На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
�, на яго думку, сведчыла пра няспынную памежную вайну, што ўжо тады вялася паміж Руссю і Літвой’ ■. Аднак пазней Ю.Р. Аляксееў змяніў пазіцыю ў адносінах да даціроўкі першай памежнай вайны і ўжо характарызаваў Літоўскую вайну 1492—1493 гг. як першую кампанію наступлення Расіі ў заходнім кірунку з мэтай вяртання рускіх зямель, страчаных у перыяд літоўскататарскага ліхалецця". Агульнымі рысамі вайны было ажыццяўленне шэрагу аперацый ва ўсіх кірунках на невялікай адлегласці. Пры гэтым вялікую ролю ў вырашэнні канкрэтных задач — захопаў гарадоў, адыграла ВГК (вярхоўнае галоўнакамандаванне), якое ажыццяўляла агульнае кіраванне і каардынацыю, стварала стратэгічны рэзерв на выпадак контрнаступлення праціўніка. Такім чынам, з невялікімі стратамі быў дасягнуты значны стратэгічны і палітычны вынік⁴⁹.
Неабходна ўзгадаць таксама кнігу А.У. Шэкава — адзіную манаграфію, прысвечаную гісторыі Вярхоўскіх княстваў⁵⁰. На думку даследчыка, «з 1487 г. маскоўскалітоўскія памежныя сутыкненні набываюць устойлівы характар» і з гэтага часу да 1494 г. характарызуюцца крыніцамі як памежная вайна’¹. У выніку вайны Вярхоўскія княствы былі далучаны да Масквы, існавалі яшчэ тры чвэрці XVI ст., але ў сувязі з тым, што страцілі магчьшасць лавіравання паміж раўнамоцнымі дзяржавамі, былі ў выніку ліквідаваны.
⁴² Знмнн А.А. Россня на рубеже XV—XVI столетнй. М., 1982. С. 93.
⁴³ Тамсама.
⁴⁴ Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. Заладнорусскне землн в снстеме руссколнтовскнх отношеннй конца XV — первой третн XVI в. М., 1995. С. 80, 90—91, 171.
⁴⁵ Борнсов Н.С. йван III. М., 2000. С. 471.
⁴⁶ Згодна з публікацыяй Г.Ф. Карпава гэта цытата гучыць наступным чынам: «А осподаря нашего велнкого князя людн безпрестанно емлют королеву землю» (Памятннкн днпломатнческнх сношеннй Росснн с азнатскнмн народамн. Т. 1 // СНРНО. Т. 41. СПб., 1884. № 13. С. 48).
⁴⁷ Алексеев Ю.Г. Государь всея Русн. С. 179.
⁴⁸ Алексеев Ю.Г. Походы русскнх войск прн йване III: Некоторые вопросы стратегнческого руководства. С. 44. У выданні «Лнтовская войнй» памылкова надрукавана як «Лнвонская».
⁴⁹ Тамсама.
⁵⁰ Шеков А.В. Верховскне княжества.
⁵¹ Тамсама. С. 45.
166
Віктар Цемушаў
Сярод апошніх прац, якія тычацца падзей першай памежнай ваііны, нельга не звярнуць увагу на артыкул У.А. Волкава «Хітрая вайна», у якой аўтар крытыкуе характарыстыку вайны А.А. Зіміна як «дзіўнай» і адначасова прапануе сваё разуменне падзей. У падзагалоўку назвы артыкула адразу заяўлена храналогія вайны: <Маскоўскалітоўскае супрацьстаянне 1492—1494 гг.»⁵², тым не менш значная частка тэксту прысвечана апісанню ад’ездаў вярхоўскіх князёў на маскоўскую службу, якія адбываліся з пачатку 1470х гг. Аўтар згадвае паход 11 маскоўскіх ваявод на Варатынск у 1489 г., але чамусьці далей сцвярджае, што да смерці Казіміра IV справы абмяжоўваліся лакальнымі памежнымі сутыкненнямі і ўзаемнымі папрокамі⁵³. Пасля агляду падзей вайны 1492—1494 гг. У.А. Волкаў прыступае да высноў. На яго думку, узброены канфлікт не меў ніякіх «дзівацтваў», як лічыў А.А. Зімін, a адбываўся паводле старанна прадуманага плана. Пры гэтым маскоўскія ваяводы выпраўляліся ў бой толькі тады, калі трэба было абараніць таго князя, які пажадаў перайсці на маскоўскі бок⁵⁴. Везумоўна, трэба пагадзіцца з існаваннем нейкага плана ці, дакладней, прадуманай тактыкі з маскоўскага боку ў імкненні захапіць памежныя землі ВКЛ. Але, неабходна заўважыць, папершае, што А.А. Зімін аднёс тэрмін «дзіўная» да вайны, якая разгортвалася з 80х гг. XV ст., што мае зусім іншы сэнс, а, падругое, сапраўды «дзіўна» выглядае тэзіс У. Волкава пра абарону памежных князёў. У адной са спасылак да свайго артыкула аўтар зачапіў яшчэ М.М. Крома і М.С. Барысава, якія падтрымалі погляд А.А. Зіміна і лічылі, быццам вайна ішла амаль без прыцягнення Іванам III уласнай ваеннай сілы і пачалася яіпчэ ў 1487 г.'‘. Чамусьці, па словах У.А. Волкава, усе крыніцы пераканаўча сведчаць пра пачатак вайны ў жніўні 1492 г.⁵⁶.
Артыкул У.А. Волкава падводзіць своеасаблівы вынік развіццю расійскай гістарыяграфіі па праблеме першай памежнай вайны. Можна заўважыць, што расійскія даследчыкі ў пытанні даціроўкі вайны падзяліліся на два лагеры: прыхільнікаў вядзення своеасаблівай вайны з 80х гг. XV ст. і абаронцаў выразна абазначаных ваенных дзеянняў 1492—1494 гг.
Уяўленні пра даціроўку, ход і спецыфіку літоўскамаскоўскіх узаемаадносін у канцы XV ст. знайшлі дэталёвую распрацоўку ў польскай гістарыяграфіі.
Даследчык усходняй мяжы ВКЛ Я. НатансанЛескі падзяляў літоўскамаскоўскія адносіны канца XV ст. на два канфлікты: памежную вайну падчас міру («Wojna kresowa podczas pokoju») 1486—1492 гг. i першую маскоўскую вайну 1492—1493 гг. Апошняя скончылася ў лютым 1494 г., калі быў заключаны мір⁵⁷. Памежная вайна пры гэтым характарызавалася шэрагам наездаў на межы, якія спалучаліся са здрадай мясцовых князёў і далучэннем іх уладанняў да Масквы, а першая маскоўская вайна — рухам трох вялікіх войскаў на тэрыторыю Літвы і захопам гарадоў у Паоччы, Вяземшчыне і Смаленшчьше⁵⁸.
Волков В. Хнтрая война. Московсколнтовское протнвостоянне 1492—1494 гг. // Роднна. 2003. № 11. С. 60. Карту да гэтага артыкула склаў В.М. Цемушаў. Гл.: Темушев В.Н. Пограннчная война Велнкого Княжества Московского с Велнкнм Княжеством Лнтовскнм. 1487—1494 гг // Роднна. № 11. 2003. С. 58—59. Карта.
⁵³ Тамсама. С. 60—61.
⁵⁴ Тамсама. С. 62.
⁵⁵ Тамсама. С. 63.
⁵⁶ Тамсама.
⁵⁷ NatansonLeski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 68, 76, 78.
⁵⁸ Тамсама. S. 68, 76.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
167
Л. Калянкоўскі ў сваёй працы па гісторыі ВКЛ пісаў пра маскоўскі націск на ўсходнія літоўскія межы ў 1486—1492 гг., сэнс якога палягаў у імкненні да тэрытарыяльных набыткаў⁵⁹. Па словах гісторыка, яшчэ ў 1485 г. праз сваіх паслоў Літва заяўляла пра маскоўскія рабаванні і разбоі на ўскраінах ВКЛ⁶⁰. Таксама згадваецца спусташэнне Мцэнска з боку Разані, якое адбылося ў пачатку траўня 1486 г. Потым даецца падрабязны разбор канфліктаў на памежжы да 1492 г., што перарываюцца смерцю Казіміра Ягайлавіча, а потым працягваюцца маскоўскімі нападамі на гарады ВКЛ пры Аляксандры Казіміравічы і спыняюцца з заключэннем міру 5 (7) лютага 1494 г.⁶¹. Польскі даследчык не карыстаўся тэрмінам «вайна», але, па сутнасці, час баявых дзеянняў працягвае з 1486 па 1494 г.
У іншай сваёй працы Л. Калянкоўскі сцвярджаў, што націск Івана III на ўсходнія літоўскія землі фактычна пачаўся пасля далучэння да яго імперыі Ноўгарада, але бесперапынныя войны працягваліся з 1487 г. 3 пачатку 1492 г. вялікі князь маскоўскі выступаў ужо з прэтэнзіямі на шэраг гарадоў і валасцей⁶².
У даследаванні С.М. Кучыньскага, прысвечаным чарнігаўскасеверскім землям пад уладай ВКЛ, канкрэтныя даты маскоўскалітоўскага супрацьстаяння канца XV ст. вылучыць складана. Вялікія маскоўскія наезды на Вярхоўскія княствы пачаліся з 1484 г., але адбываліся яны ўжо ў 1470—1474 гг.⁶³. На падставе згадкі ў крыніцах маскоўскіх «наездаў», якія адносяцца да перыяду да 1485 і 1487 гг. (на якія абапіраліся, адпаведна, Л. Калянкоўскі і Ф. Попэ), С.М. Кучыньскі перасоўвае даціроўку пачатку ваенных дзеянняў да 1468—1470 гг.⁶⁴. Пры гэтым хочацца заўважыць, што параўнанне і нават некаторае атаясамленне сітуацыі, якая склалася ў літоўскамаскоўкім памежжы да 1470 г., з канфрантацыяй двух бакоў, што назіралася ў 1480я гг. моцна перабольшанае. Апора толькі на адну нявызначаную фразу, вымаўленую спрабаваўшым абгаварыць маскоўскага гаспадара паслом ад Казіміра ў Вялікую Арду Кірэем («понеже бо многаа нстома землн моей [Казіміра. — В.Ц.] от его 1 Івана III. — В.Ц.\»У* не дае падстаў падаўжаць вайну на паўтара дзясятка гадоў.
3 іншага боку, гісторык лічыў, што не варта называць першым годам маскоўскалітоўскай вайны 1492. Гэты год быў толькі часам узмацнення ваеннай актыўнасці і пачаткам канца 20гадовай памежнай вайны, якая вялася з абодвух бакоў без фармальнага абвяшчэння⁶⁶. Яшчэ да пазначанага года ў памежных справах выкарыстоўваліся рэгулярныя палкі, «відавочнай вайной» выглядае справа пад сценамі Варатынска 1489 г., калі туды рушылі 11 маскоўскіх ваявод⁶⁷. Узмацненне вайны ў 1492 г. не суправаджалася яе абвяшчэннем, наогул не існуе звестак аб пачатку канфрантацыі. Па словах Кучыньскага, «фармальна абодва ўрады не
⁵⁹ Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Ksiestwa Litewskiego za Jagiellonow. S. 389.
⁶⁰ Тамсама. S. 389. У сучасным выданні той дакумент з Метрыкі ВКЛ, на які спасылаецца Л. Калянкоўскі, датуецца 1486 г. (LM. Кп. 4 (1479—1491) / Parenge L. Anuzute. Vilnius, 1994. № 128. Р 138).
⁶¹ Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Ksiestwa Litewskiego za Jagiellonow. S. 390—412.
⁶² Kolankowski L. Polska Jagiellonow. Dzieje polityczne. Lwow, 1936. S. 145.
⁶³ Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 279.
⁶⁴ Тамсама. S. 268.
⁶⁵ ПСРЛ. T. VIII (Летопнсь no Воскресенскому спнску). M., 2001. C. 158.
⁶⁶ Kuczynski S.M. Ziemie czernihowskosiewierskie pod rzadami Litwy. S. 289.
⁶⁷ Тамсама.
168
Віктар Цемушаў
называлі сваім імем тое, што адбывалася фактычна»⁶⁸. У выніку гісторык прапануе або прызнаць вайну дваццацігадовай — паміж 1473—1493 гг. — «вайной пасярод мірУ”, або лічыць літаральна, што яе не было, а першая літоўскамаскоўская вайна адбылася ў 1500—1503 гг.⁶⁹.
Г. Лаўмяньскі ўслед за іншымі гісторыкамі вылучаў перыяд памежнай вайны падчас міру («wojna kresowa podczas pokoju»), які адносіцца да 1486—1492 гг. Гэтая вайна складалася з памежных сутыкненняў, якія мелі дваякі характар: 1) дзеянні маскоўскіх атрадаў і 2) справы памежных князёў⁷⁰. Пасля аперацый дыверсійнага характару, якія так і не прывялі да сур’ёзнай канфрантацыі, пачалася першая маскоўская вайна, якая скончылася «вечным» мірам⁷¹.
I нарэшце, Г. Блашчык лічыў, што ў пачатку праўлення ў ВКЛ Аляксандра Ягелончыка стаяла праблема завяршэння вайны з Масквой, якая была ўрэгулявана ў 1494 г.⁷². Першая маскоўская вайна адбывалася паміж 1492—1494 гг., але ёй папярэднічалі падзеі, якія А.А. Зімін вызначыў як дзіўную вайну», а Л. Калянкоўскі — «памежную вайну». Вытокі той вайны гісторык прапануе шукаць у ад’ездзе да Масквы вярхоўскіх князёў. Апошнія таксама адыгралі ключавую ролю ва ўсім канфлікце⁷³.
Такім чынам, можна заўважыць, што бÐ