• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    аць дзяцей караля і «недружбу свою... нм чнннтн, сколко... бог пособнт»⁹ . У заяве маскоўскага вялікага князя ранейшыя дзеянні аддзяляліся ад новых, хаця і аналагічных, намераў. Зараз яго ворагаў прадстаўлялі іншыя асобы. Але заставалася цвёрдым жаданне працягнуць вайну, якую планавалася актывізаваць, бо сам вялікі князь пажадаў узначаліць войска.
       Прамых спасылак на страту сілы ўсіх дамоў пасля смерці аднаго з суб ектаў, які іх складаў ці падпісваў, не сустракаецца. Заўважна адваротнае імкненне абаперціся на існаваўшыя раней адносіны пры іх абнаўленні. У першым жа паеольстве вялікага князя літоўскага Аляксандра да вялікага князя маскоўскага Івана III было выказана жаданне, •помнячы докон(ч)анье предков’ь твонхь с нашнмн предкн н твоего отца з нашым’ь отцом'ь [дамова 1449 г. Казіміра з Васіліем II. — В.ЦД, н на нась, на детн... ажь бы есн тын крывды н шкоды, н грабежы, которнн ся сталн отчыне нашон, к Велнкому Князству Лнтовскому, в землях н вь водахь с твое землн, то нам оправнлт,»⁹². Таксама і заключэнне новага пагаднення бачылася літоўскаму боку ў прамой адпаведнасці з раней аформленымі дамовамі пры Казіміры і Васілію II і аж да часоў Вітаўта і Васілія Гн. Можна зразумець імкненне новага вялікага князя літоўскага «отчыну нашу в целостн метн, какь было за предков'ь нашых» або каб «зьдавна которнн места прыслухалн к нашому г(о)с(по)д(а)рьству, к Велнкому Князству Лнтов’ьскому, за велнкого кн(я)зя Внтовта н за велнкого кн(я)зя Жыкгнмоньта, н пры отцы нашомть, королн его м(н)л(о)стн, абы то ннне слухано к н(а)шому Велнкому кн(я)зству подавному»⁹⁴. Аднак, у такіх абставінах, калі адна дзяржава перажывае ўнутраныя цяжкасці («нежнтне»), звязаныя са смерцю старога кіраўніка, больш значнай варта лічыць пазіцыю іншага, нападаючага боку. Па словах вялікага князя Аляксандра, менавіта «в нашомть нежнтьн твон [Івана III. — В.Ц.\ вкраннннкн позабралн землн н воды нашы, н слугь нашых через старнн рубежн»⁹ ’.
       Безумоўна, нельга адмаўляць той акалічнасці, што ў часе вырашэння ўзніклых унутраных праблем у адной дзяржаве, іншая імкнецца скарыстацца становішчам суседа і актывізуе ваенныя дзеянні. Такая небяспека выразна ўсведамлялася ў асяроддзі самога ВКЛ. Яшчэ не стаўшы вялікім князем літоўскім, Аляксандр Казіміравіч, звяртаючыся да жыхароў розных зямель ВКЛ, пісаў пра сваё хуткае абранне: «.. .ажбы некоторнн непрнятелн, побачнвшн тую нашу прнгоду [гэта значыць смерць Казіміра. — В.ЦД, Боже уховал, не сягнулн на тое панство, на отчнну нашу, на Велнкое Кн(я)ж(ес)тво
    
    ⁸⁹ СЙРЙО. Т. 41. № 34. С. 139.
    
    ⁹⁰ Тамсама. С. 139—140.
    
    ⁹¹ Тамсама. № 36. С. 158.
    
    ⁹² LM. Кп. 5 (1427—1506). Vilnius, 1993. № 9. Р. 62.
    
    ⁹³ Тамсама. № 27.1. Р. 77—78; № 15.2. Р. 69. Размова ідзе, відавочна, пра дамовы 1449 і 1408 гг.
    
    ⁹⁴ Тамсама. № 23.2. Р. 74; № 27.2. Р. 78.
    
    ⁹⁵ Тамсама. № 34. Р. 86.
    
    172
    
    Віктар Цемушаў
    
    Лнт(о)вское н русское, для того есмо тут засталн |гэта значыць, застаўся ў ВКЛ, каб узначаліць яго. — В.Ц. |»Э⁶. Гэтак жа выразна ўсведамлялася неабходнасць уласнага, асобнага ад Польшчы, валадара ў ВКЛ. Прадстаўнікі паноў рады ВКЛ у звароце да жыхароў тых жа зямель (Віцебскай, Валынскай, Кіеўскай, Полацкай і Смаленскай) заяўлялі: «Королевнча, его м(н)л(о)стн сына Алексаігьдра у Велнком Кн(я)ж(е)стве Лнтовском зоставнлн есмо для того, ажь бы земля была безыіечна [у небяспецы. — В.Ц.] оть сторонь непрнятельскнх»⁹⁷.
        Небяспека маскоўскага нападу прымусіла ўрад ВКЛ ажыццявіць шэраг знешне і унутрыпалітычных акцый. Перш за ўсё былі наладжаны адносіны і агучана просьба аб дапамозе ў Польшчы («людмн н пенезмн»)⁹⁸. Таксама пэўны разлік быў і на «цара заволского» (хана Вялікай Арды), якога ўгаворвалі «абы нам"ь был помочонь протнвгь тог(о) нашого непрыятеля»⁹⁹. «Раднн н помоцнн» маглі быць магістры Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў "'. Горш ішлі справы з крымскім ханам МенгліГірэем. Якраз у гэты час разгарэлася барацьба вакол крэпасці Цягін, якую татары будавалі на Дняпры"’¹. Канфрантацыя нарастала, і пасля (ужо ў 1495 г.) «царь перекопскнй» прама «войну пустнл в нашу землю»¹⁰². Відавочна, нядобрасуседскімі выглядалі адносіны Ўрада ВКЛ і з верным маскоўскім саюзнікам, «воеводой волоскнм» (малдаўскім) Стэфанам¹⁰³.
        У 1493 г. ужо пасля зваротнага паходу маскоўскіх ваявод на гарады Павугор’я і Верхняй Акі, вялікі князь Аляксандр выказваў гатоўнасць смаленскаму намесніку Юрыю Глябовічу «з вснмн нашымл землямл» выступіць, «бе.ть мешканья» супраць непрыяцеля «ку обороне паігьства нашого л вслх добрыхь людел подданыхіэ нашыхь». Наперад нібыта быў высланы намеснік пан Юры Пацовіч¹⁰⁴. Такім чынам, да пачатку 1493 г. у ВКЛ была, нарэшце, праведзена мабілізацыя ваенных рэсурсаў на вайну з Масквой. Але, відавочна, сам вялікі князь літоўскі ўсведамляў мізэрнасць сваіх магчымасцей. Прыярытэтнай стала задача заключэння міру, нават шляхам значных саступак. 3 панамі радай было дамоўлена на перамовах адступіцца ад прэтэнзій на Вялікі Ноўгарад, Вялікае Княства Цвярское, Вялікае Княства Разанскае і г.д., «aby dokonczanie tym si^ newzruszylo»¹⁰⁵.
        Прыход да ўлады ў ВКЛ вялікага князя Аляксандра сапраўды стаў мяжой паміж двума перыядамі як, у цэлым, знешняй палітыкі дзяржавы, так і, у прыватнасці, у ходзе маскоўскалітоўскай памежнай вайны. Ураду ВКЛ тэрмінова давялося наладжваць сувязі з Польшчай, што адасобілася ад ВКЛ, пацвярджаць дамовы з іншымі суседзямі, знаходзіць новыя ўнутраныя магчымасці для вядзення вайны. Станам нестабільнасці, няўстойлівасцю абароны ВКЛ паспяшаўся скарыстацца вялікі князь Іван III. 1 акая натуральная рэакцыя Масквы на паслабленне заходняга суседа і была прынята шэрагам даследчыкаў у якасці пачатку сапраўднай вайны.
    
        LM. Кп. 5 (1427—1506). № 3. Р. 54. Дакумент складзены пасля 7 чэрвеня (смерць Казіміра), але да 20 ліпеня 1492 г. (абранне Аляксандра на сойме вялікім князем літоўскім).
    ⁹⁷  Тамсама. № 3. Р. 55.
    ⁹⁸  Тамсама. № 17.1. Р. 70; № 17.2. Р. 71.
    ⁹⁹  Тамсама. № 18. Р. 71.
    ¹⁰⁰ Тамсама. № 19. Р. 72; № 21. Р. 73.
    ¹⁰¹ Тамсама. № 4. Р. 56.
    ¹⁰² Тамсама. № 47. Р. 96.
    ¹⁰³ Тамсама. № 8. Р. 62.
    ¹⁰⁴ Тамсама. № 16.1 Р. 69.
    ¹⁰⁵ Тамсама. № 27.3. Р. 79.
    
    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
       Такім чынам, у адносінах да першай памежнай вайны ВКЛ з Вялікім Княствам Маскоўскім пытанне аб часе яе праходжання застаецца адкрытым. I калі дата заканчэння вайны не можа выклікаць сумнення — 5 лютага 1494 г., дзень заключэння мірнай дамовы («вечное докончанье»)¹⁰⁶, то яе пачатак цвёрда вызначыць складана. Гэтая вайна так і не была абвешчана¹⁰, а падчас яе вядзення не абрываліся дыпламатычныя сувязі. Пры гэтым абодва бакі вінавацілі адзін аднаго, адмаўлялі свае варожыя дзеянні і імкнуліся перакласці віну на суседа. Сітуацыя ўскладняецца тым, што асноўная крыніца, якая дае абсалютную большасць дадзеных аб літоўскамаскоўскіх адносінах (пасольскія кнігі), захавалася толькі ад 1487 г., хаця вядома, што, напрыклад, у 1484 г. у Маскве знаходзіўся пасол ад караля Казіміра Ян Забярэжскі"¹!
       У верасні 1487 г. у Маскву прыбыло пасольства ад вугорскага караля Мацвея Корвіна на чале з дзякам Іванам¹⁰⁹. У зваротнай прамове вялікага князя Івана III, якая была агучана вугорскаму паслу дзякамі Андрэем Адзінцом і Фёдарам Курыцыным, заяўлялася наступнае: «Наш пак посол Федор, как до нас дошол н грамоту королеву утверженую до нас донесл, н мы, вндев грамоту утверженую брата своего королеву, тогды ж с Божьею волею почалн есмя дело делатп н наступнлн есмя на своего на вопчего недруга на Казнмнра на короля на Полского н не сь одну сторону»¹¹⁰. Пасол Фёдар (Курыцьш) вярнууся ў Маскву ў канцы 1486 або ў пачатку 1487 г. Такім чынам, маскоўскі ўрад афіцыйна паведамляў трэцяму, варожаму Казіміру боку, аб пачатку ў канцы 1486 — пачатку 1487 г.¹¹¹ вайны з Вялікім Княствам Літоўскім. I яшчэ раней, з паслом Фёдцам Кузьмінскім, вугорскаму каралю былі адпраўлены запэўніванш, «что нам с королём с полскнм міру нет»¹¹². Аднак, як высвятляецца з інструкцый, дадзеных адпраўленаму ў Вугоршчыну паслу Штыбору, пад «почнном н насіупом» на караля Казіміра разум&шся захоп Вялікага Княства Цвярскога, валадар якога «был заоднн» з каралём, а таксама ўгрыманне «ворагам» шэрагу гарадоў і валасцей, сярод якіх названыя Вялікія Лую і Ржэва (Пустая)¹¹ Размова ідзе пра падзеі 1478 і 1485 гг., якія цяжка расцэньваць як ваенныя дзеянні, скіраваныя непасрэдна супраць караля Казіміра. Становшда відавочнай дьшламатычная хітрасць, несумненнай мэтай якой з’яўлялася пабуджэнне да ваенных дзеянняў супраць ГІолыпчы і Вялікага Княства Літоўскага яшчэ аднаго боку. Пры гэтым нават факт захавання маскоўскалітоўскіх дыпламатычных сувязей тлумачьгўся не імкненнем заключыць мір з Казімірам, а ўсяго толькі жаданнем вырашыць памежныя справы¹¹⁴.
       Тым не менш да таго ж часу адносяцца больш пэўныя дадзеныя аб пачатку канфрантацыі на літоўскамаскоўскай мяжы.
       Згодна з першымі старонкамі маскоўскалітоўскіх пасольскіх кніг, у 1487 г. (а магчыма ўжо і ў 1486 г., калі адносіць тыя падзеі, пра якія паведамлялі паслы, да больш
    
    ¹⁰⁶ ДДГ. № 83. С. 329—332; LM. Кп. 5. № 78.2. Р 134—136.
    
    ¹⁰⁷ Греков Н.Б. Очеркн по нсторнн международных отношеннй Восточной Европы XIV—XV вв.
        С. 201; Знмнн А.А. Россйя на рубеже XV—XVI столетнй. С. 93.
    
    ¹⁰⁸ СЙРНО. Т. 41. №11.С. 43.
    
    ¹⁰⁹ Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. С. 250.
    
    ¹¹⁰ Памятннкн днпломатнческнх сношеннй древней Росснн с державамн нностраннымн. Ч. 1. Сношення с государствамн европейскнмн. Т. 1. Памятннкн днпломатнческнх сношеннй с ймпернею Рнмскою (с 1488 по 1594 год). СПб., 1851. Стб. 161. Тое ж паўтараецца ў грамаце, дасланай каралю Мацвею Корвіну (Тамсама. Стб. 166).
    
    ¹¹¹ Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. С. 250.
    
    ¹¹² Памятннкн днпломатнческнх сношенмй древней Росснн с державамн нностраннымн. Ч. 1. Т. 1. Стб. 162. Гл. таксама паўтарэнні гэтай заявы: Тамсама. Стб. 163, 166—167, 167, 170.
    
    ¹¹³ Тамсама. Стб. 169—170.
    
    ¹¹⁴ Тамсама. Стб. 170.
    
    174
    
    Віктар Цемушаў
    
    ранняга часу) на мяжы не было спакою. Аднак, можа, памежныя сутычкі (ці вайна з такім характарам вÑ