На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
Суздальскім летапісе дадаецца, што перамір’е было заключана «от Рождества святыя Богороднца до Петрова днн» (ПСРЛ. Т. 1. Стб. 538).
116
Віктар Цемушаў
дрэем Васільевічам і непасрэдна прымыкаючых да яго ўладанняў (пра дзейнасць мажайскага князя гл. ніжэй). Сярод іх трэба назваць цэлы комплекс вотчын князёў Крошынскіх, а таксама, відавочна, воласць Балонеск. Тэрыторыя апошняй, вельмі верагодна, увайшла ў склад Мажайскага ўезда. Папершае, туды трапілі воласці, якія размяшчаліся на захад ад Балонеска, а па другое, Балонскі стан у XVII ст. фігуруе ў складзе гэтага ўезда. Таксама магчыма, што на некаторы час воласць Балонеск злілася з суседнімі тэрытарыяльнымі адзінкамі (напрыклад, воласцю Магільнай) і ізноў вылучыліся ўжо ў якасці стана (вынік развіцця адміністрацый дзейнасці, а не абшчыннага дзялення) да XVII ст.³²⁰.
Можна меркаваць, што малая ўвага актавых крыніц, пасольскіх прамоў і інш. пісьмовых крыніц да абедзвюх разгляданых валасцей была выклікана іх уласніцкай прыналежнасцю. Скаргаў на захоп валасцей Балонеск і Чагошча не паступала з той прычыны, што яны належалі непасрэдна вялікаму князю літоўскаму. Спусташэнне, захоп палонных, заняцце валасцей і маёнткаў буйных вяземскіх землеўласнікаў (князёў Вяземскіх, Крошынскіх, Глінскіх і інш.) выклікалі абурэнне і пастаянныя звароты апошніх у цэнтральныя інстанцыі, што і адбілася ў крыніцах, якія дайшлі да нас. Пры гэтым пра лёс вялікай часткі ўладанняў вялікага князя літоўскага мы нічога не ведаем. Існаванне Чагошчы на пачатку XVI ст. усё ж адбілася ў духоўнай грамаце Івана III, а Балонеск заўважаем у актавых крыніцах толькі ў XVII ст.
Такім чынам, вызначаецца частка літоўскамаскоўскага памежжа (вярхоўі рэк Гжаці і Воры), пра стан якой у цэлым (зза адсутнасці інфармацыі) складвалася памылковае ўяўленне стабільнасці і нязменнасці на працягу амаль стагоддзя. Між тым, у пагранічных адносінах паміж дзвюма найбуйнейшымі дзяржавамі Усходняй Еўропы існавалі, верагодна, схаваныя маўчаннем крыніц супярэчнасці. Канфлікты на літоўскамаскоўскім памежжы ў канцы XIV—XV стст. не ўзнікалі, аднак сутыкненні тэрытарыяльных інтарэсаў, несумненна, здараліся. Акрамя пазначанага рэгіёна варта звярнуць увагу на тэрыторыю ФамінскаБеразуйскага княства, воласці князёў Крошынскіх, вобласць Верхняокскіх княстваў.
Мажайскавяземскі ўчастак мяжы паміж Вялікімі Княствамі Маскоўскім і Літоўскім у 1403—80я гг. XV ст. быў найбольш устойлівым. Відавочна, менавіта ў гэтым прычына крайняй складанасці ягонай рэканструкцыі. Канфлікты, якія здаралаліся на літоўскамаскоўскім памежжы (1406, 1408, 1445 гг.), хаця і тычыліся Вязьмы або Мажайска, але не выяўлялі меж.
31 жніўня 1449 г. паміж вялікімі княствамі Маскоўскім і Літоўскім была заключана дамова пра «вечны мір», якая вызначыла літоўскамаскоўскую мяжу і сферу ўплыву ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне дзвюх найбуйнейшых дзяржаў³²¹. Характэрна, што дамова 1449 г. падрабязна акрэслівала спрэчныя літоўскамаскоўскія адрэзкі мяжы (напрыклад, на ржэўскатаропецкім напрамку); вызначала гаспадароў дробных уладанняў, якія пераходзілі на маскоўскі або літоўскі бок; пералічвала рэгіёны, на якія распаўсюджвалася ўлада або ўплыў маскоўскага ці літоўскага вялікіх князёў, але шматлікіх вяземскіх князёў, нават саму Вязьму, не згадвала. Безумоўна, Вязьма і вяземскія землеўласнікі хаваліся за формулай «нн у Смолен'ьск’ь, нн во всн Смоленскне места, што нздавна к Смоленьску потягло... не вьступатнсе»³²², і ігнараванне ўсходняй мяжы Смаленскай зямлі сведчыла аб яе стабільным характары з боку
Ші Пра суадносіны валасцей і станаў гл.: ЛаппоДаннлевскнй А. Органнзацня прямого обложення в Московском государстве co времен смуты до эпохн преобразованнй. С. 82—84; Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 95—97.
³²¹ ДДГ. № 53. С. 160—163.
³²² Тамсама. С. 160.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
117
маскоўскіх уладанняў. Аднак у сувязі з гэтым мы губляем шанц акрэсліць працягласць мажайскавяземскамажайскага адрэзку літоўскамаскоўскай мяжы. Такую магчымасць мы не атрымліваем і пры разглядзе наступнай маскоўскалітоўскай дамовы, а таксамаўмоў «вечнага міру» («перемнрье вечное») 1494 г. Ў выніку маскоўскалітоўскай вайны Вяземскае княства было цалкам далучана да Масквы, але маштаб далучанай тэрыторыі, яе працягласць, межы ў грамаце не пазначаліся. Відавочна, як ужо было адзначана, масіў Вяземскага княства цалкам, без выключэнняў, адышоў да Масквы, таму вызначэнне яго тэрыторыі не ўяўлялася неабходным. Але, такім чынам, мы, верагодна, губляем яшчэ адзін шанц вызначыць першапачатковую літоўскамаскоўскую мяжу, адрэзак якой на вяземскамажайскім напрамку стаў адной з першых кропак прамога сутыкнення дзвюх дзяржаў — збіральніц рускіх зямель.
Неабходна адзначыць, што і з маскоўскага боку геаграфічных арыенціраў, якія б вызначалі вяземскую мяжу, вельмі мала. Традыцыйна меркавалася, што літоўскамаскоўская мяжа ў гэтым рэгіёне праходзіла па Гжаці і яе прытоку Яузе³²³, якіх дасягалі мажайскія воласці Балонеск (вакол басейна рэчкі Абалонкі — прытока Гжаці), Загор’е і Пневічы. Аднак лакалізацыя апошніх дзвюх валасцей заснавана на вельмі хісткім грунце. Справа ў тым, што адносна разгляданага рэгіёна амаль адсутнічаюць адпаведныя крыніцы. Прычына гэтага — «лнтовскне разорення» XVI — пачатку XVII стст., калі вялікая колькасць населеных пунктаў і цэлыя воласці зніклі³²⁴. Такім чынам, вельмі зручны метад гістарычнай геаграфіі — рэтраспекцыя — губляе сваё значэнне ў выпадку вызначэння меж вяземскамажайскага памежжа. Частка мажайскіх валасцей згадвалася ў духоўных граматах Дзмітрыя Данскога, Івана III (разам з далучанымі да іх вяземскімі), Івана IV і інш., але пісцовых апісанняў заходняй часткі Мажайскага ўезда XVI ст. не захавалася, а ў XVII ст. ужо не было што апісваць.
Рэканструкцыя літоўскамаскоўскай мяжы на вяземскім напрамку становіцца магчымай дзякуючы лакалізацыі ўладанняў шматлікіх вяземскіх князёў (уласна Вяземскіх, Бываліцкіх, Казлоўскіх, Жылінскіх, Глінскіх, Крошынскіх).
Існуе меркаванне, што пасля далучэння Вяземскага княства да ВКЛ (1403 г.), уладанні мясцовых князёў засталіся непарушнымі. Аднак вялікакняжацкая ўлада ўсё ж умешвалася ў пазямельныя справы вяземскіх князёў, таму, напрыклад, сярод вяземскіх землеўласнікаў мы сустракаем сына пана Яна (Івана) Хадкевіча, якому належала хлепенская воласць Рагачоў³²⁵. Гедымінавічамі, магчыма, былі князі Крошынскія, якіх выводзяць ад князя Івана, сына Войдата Кейстутавіча³²⁶. Верагодна, князі Глінскія таксама былі не мясцовага паходжання³²⁷.
³²³ Гл., напрыклад, карту І.А. Галубцова «Лнквндацня феодальной раздробленностн н татарского нга, прнсоеднненне к Русскому государству нсконных русскнх земель» // Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. Вторая половнна XV века. М.. 1952. Вкладыш.
³²⁴ Апісанне 1594—1595 гг. Каменскага і Бываліцкага станаў: ПавловСнльванскнй В.Б. Новые сведення о пнсцовых кннгах Вяземского уезда конца XVI века // Археографнческнй ежегодннк за 1959 г. М., 1960. С. 97. Дадзеныя пра станы і воласці Мажайскага ўезда на сярэдзіну XVII ст.: Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 387—389.
³²⁵ СНРЙО. Т. 35. СПб., 1882. С. 72.
³²⁶ Wolff J. Kniaziowie litewskoruscy od konca czternastego wieku. Warszawa, 1895. S. 190—193.
³²⁷ Род князёў Глінскіх гісторыкі і геральдзісты выводзяць ад татарскага князя Leksady, які ў час праўлення Вітаўта прыбыў у Літву і пасля хросту прыняў імя Аляксандра, а, атрымаўшы Глінск і Глінніцу, назваўся Глінскім. У XV ст. вядома некалькі прадстаўнікоў літоўскай знаці з прозвішчам Глінскія, іх цяжка звязаць паміж сабой, яны далі пачатак чатыром асобным галінам роду (Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksiestwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa, 1887. S. 63).
118
Віктар Цемушаў
Можна меркаваць, што надзяленне вяземскімі землямі адданых вялікаму князю літоўскаму людзей ажыццяўлялася з разлікам забяспечыць абарону крайніх усходніх меж дзяржавы. Таму мы і бачым вотчыну сына пана Івана Хадкевіча (воласць Рагачоў — крайні паўночны ўсход Вяземскай зямлі)³²⁸ на самай мяжы з Ржэўскай і Цвярской землямі, у кантакце з уладаннямі ненадзейных фамінскаберазуйскіх князёў. Князі Глінскія пры гэтым валодалі вотчынамі ў супрацлеглай частцы Вяземшчыны — на крайнім паўднёвым усходзе (воласці Тур’е³²⁹, Судзілаў³³⁰, Шацельша³³¹). Гэтыя іх воласці кампактна размяшчаліся ў вярхоўях р. Воры, расцягнуўшыся ад р. Жыжалы (прыток Угры) да р. Жалонні (прыток Істры).
Месцазнаходжанне вотчын мясцовых вяземскіх князёў (уласна Вяземскіх, Бываліцкіх, Казлоўскіх, Жылінскіх) вызначаецца ў асноўньш³³² некалькі ў баку ад мяжы, у глыбіні Вяземскага княства. Такім чынам, мы зноў сустракаемся з немагчымасцю вызначыць вялікую частку ўсходняй вяземскай мяжы.
Цяпер прыйшоў час звярнуцца да свядома пакінутых намі вяземскіх землеўласнікаў князёў Крошынскіх. Іх лёс яскрава ілюструе падзеі пачатку маскоўскалітоўскага супрацьстаяння, калі мноства памежных князёў былі пазбаўлены сваіх уладанняў і адкінуты ў глыб ВКЛ. Назіранне за падзеямі, звязанымі з князямі Крошынскімі, у гэтым выпадку можа быць прыкладам.
Магчыма, да 1486 г. на мажайскавяземскім участку маскоўскалітоўскай мяжы і не магло ўзнікнуць асяродку канфлікту. Калі паміж літоўскімі (смаленскімі) і цвярскімі ўладаннямі ішло актыўнае ўзаемадзеянне (што адлюстроўваецца ў дагаворных граматах)³³³, то паміж літоўскімі і маскоўскімі (мажайскімі) землямі доўгі час, відаць, не было судакранання. Сігізмунд Герберштэйн сцвярджаў, што «ў часы Вітольда ўладанні валадароў маскоўскіх распасціраліся на пяцьшэсць міль за Мажайск» («...на шэсць міль не даходзілі да Мажайска»)³³⁴. У той жа час вядомыя літоўскія ўладанні ў гэтым рэгіёне (воласці ў раёне р. Гжаці, падлеглыя князям Крошынскім) размяшчаліся значна далей ад Мажайска.
Сітуацыя магла змяніцца ў 1473 г., калі Мажайск нечакана атрымаў у дадатак да ўдзела маскоўскі князь Андрэй Васільевіч³³⁵. Ён (а, магчыма, і да яго ўдзельныя князі Андрэй Дзмітрыевіч Мажайскі (1389—1432 гг.), Іван Андрэевіч (1432—1454 гг.), Юрый Васільевіч Дзмітраўскі [1462—1471 гг.]) пачаў актыўную каланізацыйную палітыку
³²⁸ He трэба блытаць хлепенскі Рагачоў з аднайменным беларускім горадам, як гэта здаралася ў XIX ст. (Дембовецкнй А.С. Опыт опнсання Могнлевской губерннн. Кн. 2. Могнлев, 1884. С. 94).
³²⁹ Тур’еў паводле духоўнай Івана III знаходзіўся, верагодна, у раёне рэчкі Турэі (на яго ў 1488 г. напалі людзі ўдзельнага мажайскага князя Андрэя Васільевіча).
³³⁰ Сулідаў духоўнай Івана III Ð