йвану, поделятся наполы, 663^ обнды»⁶⁹. Так у сваёй духоўнай грамаце вялікі князь маскоўскі Іван Іванавіч распавядаў пра абмен землямі паміж Маскоўскім і Разанскім княствамі. Мабыць, гэты абмен быў здзейснены дзесьці паміж вясной 1353 г. (смерць князя Сямёна Гордага і заняцце маскоўскага прастолу князем Іванам Красным)⁷⁰ і 1356 г. (час складання тэстамента гэтым князем)⁷’.
⁶⁰ Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 31—33.
⁶¹ Горскнй А.А. Брянское княжество в полнтнческой жнзнн Восточной Европы. С. 82, 98 і інш.
⁶² Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 33.
⁶³ Аб датаванні граматы гл.: Знмнн А.А. О хронологнн духовных н договорных грамот велнкнх н удельных князей XIV—XV вв. С. 280, 322. Па А.А. Горскаму — паміж 1340 і 1348 гг. (Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 150).
⁶⁴ ДДГ. № 2. С. 12.
⁶⁵ ДДГ. № 3. С. 14.
⁶⁶ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства. С. 56, 58; Голубовскнй П.В. Нсторня Смоленской землн до начала XV ст. Кнев, 1895. С. 70.
⁶⁷ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. Опыт нсследовання по нсторнн экономнческого быта Московской Русн. М., 1906. С. 554.
⁶⁸ ДДГ. № 4. С. 15, 18; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV в. вне СевероВосточной Русн. С. 150; Темушев В.Н. Прнобретення московскнх князей в середнне XIV в. «Нная места Рязаньская>> // Славянскнй мнр н славянскне культуры в Европе н мнре: место н значнмость в развнтнн цнвнлнзацнй н культур (нсторня, урокн, опыт, современность). Матерналы международной научнотеоретнческой конференцнн. Ч. 1. Внтебск, 2002. С. 18—21.
⁶⁹ ДДГ. № 4. С. 15.
⁷⁰ ПСРЛ. Т. 7. М., 2001. С. 217; Т. 18. С. 97; Т. 15. Стб. 76; Т. 25. С. 179. Кучкнн BA. К датнровке завеіцання Снмеона Гордого // Древнейпше государства на террнторіш СССР. 1987 год. М., 1989. С. 99—107.
⁷¹ Знмнн А.А. О хронологнн духовных н договорных грамот велнкнх н удельных князей XIV— XVbb. С. 281, 322.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
41
3 духоўнай граматы Івана Краснага мы не даведваемся пра падрабязнасці абмену і не бачым пераліку канкрэтных тэрыторый, атрыманых як Масквой, так і Разанню. Маскоўскаразанская даканчальная грамата 1381 г.⁷² — першая дамова Масквы з Разанню, што захавалася да нашых дзён, — у пэўнай ступені праясняе сітуацыю. Як высвятляецца, да Масквы адышлі землі, якія месціліся на левым (маскоўскім) боку Акі, у ліку якіх былі «почен Новын городок, Лужа, Верея, Боровескь», а таксама «н нная места Рязанская»⁷³. Разань жа атрымала землі на правым (разанскім) боку Акі, тое, «что доселе потягло кь Москве»⁷⁴.
Такім чынам, Масква набыла вялікую па плошчы тэрыторыю ўздоўж р. Протвы і па яе прытоках. Але, у выніку абмену, разанскія князі перадавалі Маскве далёка не ўсе землі вакол р. Протвы. Частка ўладанняў у гэтым раёне або наогул не належала Разані, або ўжо дагэтуль была маскоўскай.
Так, у дамове канца 40х — пачатку 50х гг. XIV ст. згадваецца княгіня Анна, «цётка» князя Сямёна Іванавіча. Яна «блаславіла» валасцямі Заячкавым, Цешавым і іншымі (якія не чытаюцца зза дэфектаў граматы) князя Сямёна⁷⁵. У сваёй духоўнай грамаце алошні называе яшчэ і Гардашэвічы'⁶. Як высвятліў У.А. Кучкін, «цётка» Анна была дачкой князя Данілы Аляксандравіча, замужам за нейкім разанскім князем⁷⁷. Менавіта праз княгіню Анну князь Сямён Горды і займеў частку атрыманых ёю разанскіх уладанняў.
Што тычыцца зноў «разанскіх месцаў», то да 1356 г. быў згаданы толькі адзін іх цэнтр — «Новын городокь на оусть Поротлн»⁷⁸. Да 1381 г. набываюць значэнне яшчэ тры цэнтры — Лужа, Вярэя і Баровеск⁷⁹. Месцазнаходжанне ўсіх пунктаў вядома. Новы Гарадок (Гарадзец)⁸⁰, Бораўск, Вярэя размяшчаліся на р. Протве, Лужа знаходзілася ля р. Лужы, правага прытоку Протвы⁸¹.
Паступова граматы маскоўскіх князёў пералічваюць усё большую колькасць валасцей, слабодак і сёл, якія ўзнікаюць ці ўпершыню згадваюцца на нядаўна далу
⁷² Аб датаванні граматы гл.: Знмнн А.А. 0 хронологнн духовных н договорных грамот вел