На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
Œнікаў зборніка (Тамсама). Акрамя таго, у тэксце згадваюцца, апроч р. Дняпро, Стрэшын і Горваль, якія стаялі на гэтай рацэ вышэй за Любеч.
⁵⁹⁴ СЙРЙО. Т. 35. № 6. С. 21; № 8. С. 36; № 12. С. 49.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага 151
Хутчэй за ўсё Любуцк вёў пастаянную барацьбу за захаванне і падтрыманне ўлады ВКЛ у рэгіёне Верхняй Акі. Гэтая яго роля, без сумнення, была заўважана маскоўскім бокам. Па сутнасці, націскаючы на Любуцк і аддалены Мцэнск, можна было ўздзейнічаць на пазіцыю мясцовых князёў і вырашаць пытанне панавання на значнай тэрыторыі. Такім чынам, ліквідацыя асяродка ўлады ВКЛ на Верхняй Ацэ — МцэнскаЛюбуцкага намесніцтва — фактычна значыла ліквідацыю ў рэгіёне літоўскіх рычагоў уздзеяння.
Актыўнае і мэтанакіраванае імкненне маскоўскага боку знішчыць цэнтры ўлады ВКЛ у Верхняокскім рэгіёне выявілася ў канцы XV ст. Яіпчэ да пачатку памежнай вайны, увосень 1474 г., маскоўскае войска на чале з ваяводам Сямёнам Беклямышавым было адпраўлена вялікім князем Іванам III да Любуцка. Тады любуцкія воласці былі спустошаны, але сам горад выстаяў⁵⁹⁶. У адказ «любучане» раптоўна прыйшлі ва ўладанні князя Сямёна Адоеўскага (служыў Маскве і, відаць, браў удзел у нядаўнім паходзе). Апошні паспеў сабраць няшмат людзей і быў забіты⁵⁹⁶.
I вось, з вясны 1486 г. пачаўся шэраг узаемных нападзенняў, розных дыверсій, рабункаў і спусташэнняў з абодвух бакоў⁵⁹'. Баявыя дзеянні ішлі па нарастаючай — ад дробных пагромаў жыхароў бліжэйшай да Любуцка тэрыторыі да буйнамаштабных паходаў вялікакняжацкіх войскаў да горада або глыбокіх рэйдаў людзей з Любуцка па маскоўскіх землях.
У канцы сакавіка — пачатку красавіка 1488 г. любучане, відавочна, на чале са сваім намеснікам («воеводкой») рашыліся на сур’ёзнае мерапрыемства — паход уздоўж Серпухаўскага шляху да р. Лопасны (левы прыток Акі). У «неделю в четвертую поста» былі разбіты вялікакняжацкія людзі Федкі Ардынца⁵⁹⁸. Гэтае і іншыя наступальныя дзеянні з тэрыторыі МцэнскаЛюбуцкага намесніцтва сведчылі пра даволі значныя ваенныя рэсурсы вялікакняжацкай улады ВКЛ у рэгіёне Верхняй Акі.
На пачатку 1489 г. «воеводка любутской» князя І.Ю. Трубяцкога Васка Пратасьеў у «наезде» на калужскія воласці трапіў у палон⁵⁹⁹. У 1492 г. дзейнічаў ужо іншы мцэнскі і любуцкі намеснік — Барыс Сямёнавіч Аляксандраў⁶⁰⁰. Да ранейшай тактыкі рабавання калужскіх і алексінскіх валасцей дадалося знішчэнне маскоўскіх старожаў на мяжы з Полем⁶⁰¹. Тым самым дасягалася мэта аслаблення абарончых магчымасцей Вялікага Княства Маскоўскага перад абліччам небяспекі з боку Крымскага ханства і Вялікай Арды.
Нарэшце, у жніўні 1492 г. адбыўся вялікі паход маскоўскага войска на чале з князем Фёдарам Васільевічам Целяпнём Абаленскім «со многнмн людмн войною безвестно». Любуцк і Мцэнск былі захоплены і спалены, намеснік Барыса Сямёнавіча Аляксандрава трапіў у палон, таксама як і жыхары гарадоў (1500 чал.)⁶⁰². Гэта быў апошні акорд па знішчэнні сістэмы абароны ВКЛ у рэгіёне Верхняй Акі. Больш апоры для ўлады ВКЛ тут не існавала. Непасрэдным вынікам паходу быў пераход на маскоўскі
⁵⁹⁵ ПСРЛ. Т. VI. С. 198; Т. VIII. С. 178.
⁵⁹⁶ ПСРЛ. Т. VIII. С. 178.
⁵⁹⁷ LM. Кп. 4. № 128. Р 139.
⁵⁹⁸ СНРНО. Т. 35. № 4. С. 17.
⁵⁹⁹ Тамсама. № 6. С. 21; № 8. С. 36; № 12. С. 49.
⁶⁰⁰ Тамсама. № 16. С. 66—67.
⁶⁰¹ Тамсама. № 18. С. 76.
⁶⁰² ПСРЛ. Т. XII. С. 233—234; Т. XXVIII (Летопнсный свод 1497 г. Летопмсный свод 1518 г. [Уваровская летопнсь]). М.; Л., 1963. С. 157; Разрядная кннга 1475—1598 гг. М., 1966. С. 32; Разрядная кннга 1475—1605 гг. Т. 1. Ч. 1. М., 1977. С. 32; СНРНО. Т. 35. № 18. С. 73; № 56. С. 267; Выпнска нз посольскнх кннг». С. 46; LM. Кп. 5. № 9. Р. 63.
152
Віктар Цемушаў
бок шэрагу князёў, якія трымаліся амаль да канца: Сямёна Фёдаравіча Варатынскага, Андрэя і Васілія Васільевічаў Бялёўскіх, Міхаіла Раманавіча Мезецкага⁶⁰³.
Любуцк і Мцэнск былі заняты і заставаліся пад маскоўскай уладай да заключэння міру ў лютым 1494 г.⁶⁰⁴. Згодна з заўвагай Разраднай кнігі, паводле ўмоў дамовы «взялн назад город Мценеск лнтва»⁶⁰⁵. Такім чынам, маскоўскі бок палічыў за лепшае вярнуць Мцэнск у склад ВКЛ. Дзякуючы цвёрдай пазіцьгі літоўскіх паслоў на перамовах у Маскве, за ВКЛ быў замацаваны таксама і Любуцк⁶⁰⁶. У той жа час усе князі Навасільскія былі прызнаны за маскоўскім бокам, і ў выніку Любуцк разам са сваім невялікім наваколлем быў аточаны землямі суседняй дзяржавы, ператварыўся ў анклаў. У такім становішчы ён, канечне, не мог доўга трымацца. I справа тут не толькі ў магчымай ізаляцыі. Сувязь горада з асноўнай тэрыторыяй ВКЛ, відавочна, ажыццяўлялася па судаходных рэках Ацэ і Угры, так што праблемы з забеспячэннем маглі быць вырашаны. Але знікаў сэнс барацьбы за аддалены кавалак літоўскай зямлі, які не даваў ніякіх перспектыў у кантролі над Верхняокскім рэгіёнам ці якіхнебудзь іншых стратэгічных пераваг. Участак мяжы па р. Ацэ захоўваўся, але рубяжом абароны тэрыторыі ВКЛ ён ужо не служыў.
На кароткі час (1494—1503 гг.) частка р. Угры сапраўды стала пазначаць мяжу. Прычым Угра стала памежнай не толькі ад Апакава да Залідава ў сваім ніжнім цячэнні, але і ў месцах выхаду да яе берага Вяземскага княства, якое, як вядома, цалкам было далучана да Масквы⁶⁰⁷. Былая вяземская воласць Тур’е, якая размяшчалася па абодвух баках р. Турэі, відавочна, мела выхад і да р. Угры. Нават частка правага берага р. Угры, дзе знаходзіўся Казельск (гарадзішча Іванаўскае)⁶⁰⁸, калі лічыць яго прыналежным князям Казлоўскім (з Вяземскіх), магчыма, стала адносіцца да маскоўскай тэрыторыі. Ашчытаў (гарадзішча Фядоткава), размешчаны ніжэй па цячэнні ад Казельска, заставаўся пасля 1494 г. літоўскім⁶⁰⁹.
Складанае пытанне аб прыналежнасці воласці Вялікае Поле (яе аднайменны цэнтр стаяў каля левага берага р. Угры)⁶¹⁰. Гэтую воласць разам з іншымі, названымі вотчынай вяземскіх князёў, трымаў князь С.Ф. Варатынскі⁶¹¹.1 ўсіх іх «князь велнкнй не отступнлся, а послы нх отступнлнся», гэта значыць, у тым ліку і Вялікае Поле бы
⁶⁰³ СНРНО. Т. 35. № 18. С. 81.
⁶⁰⁴ Тамсама. № 24. С. 125. У самой дамове пазначана дата: «А пнсань на Москве, лета 7002, февраля вь пятый дёнь». Аднак сапраўднай датай заключэння «вечнага» міру трэба лічыць 7 лютага.
⁶⁰⁵ Разрядная кннга 1475—1605 гг. С. 38.
⁶⁰⁶ СЙРНО. Т. 35. № 24. С. 121.
⁶⁰⁷ ДДГ. № 83. С. 330; Темушев В.Н. Пернфернйные княжества в снстеме обороны ВКЛ: на прнмере Вяземского княжества. С. 95—102.
⁶⁰⁸ АКР: Смоленская область. Ч. 2. № 1336. С. 148. Гарадзішча не было ідэнтыфікавана як Казельск. Такая назва вядома паводле картаграфічных матэрыялаў XVIII ст. Побач (за р. Угрой) пачынаўся масіў уладанняў князёў Казлоўскіх (Клін, Малота, Казлоў) (LM. Кп. 3. Р. 45). У XVII ст. Казельск — цэнтр Казельскага стана Вяземскага ўезда.
⁶⁰⁹ Паміж 1440—1447 г. сяло Ашчыцеск бьшо дадзена вялікім князем Казімірам масальскаму князю Валодку (Уладзіміру) Юр’евічу, «дяда его кн(я)зя Мнханлова делннца» (LM. Кп. 3. Р. 46). Значыць, можна зрабіць выснову пра былую прьшалежнасць Аіпчытава не Смаленску, а Масальску і нават Карачаву.
⁶¹⁰ Археалагічныя дадзеныя, што сведчаць пра старажытнасць сучаснай вёскі Вялікаполле, адсутнічаюць. Магчыма, цэнтр воласці знаходзіўся не на сучасным месцы, а, напрыклад, там, дзе размешчаны два гарадзішчы з характэрнай назвай Гарадзішча (АКР: Смоленская область. Ч. 2. № 1382—1383. С. 161—162). Вялікае Поле — цэнтр Вялікапольскага стана Вяземскага ўезда XVII ст., але адышоў ён да Вязьмы, магчыма, пасля страты ў 1618 г. Дарагабужа.
⁶,¹ СНРЙО. Т. 35. № 24. С. 137.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага____________ 153
ло замацавана за Масквой. Тым не менш вядома, што гэтай воласцю валодаў калісьці Ян Гаштольд, і адносілася яна да Дарагабужа⁸¹². Таксама і ў перамірнай грамаце 1503 г. сярод далучаных да Масквы была пералічана дарагабужская воласць Вялікае Поле⁶¹³. Такім чынам, адназначнае рашэнне аб прыналежнасці Вялікага Поля паміж 1494—1503 г. выпрацаваць складана. Як бы там ні было, Угра ў міжваенны перыяд у некалькіх месцах служыла мяжой. Верагодна, пра гэты час і пісаў С. Герберштэйн.
Такім чынам, сукупнасць крыніц, што ў цэлым быццам бы бясспрэчна сведчаць аб памежным характары р. Угры на працягу ўсяго XV ст., павінна быць разбіта на асобныя паведамленні і аналізавацца індывідуальна. Па сутнасці звесткі аб Павугор’і ўкладаюцца ў тры часавыя зрэзы. Пазначэнне літоўскамаскоўскай мяжы ўздоўж р. Угры на пачатку XV ст. магло быць выклікана рознымі прычынамі. Тут магчымы і ненадзейнасць крыніцы інфармацыі, выкарыстанай складальнікам Хронікі Быхаўца, і адгалоссе сапраўднага жадання ўсталяваць мяжу ўздоўж натуральнага прыроднага рубяжа ў рэгіёне, які зза сваёй адасобленасці не паддаецца дакладнаму размежаванню. Дадзеныя С. Герберштэйна (першая чвэрць XVI ст.) фіксавалі сітуацыю пасля маскоўскіх заваяванняў першай памежнай вайны 1486—1494 г. і адлюстроўвалі рэальны стан літоўскамаскоўскага памежжа. Нарэшце, межы адміністрацыйнатэрытарыльных адзінак канца XVI ст. (найперш Мядынскагаўезда), што часткова апраўдваюць правядзенне мяжы па р. Угры, не могуць пераносіцца на больш ранні час зза адбыўшыхся істотных змен.
Уяўленне аб літоўскамаскоўскай мяжы, што абапіраецца на р. Угру, да XVIII ст. стала своеасаблівым стэрэатыпам, які знайшоў адбітак у шэрагу еўрапейскіх карт. Побач з ракой Угрой, прычым у розных яе месцах, змяшчаліся подпісы з ідэнтычным сэнсам і, напрыклад, наступным зместам: «Ugra, Riviere bourbeuse qui servoit autrefois de limites entre la Lithuanee et la Moscovie»⁶¹⁴ або «Ugra il lutosus qui limites inter Lithuaniam et Moscoviam»⁶¹⁵. Падчас стварэння карт літоўскамаскоўская мяжа (дакладней, мяжа Расіі з Рэччу Паспалітай) ужо далёка адсунулася ад рэгіёна Павугор’я, аднак іх складальнікі лічылі неабходным акцэнтаваць уваіу на быццам бы меўшым месца факце так далёка працягнутых на ўсход уладанняў ВКЛ. Несумненна, растыражаваная вестка аб былой мяжы была ўзята з «Запісак аб Масковіі» С. Герберштэйна. Аб адсутнасці якіхнебудзь выразных уяўленняў пра тое, дзе ўсё ж па Угры праходзіла літоўскамаскоў