На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
(акрамя Дзмітраўца³⁰⁶), якія былі прыпісаны да Мажайска, кампактна займалі прастору з абодвух бакоў р. Воры (прыток Угры). Лагічна тады меркаваць, што Чагошча таксама была дзесьці паблізу ад прыпісаных да Мажайска валасцей. Але, мяркуючы па тым, што спіс валасцей пачынаецца з Чагошчы, яна таксама магла быць і аддаленай ад вяземскіх валасцей, як, скажам, Дзмітравец, які размяшчаўся ў канцы спіса і ў баку ад асноўнага зямельнага масіва. Лакалізацыя М.К. Любаўскім Чагошчы «между верховьем Москвы н Гжатью»³⁰⁶, на жаль, не знаходзіць пацвярджэння.
У.М. Дзябольскі, абапіраючыся на матэрыялы, сабраныя братамі В. і Г. Халмагоравымі, лакалізаваў Чагошчу каля р. Гжаці³⁰⁷. Там стаяла сяло Булычова, аб якім вядома, што яно належала да Цягожскай воласці ў канцы XVII ст. Магчыма, справядліва атаясамленне яго са старажытнай Чагошчай. Халмагоравы ўзгадваюць сяло «Тягоіцн, Болычево тож» у дварцовай Цягожскай воласці³⁰⁸. У 1691 г. яно было падаравана царамі Пятром і Іванам баярыну Пятру Іванавічу Празароўскаму³⁰⁹. Дагэтуль, у 1666 г., пры с. Цягошчы знаходзілася вёска Балычова. Верагодна, неўзабаве абодва паселішчы зліліся, пры гэтым паступова зацвердзілася адзіная назва БалычоваБулычова.
Балычова захавалася да нашых дзён. Яно знаходзіцца недалёка на паўночны ўсход ад г. Гагарына (былы Гжацк) на р. Алешні³¹⁰. Здавалася б, вось ён — цэнтр старой воласці. На поўнач ад яго, зусім побач, бачым Балонеск. Разам абедзве воласці добра маркіравалі б літоўскамаскоўскую мяжу. Аднак, трэба прызнаць, што Чагошча лакалізавана недакладна.
Справа ў тым, што В.М. Дзябольскі, выпадкова ўбачыўшы на зручным месцы першае ж сугучнае з шуканым паселішча, ім і задаволіўся. Але, папершае, у наваколлі хапае і іншых БалычовыхБулычовых, а, падругое, дадатковыя дадзеныя падрыхтаваных да друку архім. Дыянісіем так званых Мажайскіх актаў дазваляюць з болыпым абгрунтаваннем лакалізаваць с. Цягошчы (Цягішчы) і вызначыцца з тэрыторыяй яго воласці.
Гасударава дварцовае сяло Цягішчы згадваецца ў 1653 г. У ім былі пералічаны пустыя царкоўныя землі: царкоўнае месца (царквы ўжо не было, відаць пасля «лнтовского разорення» пачатку XVII ст.), месцы былых двароў і ворыва, якое ўжо парасло лесам. Межы тых уладанняў пацвердзілі сяляне сёл Парэчча і Мышкіна, без сумнення, памежных з Цягішчамі³¹¹.
³⁰⁵ He ўваходзіў у склад Вяземекага княства.
³⁰⁶ Любавскнй М.К. Образованне основной государственной террнторнн велнкорусской народностн. С. 46.
Дебольскнй В.Н. Духовные н договорные грамоты московскнх князей. С. 43.
³⁰⁸ Холмогоровы В. н Г. Нсторнческне матерналы о церквах н селах XVI—XVIII ст. Вып. 10. Можайская десятнна (Московского уезда). М., 1901. С. 57.
³⁰⁹ Тамсама. С. 36, 57—58.
³¹⁰ Обіцегеографнческнй регнональный атлас. Смоленская область. С. 17.
³¹¹ Можайскне акты. № XX. С. 193—194.
114
Віктар Цемушаў
У 1668 г. сітуацыя з царкоўнымі ўладаннямі ў с. Цягошчах, відавочна, палепшылася. 3 іх збіраўся аброк (праўда, маленькі, толькі 6 паўгрошаў), узворвалася зямля (аіульна 2 з паловай дзесяціны, а пад лесам стаяла 8 дзесяцін), збіралася сена (10 копен). Узгадваецца дарога ад сяла да вёскі Булычовай, гасудараў лес да рэчкі Мядзведкі, грані на дарозе ў с. Лісавіна ды пусташка Хацяйка.
Такім чынам, с. ЦягішчаЦягошча знаходзілася ў суседстве з с. Парэчча, Мышкіна і Лісавіна, недалёка ад ручая Мядзведкі. Між іншым, усе гэтыя пункты лёгка адшукаць нават на сучаснай карце. Мышкіна (на р. Маскве), Парэчча (у вусці р. Іначы, якая ўпадае злева ў Маскву) і Лісавіна (побач з р. Ісконай, левым прытокам Масквы) складаюць трохвугольнік, трошкі на ўсход ад якога на рэчцы Ісконе пры ўпадзенні ў яе ручая Мядзведкі размяшчаецца Балычова. На дарозе ад Парэчча і Мышкіна ў Лісавіна і Балычова заўважаем вв. Старая Цяга і Цяжэнка³¹². Тую ж сітуацыю можна назіраць на планах Генеральнага межавання канца XVIII ст.³¹³. Цікава, што в. Новая Цяга, яіпчэ пазначаная на плане Мажайскага ўезда паміж вусцямі рр. Мядзведкі і Цяжэнкі (правыя прытокі Ісконы), да нашага часа не дажыла. С. Балычова, сапраўды, вялікае, з царквой і значнай колькасцю двароў. Яно яўна дамінуе ў навакольным рэгіёне. У сярэдзіне XIX ст. гэта ўжо панскі двор Бульчава³¹⁴. Але такая назва не прыжылася і, наогул, была выпадковай.
Такім чынам, калі прыняць Цягожскую воласць за старажытную Чагошчу, яе месца ўяўляецца для нас вельмі нечаканым. Прастора паміж двума вялікімі прытокамі Масквыракі — Іначчу і Ісконай была вельмі шчыльна запоўнена, магчыма, яшчэ з канца XIV ст. Аднак, напрыклад, воласць Тушкаў (на поўдзень ад Чагошчы, на іншым беразе р. Масквы) лічылася памежнай. Памежнай магла быць (відавочна, і была) Чагошча. На захад ад яе пачыналася та паласа незанятых зямель, якая складала ўмоўную мяжу паміж маскоўскімі і літоўскімі ўладаннямі. Здаецца, што з гэтай прычыны, Чагошча, у адрозненне ад Балонеска, не магла быць адарвана ад Вялікага Княства Маскоўскага. Чаму яна была пералічана ў пачатку XVI ст. сярод навін — прыпісаных да Мажайска валасцей — застаецца загадкай. 3 таго часу і да канца XVII ст. воласць заставалася ў дзяржаўным кіраванні. На доўгі час яе лёс быў схаваны маўчаннем крыніц.
Да XVII ст. у тэрытарыяльным уладкаванні заходніх маскоўскіх уездаў адбыліся істотныя змены, а «лнтовскне разорення» і наступствы смуты наогул зрабілі вельмі цяжкай нават прыблізную лакалізацыю цэлага шэрагу мажайскіх валасцей і станаў. Так, Ю.У. Гацье неаднаразова памыляўся пры вызначэнні месцазнаходжання мажайскіх станаў (Тарусіцкага і Рэнінскага) ці быў няўпэўнены ў месцазнаходжанні такіх мажайскіх станаў, як Ворскі, Старкоўскі, Цешынаў і Загор’е, Зубаты і інш., бо ў іх амаль не фіксавалася населеных пунктаў³¹⁵. Невядома, наколькі верагоднае ўяўленне пра цэнтр воласці Чагошча ў вёсцы Старая Цяга (Старая Ціга) і месцазнаходжанні тэрыторыі воласці ў вярхоўях р. Ісконы³¹⁶. Гэтая думка ідзе насуперак логіцы пераліку ў духоўнай грамаце Івана III прыпісаных да Мажайска валасцей.
³¹² Обіцегеографнческнй регяональный атлас. Московская область. Масштаб — в 1 см : 2 км. М., 2002. С. 16—17; Атлас Московской областн. С. 48, 68.
³¹³ Генерального плана Можайского уездачасть II. Масштаб — в 1 дюйме : 2 версты. 1796—1797; Генеральный план Можайского уезда. Масштаб — в 1 дюйме : 1 верста. 1778—1796.
³¹⁴ Военнотопографнческая карта Московской губерннн Ф.Ф. Шуберта. Масштаб — в 1 дюйме: 2 версты. 1860. Л. IV — 2 (Можайск).
³¹⁵ Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 574.
³¹⁶ Тамсама. С. 575. Вёска Старая Цяга (Старая Ціга) і с. Булычова (саўгас Балычова) існуюць і сёння.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
115
Але лакалізацыя Чагошчы каля р. Гжаці падаецца не толькі менш верагоднай, а, як высветлілася, поўнасцю памылковай¹¹ . I хоць, у такім выпадку, пералічаныя Іванам III воласці выбудоўваюцца акуратна з поўначы на поўдзень, ад Чагошчы і да Дзмітраўца, а воласць Чагошча, чый асяродак можна бачыць у раёне р. Алешні’¹⁸, трапляе ў непасрэдную блізкасць з воласцю Балонеск, ад зручнай версіі трэба адмовіцца. Але, паранейшаму, абедзве воласці заходзіліся на самай мяжы паміж мажайскімі і вяземскімі землямі. Крыху на поўнач ад Балонеска, магчыма, знаходзілася вотчына вяземскага князя Барыса Дзмітрыевіча Труфонаў (сучаснае Трафаны), а на ўсходзе — Ветцы — цэнтр даўняй воласці Вецкай. Магчыма апошняя ўваходзіла ў склад воласці Балонеск.
Такім чынам, воласць Балонеск з канца XIV ст., у выніку нявысветленых абставінаў (абмен, саступка, захоп, продаж?) перайшла са складу Вялікага Княства Маскоўскага да вяземскіх уладанняў (удзелу Смаленскага княства або, што больш верагодна, ужо непасрэдна да Вялікага Княства Літоўскага).
Саступка або абмен валасцей Балонеск і, што малаверагодна, Чагошча маглі ядбыцца ў 1407 г. Тады «месяца Августа вь 6 день, князь велнкн Васнлей Дмнтреевнчь Московскій собравь воя многн н понде ратью на Лнтовьскую землю, на Внтофта Кестутьевнчя велнкого князя Лнтовского, н взя градь Дмнтровець н огнемт> пожже; срете же его Внтофть co многою снлою, бывшнмт, же шгь у Вязмы, н тамо вземь перемнріе, разыдошася кождо во своясн»³¹⁹. Склалася традыцыйнае ўяўленне пра тое, што маскоўскалітоўскай дамовай 1407 г. нібыта быў зафіксаваны памежны характар р. Угры. У летапісах нічога не гаворыцца пра змест дамовы, заключанай на беразе р. Угры паміж Васіліем I і Вітаўтам. Але калі б у ёй і гаварылася пра правядзенне або фіксаванне мяжы, яна магла быць праведзена толькі на нязначнай адлегласці па нізоўях р. Угры (пра гэта гл. ніжэй). Тым не менш, паводле ўмоў заключанага перамір’я, нейкія тэрытарыяльныя змены адбыцца маглі. Менавіта тады за ВКЛ магла быць замацавана воласць Балонеск і, з меншай верагоднасцю, воласць Чагошча. Такім чынам выраўноўвалася мяжа, якая да гэтага часу мела выступ з боку маскоўскіх уладанняў да раёна вярхоўяў р. Гжаці, але адначасова ўбіваўся клін пасярод мажайскіх зямель. Магчыма, Масква атрымлівала кампенсацыю за страчаныя воласці або за ёй замацоўваліся нейкія землі (напрыклад, Калуга).
Адной з прычын страты Масквой воласці Балонеск можна лічыць значную аддаленасць гэтай асвоенай мясцовасці, якая знаходзілася на захад за вялізнай незаселенай балоцістай прасторай, што сама па сабе служыла бар’ерам, своеасаблівай шырокай памежнай паласой. Толькі пад канец XV ст. гэтая паласа была пераадолена маскоўскімі землеўласнікамі.
Характэрна, што ў складзе Мажайскага ўезда на момант складання тэстамента Іванам III не было многіх валасцей, захопленых удзельным мажайскім князем Ан
³¹⁷ Гэта версія заснавана выключна на груба выкарыстаным метадзе лінгвістычнай адпаведнасці: па суседстве з г. Гагарын, крыху болып за 1 км на паўночны ўсход, на правым беразе р. Алешні знойдзены населены пункт Балычова, які і быў абвешчаны цэнтрам воласці без ніякіх дадатковых праверак і доказаў.
³¹⁸ Археалагічныя звесткі па згаданым раёне адсутнічаць,
³¹⁹ ПСРЛ. Т. 11. М., 2000. С. 202. У Ніканаўскім і Троіцкім летапісах падзея апісана пад 1407 г. (Тамсама; Прнселков М.Д. Тронцкая летопнсь: Реконструкцня текста. С. 465). Суздальскі летапіс і В.М. Тацішчаў даюць 1408 г. (ПСРЛ. Т. 1. М., 2001. Стб. 538; Татніцев В.Н. Собранне сочнненнй: в 8мн томах (5тн кннгах). Т. 5, 6. С. 208). У