• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    71 г. маскоўскага нападу на навасільскага князя Івана (адбыўся, верагодна, у 1370 г., падчас маскоўскага паходу на Бранск)³⁹² — саюзніка Альгерда,
    
    ³⁸³ Тамсама,
    
    ³⁸⁴ Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 30.
    
    ³⁸⁵ Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII—XV ст. вне СевероВосточной Русн, С. 149— 150.
    
    ³⁸⁶ Пра датаванне маскоўскаразанскай дамовы гл.: Знмнн А.А. О хронологнн духовных м договорных грамот велнкнх н удельных князей XIV—XV ст. С. 286, 322; Кучкнн В.А. Договорные грамоты московскнх князей XIV ст.: внешнеполнтнческое договоры. С. 245—249.
    
    ³⁸⁷ ДДГ. № 10. С. 29.
    
    ³⁸⁸ ДДГ. № 12. С. 34. Датаванне гэтай падзеі звязваецца з літоўскамаскоўскай дамовай 1371 г. (Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 143). У.А. Кучкін падае іншую дату — 1368 г. (Кучкнн В.А. Последнее завеіцанне Дмнтрня Донского. С. 143).
    
    ³⁸⁹ ДДГ. № 2. С. 12; № 3. С. 14.
    
    ³⁹⁰ Звязваецца з Зарубежскім станам Вярэйскага ўезда (Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 374; Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 62; Кучкнн B.A. Формнрованне государственной террнторнн СевероВосточной Русн в X—XIV ст. С. 78).
    
    ³⁹¹ Памятннкн древнерусского каноннческого права. № 24. Стб. 138; Кучкнн В.А. Русскне княжества й землн перед Кулнковской бнтвой. С. 50—51. Прнм. 135; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 150.
    
    ³⁹² Флоря В.Н. Лнтва й Русь перед бнтвой на Кулнковом поле. С. 152—153; Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные снтуацнн XIII—XV веков. С. 66; Горскнй А.А. Московскне прнмыслы» конца XIII—XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 150. Прнм. 194.
    
    128
    
    Віктар Цемушаў
    
    дае некаторыя падставы залічыць Калугу да тэрыторыі Навасільскага княства"'. Аднак паводле свайго месцазнаходжання яна больш цягнулася да суседняй Тарусы: за Акой ляжалі неасвоеныя землі і, крыху далей на ўсход, уладанні Любуцка. Такім чынам, паміж асноўным масівам Навасільскага княства ўзнікаў буфер, які абапіраўся на прыродны бар’ер — р. Аку.
       Непасрэдна да воласці Калугі прымыкала ТарускаАбаленскае княства (што таксама вылучылася з Чарнігаўскага), яго князі паступова распрадавалі свае ўладанні і ўсё больш уцягваліся ў залежнасць ад Масквы. У 1392 г. маскоўскі вялікі князь Васілій I Дзмітрыевіч набыў у Ардзе вярхоўныя правы на Тарусу³⁹⁴. Частка тарускіх князёў пасля гэтага перайшла на службу да вялікага князя літоўскага Вітаўта, які выдзеліў ім значныя ўладанні са складу карачаўскіх, казельскіх і бялёўскіх зямельл. Па цэнтры гэтых уладанняў — Мезецку (Мязочаску, Мяшчоўску) адна з галін тарускіх князёў стала называцца мезецкімі. Тарускія і абаленскія князі, якія засталіся на маскоўскай службе, працягвалі валодаць сваімі вотчынамі, але значную частку сваіх уладанняў яны ўжо страцілі. Так, на ўсход ад Калугі вызначаецца месца «Пересветовой куплн» — тэрыторыя ўздоўж левага бераіу р. Акі³⁹⁶, якую набыў у тарускіх князёў бранскі баярын Аляксандр Перасвет, які выехаў у 1370—1371 гг. на службу ў Маскву³⁹'. Свае новыя ўладанні баярын мог «высмотреть» зза р. Акі, бо якраз насупраць іх размяшчаліся землі, якія адносіліся да Любуцка, а апошні, у сваю чаргу, мог быць бранскім (чарнігаўскім) анклавам. Верагодна, што разам з далучэннем Бранска (неўзабаве пасля 1356 г.)³⁹⁸ ВКЛ распаўсюдзіла сваю ўладу і на Любуцк.
       Сувязь Любуцка з Бранскам з’яўляецца толькі гіпотэзай, вынікам назіранняў за сумеснымі дзеяннямі бранскіх і любуцкіх баяр. Да гэтага часу выказваліся меркаванні аб першапачатковай прыналежнасці Любуцка Разані (М.К. Любаўскі) або Навасіллю (А.А. Горскі). Першае грунтуецца на існаванні аднайменнага пункта ў Разанскім княстве і нібыта імкненні разанцаў адваяваць гэты горад у ВКЛ³⁹¹. Другое — на яшчэ больш хісткім падмурку: згадцы Любуцка ў «Спісе гарадоў рускіх дальніх н бліжніх» паміж Адоевым і Навасіллю⁴⁰⁰.
    
    ³⁹³ Кучкнн В.А. Русскне княжества н землн перед Кулнковской бнтвой. С. 50—51. Прнм. 135;
        Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 150.
    
    ³⁹⁴ ПСРЛ. Т. IV Ч. 1. Вып. 2. Новгородская 4я летопнсь. Л., 1925. С. 373; Т. V СПб., 1851. С. 245;
        Фетшцев С.А. К вопросу о прнсоеднненнн Муромы, Меіцеры, Тарусы н Козельска к Московскому княжеству в 90е гг. XIV ст. С. 35—36, 38; Ён жа. Московская Русь после Дмнтрня Донского: 1389—1395 гг. М„ 2003. С. 117.
    
    ³⁹⁵ Шеков А.В. Верховскне княжества. С. 37.
    
    ³⁹⁶ Упершыню згадваецца ў дагаворы вялікага князя Васілія I з князем Уладзімірам Андрэевічам Серпухаўскім, заключаным паміж пачаткам траўня 1402 — 20 ліпеня 1404 г. (ДДГ. № 16. С. 43). Пра датаванне дагавора гл.: Кучкнн В.А. К характернстнке второго договора Васнлня I с Владнмнром Серпуховскнм // Веллкнй Новгород н средневековая Русь. М., 2009. С. 403). Атаясамліваецца з Куплінскім станам Калужскага ўезда XVI ст. (Водарскнй Я.Е. Населенне Росснн в конце XVII — начале XVIII ст. С. 238).
    
    ³⁹⁷ «Александр'ь Пересвегь, быв ь преже боярннь Дьбряньскын» (ПСРЛ. Т. XXV С. 204; Кузьмнн А.В. Андрей Ослябя, Александр Пересвет н нх потомкн в конце XIV — первой половнне XVI века. С. 17, 19).
    
    ³⁹⁸ ПСРЛ. Т. X (Летопнсный сборннк, нменуемый Патрнаршей нлн Ннконовской летопнсью). М., 2000. С. 228.
    
    ³⁹⁹ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 52.
    
    ⁴⁰⁰ Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII — XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 151.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    129
    
        Любуцк займаў надзвычай важнае становішча ў вярхоўях р. Акі, і ліквідацыя пагрозы, што зыходзіла ад яго, стала адной з важнейшых задач для маскоўскага ўрада. У адрозненне ад сістэмы абароны, якая складвалася ўздоўж лініі р. Угры, кароткая лінія мяжы па р. Ацэ ў раёне Любуцка для ВКЛ выкарыстоўвалася таксама і з супрацлеглай мэтай — для нападу на маскоўскія землі. Тут знаходзіліся брады, якія выкарыстоўвалі пры нападах на левы (маскоўскі) бераг Акі, зручна было канцэнтраваць войскі, каб самім рыхтавацца для нападу, а таксама сустракаць маскоўскія і разанскія войскі ў выпадку іх уступлення на тэрыторыю ВКЛ.
        У 1402 г. горад быў яшчэ літоўскім⁴⁰¹. Але калі меркаваць па дамове, заключанай паміж Васіліем I і серпухаўскім князем Уладзімірам Андрэевічам паміж 1402—1404 гг.⁴⁰², Любуцк стаў належаць Маскве⁴⁰³. Такім, праўда, ён заставаўся толькі на кароткі час і да 1408 г. вярнуўся пад уладу ВКЛ, ізноў стварыўшы асяродак напружанасці на літоўскамаскоўскай мяжы.
        З’яўленне ў канцы XV ст. у межах ВКЛ двухскладовага МцэнскаЛюбуцкага намесніцтва⁴⁰⁴ і згадванне з пачатку 20х гг. XV ст. толькі мцэнскага намесніка, магчыма, можа сведчыць пра больш позні ўзрост Любуцка пад уладай ВКЛ. Таксама і памежныя канфлікты ў яго ваколіцах фіксуюцца крыніцамі толькі з 1474 г.⁴⁰⁵. Аднак шэраг ключавых дат дазваляе пераканацца ў пастаяннай прыналежнасці Любуцка ВКЛ. Так, у 1408 г. разам з князем Свідрыгайлам у Маскву сярод іншых рушылі і «любутьскые» баяры⁴⁰⁶. У спісе гарадоў, якімі валодаў Свідрыгайла каля 1432 г. пералічаны і Любуцк (Lyubutesk)⁴⁰⁷. Нарэшце, у маскоўскалітоўскай дамове пра «вечны» мір 1449 г. вялікі князь маскоўскі Васілій II абавязаўся «не вьступатнсе» у «Любутескь»⁴⁰⁸. Ніякіх, нават ускосных звестак, якія б дазволілі, напрыклад, убачыць горад маскоўскім паміж пазначанымі датамі, няма. Такім чынам, амаль непарыўна на працягу другой паловы XIV—XV ст. Любуцкам валодала ВКЛ. Характэрна, што нават пасля першай маскоўскалітоўскай памежнай вайны 1486—1494 гг. і заключанага «вечнага» міра, калі мяжа сышла на захад ад горада, за левы бераг р. Акі, сам ён застаўся (у якасці анклаву) пад літоўскай уладай. Толькі ў выніку наступнай вайны (1500—1503 гг.) Любуцк назаўсёды быў страчаны ВКЛ.
        Калі па р. Ацэ ў раёне Любуцка ў канцы XIV ст. цвёрда ўсталяваўся ўчастак літоўскамаскоўскай мяжы з прамым кантактам тэрыторый дзвюх дзяржаў, то астатняя частка памежжа (у асноўным у Павугор’і) знаходзілася яшчэ ў стадыі фарміравання.
    
    ⁴⁰¹ ПСРЛ. Т. XXV С. 231.
    ⁴⁰² ДДГ. № 16. С. 44.
    ⁴⁰³ Кучкнн В.А. Об одной лакуне во втором договоре Васнлня I с Владнмнром Серпуховскнм // Особенностн росснйского нсторнческого процесса: Сборннк статей памятн академнка Л.В. Мнлова (к 80летню co дня рождення). М., 2009. С. 90—91 н др.
    ⁴⁰⁴ У 1467 г. у Метрыцы ВКЛ згадваецца смаленскі, любуцкі і мцэнскі намеснік Мікалай Неміровіч. LM. Кп. 3 (1440—1498) / Parenge L. Anuzute ir A. Baliulis. Vilnius, 1998. P 44). Такім чынам, y той час нават Мцэнскае намесніцтва не было вылучана адміністрацыйна.
    ⁴⁰⁵ ПСРЛ. Т. VI (Софнйскне летопнсн). М., 2000. С. 198; Т. VIII (Продолженне летопнсн по Воскресенскому спнску). М., 2001. С. 178.
    ⁴⁰⁶ ПСРЛ. Т. XXV С. 237.
    ⁴⁰⁷ Коцебу А. Свптрнгайло, велнкнй князь Лнтовскнй нлн Дополненне к нсторням Лнтовской, Росснйской, Польской н Прусской. СПб., 1835. Прнбавлення. С. 130; Skarbiec diplomatow papiezkich, cesarskich, krolewskich, ksiazecych; uchwal narodowych, postanowien roznych wladz i urzedow poshigujqcych do krytycznego wyjasnienia dziejdw Litwy, Rusi Litewskiej i osciennych im krajow. № 746. S. 330.
    ⁴⁰⁸ ДДГ. № 53. C. 160.
    
    5 Зак. 3333
    
    130
    
    Віктар Цемушаў
    
        Прастора на захад ад р. Протвы і яе прытокаў у напрамку р. Угры ў другой палове XIV — пачатку XV стст. актыўна асвойвалася дзякуючы дзейнасці маскоўскіх удзельных князёў⁴⁰⁹. Паміж 1353—1359 гг. Масква завалодала так званымі «местамн рязанскнмн» па р. Протве і яе правых прытоках (найперш Лужы)⁴¹⁰. Значная частка былых «мест рязанскнх» была перададзена ва ўдзел князю Уладзіміру Андрэевічу⁴¹¹, і пасля гэтага пачалося іх актыўнае асваенне. Лужа і Бораўск ператварыліся ў гарады з цягнучымі да іх валасцямі⁴¹². Новыя воласці і слабоды запоўнілі прастору з левага боку р. Лужы ад вярхоўяў да яе лукавіны на поўнач (Сасновец, Лавышына, Тур’і Горы, Бубол), а пасля і з правага боку (Вяпрэйка)⁴¹³. Таксама і на поўдзень ад г. Лужы з’явіліся воласці Макавец і Сятунка⁴¹⁴. Апошнія былі найбольш аддаленыя на поўдзень з усіх маскоўскіх уладанняў, але не дасягалі р. Угры. Толькі далучэнне да 1371 г. Калугі і Рошчы⁴¹⁵, магчыма, адкрывала Маскве доступ да самых нізоўяў р. Угры⁴¹⁶. Воласць Калуга займала, відавочна, прастору вакол р. Калужкі (левы прыток Акі), а Рошча размяшчалася ў сярэднім цячэнні р. Тарусы, вакол яе левага прытока Рошчы⁴¹'. Паміж Калугай і Рошчай, тэрытарыяльна далёкіх адна ад другой, на пачатку XV ст. з’явіўся Лісін — воласць у верхнім цячэнні р. Тарусы⁴¹⁸. Акрамя таго, у другой палове XIV ст. маскоўскі (былы бранскі) баярын Аляксандр Перасвет набыў даволі значную частку тарускіх уладанняў уздоўж берага ракі Акі на захад ад Алексіна, названых «Пересветовой куплей»⁴¹⁹. У выніку маскоўскія ўладанні з некалькіх бакоў абступілі тэрыторыю Тарускага княства. Нарэшце, у 1392 г. маскоўскі вялікі князь Васілій I купіў у Ардзе ў Тахтамыша ярлык на г. Тарусу, і, у выніку, — вярхоўную ўладу над тарускімі князямі, некаторыя з якіх працягвалі валодаць сваімі землямі, а другія перайшлі на службу да Вітаўта⁴²⁰. У атачэнні маскоўскіх
    
    ⁴⁰⁹ Падрабязна пра асваенне міжрэчча рэк Протвы і Угры гл.: Темушев В.Н. Западная граннца Велнкого Княжества Московского к 1380 г. С. 89—95.
    
    ⁴¹⁰ ДДГ. № 4. С. 15,18; Горскнй А.А. Московскне «прнмыслы» конца XIII—XV ст. вне СевероВосточной Русн. С. 150; Темушев В.Н. Прнобретення московскнх князей в середнне XIV ст. «Лная места Рязаньская». С. 18—21; Темушев В.Н. Западная граннца Велнкого Княжества Московского к 1380 г. С. 89—92.
    
    ⁴¹¹ ДДГ.№ 11. С. 31.
    
    ⁴¹² ДДГ. № 17. С. 47.
    
    ⁴¹³ АСЭй СевероВосточной Русн конца XIV — начала XVI ст. Т. 1. № 257. С. 185—187; Дебольскнй В.Н. Духовные н договорные грамоты московскнх князей как нсторнкогеографнческнй нсточннк. Ч. II. СПб., 1902. С. 13—14; Готье Ю.В. Замосковный край в XVII веке. С. 550 н карта; Мазуров А.В., Ннкандров А.Ю. Русскнй удел эпохн соÐ