• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    �клалася, што значныя апорныя пункты рэгіёна (Абаленск, Малаяраславец, Бораўск, Вышгарад, Вярэя) апынуліся пад маскоўскай уладай. Яны размяшчаліся на правых (заходніх) берагах рэк Протвы і Лужы, што рабіла іх менш паспяховымі ў выпадку нападаў з не абароненага вадой фронту. Таксама і Калугу не магла прыкрыць Ака, бо да горада лёгка маглі падысці войскі суперніка з захаду, пераправіўшыся праз Угру.
       Верагодна, так і здарылася ўзімку 1444/45 г., калі «прнходн Лнтва кь Колузе»⁵⁰⁹. Вялікі паход 7тысячнага войска ВКЛ на чале з першымі службовымі асобамі дзяржавы панам Валімунтам Судзівоем⁵¹⁰, Радзівілам Осцікавічам⁵¹¹, Андрушкам Масцілавічам⁵¹", Іванам панам Ганцэвічам ’¹³, панам Юршам’¹⁴, Андрэем Ісакавічам⁵¹⁵, Якубам Раловічам ’¹'’, Мікалаем Няміравым³¹⁷, Захарыем Іванавічам Кошкіным⁵¹⁸
    
    ⁵⁰⁹ ПСРЛ. Т. VIII. С. Ш.
    
    ’*' Судзівой Валімунтавіч у 1444 г. яшчэ быў канцлерам, а ўжо ў 1445 г. стаў смаленскім намеснікам. Насуперак сцверджанням А.А. Зіміна (Знмнн А.А. Внтязь на распутье. С. 102), ковенскім старастам ён быў толькі з 1447 г. (Urzednicy centralni і dygnitarze Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XTV— XVIII wieku. Spisy / Opracowali H. Lulewicz i A. Rachuba. Kornik, 1994. S. 51, 249; Urzednicy Wielkiego Ksi?stwa Litewskiego: spisy. T. 4. Ziemia smolenska i wojewodztwo smolenskie XTV—XVIII wiek / Pod redakcja A. Rachuby. Warszawa, 2003. S. 49, 405; Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 1. Wojewodztwo Wilenskie, XIV—XVIII wiek / Pod redakcja A. Rachuby. Warszawa, 2004. S. 107, 750; Petrauskas R. Lietuvos diduomene XIV a. pabaigoje — XV a. Vilnius, 2003. P. 299).
    
    ¹,¹¹ Людвік Радзівіл Осцікавіч, маршалак гаспадарскі (Urzednicy centralni і dygnitarze Wielkiego Ksiestwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. S. 81, 232; Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 1. S. 73, 703; Petrauskas R. Lietuvos diduomene XIV a. pabaigoje — XV a. P 215—216).
    
    ⁵¹² Андрушка Масцівілавіч (Масцьвілавіч) (LM. Kn. 3. P. 23, 25, 43, 68).
    
    ⁵¹³ Магчыма, гаворыцца пра Івана (Івашку) Кгойцава (Кгайцэвіча) (LM. Кп. 3. Р. 22).
    
    "⁴ Магчыма, Юрша Іванавіч, ураднік, які змяніў розныя пасады ў першай палове XV ст. (намеснік луцкі, бранскі, кіеўскі, крамянецкі, браслаўскі) (Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. S. 45, 362; Petrauskas R. Lietuvos diduomene XIV a. pabaigoje — XV a. P. 248).
    
    ⁵¹⁵ Андрэй Саковіч, полацкі намеснік прыблізна з 1444 г., але з 1440 г. ён быў смаленскім намеснікам (Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. S. 49, 391; Petrauskas R. Lietuvos diduomene XIV a. pabaigoje — XV a. P. 287—288).
    
    ¹¹⁶ Якуб Раловіч y другой палове XV ст. быў маршалкам гаспадарскім (Urzednicy centralni і dygnitarze Wielkiego Ksiestwa Litewskiego XTV—XVIII wieku. S. 83, 235; Petrauskas R. Lietuvos diduomene XIV a. pabaigoje — XV a. P. 283—284).
    
    ⁵¹⁷ Мікалай Няміравіч, насуперак думцы А.А. Зіміна (Знмнн А.А. Внтязь на распутье. С. 102) у той час не быў смаленскім намеснікам. 3 1463 г. ён вядомы як віцебскі намеснік і толькі з 1467 г. — смаленскі (Urzednicy Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: spisy. T. 4. S. 50, 380; Petrauskas R. Lietuvos diduomene XTV a. pabaigoje — XV a. P. 277—278).
    
    ⁵¹Ь Прысутнасць y спісе літоўскіх ваявод прадстаўніка знакамітага маскоўскага роду, бацькі таленавітага палітычнага дзеяча і палкаводца, які паспяхова ваяваў супраць ВКЛ (Якава Захар’евіча), застаецца загадкай. А.А. Зімін з гэтай нагоды тлумачэнняў не даў і нават не назваў 3.1. Кошкіна сярод літоўскіх ваявод (Знмнн А.А. Внтязь на распутье. С. 102). Між ініпым, сярод смаленскіх баяр існаваў род з прозвішчам Кошка. Вядомы акольнічы Іван (Івашка) Кошка, які дзейнічаў у 90я гг. XV ст. (LM. Кп. 5 (1427—1506). № 14. Р. 67; Акты ЛнтовскоРусского государства, нзданные М.В. ДовнарЗапольскнм. Вып. 1. (1390—1529 гг.). М., 1900. № 55. С. 81). Цалкам магчыма, што ён з’яўляўся ўнукам поўнага цёзкі знакамітага маскоўскага баярына.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    143
    
    быў адказам на маскоўскае нападзенне⁵¹⁹. Напярэдадні, той жа зімой 1444/45 г. сыны хана УлуМухамеда Бердэдат і Касым⁵²⁰, якія служылі маскоўскаму вялікаму князю Васілію II, былі накіраваны да Вязьмы і Бранска, «н много потратнша, н вь полон сведоша н пожьгоша» амаль да Смаленска’²¹. Калі меркаваць па так званых заходнерускіх летапісах, пацярпела толькі Вяземская зямля ’². Маршрут «царевнчей» невядомы, але літоўская раць хутчэй за ўсё падышла да Калугі зза Угры. Галоўнай мэтай паходу быў, магчыма, Мажайск. Сам вялікі князь літоўскі Казімір прыбыў у Смаленск, каб арганізаваць паход і назіраць за падзеямі' ’.
       Яшчэ да пераходу да Калугі літоўскае войска на тыдзень затрымалася каля Казельска, які тады, хутчэй за ўсё, належаў Масквё’²⁴. Як Казельск, так потым і Калугу ўзяць не ўдалося®. 3 апошняй сабралі «окупь»⁵²⁶ і рушылі далей на поўнач — да ракі Сухадроў (суч. Сухадрэў), левага прытока р. Шані, якая ўпадала ў Угру. Каля Сухадрова адбыўся бой паміж пераважаючым па колькасьці літоўскім войскам і спехам сабранымі атрадамі маскоўскіх удзельных князёў Васілія Яраславіча СерпухаўскаБораўскага, Івана Андрэевіча Мажайскага і Міхаіла Андрэевіча Вярэйскага. У абавязкі згаданых князёў уваходзіла абарона паўднёвазаходніх меж Вялікага Княства Маскоўскага (іх удзелы там і размяшчаліся), але якраз у гэты час усе асноўныя маскоўскія сілы былі сцягнуты да Уладзіміра, дзе знаходзіўся вялікі князь Васілій II, князі Дзмітрый Юр’евіч Шамяка, Іван і Міхаіл Андрэевічы, Васілій Яраславіч «н co всемн князн свонмн, н боляры, н воеводамн, н co всемн людьмн» ’²'. Захаваліся сумніўныя паведамленні пра тое, што князь Міхаіл Андрэевіч у той час быў не ў паходзе, хварэў, а, дазнаўшыся пра прыход ворага, «не многыхь люден» накіраваў насустрач яму князя Андрэя Васільевіча Лугвіцу з 300 воінамн⁵²⁸ або можа ўсё ж сам з 300 (ці 400) сваймі людзьмі біўся з «лнтвой»⁵²⁹. Праўда, паводле іншых крыніц, суздальскі князь Андрэй Лугвіца служыў князю Івану Андрэевічу і ўзначаліў 100 чалавек «можанчей»⁵³⁰. Столькі ж на чале з ваяводам Іванам Фёдаравічам Судокам Манастыравым прыйшло з ліку дзяцей баярскіх князя Міхаіла Андрэевіча (з Вярэі) і 60 на чале з ваяводам Жычавым — з сіл князя Васілія Яраславіча (з
    
    ⁵¹⁹ ПСРЛ. Т. VIII. С. Ill; Т. XII (Летопнсный сборннк, нменуемый Патрнаршей нлн Ннконовской летопнсью). М., 2000. С. 63; Т. XXIII. Ермолннская летопнсь. СПб., 1910. С. 151; XXVI. С. 196. А.А. Зімін указвае на нейкія літоўскія сведчанні, адпаведна якім на чале пахода стаяў Станіслаў Кішка (Знмпн А.А. Внтязь на распутье. Прнм. 10. С. 245). Аднак у беларускалітоўскіх летапісах такой інфармацыі не было знойдзена. Магчыма, у сярэдзіне XV ст. Ст. Кішка яшчэ нават не нарадзіўся.
    
    ⁵²⁰ Знмнн А.А. Внтязь на распутье. Прнм. 8. С. 245.
    
    ⁵²¹ ПСРЛ. Т. III. М., 2000. С. 424.
    
    ⁵²² ПСРЛ. Т. XVII. Стб. 341, 400, 466, 541; Т. XXXII (Лнтовскобелорусскне летопнсн). М., 1975.
        С. 85.
    
    ⁵²³ Тамсама.
    
    ⁶²⁴ ПСРЛ. Т. XXIII. С. 151. Казельск заставаўся маскоўскім да 1447 г. (ДДГ. № 48. С. 147).
    
    ⁵²⁵ ПСРЛ. Т. V С. 267; Т. VIII. С. 112.
    
    ⁵²⁶ ПСРЛ. Т. V С. 267; Т. XXIII. С. 151.
    
    ⁵²⁷ ПСРЛ. XXVI. С. 196.
    
    ⁵²⁸ ПСРЛ. Т. XXIII. С. 151.
    
    ⁵²⁹ ПСРЛ. Т. V С. 267; Т. XII. С. 63.
    
    ⁵³⁰ ПСРЛ. Т. VIII. С. 112; XXVI. С. 196.
    
    144
    
    Віктар Цемушаў
    
    Бораўска) '. Невялікая маскоўскае войска складалася ў асноўным з «молодых» ваяроў, але і яны паказалі сябе годна.
        Падчас бою каля р. Сухадроў (суч. Сухадрэў) перадавы атрад войска ВКЛ быў адкінуты (магчыма інсцэніраваў адступленне для заманьвання маскоўскага войска), але потым літоўскія «большне полкн» цалкам разграмілі нешматлікіх масквічоў⁵³². Суздальскі князь І.А. Лугвіца быў забіты, таксама як Карачараў і яшчэ 4 знатныя чалавекі, што служылі князю Івану Андрэевічу Мажайскаму. У палон трапілі ваяводы мажайскага князя Яропка (Яраполк) і Сямён Ржэўскі, ваяводы вярэйскага князя Іван Судок, Філіп Нашчокін, князь Іван Канінскі і 5 чалавек «молодых»⁵³³. Пры гэтым страты «лнтвы» былі значныя — 200 чалавек⁵³⁴.
        Магчыма, не варта прымаць на веру паведамленне Ермалінскага летапісу аб тым, што адразу пасля бою літоўскія войскі «ст> техь месгь вьзвратншася вь своя сн»⁵³⁵. Аднак і паведамленні заходнярускіх летапісаў сведчаць пра тое, што Маскоўская зямля была спустошана яшчэ да «московского побоніца», гэта значыць, яшчэ да бітвы каля Сухадрова. Дзевяць дзён «москвнчн» збіралі войскі, а потым пагналіся за адыходзячымі літоўцамі ’". Верагодна, да гэтага моманту літоўскія ваяводы 5 городовь взя, н пленн землн много н повоева», пра што піша наўгародскі летапісец⁵³⁷. У заходніх летапісных крыніцах сярод гарадоў, якія «повоевалн» літоўскія ваяводы, названы Казельск, Вярэя, Калуга і Мажайск⁰³⁸. Да іх, верагодна, трэба дадаць нейкія з наступных памежных маскоўскіх пунктаў: Малаяраславец, Бораўск, Вышгарад і Мядынь, каб вызначыць 5 захопленых гарадоў, бо Казельск і, напэўна, Мажайск не былі захоплены, а Калуга адкупілася.
        Такім чынам, можна заўважыць, што і для маскоўскага боку раён, блізкі да Павугор’я, быў вельмі слабым у ваенных адносінах. Войска ВКЛ, спусташаючы маскоўскія землі, бесперашкодна прайшло ад Казельска да Мажайска і толькі на зваротным шляху сутыкнулася з нязначным супраціўленнем. Безумоўна, калі б на месцы апынуліся арыентаваныя на абарону заходняй маскоўскай мяжы ўдзельныя князі са сваімі дварамі, сітуацыя магла б быць іншай. Аднак варта заўважыць, што маскоўская абарона будавалася з апорай на рэкі Протву і Лужу, а значныя тэрыторыі міжрэчча Протвы і Угры ўсё роўна засталіся безааброннымі. Hi Калуга, ні Мядынь, якія замыкалі з поўначы і поўдня ўчастак маскоўскалітоўскай мяжы, не маглі, як высветлілася, гарантаваць бяспеку маскоўскай тэрыторыі. Неабходнасць умацавання заходняй маскоўскай мяжы бліжэй да р. Угры з асаблівай актуальнасцю выявілася падчас падзей 1480 г.
        Калі ў 1480 г. шлях хана Ахмата перагарадзілі маскоўскія сілы ў раёне Каломны, Серпухава і Гарусы, «царь понде в Лнтов'ьскую землю, хотя обонтн чрес Угру»⁵³⁹. У Васкрасенскім летапісе зроблена такое тлумачэнне такому манеўру: «й понде кь
    
        ПСРЛ. Т. VIII. С. 112; Г. XII. С. 63; XXVI. С. 196. Складальнік Ніканаўскага летапісу дадаў, што ніводнага з трох князёў тадыўсваіх гарадах (Мажайску, Вярэі і Бораўску) не было (ПСРЛ. Т. XII. С. 63). Паводле Хронікі Быхаўца, масквічоў было пяцьсот чалавек (ПСРЛ. Т. XVII. Стб. 541; Т. XXXII. С. 85). ⁵³² ПСРЛ. Т. XXIII. С. 151.
    ⁵³³ ПСРЛ. Т. VIII. С. 112; Т. XII. С. 63; XXVI. С. 196.
    ⁵³⁴ Тамсама.
    ⁶³⁵ ПСРЛ. Т. XXIII. С. 151.
    ⁵³⁶ ПСРЛ. Т. XVII. Стб. 341, 400, 467.
        НПЛ. С. 424. Блізкае па змесце паведамленне ўтрымліваецца ў Ніканаўскім летапісе (ПСРЛ Т. XII. С. 63).
    ⁵³⁸ ПСРЛ. Т. XVII. Стб. 341, 400, 466, 541; Т. XXXII. С. 85.
    ⁵³⁹ ПСРЛ. Т. XXV С. 327.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Ð