• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    šняства Літоўскага
    
    145
    
    Лнтовской земле, обходя Оку реку н ожндаа кь себе на помочь короля нлн снлы его»⁵⁴⁰. Самым важным для хана Ахмата было знайсці ў арганізаванай маскоўскім бокам абароне такое слабае месца, якое спалучалася б са зручным шляхам у цэнтр дзяржавы: «А Татарове нскаху дорогы, куды бы тайно перешед’ь, да нзгономь ндтн кь Москве. й прнндоша ко Угре реке, нже 64431. Колугн, н хотяше перебрестн»⁵⁴¹. Тады Іван III загадаў ісці насустрач татарам сыну Івану Іванавічу і брату Андрэю Васільевічу Меншаму «к Колузе кь Угре на берегь»⁵⁴². Без сумнення, хан падышоў да самых нізоўяў р. Угры, бо і рускія сілы падышлі туды ж: «...н посла к берегу сына своего велнкого князя Йвана, а велел ему стоятн усть Угры.. .»мз. Татары паспрабавалі захапіць перавоз праз Угру каля яе вусця і адкрыць сябе шлях на Маскву: «Царь же понде незнаемымн путн на Лнтовскую землю, хотя нскрастн берегь, н прннде на Угру октября в 8 день, в неделю в 1 час днн, прнступнша к берегу к Угре, хотеша перевоз взятн»⁵⁴⁴. Ахмат адышоў да берага і стаў шукаць іншыя магчымасці для ўварвання: «Царь же не возможе берегу взятнн н отступн от рекн от Угры за две версты, н ста в Лузе, н распустн вон по всен землн Лнтовскон»⁵⁴⁵. Так, не чакаючы сустрэчы з маскоўскімі сіламі, асобны ардынскі атрад здзейсніў спробу перайсці Угру па бродзе ў раёне Апакава: «Царь же хотя нскрастн велнкого князя под Опаковым городніцем, хотя перелестн Угру, а не чая туто снлы велнкого князя. Н посла князен свонх н воевод н множество Татар. Прнлучн же ся туто множество князен н боярь велнкого князя, не дадяіце перелестн Угры»⁵⁴⁶. I хаця Ахмат разведаў усе магчымыя месцы пераправы праз Угру («н знахорн ведяху его кь Угререце на броды»)⁵⁴⁷, маскоўскія ваяводы загадзя «прншедшее, сташа на Угре н броды н перевозы отьяша»⁵⁴⁸.
       Выбарка летапісных паведамленняў пра падзеі 1480 г. яскрава ілюструе абарончую ролю р. Угры, магчымасцямі якой скарыстаўся маскоўскі бок. На думку Ю.Р. Аляксеева, «у кастрычніку 1480 г. рускія войскі вырашылі найцяжэйшую задачу абароны воднай мяжы (далёка не моцнай па сваіх прыродных якасцях)⁵⁴⁹. Сапраўды, у большай частцы свайго цячэння неглыбокая, звілістая р. Угра толькі ў спалучэнні з абарончымі збудаваннямі, якія кантралявалі шматлікія брады і пераправы, або пры прысутнасці побач значных войскаў з’яўлялася значнай перашкодай. Маскоўскі бок не меў умацаванняў на левым беразе р. Угры, які ёй не належаў і да таго ж быў збольшага пакатым, а ўвесну заліваўся.
       Небяспека, якая зыходзіла з боку р. Угры, станавілася ўсё больш рэальнай з наступленнем халадоў. «Сь Дмнтреева же днн стала знма, н рекн все сталн, н мразн велнкн, яко не моіцн зретн»⁵⁵⁰. Уся працягласць ракі перастала служыць перашкодай для перамяшчэння татарскай конніцы. Абарончы рубеж, заснаваны на натуральнай воднай
    
    ⁵⁴⁰ ПСРЛ. Т. VIII. С. 206. Гл. таксама: ПСРЛ. Т. XII. С. 200.
    
    ⁵⁴¹ ПСРЛ. Т. XX. С. 346.
    
    ⁵⁴² ПСРЛ. Т. XXV С. 327.
    
    ⁵⁴³ ПСРЛ. Т. XXVI. С. 263.
    
    ⁵⁴⁴ Тамсама. С. 264.
    
    ⁵⁴⁵ Тамсама.
    
    ⁵⁴⁶ Тамсама. С. 265.
    
    ⁵⁴⁷ ПСРЛ. Т. XII. С. 200.
    
    ⁵⁴⁸ Тамсама.
    
    ⁵⁴⁹ Алексеев Ю.Г. Освобожденне Русн от ордынского нга. С. 107.
    
    ⁵⁵⁰ ПСРЛ. Т. VI. С. 231. Гаворка ідзе пра дзень памяці святога Дзмітрыя Салунскага, што адзначаецца 26 кастрычніка (па старым стылі).
    
    146
    
    Віктар Цемушаў
    
    перашкодзе і ўмацаваны сіламі выстаўленых уздоўж яго войскаў, фактычна спыніў сваё існаванне. У сувязі з гэтым маскоўскі вялікі князь вырашыў адвесці войскі да абарончай лініі — сістэмы крэпасцей уздоўж рэк Лужы і Протвы. («Егда же река ста, тогда князь велнкн повеле сыну своему, велнкому князю, к брату своему князю Андрею н всем воеводам co всемн снламн отступнтй от брега н прлнтн к себе на Кременець, бояіцеся Татарьского прехождення»⁵⁵¹.) Мэтай манеўру, які дзенідзе ператварыўся ў бязладныя ўцёкі («а нашн мняху Татарт> за собою реку прешедшю н побегоша на Кременець»)⁸⁸², было заняцце новай пазіцыі для прыкрыцця шляхоў да Масквы. Ключавы пункт гэтай пазіцьгі — горад Крамянец быў пабудаваны на мысе левага (усходняга) берага р. Лужы⁵⁵³, гэта значыць, ён быў арыентаваны на адбіццё пагрозы з захаду. У Крамянцы была стаўка Івана III («прншед'ь ста на Кременсце сь малымн людмн, а людей всехг отпустн на Угру»)⁵⁵⁴. Таму сюды прыходзіла дапамога (напрыклад, удзельныя князі Андрэй і Барыс Васільевічы), а пасля наступлення маразоў тут былі сканцэнтраваны ўсе маскоўскія войскі®⁵.
       Ад Крамянца маскоўскія войскі былі адведзены яшчэ далей — да Бораўска і р. Протвы («Князь же велнкы с сыномь н з братьею н co всемн воеводамн пондоша к Боровьску»)⁸⁶⁶, відавочна, для заняцця яшчэ больш зручнай пазіцыі. Наогул неабходна прызнаць, што ў войску і ў бліжэйшым атачэнні маскоўскага гасудара панавалі панічныя настроі, няўпэўненасць у сваіх сілах і нерашучасць («бысть же страхь на обоюсь, едннін другнх’ь бояхуся»)⁶⁵⁷. Масква рыхтавалася да аблогі, у эвакуацыю на поўнач (у Белавозера) была адпраўлена вялікая княгіня Соф’я Вітаўтаўна разам з маскоўскай казной. Ад татараў планавалі ўцячы «кь Окіяну морю»⁸⁸⁸. Відаць, толькі безвыхаднасць сітуацыі змусіла маскоўскае камандаванне рыхтавацца да бою на палях каля Бораўска («...пондоша кь Боровску, глаголюіце, яко на техь поляхь сь ннмн бой поставнмь»)⁸⁸⁹.
       Але неабходнасць бою адпала сама па сабе, бо татары ўспрынялі адыход маскоўскага войска ад берага ракі як намер даць ім месца для бою і ўцяклі («Татарове страхом'ь одержнмн побегоша, мняіце, яко берегь дають нмь Русь н хотять с ннмн бнтнся»)⁵⁶⁰. Безумоўна, сукупнасць розных прычын змусіла хана Ахмата адмовіцца ад супрацьстаяння з Іванам III, але варта адзначыць, што вызваленне Маскоўскай Русі ад ардынскага прыгнёту не было адназначна прадвызначаным. Грандыёзныя вайсковыя поспехі Івана III у барацьбе з моцнымі супернікамі, упэўненая цэнтралізатарская палітыка ўнутры сваёй дзяржавы — больш позні этап развіцця Вялікага Княства Маскоўскага. Пэўная асцярожнасць і нават нерашучасць былі ўласцівы дзеянням Івана III і ў першай маскоўскалітоўскай памежнай вайне.
       Першая памежная вайна паміж вялікімі княствамі Маскоўскім і Літоўскім пачалася ў 1486 г.⁸⁶¹. Значныя падзеі падчас вайны разгарнуліся ў раёне р. Угры і
    
    ⁵⁵¹ ПСРЛ. Т. XXV С. 328.
    
    ⁵⁵² Тамсама.
    
    ⁵⁵³ Археологнческая карта Росснн: Калужская область. Лзд. 2е. № 475/335. С. 170—171.
    
    ⁵⁵⁴ ПСРЛ. Т. VI. С. 224.
    
    ³⁵⁵ ПСРЛ. Т. VI. С. 224; Т. XXV С. 328.
    
    ⁵⁵⁶ ПСРЛ. Т. XXV С. 328.
    
    ⁵⁵⁷ ПСРЛ. Т. VI. С. 224.
    
    ⁵⁵⁸ Тамсама. С. 224—225.
    
    ⁵⁵⁹ Тамсама. С. 224.
    
    ⁵⁶⁰ ПСРЛ. Т. XXV С. 328.
    
    ⁵⁶¹ Абгрунтаванне датавання гэтай вайны гл.: Цемушаў В. «Вайна падчас міру». Першая памежная вайна ВКЛ з Масквою (1486—1494 гг.) // Веларускі гістарычны агляд. Т. 15. Сш. 1—2 (28—29). 2008. С. 5—48.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    147
    
    выразна пазначылі памежную зону ў левабярэжжы гэтай ракі і абарончы рубеж уздоўж яе лініі. Асобую ролю ў вайне адыгрываў Любуцк. Калі баявыя дзеянні для ВКЛ у Павугор’і не выходзілі за рамкі пасіўнай абароны, то з боку ўчастка мяжы па р. Ацэ, наадварот, можна бачыць актыўны ініцыятыўны і нават наступальны характар вядзення вайны з боку ВКЛ.
       3 самага пачатку маскоўскалітоўскай вайны ў рэгіён Павугор’я былі накіраваны інтарэсы маскоўскага ўдзельнага князя Андрэя Васільевіча Угліцкага (з боку Мажайска, які яму належаў) і прадстаўнікоў вялікакняжацкай адміністрацыі (з боку Бораўска, Мядыні, Калугі). Наступленне ішло па двух напрамках — з поўначы і поўдня. Характар «дзіўнай» вайны (па вобразным вызначэнні А.А. Зіміна) дапускаў не столькі актыўныя ваенныя дзеянні з прамымі захопамі ключавых пунктаў на тэрыторыі ворага, колькі паступовае спусташэнне і далучэнне памежных зямель, пастаянны ціск на мясцовых землеўласнікаў, у выніку чаго яны вымушаны былі пакідаць свае ўладанні (князі Крошынскія і Глінскія) ці пераходзіць на бок Масквы (Варатынскія і інш.). Маскоўскія ўлады не толькі стваралі невыносныя ўмовы жыцця на памежжы, але і дзейнічалі метадам абяцанакцацанак. Так, вырашыўшы служыць Івану III, князь Сямён Фёдаравіч Варатынскі атрымаў ад маскоўскага валадара ва ўладанне і свае землі, і ўсе тыя, што здолеў захапіць, і ў выніку аб’яднаў у сваіх руках усё Павугор’е. Пры гэтым значная частка левабярэжжа Угры да лістапада—снежня 1492 г. (часу пераходу С.Ф. Варатынскага на бок Масквы) ужо была асвоена і падзелена паміж мажайскай часткай удзела князя Андрэя, Бораўскім і Мядынскім уездамі.
       Яшчэ да восені 1486 г. служылымі людзьмі князя Андрэя Васільевіча былі спустошаны воласці Магілен, Нягодзін і Міцэнкі, якія належалі старэйшаму вяземскаму князю Міхаілу Дзмітрыевічу⁵⁶² і размяшчаліся ў раёне р. Воры (левага прытока Угры). Хутка такі ж лёс напаткаў воласць таго ж князя Арэхаўну⁵⁶³ (каля р. Істры, левага прытока Воры, ніжэй па цячэнні ад згаданых вышэй валасцей). Увосень 1486 г. служылыя людзі князя Андрэя Васільевіча напалі на Дуброўскі двор і Дуброўскую воласць усё таго ж вяземскага князя⁶⁶⁴ (на р. Жыжале, левым прытоку Угры, на захад ад папярэдніх валасцей). Да сярэдзіны восені 1487 г. нападзене на воласці Магілен, Нягодзін і Міцэнкі паўтарылася⁵⁶⁵. Тады ж у непасрэднай блізкасці ад р. Угры, у воласці Арэхаўне прадстаўнікі князя Андрэя Васільевіча арганізавалі слабаду⁵⁶⁶. Сама воласць была абвешчана «здаўна» належачай да Мажайска⁶⁶⁷. Верагодна, у той самы час былі заняты воласці Магілен і Міцэнкі (Міцонкі), дзе, згодна з пасольскай скаргай 1490 г., былі пасаджаны намеснікі князя Андрэя Васільевіча⁵⁶⁸. Слугі ўдзельнага маскоўскага князя добра замацаваліся ў Вяземскім княстве і, захапіўшы воласць Дуброву і Дуброўскі двор, паспрабавалі нават знішчыць участак пасольскага шляху, які праходзіў побач, каб правесці яго праз сваю тэрыторыю⁵⁶⁹.
       Паралельна з удзельнымі князямі ў напрамку Вяземскага княства дзейнічалі прадстаўнікі вялікакняжацкай адміністрацыі. Да сярэдзіны восені імі былі заняты
    
    ⁵⁶² СЙРЙО. Т. 35. № 1. С. 2.
    
    ⁵⁶³ Тамсама. № 1. С. 2.
    
    ⁵⁶⁴ Тамсама. № 1. С. 2; № 12. С. 49.
    
    ⁵⁶⁵ Тамсама. № 1. С. 2.
    
    ⁵⁶⁶ Тамсама; «Выпмска нз посольскйх кннг». С. 35.
    
    ⁵⁶⁷ СЙРЙО. Т. 35. № 2. С. 6.
    
    ⁵⁶⁸ Тамсама. № 12. С. 49. Гл. таксама: Тамсама. № 18. С. 74.
    
    ⁵⁶⁹ Тамсама. № 1. С. 2.
    
    148
    
    Віктар Цемушаў
    
    і абрабаваны воласці князёў Глінскіх Шацельша і Судзілаў⁶⁷⁰ (крыху на захад ад р. Воры). Вотчына князёў Глінскіх размяшчалася на захад ад уладанняў князя Міхаіла Вяземскага. Такім чынам, маскоўская ўлада пашырылася яшчэ далей углыб Вяземскага княства. Характэрна, што Шацельша (Шацеш) і Судзілаў (Сулідаў), таксама як і Магілен (Магілна), Міцэнкі (Мічэнкі), неўзабаве аказаліся ў складзе маÐ