На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
льні і вызначэннем іх месцазнаходжання; вьшосяцца здагадкі і робяцца высновы аб чарговых этапах вядзення вайны; ажыццяўляецца назіранне за маштабамі захопаў тэрыторыі ВКЛ і г.д.
На наш погляд, такі, некалькі фармалізаваны, падыход да аналізу ходу першай памежнай вайны паміж Вялікімі Княствамі Маскоўскім і Літоўскім дазволіць пановаму зірнуць на сутнасць літоўскамаскоўскіх адносін даследаванага перыяду, убачыць своеасаблівасць адбываўшыхся падзей, а таксама іх прадуманасць, адпаведнасць мэце і пэўную абумоўленасць сітуацыяй таго гістарычнага перыяду.
1.1.1. Восень 1474 г. Маскоўскае войска на чале з ваяводам Сямёнам Беклямышавым паслана вялікім князем Іванам III да Любуцка. Любуцкія воласці былі спустошаны, але горад выстаяў¹⁶⁴.
2.2. ВКЛ. Восень 1474 г. «Любучане» раптам прыйшлі ваўладанні князя Сямёна Адоеўскага (служыў Маскве і, відаць, удзельнічаў у нядаўнім паходзе на Любуцк), які паспеў сабраць толькі нешматлікіх сваіх людзей, і ў баі забілі толькі яго аднаго¹⁶⁵.
Несумненна, князь Сямён Адоеўскі быў заспеты знянацку і забіты ў сваіх уладаннях. Апошнія, відавочна, знаходзіліся побач з Любуцкам, з якога і быў арганізаваны напад. А.У. Антонаў звярнуў увагу на згадванне ў духоўнай грамаце Івана III 1504 г. горада Любуцка з Вепрынам, «что за Одоевскнмн князмн»¹⁶⁶. Згодна з цалкам пераканаўчымі
¹⁶⁴ ПСРЛ. Т. 6. С. 198; Т. 8. С. 178.
¹⁶⁵ ПСРЛ. Т. 8. С. 178.
¹⁶⁶ ДДГ. № 89. С. 360.
186
Віктар Цемушаў
высновамі гісторыка, гэтымі Адоеўскімі былі сыны забітага князя, а магчымымі месцамі лакалізацыі Вепрына з’яўляліся раёны рэчкі Выпрынкі (левы прыток Чарапеці) за 35 км на паўднёвы захад ад Любуцка або рэчкі Выпрэйкі (правы прыток Акі) за 30 км на паўночны ўсход яд горада¹⁰⁷. Такім чынам, князь Сямён пасля пераходу на маскоўскую службу пакінуў за сабой землі ў родным надзеле (у выпадку першай лакалізацыі Вепрына) або атрымаў новыя ўладанні сярод Вялікага Княства Маскоўскага побач з гарадамі Тарусай і Алексіным (у выпадку другой лакалізацыі Вепрына, якая ўяўляецца найбольш слушнай). Дзесьці, у Вепрыне або ў іншым сваім ўладанні, што ляжыць недалёка ад Любуцка, князь Сямён у 1474 г. быў забіты.
1.2.1. Пасля 15 студзеня 1478 г.¹⁶⁸. Князь Іван Уладзіміравіч АбаленскіЛыка прыбыў з Вялікіх Лук, дзе быў намеснікам¹⁶⁹, у Ржэўскую воласць (Ржэвы Пустой) «н суднль м грабнл людь — што хотель, то на ннх браль». Гэтаксама рабілі і пакінутыя ў Ржэве слугі князя. Пасля гэтага ад наўгародскага намесніка князя Лыка былі дасланыя яшчэ слугі, якія прывялі да цалавання крыжа на імя Івана III усіх людзей «н от мала н до велнкаЛ⁷⁰. Магчыма, нвўзабавв Ржэва атрымала асобнага намвсніка князя Канстанціна (Вушатага?), які зноў прывёў жыхароў да прысягі (прычым, двойчы), прысвоіў даніны, якія ішлі не толькі на караля, але і на наўгародскіх ўладара і баяр, а таксама спаганяў свавольныя паборы ' . Людзі цярпелі ад рабаванняў, водкупаў, многія разбегліся (да Пскова, у Пуповічы да пана Зяноўева, у Вялікія Лукі і іншыя месцы). Асабліва пацярпела воласць Уліцы (Уліцкая), дзе Канстанцін стаяў два тыдні. Скаргі прадстаўнікоў Ржэўскай воласці мелі вынік: Іван III даў грамату, паводле якой мясцовыя жыхары павінны былі даваць сакольшчыну і плаціць мыта, «какь нздавна бывало»¹⁷². Пры гэтым Канстанціну вялікі князь «не велел’ь там суднт» што, верагодна, азначала пазбаўленне пасады намесніка. Знаходзіўся ў Ржэўскай воласці Канстанцін да 2 жніўня (да Ільі)¹, ’, але і пасля працягваў збіраць даніну з людзей, якія раней плацілі каралю («до Матькн Бож'ьн», гэта значыць да Нараджэння Багародзіцы 21 верасня).
Дадзеныя мерапрыемствы маскоўскіх улад, безумоўна, нельга разглядаць як чыста ваенныя дзеянні. Тым не менш яны насілі відавочна варожы характар у адносінах да караля і вялікага князя Казіміра. Заняцце Вялікіх Лукаў і Ржэвы («Лутцкой город, да 1 жевской город») услед за Вялікім Ноўгарадам і Цвер’ю самім Іванам III расцэньвалася як «почнн н наступ на Казнмнра на Короля», аб чым ён і паведамляў вугорскаму каралю Мацвею Корвіну, падбіваючы яго пачаць вайну супраць Полыпчы’ ⁴.
Ржэву Пустую, аб якой ідзе гаворка ў дадзеным выпадку, часта блытаюць з Ржэвай Уладзіміравай на р. Волзе. He пазбег гэтай памылкі нават такі буйны даследчык, як
¹⁶⁷ Антонов А.В. К нсторнн удела князей Одоевскнх // Русскнй дшіломатарнй. Вьш. 7. Тула, 2001. С. 262.
¹⁶⁸ Дата скасавання незалежнасці Вялікага Ноўгарада (ПСРЛ. Т. 25. С. 321).
¹⁶⁹ LM. Кп. 4 (1479—1491). № 140. Р 149; ПСРЛ. Т. 6 (Софнйскне летопнсн). СПб., 1853. С. 222; Пашкова Т.Н. Местное управленне в Русском государстве первой половнны XVI в. (наместннкн н волостелн). М., 2000. С. 133.
¹⁷⁰ LM. Кп. 4 (1479—1491). № 140. Р 148, 151.
¹⁷¹ Тамсама. Р 148, 150.
¹⁷² Тамсама. Р 148.
¹⁷³ Тамсама. Р 150.
¹⁷⁴ Памятннкн днпломатнческнх сношешій древней Россші с державамн нностраннымн. Стб. 167—170.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
187
К.В. Базілевіч¹". Лакалізацыя Пустой Ржэвы, статус уезнага цэнтра якой перайшоў у 1536 г. да Завалочча, як і вызначэнне яе адміністрацыйнай сістэмы належаць Л.А. Басалыгу і В.Л. Яніну¹⁷⁶.
1.2.1. Пасля 15 студзеня 1478 г. Князь Іван Уладзіміравіч АбаленскіЛыка даслаў свайго слуіу Бурца ў Бардоўскі пагост Ржэўскай воласці. Літоўскі намеснік Еська быў абрабаваны і забіты. Пасля на двор забітага намесніка прыбыў князь Канстанцін: уся маёмасць была абрабавана (на 200 рыжскіх рублёў), насельніцтва зноў прыведзена да прысягі, абкладзена паборамі, вывезена жыта. Таксама двойчы быў абрабаваны двор новага намесніка Сцяхна Федкавіча (на 100, а потым яшчэ на 130 рублёў), дачка і чэлядзь былі выведзеныя ў Маскву. Быў абрабаваны і дом Пацка Еськавіча (на 100 рублёў). «Людн суднл п грабнль, н брал што хотель» князь Канстанцін з 6 снежня («осеньнего Ннколнна дня») да 21 верасня («до Магькн Божьн»), а пасля з ехаў у Маскву, пакінуўшы ў воласці сваіх слуг. Разам з Канстанцінам, у згодзе з ім, у воласці бясчынствавалі наўгародскія баяры¹⁷⁷.
1.2.1. 9 траўня (або 6 снежня) 1478 г. («на Нйколен день»). Князь Канстанцін пРыехаЎ У Будкінскую траціну Ошаўскага пагоста Ржэўскай воласці¹⁷⁸, схапіў і забіў «каралёва» намесніка Анісіма, а таксама некаторых іншых галоўных (<головных») людзей¹ якія, відавочна, з’яўляліся прыхільнікамі Казіміра і прадстаўлялі адміністрацыю ВКЛ. Быў узяты ў палон нехта Зянько, за якога атрыманы выкуп у 20 рублёў, дом і маёмасць Зянька абрабаваны на 100 рублёў, забраныя коні («полгретядцать»). Пасля выплаты выкупу Зянько з сям’ёй уцёк у Астрэю да намесніка Багдана, але апошні вярнуў яго назад з прызначэннем намеснікам ад імя караля. Як толькі слугі пана Багдана ад’ехалі са Ржэўскай воласці і сам ён пакінуў Астрэю, князь Канстанцін з людзьмі напаў ноччу і ледзь не схапіў Зянька, а яго старэйшага сына і чэлядзь аднравіў палоннымі ў Маскву. Маёмасць новапрызначанага літоўскага намесніка ў Ржэве зноў была абрабавана, пры гэтым было ўзята жыта на 1000 бочак¹⁸⁰. 3 таго часу Зянько жыў у Астрэі і, такім чынам, адміністрацыя ВКЛ была выцеснена з меж воласці.
Згаданыя Астрэя і Пуповічы — цэнтры валасцей, знаходзіліся каля самай мяжы на літоўскім баку, па суседстве з Пустаржэўскай і Луцкай землямі — сумеснымі літоўсканаўгародскімі ўладаннямі. Як бачым, адразу пасля далучэння да Масквы Ноўгарада маскоўская ўлада распаўсюдзілася і на яго сумесныя ўладанні, з якіх ішлі напады ўжо непасрэдна на тэрыторыю ВКЛ. За валоданне Астрэяй, Пуповічамі і шэрагам іншых суседніх валасцей ішла актыўная барацьба ўжо пасля заключэння міру 1494 г.
1.3. Каля 1484 г. Нападзенне маскоўскіх людзей («Нвана Таваркова татн») на вотчыну князя Цімафея Уладзіміравіча Масальскага (Недаходаў і інш.)¹⁸¹, забранне
Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. С. 285.
Бассалыго Л.А., Яннн В.Л. йсторнкогеографнческпй обзор новгородсколнтовской гпаннпы С. 140—160.
¹⁷⁷ LM. Кп. 4 (1479—1491). № 140. Р 152.
Аб лакалізацыі Будкінскай трэці гл.: Бассалыго Л.А., Яннн В.Л. йсторнкогеографнческнй обзор новгородсколнтовской граннцы. С. 151.
¹⁷⁹ LM. Кп. 4 (1479—1491). № 140. R 149.
¹⁸⁰ LM. Кп. 4. № 140. Р 149.
¹⁸¹ СНРЙО. Т. 35. № 1. С. 3.
188
Віктар Цемушаў
коней («полтретьятцаторо»), адзення і іншай маёмасці на 20 маскоўскіх рублёў, забойства 2 чалавек¹⁸².
Гэтая падзея, па словах самога князя — пасла Казіміра, які знаходзіўся ў Маскве і асабіста прамаўляў пасольскія прамовы са скаргамі на дзеянні маскоўскага боку, адбылася «третьего лета», гэта значыць за тры гады да восені 1487 г., калі прыехала пасольства. У духоўнай грамаце Івана III 1504 г. згадана «на Шане слобода, что 1 оварков саднл, по Угру ж»¹⁸³. Да часу складання тэстамента Іванам IV Грозным (1572 г.) слабодка ператварылася ў апакаўскую (горада Алакава) воласць Таваркаў' Несумненна, з яўленне слабодкі на левым баку Угры пры ўпадзенні р. Шані, акурат недалёка ад Недаходава звязана з дзейнасцю «татей» Івана Таваркава. Магчыма, захоп і асваеннв левабярэжжа р. Угры маскоўскім бокам рабілася яшчэ да пачатку вайны 1486—1494 гг. Прырошчвалася, відавочна, тэрыторыя Мядынскага ўезда. Каля 1484 г. нападу падвяргалася ўжо правабярэжжа р. Угры.
I перыяд вайны (пачатак 1486 — сярэдзіна лета 1492 г.)
Паўднёвазаходні напрамак
1.3. Вясна 1486 г. «Тацьба», разбой і рабаванне жыхароў Любуцка і Мцэнска з боку людзей Івана III («мецняном’ь н любучаном’ь многне шкоды почнннлн») — гэта значыць спалучэнне прыхаванага і адкрытага рабавання тэрыторыі МцэнскаЛюбуцкага намесніцтва¹⁸⁵. Мэта — удар па цэнтры ўлады ВКЛ у Верхняокскім рэгіёне.
МцэнскаЛюбуцкае намесніцтва з’яўлялася вылучаным далёка на ўсход асяродкам улады вялікага князя літоўскага. Вакол размяшчаліся ўладанні вярхоўскіх князёў (Варатынскіх, Адоеўскіх і Бялёўскіх), чыю вернасць вялікаму князю літоўскаму неабходна было падмацоўваць.
2.1. Да 9 траўня 1486 г. (напярэдадні Міколіна дня). Нападзенне людзей вялікага князя разанскага Івана Васільевіча на Мцэнск. Горад (відавочна, без замка) быў спалены, навакольныя вёскі абрабаваныя, з іх выведзены палон¹⁸⁶. Мэта тая ж самая.
4. ВКЛ. Лета 1487 г. Прыход людзей князёў Мезецкіх на вотчыну князеу Адоеўскіх, якія служылі Маскве (верагодна, на Адоеў і наваÐ