• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    �´. Уладанні астатніх сваякоў пералічаных у граматах 1449 і 1494 гг. князёў таксама перайшлі да Масквы. Самі ж князі Фамінскага роду ў канцы XIV ст. служылі Маскве¹⁹⁵. Але, часткова або цалкам страціўшы ўладанні на мяжы з ВКЛ, яны працягвалі несці службу па абароне заходніх меж Вялікага Княства Маскоўскага¹⁹⁶.
       Пералік грамат 1449 і 1494 гг. натуральным чынам распадаецца на дзве часткі, у першай з якіх пераважаюць князі Фамінскія. Магчыма, і Фёдар Блудаў адносіўся да іх ліку. Сярод князёў Фамінскіх імя Фёдар было вельмі папулярным, так што князь Канстанцін Беразуйскі назваў усіх трох сваіх сыноў Фёдарамі¹⁹⁷.
       У другой групе названы Юрый Рамейкавіч (Раманавіч) і князь Фёдар Святаславіч. Верагодна, першы з іх таксама меў княжацкі тытул, але, магчыма, не варта звязваць яго з князямі Фамінскімі, як гэта робіць А.А. Горскі, тым больш, што невядома ці быў у князя Рамана Казлоўскага сын Юрый¹⁹⁸. У асобе князя Фёдара Святаславіча Ржэўскага і Вяземскага (Вяземскага і Дарагабужскага?), які дзейнічаў у сярэдзіне XIV ст., таксама цяжка ўбачыць згаданага ў граматах сярэдзіны і канца XV ст. князя. Але выказаць іншую здагадку праблематычна. Адзін з пералічаных князёў валодаў нейкай доляй зямельнага надзелу, друті — нейкімі, відавочна, памежнымі мясцінамі. Магчыма, гэтыя землі знаходзіліся побач з ФамінскаБеразуйскім княствам, былі часткай смаленскай тэрыторыі.
       Такім чынам, у паласе літоўскацвярскога памежжа на працягу, прынамсі, некалькіх дзесяцігоддзяў другой паловы XV ст. (да 1485 г.) сустракаліся астраўкі маскоўскіх уладанняў. Магчыма, не ўсё ФамінскаБеразуйскае княства стала маскоўскім, існуе магчымасць яго падзелу паміж Масквой і Вільняй. Таму важна разабраць яго першапачатковы склад.
    
    ¹⁹² ПСРЛ. Т. VIII (Летопнсь по Воскресенскому спнску). М., 2001. С. 61; Т. XXV (Московскнй летопнсный свод конца XV ст.). М., 2004. С. 219; Т. III (Новгородская первая летопнсь старшего н младшего нзводов). М., 2000. С. 396.
    
    ¹⁹³ Знмнн А.А. Формнрованне боярской арнстократші в Росснн... Прнм. 91. С. 247. Тое ж самае паўтарыў А.А. Горскі (Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV ст. вне СевероВосточной Русн. Прнм. 144. С. 140).
    
    ¹⁹⁴ Н.Д. КвашнінСамарын выказаў здагадку, што адзін з князёў Фамінскіх (Васілій) атрымаў Казлоў «за женой» (КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 32). Населеныя пункты з назвай Казлова сустракаюцца і ў раёне, блізкім да тэрыторыі ФамінскаБеразуйскага княства, напрыклад, с. Казлова і побач в. Казлова каля р. Шэшмы або в. Казлова крыху на ўсход ад пагоста Малады Беразуй (Межевой атлас Тверской губерннн... S:W:C:1).
    
    ¹⁹⁵ КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 30; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 140.
    
    ¹⁹⁶ Чернов С.З. Волок Ламскнй в XIV — первой половнне XVI ст. С. 165.
    
    ¹⁹⁷ Знмлн А.А. Формнрованне боярской арнстократнн в Росснн... С. 230.
    
    ¹⁹⁸ Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV ст. вне СевероВосточной Русн. Прнм. 144. С. 141.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    97
    
       Да тэрыторыі ФамінскаБеразуйскага княства¹⁹⁹ традыцыйна адносяць шэраг гарадкоў на р. Вазузе (Фамін Гарадок, Беразуеск, Хлепень)²⁰⁰, а таксама некаторыя воласці, якія цягнулі да гэтых гарадкоў (напрыклад, Негамір і Рагачоў)²⁰¹.
       Фамін Гарадок атаясамліваецца з сялом Фамінскім, якое размешчана пры ўпадзенні р. Асугі ў Вазузу²⁰². На паўночназаходняй ускраіне сучаснай вёскі Фоміна, на месцы былых могілак знойдзена гаразішча, якое існавала з ранняга жалезнага веку і да новага часу²⁰³. У Фамінскай воласці на пачатку XVII ст. былі вёскі Якаўлева, Сігава, Насонава, Падаловая і пустка Церахава²⁰⁴. Сяло Насонава вядома паводле матэрыялаў межавання канца XVIII ст.²⁰⁵. Становіцца відавочным, што тэрыторыя Фамінскай воласці заходзіла і на правы бераг р. Вазузы.
       У XVI ст. былі вядомы два пункты — Стары і Малады Беразуй. 3 іх менавіта апошні быў старым удзельным цэнтрам²⁰⁶, што пацвярджаецца і археалагічнымі дадзенымі²⁰⁷. Да Старога Беразуя на пачатку XVII ст. адносіліся сёлы Апалеева і
    
    ¹⁹⁹ Верагодна, тэрыторыя будучага княства была разам са Ржэўскай зямлёй часткай Таропецкага княства (адасобілася ад Смаленска ў другой палове XII ст.), і толькі ў першай палове XIV ст. аформілася ў самастойны ўдзел. Прынята лічыць, што з Фамінскага крыху пазней выдзелілася Беразуйскае княства (Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн. С. 146).
    ²⁰⁰ Веселовскпй С.Б. йсследовання по нсторнн класса служнлых землевладельцев. Прнм. 22. С. 368;
       Кучкнн В.А. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн. С. 146; Чернов С.З. Волок Ламскнй в XIV — первой половнне XVI ст. С. 162; Юшко А.А. Феодальное землевладенне Московской землн XIV века. С. 170—171.
    ²⁰¹ КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 26.
    ²⁰² КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского н Фомннского. С. 22; Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства. С. 285;
       Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 381; Чернов С.З. Волок Ламскнй в XIV — первой половнне XVI ст. С. 162—163. Прнм. 144.
    ²⁰³ Куза АВ. Древнерусскне городніца X—XIII ст. № 503. С. 116; Археологнческая карта Росснн. Тверская область. Ч. 1 / Под ред. А.В. Кашкнна. М., 2003. № 414 (81). С. 168, 194—195. На карце А.І. Мендэ пазначана сяло Фамінскае Гарадзішча (Межевой атлас под наблюд. ген. Менде. Масштаб в 1 дюйме. S:W:F:2); на карце ж Ф.Ф. Шуберта — проста Гарадзішча (Спецнальная карта Западной частн Росснйской ймперлн, составленная л гравнрованная... прл ВоенноТопографлческом депо с 1826 по 1840 год под руководством генераллейтенанта Шуберта. Масштаб в 1 дюйме — 10 верст. Ллст XXIV).
    ²⁰⁴ Акты XIII—XVII ст., представленные в Разрядный прлказ представлтелямн служллых фамлллй после отмены местннчества. Ч. I. 1257—1613 гг. // Чтенля в обіцестве лсторнл н древностей росслйсклх прл Московском унлверслтете. Кн. 3. М., 1898. № 292. С. 312.
    ²⁰⁵ Генерального плана Зубцовского уезда часть I. Масштаб в 1 дюйме — 2 версты. 1780—1790.
    ²⁰⁶ Любавсклй М.К. Областное деленле н местное управленле ЛлтовскоРусского государства. С. 285; Кучклн В.А. Формлрованле государственной террлторлл СевероВосточной Русл. С. 146. На плане Генеральнага межавання Зубцоўскагаўезда пазначана як паг. Малады Беразуй (Генерального плана Зубцовского уезда часть I), на карце А.І. Мендэ — пагост Беразуеў (Межевой атлас, составленный в 1848—49 гг. под наблюд. ген. Менде. Масштаб в 1 дюйме — 1 верста. S:W:F:2); на карце Ф.Ф. Шуберта — сяло Беразуй (Спецлальная карта Западной частл Росслйской ймперлл. Ллст XXIV).
    ²⁰⁷ Куза А.В. Древнерусскле городніца X—XIII ст. № 502. С. 116; Археологлческая карта Росслл. Тверская область. Ч. 1. № 356 (86). С. 168, 180—181. Складальнікі археалагічнай карты Цвярской вобласці памылкова пазначылі Беразуеск як гарадзішча каля пагоста В. (Ст.) Беразуй. Супастаўленне з картаграфічнымі матэрыяламі XIX ст. адназначна ўказвае на правільнасць лакалізацыі помніка менавіта каля пагоста Малады Беразуй. Акрамя таго, не Стары, а Малады Беразуй насіў другую назву Вялікі (Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 380). Па паселішчы, якое захавалася да нашага часу, гарадзішча атрымала назву Залацілава. Апошняе ў
    
    4 3ак. 3333
    
    98
    
    Віктар Цемушаў
    
    Паротвіна, вёска Лукіна з пусткамі²⁰⁸. 3 іх Протвіна (Іванова) лёгка знаходзіцца на поўдзень ад пагоста Стары Беразуй на карце А.І. Мендэ²⁰⁹.
       Хлепень існуе дагэтуль. На ўскраіне вёскі на мысу правага берага р. Вазузы захавалася гарадзішча²¹⁰. Напярэдадні першай маскоўскалітоўскай памежнай вайны канца XV ст. гэты горад з валасцямі належаў старэйшаму вяземскаму князю Міхаілу Дзмітрыевічу²¹¹. Уключэнне ў склад ФамінскаБеразуйскага княства Хлепеня, а, значыць, і ўсіх яго валасцей грунтуецца на згадцы ў дамовах 1449 і 1494 гг. князя Аляксандра Барысава, сына Хлепенскага, у адным блоку з князямі Фамінскага роду. Названы князь з вялікай ступенню верагоднасці можа быць прыняты за Аляксандра Барысавіча Полева (Поле), унука Фёдара Фамінскага²¹². Дадатковым аргументам на карысць сувязі Хлепеня з тэрыторыяй княства з’яўляецца другая назва Старога Беразуя (знаходзіўся паміж Фаміным Гарадком і Беразуескам) — Полева²¹³.
       Станаўленне Хлепеня ў якасці значнага адміністрацыйнага цэнтра з сістэмай валасцей магло адбыцца ўжо пад уладай ВКЛ, але, тым не менш, вядомы яго воласці — Джаць (Ждаць) і Панізоўе²¹⁴, але іх было, верагодна, больш — можна з пэўнай асцярожнасцю аднесці да тэрыторыі ФамінскаБеразуйскага княства. 3 ліку хлепенскіх, нягледзячы на меркаванне М.Дз. КвашнінаСамарына, трэба адняць воласці Рагачоў і Негамір²¹⁵. Апошняя, як і воласць Сачоўкі (абедзве на р. Вазузе, вышэй па цячэнні ад Хлепеня) належала князю Васілію Бываліцкаму²¹⁶. Рагачовам жа (на р. Асузе) валодаў сын пана Івана (Яна) Хадкевіча²¹⁷.
       Меркаванне аб прыналежнасці пазначаных валасцей да Хлепеня склалася, верагодна, на падставе тэксту духоўнай граматы Івана III, у якой ён перадаваў сыну
    
       XIX ст. стаяла крыху на поўнач ад Маладога Беразуя (Межевой атлас, составленный в 1848—49 гг. под наблюд. ген. Менде. Масштаб в 1 дюйме — 2 версты. S:W:C:1; Спецнальная десятнверстная карта Европейской Росснн Й.А. Стрельбнцкого. Л. 43). У канцы XVIII ст. Залацілава яшчэ не існавала (Генерального плана Зубцовского уезда часть I).
    
    
    ²⁰⁸ АЗР. Т. IV 1588—1632. СПб., 1851. № 183. С. 342.
    
    ²⁰⁹ Межевой атлас, составленный в 1848—49 гг. под наблюд. ген. Менде. Масштаб в 1 дюйме — 2 версты. S:W:C:1.
    
    ²¹⁰ Куза А.В. Древнерусскне городнца X—XIII ст. № 501. С. 115—116; Археологнческая карта Росснн. Смоленская область. Ч. 2. № 1318 (3). С. 138, 142; Чернов С.З. Волок Ламскнй в XIV — первой половнне XVI ст. С. 163. Прнм. 144. Узнік на месцы ўмацаванай феадальнай сядзібы, знішчанай пажарам у сярэдзіне XIII ст. Атрымаў новыя абарончыя збудаванні ў XIV ст.
    
    ²¹¹ СЙРЙО. Т. 35. № 1. С. 2, 3; № 4. С. 16; № 12. С. 49; № 14. С. 54.
    
    ²¹² КвашнннСамарнн Н.Д. йсследованне об нсторнн княжеств Ржевского Ð