На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)
Віктар Цемушаў
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 464с.
Мінск 2014
°небудзь цэнтра ў Вялікім Княстве Маскоўскім. Захопленыя і асвоеныя воласці пасля вайны заставаліся, як правіла, у складзе ўездаў, якія прынялі іх у часе ваііны. Яшчэ неабходна дадаць, што такія ж дзеянні на памежжы ажыццяўлялі маскоўскія ўдзельныя князі.
1.3. Рабаўніцкія напады вялікакняжацкіх служылых людзей з мэтай стварэння невыносных умоў жыцця на памежжы, разбурэння абарончых здольнасцей рэгіёна і з разлікам на далейшую рэакцыю мясцовага насельніцтва, а найперш — памежных князёў, якія, каб пазбегнуць ціску і, безумоўна, з пэўнай выгадай для сябе, вырашаліся перайсці на маскоўскую службу. За мяжу адводзілі людзей, жывёлу, вывозілі маёмасць, перарывалі гандаль, пераразалі камунікацыі, у выніку мясцовасць спусташалася, даводзілася да таго стану, калі ўжо не магла супраціўляцца маскоўскаму наступу.
1.4. Напады ў адказ маскоўскіх служылых людзей, пераслед уварваўшыхся ў маскоўскія межы літоўскіх людзей. Вельмі часта даволі складана вызначыць да якога пункта (1.3. або 1.4.) адносіцца тая ці іншая падзея. Справа ў тым, што яе маглі парознаму ацаніць або прадставіць два канфліктуючыя бакі.
1.5. Канцэнтрацыя войскаў недалёка ад мяжы ВКЛ у стратэгічна важных пунктах (Вялікія Лукі, Ноўгарад, Таржок, Цвер, Мажайск, Серпухаў, Таруса, «Бераг»), Непасрэдна ў баявых дзеяннях гэтыя фарміраванні маглі не ўдзельнічаць, але яны выконвалі важную функцыю — прыкрывалі межы (не толькі літоўскія, але і з Полем) у месцах магчымага наступлення праціўніка і ў пэўнай ступені гарантавалі ўтрыманне занятых тэрыторый.
2. Дзеянні маскоўскіх удзельных князёў і асобна вялікага князя разанскага, якія мелі ўладанні на памежжы і адтуль ажыццяўлялі рэйды і асобныя напады на землі ВКЛ (Іван Іванавіч Малады з Цверы, Барыс Васільевіч Валоцкі з Ржэва, Андрэй Васільевіч Угліцкі з Мажайска, Іван Васільевіч з ПераяслаўляРазанскага). Маштабы аперацый гэтых князёў зза абмежаванасці рэсурсаў былі не вельмі вялікімі. Спосабы вядзення вайны адпавядалі тым, што ажыццяўлялі прадстаўнікі вялікакняжацкай адміністрацыі. Здаецца, дадзены пункт са структуры ходу вайны наогул застаўся без увагі большасці даследчыкаў. Умоўна можна падзяліць на:
2.1. Асобныя напады на памежныя воласці, якія часам пераўтвараліся ў даволі працяглыя рэйды ўглыб тэрыторыі ВКЛ. Тым самым аказваўся ціск у асноўным на вяземскіх землеўладальнікаў з мэтай аслаблення іх абароназдольнасці і падштурхоўвання да пераходу на маскоўскую службу.
2.2. Дзеянні па 2.2.1. заняцці і 2.2.2. асваенні вызначаных тэрыторый. Ажыццяўляліся ў напрамку Таропецкага павета ВКЛ і на Вяземшчыне. Спроб каланізацыі не заўважана, хоць, магчыма, у пэўнай ступені існавалі і яны.
2.3.1. Перашкоды гандлю, 2.3.2. дробныя дыверсіі іншага плану (напрыклад, засекі на дарогах). Безумоўна, і гэтыя мерапрыемствы служылі адзінай мэце знясільвання і падрыхтоўцы далучэння да Масквы памежных зямель ВКЛ.
3. Дзейнасць князёў, якія служылі ВКЛ і знаходзіліся ў рознай ступені залежнасці ад яго, але яшчэ да вайны або падчас яе перайшлі на маскоўскую службу (Фёдар Іванавіч Бельскі, вярхоўскія князі, адзін вяземскі князь). У сваіх учынках вярхоўскія князі пераследвалі і асабістыя мэты, хаця у той ці іншай ступені ўсе іх дзеянні былі справакаваны ўплывам Масквы. Дзейнасці вярхоўскіх князёў у гістарыяграфіі надавалася асаблівая ўвага, але часта яна разглядалася паза ваенным кантэкстам. Сапраўды, знешне падзеі ў асяроддзі вярхоўскіх князёў здаваліся і нават свядома прадстаўляліся ўнутранымі іх справамі. Аднак у рэальнасці тое,
178 Віктар Цемушаў
што адбывалася ў рэгіёне Верхняй Акі, было ініцыіравана і пастаўлена пад апеку з боку Масквы, з’яўлялася часткай і своеасаблівай формай вядзення вайны. У выніку палітыка Івана III у адносінах да Вярхоўскіх княстваў ВКЛ дасягнула найболыпага поспеху. Тым не менш праблема прыналежнасці названага рэгіёна ў першай памежнай вайне была вырашана толькі часткова. Незавершанасць спраў у вярхоўі Акі стала адной з прычын або была выкарыстана ў якасці падставы для пачатку наступнай вайны. Заблытаныя падзеі на верхняокскім участку літоўскамаскоўскай мяжы цяжка якімнебудзь чынам структураваць, але ўмоўна можна вылучыць наступныя напрамкі вядзення вайны:
3.1. Напады вярхоўскіх князёў і асобна князя Ф.І. Бельскага на ўладанні сваякоў і іншыя памежныя землі ВКЛ з мэтай прымусу да пераходу на маскоўскі бок тых князёў, якія засталіся вернымі вялікаму князю літоўскаму, і аслабіць, падарваць лінію абароны ВКЛ.
3.2. Пераходы вярхоўскіх князёў на маскоўскую службу, якія суправаджаліся пагромам і спусташэннем тых тэрыторый, якія засталіся ў складзе ВКЛ і, перш за ўсё, захопам уладанняў іншых князёў. Рэальнасцю таго часу было тое, што даведзеныя да неабходнасці пераходу на маскоўскую службу вярхоўскія князі імкнуліся дасягнуць асабістай выгады шляхам заняцця ўладанняў суседзяў. Такая зацікаўленасць падагравалася абяцаннямі маскоўскага ўрада пакінуць усё захопленае ў карыстанні князя, які здрадзіў ВКЛ.
Вось так абаіульнена ўяўляюцца формы вядзення той вайны. Тут у чарговы раз трэба адзначыць агульную сувязь, запланаванасць і мэтазгоднасць усіх мерапрыемстваў, якія ажыццяўляліся на розных узроўнях маскоўскай улады. На думку К.В. Базілевіча, у маскоўскіх нападах на памежныя землі ВКЛ, нягледзячы на іх хаатычны характар, «адсутнічаў элемент выпадковасці ці асабістай ініцыятывы асобных маскоўскіх вотчыннікаў»¹³². Як заўважаў А.А. Зімін, на паўднёвым захадзе краіны Іван III сам кіраваў ваеннымі дзеяннямі¹³³. Што ж магло супрацьпаставіць Вялікае Княства Літоўскае такой магутнай арганізацыі і падрыхтаванасці да вядзення вайны?
Безумоўна, для большай бяспекі на ўсходняй мяжы ВКЛ была створана свая сістэма абароны. Яна пачала складвацца яшчэ ў пачатку XV ст., з таго часу, калі сфарміравалася літоўскамаскоўская мяжа¹³⁴. На чале шэрагу перыферыйных княстваў і ўладанняў быў пастаўлены смаленскі намеснік, які, акрамя іншага (напрыклад, збору даніны), выконваў функцыі ваеннага кіраўніка, камандзіра апалчэння. Па словах М.К. Любаўскага, Смаленскі павет з маскоўскага боку быў абкружаны «поясам княстваў і ўладанняў, якія аддаваліся ў судоваадміністрацыйным стаўленні намеснікам, прычым усе гэтыя княствы і ўладанні ў Смаленску мелі свой ваеннапалітычны цэнтр»¹³⁵. Аднак далёка не ўсе памежныя княствы і ўладанні падпарадкоўваліся дзяржаўным намеснікам. Намеснікі былі толькі ў Мцэнску і Лю
¹³² Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централпзовапного государства. С. 283—284.
¹³³ Знмнн А.А. Россня на рубеже XV—XVI столетнй. С. 96.
¹³⁴ Пра фарміраванне літоўскамаскоўскай мяжы гл.: Цемушаў В.М. Літоўскамаскоўская граніца ў другой палове XV — пачатку XVI ст. // Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнар. навук.практ. канф. (Гальшаны—Навагрудак, 8—10 верас. 2006 г.). Мінск, 2007. С. 325—340; Ён жа. Формнрованне московсколнтовской граннцы в XV — начале XVI в. // Stadia Historica Europae Orientalis = йсследовання no нсторнн Восточной Европы: науч. сб. Вып. 1. Мннск, 2008. С. 56—77.
¹³⁵ Любавскнй М.К. Областное деленне н местное управленне ЛптовскоРусского государства ко временн нздання первого лнтовского статута. С. 286—287.
На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
179
буцку, Сярпейску, Бранску і Таропцы. Іншыя гарады заставаліся цэнтрамі княжацкіх уладанняў, якія знаходзіліся ў рознай ступені залежнасці ад вялікакняжацкай улады.
Зусім верагодна, што вялікі князь літоўскі меў магчымасць умешвацца ў зямельныя справы ў памежных княствах. Вядома, што ў Вяземскім княстве хлепенскай воласцю Рагачоў валодаў сын пана Івана (Яна) Хадкевіча, а ў непасрэднай блізкасці ад маскоўскай мяжы размясціліся князі Крошынскія і Глінскія¹³⁶. Разбаўленне асяроддзя мясцовых князёў выхадцамі з іншых абласцей ВКЛ у пэўнай ступені гарантавала інтэграцыю перыферыі з цэнтрам. Да таго ж прышлыя землеўладальнікі займалі самы край дзяржавы, насупраць магчымага ўдару з маскоўскага боку.
Можна лічыць, што сістэма абароны Вяземскага княства даказала сваю ўстойлівасць¹³⁷. Метадычны ціск на вяземскае памежжа не прывёў да чаканага выніку. Пераважная большасць вяземскіх землеўласнікаў засталася вернай вялікаму князю літоўскаму. У канцы 1492 г. на бок Масквы перайшоў толькі князь Андрэй Юр’евіч Вяземскі, вотчынай якога было адзінае сяло з вёскамі на Дняпры, праўда, у самой Вязьме ён валодаў дварамі, збіраў пошліны, меў казну і людзей¹³⁸. Усе ўладанні князя Андрэя дасталіся старэйшаму вяземскаму князю Міхаілу Дзмітрыевічу¹³⁹.
А вось падобныя мерапрыемствы, якія былі праведзены ў асяроддзі так званых вярхоўскіх князёў¹⁴⁰, не мелі поспеху. Стрымліваць свавольныя імкненні мясцовых землеўласнікаў павінен быў шэраг дзяржаўных намесніцтваў, і сярод іх, перш за ўсё — Мцэнскае і Любуцкае. Пасля шматлікіх паходаў, аблогаў і спусташэння наваколляў падчас першай вайны гарады Мцэнск і Любуцк засталіся ў складзе ВКЛ¹⁴¹. Любуцк пры гэтым аказаўся ў асяроддзі маскоўскіх уладанняў і набыў, такім чынам, характар анклава. Мцэнск таксама стаў выглядаць фарпостам, высунутым далёка на правы бок Акі, пры тым, што ўсё правабярэжжа ракі (за выключэннем, вядома, Любуцка) было ўжо маскоўскім.
Аднак хісткае асяроддзе вярхоўскіх князёў не вытрымала. Шэраг прывілеяў, што захоўваліся або з’яўляліся ў памежных князёў, пакідаў магчымасць адмовіцца ад службы гаспадару (паслаць яму «отказ» або «целованне королю с себя сложнть») і перайсці на маскоўскі бок разам са сваімі вотчыннымі ўладаннямі¹⁴². Гэтая акалічнасць у спалучэнні з маскоўскім ціскам і канфліктам у асяроддзі саміх вярхоўскіх князёў спрашчала далучэнне вярхоўяў Акі да Масквы.
Тым не менш паіпырэнне маскоўскай улады на вярхоўі Акі не было простай справай і шмат у чым залежала ад пазіцыі мясцовых князёў¹⁴³. Нават ваенны захоп
¹³⁶ СЙРЙО. Т. 35. № 18. С. 73; № 1. С. 1—3; № 2. С. 6.
¹³⁷ Пра Вяземскае княства ў сістэме абароны ВКЛ гл.: Цемушаў В.М. Перыферыйныя княствы ў сістэме абароны ВКЛ (Вяземскае княства ў 15 ст.). // Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага Княства Літоўскага: матэрыялы міжнар. навук. канф., Гродна, 23—25 крас. 2004 г. Мінск, 2007. С. 95—102.
¹³⁸ Lietuvos Metrica — Lithuanian Metrica — Лнтовская Метрнка. Kn. 5: (1427—1506). Vilnius, 1994.