На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
¶айскіх валасцей⁵⁷¹.
Урэшце тэрыторыя, якая была захоплена князем Андрэем Васільевічам, наблізілася непасрэдна да р. Угры. Да канца 1488 г., згодна з даціроўкай пасольскіх кніг, адбыўся напад людзей князя Андрэя на воласць «к Дмнтрову»⁵⁷². Наступленне ішло, верагодна, з боку Арэхаўны, якая ўжо належала князю Андрэю, уздоўж левага берага р. Воры (дзе ішоў шлях) да яе вусця і закранула толькі левабярэжную частку Дзмітраўскай воласці. Пры гэтым было абрабавана 50 вёсак⁵⁷³. Сам Дзмітравец, відаць, не пацярпеў. Магчыма, пра тую самую падзею з падрабязнасцямі гаворыцца ў пасольскіх кнігах 1489 г. са спасылкай на два гады раней. У такім разе датаванне нападу на Дзмітраў можна ўдакладніць — лета 1487 г.⁶⁷⁴. Але таксама застаюцца імавернымі два нападзенні на Дзмітравец: летам 1487 г. — Кашкара, Боціна брата, Аболта з братам і іншых «с свонмн товарніцн» (людзей вялікага князя Івана III?) і да канца 1488 г. — людзей князя Андрэя. Менавіта ў першым выпадку было «выбрано» 50 вёсак, забраны 42 кані, нарабавана маёмасці на 70 рыжскіх рублёў⁵⁷⁵. У другі раз былі пабіты людзі, некаторых паланілі, абрабавалі. Недакладнасць і абстрактны характар фармулёўкі другога нападзення (адлюстравана ў пасольскіх кнігах раней за першае) дазваляе думаць пра недахоп звестак аб рэальных стратах, што было высветлена да часу другога пасольства. Такім чынам, магчымасць атаясамлення абедзвюх падзей захоўваецца.
У той жа час двойчы спусташалася суседняя воласць Тур’е (князёў Глінскіх, уздоўж р. Турэі, левага прытока Угры). У ёй было спалена спачатку 200 вёсак, a пазней яшчэ 32⁵⁷⁶. Напад быў зроблены з усходу дзецьмі баярскімі князя Андрэя Мажайскага (верагодна, з Арэхаўны), а таксама асобна сіламі холмскага валасцеля (воласці Брагін Холм?Р⁷⁷, сосніцкага даводчыка (воласці Сасновец?)⁵⁷⁸ і іншымі⁵⁷⁹.
Нападзенне ў раён Павугор’я ішло не толькі з поўначы, але і з поўдня. Пастаянныя нападзенні зазнала воласць Недаходаў (яе цэнтр — на р. Цечы непадалёку ад правага берага р. Угры), якая належала смаленскаму намесніку князю Цімафею
⁵⁷⁰ СЙРЙО. Т. 35. № 1. С. 4.
⁵⁷¹ Згадваецца ў тэстаменце Івана Ш 1504 г. (ДДГ. № 89. С. 355).
⁶⁷² СЙРЙО. Т. 35. № 6. С. 20; № 8. С. 37.
⁵⁷³ Тамсама.
⁵⁷⁴ Скардзіўся каралю Казіміру на спусташэнне Дзмітраўскай воласці смаленскі.намеснік Іван Ільініч, які стаў смаленскім намеснікам на пачатку 1487 г. (Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. № 41. S. 50).
⁵⁷⁵ СЙРЙО. T. 35. № 8. C. 37.
⁵⁷⁶ Тамсама. № 6. C. 20; № 8. C. 37.
⁵⁷⁷ Калі ідзе гаворка пра прадстаўніка маскоўскай адміністрацыі ў воласці Врагін Холм, то трэба зрабіць выснову пра яе адпаведную прыналежнасць.
⁵⁷⁸ Верагодна, тут згадваецца даводчык (судовы выканаўца, памагаты валасцеля) не з воласці Сасновец, а з блізкага ад Брагіна Холма пагоста Сосніцкага на р. Воры, вядомага з карты Генеральнага межавання (Генерального плана Гжатского уезда часть ІІІя. В 1 дюйме — 2 версты. 1780).
⁵⁷⁹ СЙРЙО. Т. 35. № 8. С. 37.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
149
Уладзіміравічу Масальскаму⁵⁸⁰. Да канца 1488 г. воласці Недаходава, а таксама Меск, Бышкавічы і Лычына (князёў Варатынскіх, на ўсход ад Недаходава, таксама на прытоках р. Вялікі Беразуй, якая ўпадала з правага боку ў Угру) былі заняты людзьмі, што прыйшлі, хутчэй за ўсё, з боку Мядыні, бо ў адказ князі Варатынскія здзейснілі нападзенне менавіта на мядынскія воласці⁵⁸¹. У снежні 1489 г. на маскоўскую службу перайшоў адзін з Варатынскіх — князь Дзмітрый Фёдаравіч⁵⁸². Акрамя ўсяго іншага, князь Дзмітрый пакінуў сваіх намеснікаў у гарадах Серанск і Бышкавічы, валасцях Лычына і Недаходаў⁵⁸³. Значная частка Павугор’я, такім чынам, аказалася ў руках новага маскоўскага падданага.
На поўнач ад захопленай тэрыторыі знаходзіўся Апакаў, які перажыў нападзенне і рабункі маскоўскіх людзей на чале з Хацэтаўскім да канца 1490 г.⁵⁸⁴. У 1492 г. Апакавым стаў валодаць князь Сямён Фёдаравіч Варатынскі, які перайшоў на маскоўскі бок, але ад вялікага князя Івана III ён атрымаў толькі тэрыторыю да р. Угры («город'ь Опаковь сь волостьмн по Угру»)⁵⁸⁶, а левабярэжжа Угры насупраць Апакава было ўжо да гэтага цвёрда замацавана за Масквой (аднесена да Мядыні).
У выніку ў руках князя С.Ф. Варатынскага сканцэнтраваліся землі па ўсім цячэнні р. Угры (у асноўным правабярэжжа) з гарадамі Масальск, Сярпейск, Бышкавічы, Залідаў, Апакаў, Гарадзечна і Лучын. На левы бок Угры выходзілі г. Лучын і шэраг вяземскіх валасцей, захопленых князем Сямёнам⁶⁸⁶. Частку тэрыторыі левабярэжжа, што адносілася да гарадоў Апакаў, Бышкавічы і Залідаў, князь Сямён не атрымаў. Сярод пунктаў, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад р. Угры, ваўладанні Варатынскага аказаліся Лучын, Вялікае Поле, Волста Ніжняя⁵⁸⁷, Ашчытаў, Дзмітраў, Пусты Мошчын⁵⁸⁸, Апакаў і Залідаў. Уся сістэма ўмацаваных пунктаў уздоўж р. Угры была для ВКЛ страчана. Аднак паводле ўмоў «вечнага» міру 1494 г. уладанні князя Сямёна ў Павугор’і, нават тыя, што былі дадзены яму або яго бацьку каралём Казімірам (напрыклад, Лучын і Мошчын), былі вернуты ў склад ВКЛ⁵⁸⁹. Пры гэтым тэрыторыі з левага боку Угры, трывала інтэграваныя ў склад маскоўскіх адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак (мажайская частка ўдзела князя Андрэя Васільевіча, Бораўскі і Мядынскі ўезды), засталіся некранутымі. Прадстаўнікі князя С.Ф. Варатынскага, якія былі расстаўлены па гарадах і валасных цэнтрах Павугор’я, не сталі той сур’ёзнай апорай, на якую можна было б абаперціся
⁵⁸⁰ СНРНО. Т. 35. № 1. С. 3, 4; № 8. С. 36.
⁵⁸¹ Тамсама. № 6. С. 20, 21; № 8. С. 39.
⁵⁸² Пра дату пераходу гл.: Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 92.
⁵⁸³ СНРНО. Т. 35. № 12. С. 47—48; № 14. С. 54.
⁵⁸⁴ Тамсама. № 12. С. 49.
⁵⁸⁵ Тамсама. № 24. С. 136.
⁵⁸⁶ Тамсама.
⁵⁸⁷ Месцазнаходжанне невядома, але звязана, верагодна, з нізоўямі р. Валосты, якая ўпадае з левага боку ў р. Угру ў раёне Вялікага Поля.
⁵⁸⁸ Месца Пустога Мошчына вызначана паводле матэрыялаў Генеральнага межавання канца XVIII ст. і карт XIX ст. (Геометрнческнй план Юхновского целого уезда...). Гарадзішчаў раёне Пустога Мошчына не знойдзена, але яго зручнае размяшчэнне каля вусця р. Рэсы і броду праз Угру дазваляе выказаць думку пра існаванне абарончых збудаванняў. Верагодна, што гарадзішча на месцы Мошчына было знішчана падчас актыўных баявых дзеянняў Другой сусветнай вайны, што адбываліся якраз у раёне р. Рэсы (Московская бнтва в хроннке фактов н событші. М., 2004. С. 386).
⁵⁸⁹ LM. Кп. 5 (1427—1506) / Parenge Е. Banionis. Vilnius, 1993. № 76. Р. 130.
150
Віктар Цемушау
ў адстойванні пэўных тэрыторый. У той жа час землеўласнікі і нават значная частка насельніцтва левабярэжжа Угры ўжо былі маскоўскімі. На перамовах 1494 г. літоўскія паслы вымушаны былі змірыцца з навязаным маскоўскімі баярамі новым адміністрацыйнатэрытарыяльным падзелам, паводле якога адвечныя смаленскія воласці былі ўключаны ў склад Мажайска, Бораўска і Мядыні.
У гэтай сувязі характэрна захаванне ў складзе ВКЛ не толькі самога гарадка Дзмітраўца, але і тэрыторыі, якая адносілася да яго воласці, у левабярэжжы р. Угры. Размешчаны пасярэдзіне двух напрамкаў маскоўскага наступлення ў Павугор’і Дзмітравец, ніводнага разу не быў захоплены, выстаяў сам і абараніў усю сваю тэрыторыю.
Асяродкам улады ВКЛ у Верхняокскім рэгіёне было МцэнскаЛюбуцкае гаспадарскае намесніцтва. Адзін ягоны складнік — Мцэнскае намесніцтва — утварыўся да 1422 (1423) г.⁵⁹⁰, але потым пэўны час адзін і той жа намеснік кіраваў Смаленскам, Любуцкам і Мцэнскам, і толькі пасля 1469 г. было сфарміравана асобнае МцэнскаЛюбуцкае намесніцтва⁵⁹¹. 3 упэўненасцю можна сцвярджаць, што першым любуцкім і мцэнскім намеснікам быў князь Дзмітрый Іванавіч Пуцяціч Друцкі, які ўвесну 1486 г. інфарміраваў літоўскага гаспадара пра маскоўскае нападзенне на Мцэнск⁵⁹². Несумненна і існаванне любуцкага намесніка Васкі Любіча, час знаходжання якога на пасадзе Р. Пятраўскас датуе паміж 1477 і 1486 гг.⁵Я. Рэзідэнцыя намесніка знаходзілася ў Мцэнску, і для таго, каб кіраваць даволі аддаленай другой часткай намесніцтва ён прызначаў сабе намесніка. Так у князя Івана Юр’евіча Трубяцкога ў Любуцку быў намеснік Васка (Васілій) Іванавіч Пратасьеў⁵⁹⁴.
Непасрэднае суседства (за р. Акой) з тэрыторыяй Вялікага Княства Маскоўскага, знаходжанне ў асяродку ненадзейных, увесь час канфліктуючых паміж сабой князёў Навасільскіх вымушала ўлады ВКЛ да выпрацоўкі асаблівай лініі паводзін для любучанаў. Без сумнення, горад быў увесь час у баявой гатоўнасці. Ён меў маіутныя абарончыя збудаванні, павінен быў валодаць значнымі людскімі і матэрыяльнымі рэсурсамі для выканання даволі складаных задач у атачэнні варожа настроенага насельніцтва. Любуцк на працягу доўгага часу быў галоўным стабілізуючым фактарам у няўстойлівай памежнай зоне з няпэўнай гаспадарчай прыналежнасцю навакольных тэрыторый.
⁵⁹⁰ ПСРЛ. Т. VIII. С. 92.
⁰⁹¹ 3 1467 да 1469 г. Смаленск, Любуцк і Мцэнск заставаліся ў падначаленні Мікалая Неміровіча (Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. S. 50). Таму, відаць, толькі пасля 1469 г. асобнае МцэнскаЛюбуцкае намесніцтва магло быць арганізацыйна аформлена. Прынамсі, у наступных смаленскіх намеснікаў ні Любуцк, ні Мцэнск не згадваліся.
⁵⁹² LM Кп. 4 (1479—1491) / Parenge L. Anuzute. Vilnius, 1994. № 128—129. Р 139; Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. S. 56.
⁵⁹³ Petrauskas R. Lietuvos diduomene XIV a. pabaigoje — XV a. P 317. У пераліку смаленскіх ураднікаў ca спасылкай на Р. Пятраўскаса Васка Любіч названы з імем па бацьку Паўлавіч (Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. S. 56). У гэтым выпадку штучна аб’яднаны два чалавекі — Васка Любіч і Васілій Паўлавіч (Груша А.І. Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2004. С. 143). Думка пра невядомага любуцкамцэнскага намесніка, несумненна, ідзе ад ліста віленскага ваяводы Алехны Судзімунтавіча да каралеўскага пісара і дзяржаўцы любецкага Васкі Любіча. Ліст адрасаваны «namestniku Ljubetckomu», што і заблытала шэраг даследчыкаў (Kodeks dyplomatyczny katedry і diecezji wilenskiej. T. 1. (1387—1507) / Wydali ks. J. Fijalek i W. Semkowicz. Krakow, 1932. № 372. S. 435—436). У тэксце гаворка ідзе, канешне, пра Любеч на Дняпры, што і адзначана ў каментары складалÑ