• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    ская мяжа, сведчыць тое, што гіодпіс і самое пазначэнне яе на старых картах змяшчаліся то ў вярхоўях гэтай ракі⁶¹⁶, то ў яе ніжнім цячэнні (але не захопліваючы вусця, якое пакідалася Маскве)⁶¹⁷.
    
    ⁶¹² LM.Kn.3.E46.
    
    ⁶¹³ СНРНО. Т. 35. № 75. С. 400.
    
    ⁶¹⁴ Carte de Moscovie Dressee par Guillaume De 1’Isle, Premier Geographe du roy... Paris, 1706 // Матеріялн до історіі картографіі Украінн / Сост. В.А. Кордт. Ч. 1. Кнев, 1931. С. 14, № 19.
    
    ⁶¹⁵ Imperii Moscovitici pars Australis in lucem edita per Mathaus Seutter. Augspurg, 1730.
    
    ⁶¹⁶ Poland. Corrected from the Observations communicated... By His Obliged Humble Servant Ion. Senex [Ok. 1762] // Polonia. Atlas map z XVI—XVIII wieku. Warszawa, 2005. S. 18; Mappa Geographica... Regnum Poloniae et Magnum Ducatum Lithuaniae. Cura et Sumptibus Tobiae Conradi Lotter Geogr. Aug. Vindel. Nach der Neuen Abtheilung. Portiones 1772 // Тамсама. S. 24; Mappa Geographica ex novissimis observationibus... Regnum Poloniae et Magnum Ducatum Lithuaniae. Opera et Sumptibus loh. Michael Probst. Geogr. Aug. Vindel. MDCCXXCIII [1773] // Тамсама. S. 25; La Pologne. Dressee sur ce qu’en ont donne Starovolsk, Beauplan, Hartnoch, et autres Auteurs... A Paris... 1806 // Тамсама. S. 27.
    
    ⁶¹⁷ Nouvelle Carte Des Etats Du Grand Duc De Moscovie En Europe. Partie Meridionale. Henri Chatelain. Amsterdam, 1714; Ukrania quae et Terra Cosaccorum cum vicinis Walachiae, Moldoviae, Minoris q. Tartariae, Provincus exhibita a loh. Baptista Homanno. Noriberga, 1720; Moscovey in Europe from the latest Observations... by John Senex. London, 1721; Imperii Moscovitici pars Australis in lucem edita per Mathaus Seutter. Augspurg, 1730.
    
    154
    
    Віктар Цемушаў
    
       Такім чынам, назіранне за маскоўскалітоўскімі канфліктамі XIV—XV стст. паказала, што большасць з іх адбывалася ў непасрэднай блізкасці або проста ў рэгіёне Павугор’я ці вакол кароткага адрэзка р. Акі ад вусця р. Угры да г. Любуцка. Даволі сур’ёзныя прычыны ўзнікнення такой сітуацыі трэба бачыць, па першае, у слабасці пазначаных участкаў літоўскамаскоўскага памежжа і, па другое, у зручнасці перасоўвання войскаў па шляхах, брадах і пераправах. Характар мясцовасці, з аднаго боку, дазваляў забяспечыць раптоўнасць нападу, а з другога — значна ўскладняў арганізацыю абароны сваіх меж. Гэтым актыўна карысталіся абодва бакі. Характэрна, што маскоўскія і літоўскія ўлады не здолелі дамагчыся дакладнага размеркавання агульнай лініі мяжы. Магчыма, на пачатку XV ст., калі землі ВКЛ пашырыліся да тэрыторыі Вялікага Княства Маскоўскага, яна была ўмоўна праведзена ўздоўж цячэння р. Угры. Але, як высветлілася пад канец стагоддзя, уладанні ВКЛ перасягнулі далёка на ўсход гэты прыродны рубеж. Тым не менш менавіта р. Угра стала тым бар’ерам, абапіраючыся на які пачала будавацца сістэма абароны ўсходняй мяжы ВКЛ. Таксама і маскоўскі бок, выкарыстоўваючы пэўную зручнасць прыродных аб’ектаў, замацоўваўся не ў кантактнай памежнай зоне, а далёка ад яе, каля рэк Протвы і Лужы. Толькі каля р. Акі, «Берега», склаліся варожыя адна адной сістэмы са сваімі крэпасцямі, старожамі, назіральнымі пунктамі і г.д.
       Мяжа паводле «вечнага» міру 1494 г. сфарміравалася так, што асноўны рубеж абароны ВКЛ, які абапіраўся на р. Угру, застаўся непарушным. Амаль увесь комплекс гарадоўкрэпасцей уздоўж Угры (Аіпчытаў, Дзмітравец, Апакаў, Пусты Мошчын, Бышкавічы, Залідаў) быў вернуты літоўскаму князю. Да Масквы, верагодна, перайшоў толькі адзін пункт у правабярэжжы ракі — Казельск (яго не трэба блытаць з горадам з такой самай назвай на р. Жыздры), разам з тэрыторыяй Вяземскага княства, якое, як вядома, у поўным складзе было адарвана ад ВКЛ. Таксама Крайшына каля вусця р. Угры і размешчаны крыху на ўсход Людзімеск дасталіся Маскве. Маскоўскія ўладанні толькі ў канцы XV ст. у некалькіх месцах непасрэдна наблізіліся да левага берага р. Угры. Тым не менш увесь ваенны патэнцыял ВКЛ быў захаваны. Усе тыя ж крэпасці ўзвышаліся на правым беразе р. Угры, на правы бок р. Акі, у землі ўсё тых жа вярхоўскіх князёў, якія, што праўда, цяпер служылі іншаму ўладару, укліньваліся гаспадарскія гарады Любуцк і Мцэнск. Па сутнасці, у Павугор’і і Верхняй Ацэ ВКЛ страціла толькі той буфер, які аберагаў унутраную тэрыторыю княства ад прамой вайсковай небяспекі. Страчаны былі Вяземскае княства, частка зямель слаба асвоенага левабярэжжа р. Угры і масівы ўладанняў вярхоўскіх князёў (найперш Навасільскае княства).
       Небяспечным было тое, што маскоўская тэрыторыя пашырылася на поўдзень ад вусця р. Угры і на левы бераг Акі. Гэта ставіла пад удар з тылу абарончую сістэму Павугор’я і ў выніку пагражала адрывам ад ВКЛ значнай тэрыторыі. Рубеж абароны па р. Угры быў арыентаваны на ўсход, тады як з поўдня яго фактычна ахоплівалі маскоўскія землі (асабліва, калі ўлічыць яшчэ і сумесныя маскоўскалітоўскія ўладанні ў асяродку мезецкіх князёў). На поўнач ад Павугор’я вяземскія землі пашыраліся яшчэ далей і дасягалі Дняпра. У выніку высунутыя на захад масівы Вяземскага княства і верхняокскіх зямель заціскалі ў абцугі з поўначы і поўдня пакінутыя за ВКЛ тэрыторыі. Любуцк наогул быў з усіх бакоў абкружаны праціўнікам. Такім чынам, стратэгічныя рэгіёны Павугор’я і Верхняй Акі былі асуджаны на захоп Масквой.
       Аднак шэраг мерапрыемстваў улад ВКЛ, актыўная дзейнасць, напрыклад, прадстаўнікоў роду Сапегаў сведчыць пра імкненне стабілізаваць памежную сітуацыю ў Павугор’і і на Верхняй Ацэ. Трэба заўважыць, што менавіта Сапегі ўзялі ў свае рукі справу падтрымання абароназдольнасці рэгіёнаў Павугор’я і Верхняй Акі.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    155
    
       10 лістапада 1495 г. у дзяржанне «до жнвота» пісар Івашка Сапежыч (Іван Сямёнавіч Сапега) атрымаў Дзмітравец⁶¹⁸. Прыблізна ў гэты ж час (пачатак 1495 г.) ён вымяняў у брата Васілія частку належачага таму Апакава⁶¹⁹ і, разам з Дзмітраўцом, сфарміраваў на мяжы з Вялікім Княствам Маскоўскім значнае ўладанне. 20 снежня 1497 г. усе землі Івашкі Сапежыча (без Дзмітраўца) былі пацверджаны вялікім князем Аляксандрам⁶²⁰.
       Брат пісара, шляхціц Васка Сапежыч (Васілій Сямёнавіч Сапега) таксама не пакінуў без увагі рэгіён Павугор’я. Ён пачаў актыўную дзейнасць побач з Дзмітраўцом і Апакавым, у воласці Мошчын. Спачатку Васка Сапежыч атрымаў там ва ўладанне сяльцо Дуброўку⁶²¹, а пазней (да 1497 г.) скупіў і выпрасіў у гаспадара ў вотчыну замест страчаных за Угрой апакаўскіх зямель вялікую колькасць сёл і іншых зямель у гэтай воласці (сёлы Шчарбінава, Свіркава, Пачэрніна, Местава, селішча Бязменашскае)⁰²². Усе пазначаныя пункты воласці Мошчын размяшчаліся ў раёне р. Рэсы (правы прыток Угры) і яе прытокаў. Амаль усе яны захаваліся да нашага часу.
       У 1494 г. у Мцэнску і Любуцку намеснікам стаў Багдан Сямёнавіч Сапежыч⁶²³. У выніку «Сопежнны детн» сталі гаспадарамі самага краю ВКЛ, што клінам уваходзіў у тэрыторыю Вялікага Княства Маскоўскага. (У той жа час невядома, каму належалі гарады Масальск, Бышкавічы і Залідаў, волаеці Недаходава, Лычына і інш.) Такім чынам, устойлівасць усёй лініі паўднёваўсходняй літоўскамаскоўскай мяжы цяпер залежала ад актыўнасці і энергіі трох братоў.
       Іван Сапега курыраваў знешнюю палітыку ВКЛ у адносінах з Масквой, быў канцлерам вялікай княгіні Алены Іванаўны — дачкі Івана III і жонкі літоўскага гаспадара, так што, верагодна, разлічваў і на дыпламатычным узроўні падтрымліваць status quo ў блізкім яму рэгіёне.
       Стан усёй сукупнасці ўладанняў Сапегаў дазваляў узяць пад кантроль перамяшчэнні па Павугор’і. Цяпер, калі Вязьма адышла да Масквы, найбольш важным станавіўся прамы шлях на Дарагабуж. Ён злучаў Павугор’е (а далей па рэках Угры і Ацэ — Любуцкі анклаў) з асноўнай тэрыторыяй ВКЛ. Таксама праз Масальск і сумесна кіраваны Мезецк можна было накіравацца на Смаленшчыну і Севершчыну. Дастаткова было захапіць Дарагабуж (а ён стаяў каля самой мяжы), адарваць у ВКЛ Севершчыну, і Павугор’е разам з МцэнскаЛюбуцкім намесніцтвам трапляла ў ізаляцыю. Так і сталася ў 1500 г., калі Дарагабуж быў захоплены маскоўскім войскам на чале з ваяводам Юрыем Захар’евічам Кошкіным, а кіруючыя на Севершчыне Старадубскім і НоўгарадСеверскім княствамі князі Сямён Іванавіч Мажайскі і Васілій Іванавіч Шамячыч перайшлі на маскоўскі бок разам са сваімі ўладаннямі. Рэгіёны Павугор’я і Верхняй Акі і мацуючыя іх абарончыя рубяжы не здолелі зноў выявіць сябе ў барацьбе з нараджаючайся адзінай Расійскай дзяржавай.
    
    ⁶¹⁸ LM. Кп. 6. (1494—1506) / Parenge A. Baliulis. Vilnius, 2007. № 137. P 121.
    
    ⁶¹⁹ «Ему всю спустнль свою дельннцу Опаковскую своею доброю волею». АЛМ. Т. 1. Вьш. 1. № 152. С. 59; Лнтовская метрнка. Отдел 1. Ч. 1. Кннгн запнсей. № 58. Стб. 567—569).
    
    ⁶²⁰ LM. Кп. 6. № 243. Р 166—168.
    
    ⁶²¹ Лнтовская метрйка. Отдел 1. Ч. 1. Кннгя запнсей. № 56. Стб. 566; АЛМ. № 155. С. 60.
    
    ⁶²² LM. Кп. 6. Р 160—161.
    
    ⁶²³ Тамсама. № 137. Р 121.
    
    
            Раздзел 4.
            Пачатак маскоўскалітоўскай барацьбы за перадзел «рускіх» зямель
    
            1. «Вайна падчас міру», Характарыстыка перпіай памежнай вайны ВКЛ з Масквой (1486—1494 гг.)
    
      Сярод падзей рускай гісторыі канца XV — першай трэці XVI ст. асаблівай увагі заслугоўваюць літоўскамаскоўскія адносіны і найбольш яркая іх праява — шэраг памежных войнаў, вынікам якіх сталі сур’ёзныя змены ў геапалітычнай сітуацыі ва ўсёй Усходняй Еўропе. 3 памежных войнаў першая да сённяшняга дня застаецца практычна не вывучанай. Аднак неабходна заўважыць, што менавіта падчас гэтай, першай памежнай вайны ВКЛ з Вялікім Княствам Маскоўскім вызначалася далейшая стратэгія паводзін у адносінах суседніх дзяржаў, фарміравалася ідэалогія толькі што з’явіўшайся на свет адзінай Расійскай дзяржавы і выяўляліся прэтэнзіі яе кіраўніка на «рускія» землі ВКЛ. Праблемы першай вайны, што не страцілі сваю актуальнасць, выклікалі другую. Па сутнасці, першая вайна з’яўлялася падрыхтоўкай да другой, была своеасаблівай пробай сіл, выведкай перад вырашальным сутыкненнем.
      Адна з асноўных праблем, якая ўзнікае пры вывучэнні першай памежнай вайны паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім — гэта яе датаваііне. Мабыць, не існуе іншай вайны, у адносінах да храналагічных рамак якой было б столькі нявызначанасці і адрозненняў у меркаваннях. Пачатак вайны або губляецца дзесьці ў 80х гг. XV ст., або цвёрда замацоўваецца за 1492 г., хаця апошнюю дату лёгка аспрэчыць адным толькі ўказаннем на паход 11 маскоўскіх ваявод на Варатынск у 1489 г. (пра гэта гл. далей). Парадаксальна, але і канец вайны не ва ўсіх даследчыкаў абапіраецца і тлумачыцца згодна з натуральнай прыкметай — часам падпісання міру (5 лютага 1494 г.). Вядомая вайна за Смаленск 1512—1522 гг. некалькі гадоў да свайго завяршэння (гэта значыць падпісання перамір’я) не ведала сур’ёзных ваенных сутыкненняў, але ніхто не адбірае ў яе пэўны час. А вось наконт першай памежнай вайны сустра