На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
°ктыўнасці літоўскага боку быў параўнальна невялікі. Ініцыятыва і безумоўнае дамінаванне ў вайне належала Вялікаму Княству Маскоўскаму. 3 улікам гэтых абставін вызначаецца наступная структура разгортвання баявых дзеянняў на памежжы.
. Баявыя дзеянні на літоўскамаскоўскай мяжы можна ўмоўна падзяліць на тры асноўныя напрамкі: А) паўночны захад (датычыўся Таропецкага павета), Б) захад (супраць Вяземскага княства) і В) паўднёвы захад (у бок Акі і Угры)¹⁵⁵. Найбольш актыўна вайна вялася на другім і трэцім напрамках. Першы зна^одзіўся ў баку і быў адрэзаны ад асноўнага тэатра ваенных дзеянняў дрэнна асвоенымі прасторамі, якія стваралі ўмоўную мяжу паміж Бельскім княствам ВКЛ і Ржэўскай зямлёй (у складзе надзелу маскоўскага князя Барыса Васільевіча Волацкага).
¹⁵⁴ СНРНО. Т. 41. №13. С. 48.
¹⁵⁵ Вылучыў гэтыя напрамкі Ю.Г. Аляксееў, але для першых двух ён абазначыў не рэгіёны, на якія наступалі, а месцы, адкуль вялося наступленне (Алексеев Ю.Г. Походы русскнх войск прн йване III. С. 333).
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
183
Тут неабходна заўважыць, што на паўночназаходнім кірунку вядзення вайны існавала значная тэрытарыяльная праблема, вырашэнню якой не будзе нададзена належнай увагі ў дадзенай працы. Сярод памежных наўгародскіх зямель былі такія, якія яшчэ з XIV ст. выплачвалі даніну (чорную куну) ВКЛ — гэта так званае Чарнакунства¹⁸⁶. Выплата чорнай куны з шэрагу наўгародскіх валасцей гарантавала бяспеку паўднёвай мяжы Ноўгарада Вялікага. Непасрэдна да Чарнакунства адносіліся Холмскі пагост і воласці Марава, Малвяціцы, Сцерж, Кунска, Беразавец, Лапасціца, Буйцы і Жабна. Непасрэдна ад Чарнакунства аддзяляліся Вялікія Лукі і Ржэва¹⁵⁷, якія былі спрадвечнымі наўгародскімі ўладаннямі. Акрамя чорнай куны з іх выплачваліся ў ВКЛ і іншыя падаткі (са Ржэўскай зямлі «ялаўшчына» і цівунскае мыта). Вялікалуцкая і Ржэўская землі набліжаліся да статуса сумеснага наўгародскалітоўскага валодання. Вядома, што ў Ржэўскай зямлі збіраў чорную куну і спраўляў суд літоўскі намеснік, наўгародскімі былі землеўладанне і некаторыя даходы. Пасля далучэння Ноўгарада да Вялікага Княства Маскоўскага (1478 г.) ВКЛ на працягу некаторага часу прад’яўляла прэтэнзіі на чорную куну, чаго спачатку не адмаўляў і Іван III, аднак выплаты спыніў і літоўскіх даннікаў і валасцелей не пускаў¹⁵⁸.
Трэба думаць, што наданне князю Ф.І. Бельскаму валасцей з ліку чарнакунскіх і размяшчэнне ў Вялікіх Луках магутнага кантынгенту маскоўскіх войскаў рабілася і дзеля таго, каб замацаваць гэтыя тэрыторыі за Масквой¹⁶⁹. У выніку яшчэ адным дасягненнем вайны для маскоўскага боку стала канчатковае далучэнне значнай тэрыторыі, таму што пасля заключэння «вечнага» міру 1494 г. улады ВКЛ перасталі прад’яўляць прэтэнзіі на Чарнакунства.
Такім чынам, на паўночназаходнім кірунку баявых дзеянняў, нягледзячы на тое, што ён быў перыферыйным, таксама вырашаліся вельмі важныя задачы — замацаванне за Масквой літоўсканаўгародскіх сумесных уладанняў і аказанне ціску на Таропецкі павет ВКЛ, які, між іншым, меў цесныя сувязі з Чарнакунствам¹⁶⁰.
Такім жа ўдалым для Масквы быў заходні кірунак. На працягу некалькіх гадоў Вяземшчына зведала спусташальныя напады зза мяжы і паступовыя захопы сваіх валасцей, у выніку аказалася ў такім становішчы, што не здолела ў неабходны момант даць адпор маскоўскаму войску. Менавіта для заходняга напрамку баявых дзеянняў характэрна выдзяленне двух перыядаў вайны: 1486—1492 гг. — падрыхтоўчы перыяд «схаванай» вайны, 1492—1493 гг. — рашучыя дзеянні па рэалізацыі вынікаў першага перыяду.
У паўднёвазаходнім напрамку маскоўская палітыка была вельмі прадуманай. Асцярожнымі дзеяннямі можна было дасягнуць больш значных поспехаў, чым адкрытым ваенным ціскам. I сапраўды, Масква выкарыстала пэўныя рычагі ў адносінах з мясцовымі князямі, кропкавыя ўдары па пунктах супраціву і ў выніку малымі сродкамі дабілася многага. Але неабходна заўважыць, што пасля некаторых поспехаў развіццё наступлення ў рэгіёне Верхняй Акі і далей было свядома прыпынена. Працяг вайны мог, на думку Ю.Р. Аляксеева, прывесці да канфлікту з усімі
¹⁵⁶ Яннн В.Л. Новгород н Лнтва: пограннчные смтуацмм XIII—XV веков, С. 11—12, 85, 140, 177 і інш.; Фролов А.А. Статус земель южного пограннчья Новгородской землн в XVI — начале XVIII века // Очеркн феодальной Россмм. Вып. 9. М., 2005. С. 106—120.
¹⁵⁷ Нельга блытаць Ржэву Пустую — наўгародскую і Ржэву Валадзімераву — да таго часу ўжо маскоўскую.
¹⁵⁸ СЙРЙО. Т. 35. № 4. С. 15; № 8. С. 34; № 8. С. 38; № 12. С. 48; № 14. С. 54; № 24. С. 115; Выпмска мз посольскмх кнмг». С. 40.
¹⁶⁹ Базмлевмч К.В. Внешняя полмтмка Русского централнзованного государства. С. 287.
¹⁶⁰ Фролов А.А. Статус земель южного пограннчья Новгородской землн. С. 115.
184 Віктар Цемушаў
дзяржавамі Ягелонаў, што, безумоўна, не магло не насцярожыць Івана III¹⁶¹. Такім чынам, трэці напрамак баявых дзеянняў не быў да канца рэалізаваны. Пытанне прыналежнасці рэшткаў Вярхоўскіх княстваў, а таксама Северскай зямлі вырашаўся ў наступнай вайне — 1500—1503 гг. Традыцыйнае дзяленне ходу вайны на трэцім напрамку на два перыяды не вытрымлівае крытыкі, таму што не толькі з 1492 г., але ўжо ў 1489 г. быў ажыццёўлены вялікі паход вялікакняжацкіх маскоўскіх войскаў на найболып значныя асяродкі ўлады ВКЛ у рэгіёне — Любуцк і Мцэнск.
Тым не менш услед за іншымі даследчыкамі ў ходзе вайны можна вылучыць два перыяды. Даўно заўважана, што ваенныя дзеянні да 1492 г. і пасля яго адрозніваюцца па характары вельмі адчувальна. Перыяд 1486—1492 гг. запоўнены дробнымі нападамі маскоўскіх служылых людзей на памежныя землі ВКЛ, рэйдамі маскоўскіх удзельных князёў углыб памежнай зоны, захопам блізкіх да мяжы валасцей. Ваенныя дзеянні 1492—1493 гг. за малым выключэннем скіроўваліся з маскоўскага боку на галоўныя цэнтры ўлады ВКЛ у памежным рэгіёне і ў пэўным сэнсе завяршалі тое, што было пачата ў першыя гады вайны. Да таго часу адносяцца большменш актыўныя дзеянні і з літоўскага боку. Таму цалкам справядліва вылучыць у ходзе вайны два перыяды: першы — 1486—1492 гг. і другі — 1492—1494 гг. Менавіта для першага перыяду больш адпавядаюць азначэнні расійскіх даследчыкаў «хітрая» або «дзіўная» вайна. Як маскоўскія, так і літоўскія цэнтральныя ўлады ў гэты час лічылі за лепшае не выкарыстоўваць вялікакняжацкія войскі, а задавольвацца сіламі намеснікаў, служылых і ўдзельных князёў, якія знаходзіліся ўздоўж мяжы. Вынікам і наступствам першага перыяду вайны быў падрыў абароны ўсходняй мяжы ВКЛ¹⁶². У другі перыяд на першы план выйшлі дзеянні вялікіх кантынгентаў войскаў, якія ажыццяўлялі буйныя аперацыі. Для Масквы здабываліся гарады, замацоўваліся княжацкія ўладанні. Іншы, больш маштабны характар баявых дзеянняў, які праявіўся пасля смерці караля і вялікага князя Казіміра (7 чэрвеня 1492 г.), быў заўважаны і літоўскім бокам. Пасля ўступлення на пасаду вялікага князя ВКЛ Аляксандр Казіміравіч, звяртаючыся ў пасольскай прамове да Івана III з нагоды новых маскоўскіх нападаў, гаварыў: «йно самь того посмотры, гораздо ль то деятьсе, чого перьво сего за отца нашого от тебе дел знаменйтыхь не было»¹⁶³.
Зараз, абапіраючыся на распрацаваную схему (структура баявых дзеянняў, напрамкі іх рэалізацыі, перыядызацыя), можна прапанаваць разгорнуты збор падзей перыяду першай памежнай вайны. Пры гэтым каментары і характарыстыкі датычацца ў асноўным гісторыкагеаграфічных яе абставін. Нумарацыя падзей адпавядае структуры, прыведзенай вышэй, літарамі пазначаны напрамкі ваеннай актыўнасці. Асобна, скаротам «ВКЛ» вылучаны дзеянні менавіта літоўскіх войскаў (іх было няшмат).
5. Падзеі вайны
У дадзеным раздзеле па прынцьше храналагічнай паслядоўнасці і ў адпаведнасці з напрамкамі вядзення баявых дзеянняў прадстаўлены пералік падзей першай памежнай вайны.
Даціроўка шмат якіх падзей носіць умоўны характар, што звязана ў большасці выпадкаў са спецыфікай крыніцы, якая іх адлюстроўвае. У пасольскіх кнігах адкладваліся звесткі аб адбыўшыхся падзеях праз некаторы (часам значны) пра
¹⁶¹ Алексеев Ю.Г. Походы русскнх войск прн йване III. С. 333.
¹⁶² Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. С. 290.
¹⁶³ LM. Кп. 5(1427—1506). №9. Р. 63.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
185
межак часу. Часам храналагічнай прывязкай служаць згадкі царкоўных свят, але часцей даводзіцца задавольвацца даволі нявызначанымі часовымі адрэзкамі (восень, лета і г.д.), і не выключана, што некаторыя з іх могуць аказацца лжывымі. Падзеі, якія трапілі на старонкі разрадных кніг, на жаль, часта пераблытаныя, прадубліраваныя і скажоныя. Іх бывае даволі складана супаставіць з вядомымі па іншых крыніцах звесткамі. 3 іншага боку, сустракаюцца згадкі пра такія паходы маскоўскіх сіл, якіх больш нідзе не знайсці. Напрамкі вядзення баявых дзеянняў (паўднёвазаходні, заходні і паўночназаходні) выразна аддзяляюцца адзін ад аднаго. Выхад за рамкі выдзеленых напрамкаў сустракаецца рэдка.
Аддаючы даніну гістарыяграфічнай традыцыі, увесь ход вайны падзелены на два перыяды. Пры гэтым асобна, паза межамі самой вайны, пастаўлены падзеі, якія папярэднічалі ёй па часе, але, несумненна, паўплывалі на выпрацоўку тактыкі вядзення баявых дзеянняў, вызначэнне напрамкаў, аб’ектаў і суб’ектаў нападаў.
У пераліку прадстаўлены ў асноўным толькі канкрэтныя падзеі. Заўвагі таго ці іншага боку аб шматлікіх «крнвдах», тацьбах і разбоях на мяжы, без указання на месца, час і аб’ект нападу пакідаліся без увагі. Тым не менш адмаўляць рэальнасць пастаяннай трывогі на маскоўскалітоўскай мяжы і ажыццяўленне дробных дыверсій, рабункаў і г.д. не варта. Згодна з выпрацаванай структурай баявых дзеянняў (для маскоўскага і літоўскага бакоў) кожная падзея пранумаравана. Для літоўскага боку да нумара катэгорыі падзеі дададзена абрэвіятура ВКЛ. Пасля абазначэння катэгорыі падзеі і часу, калі яна адбылася, ідзе яе апісанне з характарыстыкай складу нападаўшых, указаннем аб’ектаў нападзення і, па магчымасці, вызначэннем страт бакоў, мэт і вынікаў якіхнебудзь дзеянняў.
Асобныя нарысы, што часам толькі ўскосна адносяцца да самой падзеі, дапаўняюць рознага роду звесткамі асноўны змест артыкулаў. Даецца разгорнутая характарыстыка згаданых геаграфічных аб’ектаў, з экскурсамі ў гісторыю іх далучэння да Масквы ці Ві