На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
нязям Васілію Шамячычу і Васілію Старадубскаму⁴⁹⁹. Актыўная каланізацыйная дзейнасць маскоўскіх улад захапіла левабярэжжа Угры яіпчэ да 1492 г. Фактычна адбываўся захоп тэрыторыі суседняй дзяржавы.
Нарэшце, унікальныя звесткі, адлюстраваныя ў пасольскіх кнігах, канчаткова прымушаюць перагледзець пазіцыю адносна памежнага характару р. Угры. У 1494 г. «боярнн твой | Івана III. — В.Ц.], брата нашего. на нмя Олферей, волостель Турескнй, тымн разы вжо сего году Дмнтровское нашое волостн засел десять деревень у Радункн; а перво сего, вжо после нашего с тобою докончанна, тоежо волостн нашое Дмлтровское Скряба Травнн засел два села, на нмя Луково а Шнбнево; а тнвун вежецкнй Абрам тоежо Дмнтровское волостн засел одннатцать деревень»⁵⁰⁰. Тры розначасавыя падзеі (адна да, другая пасля заключэння міру — 5 лютага і трэцяя без удакладнення часу) тьгчацца непасрэдна Дзмітраўца і па сутнасці сваім апісаннем дапамагаюць рэканструяваць межы ягонай воласці. Характэрна, што аб наездзе на дзмітраўскія землі ў 1494 г. было вядома Я. НатансануЛескаму, але польскі дас
⁴⁹⁴ Гарадзішча і селішча каля в. Гарадзішча з правага боку р. Вялікі Беразуй (АКР: Калужская
область. № 255—256. С. 66, 65 (карта); АКР: Калужская область. йзд. 2е. М., 2006. № 223/255— 224/256. С. 105, 103 (карта). Спасылка на старое выданне дадзена ў сувязі з тым, што на карце 2га, перапрацаванага і дапоўненага выдання месца гарадзішча на карце пазначана недакладна.
⁴⁹⁶ Гарадзішча каля в. Свінухава ў раёне знакамітых Залідаўскіх лугоў (АКР: Калужская область.
йзд. 2е. № 257/282. С. 105, 103 (карта); Памятннкн нсторнн н культуры нацнонального парка «Угра». С. 34—35). Пра Залідаўскія лугі гл.: Военностатнстнческое обозренне Росснйской нмпернн. Т. VI. Ч. 6. С. 21; Залндовскне луга (сборннк научных трудов) / Под науч. ред. Т.А. Гордеевой, В.П. Новнкова. Калуга, 2009.
⁴⁹⁶ ДДГ. № 83. С. 330.
⁴⁹⁷ Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 99—100.
⁴⁹⁸ ДДГ. № 89. С. 355.
⁴⁹⁹ ДДГ. № 104. С. 440, 441; Знмнн А.А. Формнрованне боярской арнстократнн в Росснн. С. 139.
⁵⁰⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 56. С. 268.
140
Вікгпар Цемушаў
ледчык, упэўнена акрэсліўшы лінію мяжы па р. Угры, вымушаны быў прызнацца ў немагчымасці лакапізаваць згаданыя аб’екты⁵⁰¹.
Такім чынам, яшчэ ў тым самым годзе (пачынаўся з 1 верасня 1493 г.) баярын Алфярэй — «турескнй» валасцель (воласць Тур’е, да гэтага часу, відаць, ужо была аднесена да Мажайска, а да таго належала князям Глінскім)⁵⁰² «засел» 10 вёсак Дзмітраўскай воласці каля рэчкі Радункі. Напад, такім чынам, ішоў з боку левага прытока р. Угры Турэі, вакол якой групавалася воласць, на другі левы прыток Угры — Радунку, вядомую па карце Генеральнага межавання як Рудзенка ’"³.
Скраба Травін па заключэнні міру (пасля 5 лютага) «засел» два дзмітраўскія сёлы — Лукава і Шыбнева, якія сустракаюцца і на сучаснай карце па розныя бакі р. Воры, пры ўпадзенні ў апошнюю Істры⁵⁰⁴.
Абрам —вежацкі цівун (воласці Вежкі, магчыма, ужо аднесенай да Мядыні) «засел» 11 вёсак Дзмітраўскай воласці, Час не пазначаны, але, верагодна, адбывалася гэта тады ж, калі і папярэдняе. Месцазнаходжанне вёсак не пазначана, але воласць Вежкі адзначана ў раёне яшчэ аднаго прытока Угры — Вярэжкі.
Такім чынам, тэрыторыя Дзмітраўскай воласці ў левабярэжжы Угры (пра яе працягласць на правым беразе ракі нічога не вядома) размяшчалася па абодвух баках р. Воры і абмяжоўвалася на паўночпым захадзе рэчкай Радункай, на паўднёвым усходзе не даходзіла да рэчкі Вярэжкі, а на поўдні і паўднёвым усходзе ўступала ў кантакт з воласцю Тур’е, а таксама яшчэ адной вядомай у гэтым раёне воласцю — Арэхаўнай (на р. Істры, прытоку Воры)⁵⁰⁵.
Цячэнне р. Угры ўверх ад Дзмітраўца ішло на паўночны захад, мінаючы Ашчытаў, a потым рабіла рэзкі паварот на паўднёвы захад, сыходзячы ў глыб зямель ВКЛ. У выніку для маскоўскіх уладанняў заставаўся толькі вузкі ўчастак каля самага вусця р. Угры.
Неабходна заўважыць, што і пасля заключэння міру 1494 г. Дзмітравец захаваў сваю тэрыторыю на левым беразе Угры. Пры гэтым прыкметна імкненне маскоўскай адміністрацыі суседніх валасцей адрэзаць частку дзмітраўскіх зямель. Дзмітравец страціў некаторыя тэрыторыі, аднак паранейшаму кантраляваў частку левабярэжжа Угры. Акрамя таго, калі ўлічваць няўпэўненую лакалізацыяю воласці Пагарэлае на левым беразе Угры амаль насупраць Апакава, то і яшчэ ў адным месцы мяжа па р. Угры была парушана. Такім чынам, у 1494 г. маскоўскалітоўская мяжа была ўсталявана па Угры на адрэзку ніжэй Дзмітраўца да вусця ракі. Верагодна, менавіта пра сітуацыю 1494—1503 гг„ яшчэ свежую ў памяці масквічоў, і выказаўся С. Герберштэйн у сваіх «Запісках пра Масковію».
Вяртаючыся да пачатку XV ст., неабходна адзначыць, што заключаны ў 1408 г. літоўскамаскоўскі мір не ўнёс змен у стан мяжы паміж дзвюма вялікімі княствамі — Літоўскім і Маскоўскім. Дамова была заключана «по давному», а паводле папярэдняга літоўскамаскоўскага пагаднення ад 4 верасня 1407 г. маскоўская мяжа захоўвалася такой самай, якой была пры Дзмітрыі Данскім («рубеж отчнне моего отца по старнне»)⁵⁰⁶. Значыць, і ў 1408 г. мяжа заставалася ранейшай, прычым менавіта для Масквы, бо да пачатку XV ст. ВКЛ япгчэ не далучыла Смаленск, Вязьму і вярхоўі Акі, і яго ўладанні не ўвайшлі ў судакрананне з маскоўскімі. Грунтуючыся на падрабязным аглядзе
⁵⁰¹ NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 85. Pr. 179.
⁵⁰² СЙРЙО. T. 35. № 8. C. 36.
⁵⁰³ Геометрнческнй план Юхновского целого уезда...
⁵⁰⁴ Атлас Калужской областн. С. 14.
Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛнтовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 283.
⁵⁰⁶ Хорошкевнч А.Л. Документы начала XV ст. С. 41.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
141
зямель у раёне р. Угры, можна гаварыць аб адсутнасці у разгляданы час літоўскамаскоўскай мяжы ўздоўж р. Угры на колькінебудзь значнай адлегласці. Крыніцы канца XV ст. паказваюць значны пераход уладанняў ВКЛ на левы бок р. Угры³"'. I толькі да яе вусця маглі падступаць маскоўскія землі (у выпадку, калі воласць Калуга шырылася далей на захад ад свайго асяродка — р. Калужкі). Меркаваць пра захоп часткі Вялікага Княства Маскоўскага жыхарамі ВКЛ пасля 1408 г. няма падстаў.
Тым не менш мяжа па р. Угры на пачатку XV ст. усё ж магла быць аоазначана, хаця і ўмоўна. Цалкам верагодна, што да таго часу ў левабярэжжы Угры захоўваліся значныя незасвоеныя прасторы. У смаленскіх князёў, відаць, не было цікавасці, ды і магчымасці да асваення і развіцця перыферыйнага для іх рэгіёна. А для ВКЛ участак забранай у Смаленскага княства мяжы паміж абароненай лясамі і балотамі Вяземшчынай і перасечаным мноствам рэк Верхняокскім рэгіёнам выявіў сур’ёзную слабасць. Дзякуючы разуменню стратэгічнай важнасці Павугор’я ўладамі ВКЛ быў здзейснены шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на ўмацаванне ўчастка новай дзяржаўнай мяжы. Гарадкі ўздоўж Угры былі раздадзены ва ўладанне верным вялікаму князю людзям з ліку вялікакняжацкіх службовых асоб (Сапега атрьшаў Апакаў) і мясцовых князёў (Ф.Л. Варатынскі — Крайшыну, Лучын, С.Ф. Варатынскі — Мопічын). Як адна з праяў палітыкі ВКЛ — узвядзенне новых абарончых збудаванняў Дзмітраўца’⁰⁸. А павышаная ўвага да рэгіёна, выяўленая, відавочна, і ў выдаткоўванні значных сродкаў на яго развіццё, паслужыла штуршком для гаспадарчага асваення пустуючага левабярэжжа Угры.
Такім чынам, зусім адмаўляць магчымасць існавання літоўскамаскоўскай мяжы па р. Угры нельга. Такая яе канфігурацыя магла быць зафіксавана на пачатку XV ст. Аднак насамрэч утварылася своеасаблівая буферная зона — шырокая паласа незанятых зямель, якая ўмоўна служыла мяжой. Рака Угра акрэслівала адзін бок памежнай паласы, а супрацьлеглы яе бок губляўся ў лясах каля р. ПІані і далей на ўсход. Толькі да самага вусця р. Угры на пачатку XV ст. маглі падступаць маскоўскія ўладанні. Праз буферную зону свабодна праходзілі войскі, што рухаліся, напрыклад, да вусця р. Угры або зварочвалі напрасткі да брода каля гарадка Дзмітравец, каб скараціць шлях да Вязьмы. Паступова плошча незанятых зямель скарачалася зза іх асваення як літоўскім, так — і менш эфэктыўна — маскоўскім бокам. Да канца XV ст. ВКЛ належала большая частка пазначанай тэрыторыі. А Вялікае Княства Маскоўскае, верагодна, зза ўнураных праблем, рэзка запаволіла сваё пранікненне ў раёне на захад р. Шані. Калі ў другой палове XIV — пачатку XV ст. назіралася актыўная дзейнасць удзельных маскоўскіх князёў па каланізацыі і асваенні рэгіёна вакол р. Протвы і яе прытокаў, то на працягу амаль усяго XV ст. згадкі пра новыя гарады, воласці і слабоды амаль не сустракаліся.
Пры гэтым характэрна, што рубеж абароны ў гэтым рэгіёне будаваўся ўладамі ВКЛ з апорай на р. Угру. Такая сітуацыя, відаць, можа лёгка растлумачана тым, што круты правы бераг р. Угры ствараў для прасоўвання войскаў суперніка натуральную перашкоду, умацаваную самой прыродай. У гэтай сувязі можна згадаць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, калі ўздоўж р. Угры і яе левага прытока Воры доўгі час трымалася лінія фронту. Сляды акопаў і іншых палявых умацаванняў да гэтага часу захоўваюцца на абодвух берагах пазначаных рэк. На ўсход ад Угры, хаця там і працягваліся ўладанні ВКЛ, не было такога ж зручнага абарончага рубяжа, да таго ж быццам бы
⁵⁰⁷ Пры гэтьш, насуперак многім сведчанням крьшіц, Я. НатансанЛескі, найбуйнейшы даследчык маскоўскалітоўскай мяжы, сцвярджаў: «Niema zadnych sladow. by Litwa siegala kiedy poza Ugre dolna (bo o dolnej tylko moze bye tu mowa)» (NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Ad. 47. S. 27).'
⁵⁰⁸ Массалнтнна Г.А., Болднн Й.В. Средневековый Дмнтровец. К постановке проблемы // Позднесредневековый город: археологня н нсторня: Сб. ст. в 2хчастях. Ч. 2. йзученне позднесредневековых городов Росснн / Под ред. А.Н. Наумова. Тула, 2007. С. 128.
142
Віктар Цемушаў
спецыяльна разгорнутага для прыкрыцця ўнутраных раёнаў дзяржавы. 3 іншага боку, маскоўская тэрыторыя аказвалася адкрытай для нападаў зза Угры. Практычна да р. Протвы і яе прытока Лужы (за выключэннем Мядыні, якую можна было лёгка абысці з поўдня) не сустракалася ні буйных рэк, ні моцных крэпасцей. Да таго ж так Ñ