• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    °з землі, валадары якіх прыхільна ставіліся да вялікага князя літоўскага.
    
    
        2. Падтрымка Цверы і паходы Альгерда на Маскву. 1368—1372 гг.
    
       У другой палове XIV ст. ужо не толькі літоўскі і смаленскі бакі рабілі папераджальныя захады ў чаканні нападу маскоўскага войска на шляху праз р. Угру і Верхнюю Аку, але і маскоўскія ўлады дзеля бяспекі сталіцы дасылалі войскі ў паўднёвазаходнім напрамку — у раён, блізкі да Павугор’я і Верхняга Паочча.
       Так, падчас трох «літоўшчын» 1368, 1370 і 1372 гг. маскоўскае памежжа стала арэнай баявых дзеянняў. У першы раз сілы вялікага князя літоўскага Альгерда былі накіраваны праз раку Угру каля яе вусця або праз броды на Ацэ каля Любуцка, воласць Халхол, горад Абаленск на шлях да Масквы (Абаленскі)³³. У «другую літоўшчыну» быў выбраны напрамак руху праз Цвярское княства, аднак у Маскве, відаць, ізноў чакалі суперніка з поўдня і, у сувязі з гэтым, збіралі войскі ў Перамышлі (на р. Мочы)³⁴. I, нарэшце, падчас трэцяга паходу Альгерда маскоўскія і літоўскія войскі сустрэліся каля Любуцка на р. Ацэ³³ — маршрут руху Альгерда і яго дзеянні былі папярэджаны.
       Падзеі літоўскамаскоўскага канфлікту 1368—1372 гг. прыцягваюць пільную ўвагу, у асноўным дзякуючы бліскучым ваенным аперацыям Альгерда, які здолеў двойчы падабрацца да муроў Масквы. Аднак да гэтага часу застаюцца цёмныя месцы ў асвятленні хода ваенных дзеянняў. Уяўленне пра літоўскамаскоўскія тэрытарыяльныя кантакты, маршруты паходаў і месцы бітваў таксама цьмянае³⁶. У сувязі з гэтым ёсць сэнс падрабязна разгледзець сітуацыю, што склалася ў адносінах паміж вялікімі княствамі Літоўскім і Маскоўскім у сярэдзіне XIV ст.
       У 1368 г. адбыўся першы сур’ёзны канфлікт паміж двума цэнтрамі збірання «рускіх» зямель — вялікімі княствамі Літоўскім і Маскоўскім. Ужо раней літоўскамаскоўскія інтарэсы сутыкаліся ў смаленскіх землях (з 1335 г. адбывалася барацьба за Ржэву³⁷,
    
       Шабульдо Ф.М. Землн югозападной Русн в составе Велнкого княжества Лнтовского. Кнев, 1987. С. 70.
    ³³ ГІСРЛ. Т. XV Стб. 429; Т. XXV С. 184; ІІСРЛ. Т. XI (Летопнсный сборннк. нменуемый Патрнаршей нлн Ннконовской летопнсью). М., 2000. С. 11.
    ³⁴ ПСРЛ. Т. XV Стб. 94.
    ³⁵ ПСРЛ. Т. XL С. 19; ПСРЛ. Т. XV Стб. 433.
    ³⁶ Рэканструкцыі маршрута Альгерда прысвечана нядаўна апублікаваная праца А.І. Харужанкі (Хоруженко О.й. «Первая лнтовіцнна» в летошісной статье 1368 г. // Istorijos saltiniu tyrimai. Kn. 2. Vilnius, 2010. P. 33—41). Аднак аўтар пачаў вызначаць шлях войска вялікага князя літоўскага чамусьці адразу ад маскоўскіх меж, і толькі ў канцы свайго артыкула абгрунтаваў пачатак паходу ад г. Бранска. Да таго ж А.І. Харужанка схіліўся да абаленскай версіі лакалізацыі Тросценскай бітвы (гл. ніжэй).
    ³¹ Тады маскоўскі князь Іван Каліта з наўгародскім войскам «пожже городкн Лнтовьскын Осеченть н Рясну н нных городковь много» (Новгородская первая летопнсь старшего н младшего нзводов (далей: НПЛ). М., 2000. С. 347). Асечан і Расна адносіліся да Ржэўскай зямлі (Кучкнн В.А. К нзученню процесса централнзацнн в Восточной Европе (Ржева н ее волостн в XIV—XV вв.). С. 152; Темушев В.Н. Начало складывання московсколнтовской граннцы. Борьба за Ржевскую землю. С. 74—75.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    37
    
    а ў 1341 г. Альгерд здзейсніў няўдалы паход на Мажайск³⁸), але да буйнамаштабнай вайны справа не даходзіла, мабыць, таму, што нават агульнай мяжы дзвюх дзяржаў пакуль не існавала³⁹.
       Актыўная палітыка маскоўскага вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча выклікала не толькі падтрымку з боку вялікай колькасці рускіх князёў і шырокі народны патрыятычны рух, але і незадаволенасць пэўных цэнтраў ПаўночнаУсходняй Русі пашырэннем маскоўскай улады і, адпаведна, стратай уласнай самастойнасці. Паводле цвярскога летапісу, масквічы «князн Русьскын начаша прнводнтн вь свою волю, а которын почал'ь не повнноватнся нхь воле, на тыхь почалн посягатн злобою»⁴⁰.
       Пэўныя інтарэсы ў маскоўскага вялікага князя былі і ў дачыненні да Вялікага Княства Цвярскога, якое ў сярэдзіне XIV ст. зазнала чарговы этап княжацкіх міжусобіц. Умяшанне ў цвярскія справы, здавалася б, павінна было скончыцца пасля смерці аднаго з прэтэндэнтаў на ўладу ў Вялікім Княстве Цвярскім князя Васіля Міхайлавіча Кашынскага (24 ліпеня 1368 г.) і ўсталяванні на цвярскім пасадзе князя Міхаіла Аляксандравіча. Аднак такі ход падзей не задаволіў Маскву. Улетку 1368 г. «князь велнкн Дмнтрен Нвановнх[ь] сьбравь воя многы н посылал’ь рать на князя велнкаго Мнханла Александровнча Тферьскаго, князь же Мнханло бежа вь Лнтву кь князю Олгерду, зятю своему, н тамо многы оукоры нзнесе н жалобы нзложн, прося помоіцй собе н оборонн, дабы с'ьтворнл'ь месть его в'ьскоре, паче же вабячн н завучн его нтн ратню кь Москве»⁴¹. Такім чынам неўзабаве Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў стане вайны з Вялікім Княствам Маскоўскім.
       Альгерд, чыя жонка Ульяна была сястрой цвярскога князя Міхаіла⁴², хутка і рашуча адрэагаваў на просьбы сваяка. Ужо ўвосень было сабрана вялікае войска, у складзе якога знаходзіліся, апроч самога Альгерда, яго брат Кейстут, сын Кейстута Вітаўт («тогда бо еіце млад'ь н неславень»), сыны Альгерда, шмат літоўскіх князёў, а таксама раці вялікага князя цвярскога і са Смаленска⁴³. Маршрут войска Альгерда да маскоўскіх меж застаўся невядомым, што было растлумачана летапісцам асобым звычаем вялікага князя літоўскага. Ён таму «н превзыде княженіемь н богатьствомь паче многнх’ь», што ніхто не ведаў яго планаў: ні навошта збірае шматлікае войска, ні куды яно ідзе, — усё гэта ён рабіў употай, і ў выніку «многя землн noHMaab н многн грады н страны попленнль»⁴⁴.
       Даволі прыхільнае стаўленне маскоўскага летапісца да валадара суседняй, часам варожай, дзяржавы можна растлумачыць наступнай непаваротлівасцю маскоўскіх улад, якія не здолелі арганізаваць абарону сваіх граніц, xjTKa сабраць войска і, урэшце, зазналі паразу ад вялікага князя літоўскага і аблогу сваёй сталіцы. Тым самым апраўдваліся наступствы дзеянняў Альгерда, які амаль бесперашкодна прайшоўся па ўладаннях Вялікага Княства Маскоўскага да самага яго цэнтра і такім жа чынам вярнуўся ў свае межы з вялікім палонам і здабычай⁴⁵. «Преже сего таково зло не бывало Москве оть Лнтвы», — рэзюмуе летапісец⁴’’. Між іншым, у цвярскім летапісанні
    
    ³⁸ ПСРЛ. Т. 10. М., 2000. С. 213. Мажайск з 1303 г. знаходзіўся ў складзе маскоўскіх уладанняў.
    
    ³⁹ Темушев В.Н. Западная граннца Велнкого княжества Московского к 1380 г. С. 84, 100—101.
    
    ⁴⁰ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 84.
    
    ⁴¹ Тамсама. Стб. 88.
    
    ⁴² ПСРЛТ. 10. С. 221.
    
    ⁴³ ПСРЛ. Т. 11. С. 10.
    
    ⁴⁴ Тамсама. С. 11.
    
    ⁴⁵ Такую ж думку выказваў Л.В. Чарапнін (Гл.: Черепннн Л.В. Образованне Русского централнзованного государства в XIV—XV веках. М., 1960. С. 553).
    
    ⁴⁶ Тамсама.
    
    38 Віктар Цемушаў
    
    разважанні аб паводзінах Альгерда адсутнічаюць, а ў канцы ўсяго апавядання аб літоўскім паходзе 1368 г. мы не бачым спачування разрабаваным маскоўскім уладанням: Альгерд «отьнде вь своасн, учнннвь лнхо за лнхо»⁴⁷.
       Аб прасоўванні літоўскасмаленскацвярскога войска на маскоўскую тэрыторыю вялікі князь Дзмітрый Іванавіч даведаўся толькі тады, калі яно пачало ваяваць памежныя месцы⁴⁸. Тут трэба заўважыць (для будучых высноў), што ў Маскве ведалі, адкуль ідзе пагроза, і дасылалі ў заставу вартавы полк менавіта ў небяспечным кірунку.
       Збор войска — марудная справа, і пакуль па ўсім княстве імчаліся ганцы з граматамі з загадам «сьвокуплятн воя», насустрач Альгерду выступілі тыя, хто знаходзіўся ў Маскве («обретошас[я] тогда вь граде»)⁴⁹. Пад ваяводствам Дзмітрыя Мініна (ад вялікага князя) і Акінфа Фёдаравіча Шубы (ад маскоўскага ўдзельнага князя Уладзіміра Андрэевіча Серпухаўскага) у паход выйшлі маскоўская, каломенская і дзмітраўская раці.
       У гэты час Альгерд дасягнуў воласці Холхла⁵⁰, дзе забіў «на встрече» князя Сямёна Дзмітрыевіча СтарадубскагаКрапіву, а потым у Абаленску пакараў смерцю князя Канстанціна Юр’евіча. I вось, ад ракі Протва (на ёй знаходзіўся цэнтр Абаленскага княства), войска Альгерда перайшло да ракі Тросны (Тростны)⁵¹, дзе адбылася сустрэча з маскоўскай заставай. У выніку бітвы Альгерд «ту нзбн сторожевын пл ьк’ь князя велнкаго, заставу Московьскую н князн н воеводы н бояры своя побн. Се же сдеяся тогды вь осеннне вь Фнлнпово говенне, месяца ноября вг 21 день, на Введенне святыя Богороднца во вторннк'ь»⁵².
       Упэўнены ў адсутнасці перашкод Альгерд рушыў да Масквы, дзе ўжо перабывалі ў аблозе вялікі князь маскоўскі, яго стрыечны брат Уладзімір Андрэевіч, мітрапаліт Аляксей, мноства баяр і простых людзей. Масква была падрыхтавана: загадзя быў спалены пасад вакол гораду, а новыя каменныя муры, пабудаваныя за год да таго, як пад імі з’явіўся Альгерд⁸³, гарантавалі адносную бяспеку. Тры дні прастаяў вялікі князь літоўскі каля Масквы, нічога зрабіць не здолеў і вымушаны быў вярнуцца ў свае межы.
    
    ⁴⁷ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 429.
    
    ⁴⁸ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 426; ПСРЛ. Т. 25. М., 2004. С. 184; ПСРЛ. Т. 11. С. 11. Сумненні наконт раптоўнасці першага паходу Альгерда выказвае С.Л. Кінеў. Таксама і маштаб паражэння нібыта «вартавога» маскоўскага палка атрьшаў, на думку даследчыка, ідэалагічную апрацоўку ў летапісанні з мэтай «спастн репутацню московского князя Дмнтрня йвановнча как герояпобеднтеля» (Кннев С.Л. Внтва на Тростне: опыт ннтерпретацші событнй в русском летогшсаннн // Восточная Европа в древностн н средневековье: Проблемы нсточннковедення. XVII Чтення памятн членакорреспондента AH СССР В.Т. Пашуто; IV Чтення памятн доктора нсторнческнх наук А.А. Знмнна, 19—22 апр. 2005 г . Тезнсы докладов. Ч. 2. М . 2005. С. 206—208).
    
    ⁴⁹ ПСРЛ. Т. 15. Стб. 89.
    
    ⁵⁰ Летапісныя варыянты назвы гэтай воласці; «Хвольхла» (Рагожскі летапісец), «Холхле» (Сімяонаўскі летапіс), «Хольхла» (Маскоўскі летапісны звод канца XV ст.), «Холхла» і «Холохла» (Ніканаўскі летапіс) (ПСРЛ. Т. 15. Стб. 89; Т. 18. СПб., 1913. С. 108; Т. 25. С. 185).
    
    ⁵¹ Варыянт назвы ракі, ля якой адбылася бітва, у форме «Тросна» ўжываецца толькі ў Ніканаўскім летапісе і, мабыць, недзе яшчэ (ПСРЛ. Т. 11. С. 11). У большасці ж выпадкаў сустракаецца варыянт «Тростна» (Прнселков М.Д. Тронцкая Ð