• Газеты, часопісы і г.д.
  • На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)  Віктар Цемушаў

    На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV ― першая палова XVI ст.)

    Віктар Цемушаў

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 464с.
    Мінск 2014
    790.81 МБ
    P 67; СЙРЙО. T. 35. № 19. C. 81.
    
    ¹³⁹ A3P. T. I. № 109. C. 127.
    
    ¹⁴⁰ Пра ўжыванне тэрмінаў «Вярхоўскія княствы» і «вярхоўскія князі» гл.: Темушев В.Н. Представлення о террнторнн н граннцах Верхнеокскнх княжеств в работах нсследователей // Верхнее Подонье: Прнрода. Археологня. йсторня. Вып. 2: Сб. ст. в 2х т. Т. 2. йсторня. Тула, 2007. С. 257—277.
    
    ¹⁴¹ ДДГ. №. 83. С. 330.
    
    ¹⁴² Першы выпадак, калі князь, які перайшоў на службу да другога ўладара, не захаваў за сабой сваю вотчыну — уцёкі ў Маскву князя Фёдара Іванавіча Вельскага.
    
    ¹⁴³ Кром М.М. Меж Русью н Лнтвой. С. 91—92.
    
    180
    
    Віктар Цемушаў
    
    не гарантаваў далучэння пэўнай тэрыторыі да Масквы. Так, маскоўскія паходы 1492—1493 гг. закранулі такія гарады, як Любуцк, Мцэнск, Мезецк, Сярпейск, Масальск, Апакаў. Большасць з іх, за выключэннем Мезецка і Сярпейска, былі спалены. Аднак ні адзін з князёў Масальскіх не перайшоў на службу да вялікага князя маскоўскага, а тры іншыя спаленыя гарады (Любуцк, Мцэнск, Апакаў) належалі не ўдзельным князям, а кіраваліся вялікакняжацкім намеснікам ці прыватнымі ўласнікамі. I далучэння іх да Масквы ў 1494 г. не адбылося. У Апакава была занята толькі частка тэрыторыі яго воласці, якая заходзіла на левы бераг р. Угры¹⁴⁴. Такім чынам, вьшростваўся ўчастак мяжы, натуральным абазначэннем якой менавіта зараз на больш значнай адлегласці стала р. Угра.
       Як бачым, тыя тэрыторыі, у якіх маскоўская ўлада не мела дастаткова цвёрдай апоры, пакідаліся, магчыма часова, з далейшым разлікам, за ВКЛ. 3 іншага боку, пераход на маскоўскую службу таго ці іншага памежнага князя не гарантаваў распаўсюджвання новай улады на ўсе яго ўладанні. Варатынскія князі, якія валодалі вялікім масівам зямель уздоўж цячэння р. Угры, пасля пераходу на маскоўскі бок практычна ўсё страцілі, нягледзячы на тое, што гэтыя землі былі іх вотчыннымі ўладаннямі. Наогул жа ў абароне меж дзяржавы на князёў Варатынскіх урад ВКЛ рабіў пэўную стаўку, якая, відавочна, не апраўдалася¹⁴⁵.
       Калі акінуць позіркам усю працягласць літоўскамаскоўскай мяжы, якая ў першую вайну адчула вынікі ваенных дзеянняў, то можна пераканацца, што тэрыторыі пад вялікакняжацкім кіраваннем у поўным складзе захаваліся за ВКЛ. Пад маскоўскім ціскам ВКЛ страціла частку ўладанняў вярхоўскіх князёў, але галоўнае захавала — МцэнскаЛюбуцкае намесніцтва і лінію абароны ўздоўж р. Угры¹⁴⁶. Вяземскія князі трымаліся, але не змаглі нічога супрацьпаставіць зімоваму 1492/93 гг. наступленню магутнага маскоўскага войска (5 палкоў на чале з ваяводам Даніілам Васільевічам Шчанём)¹⁴⁷. Вяземскае княства было цалкам далучана да Масквы і паступова стала цэнтрам памеснага землеўладання¹⁴⁸.
       Тут можна адхіліцца ад тэмы і заўважыць, што тэндэнцыя пераўтварэння Вяземскага княства ў край памеснага землеўладання добра ілюструе паслядоўную палітыку маскоўскіх улад. Магчымасць страты памежнага рэгіёна, у якім, да таго ж, заставаліся на сваіх месцах мясцовыя землеўласнікі, магла захоўвацца даволі доўга. Як прыклад, Гомейская зямля ў 1537 г. была вернута ВКЛ шмат у чым зза таго, што пасля маскоўскага захопу ў 1500 г. з яе не была выведзена мясцовая шляхта. Насаджэнне памеснага землеўладання з адначасовай ліквідацыяй мясцовага вотчыннага відавочна сведчыць аб імкненні цвёрда замацавацца ў толькі што далучаным рэгіёне. Палітычна ненадзейныя вяземскія землеўласнікі, многія з якіх былі гвалтам прыведзены да прысягі, безумоўна, не маглі служыць апорай маскоўскай вялікакняжацкай уладзе.
       Сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ, аснову якой складаў шэраг перыферыйных княстваў і намесніцтваў, супрацьстаяла падобная сістэма ўдзельных
    
    ¹⁴⁴ У грамаце 1494 г. гаворыцца пра тое, што за ВКЛ захаваўся Апакаў па Угру (ДДГ. № 83. С. 330).
        Такім чынам, можна зрабіць выснову пра тое, што ў горада была тэрыторыя і за Угрой, якая зараз адыходзіла да Масквы.
    
    ¹⁴⁵ Аб ролі князёў Варатынскіх у абароне ўсходняй мяжы ВКЛ гл.: Темушев В.Н. Река Угра — вековой страж московсколнтовской граннцы. С. 305—318.
    
    ¹⁴⁶ Темушев В.Н. Река Угра — вековой страж московсколнтовской граннцы. С. 313.
    
    ¹⁴⁷ ПСРЛ. Т. 11 (Летопнсный сборннк, нменуемый Патрнаршею нлн Ннконовскою летопнсью). М., 2000. С. 235; ІІСРЛ. Т. 35 (Летопнсн белоруссколнтовскне). М., 1980. С. 122.
    
    ¹⁴⁸ Кобрнн В.Б. Власть н собственность в средневековой Росснн. С. 123—124.
    
    На усходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага
    
    181
    
    княстваў Вялікага Княства Маскоўскага. Відавочна наўмысным выглядае вылучэнне літоўскаму ўцекачу князю Фёдару Іванавічу Бельскаму вотчыны ў наўгародскіх землях на мяжы з Таропецкім паветам ВКЛ¹⁴⁹. Менавіта адсюль арганізоўваліся набегі людзей князя Бельскага на таропецкія воласці ў 1489 і 1490 гг. Непасрэдна супраць Вяземскага княства былі скіраваны дзеянні вялікага князя Івана Іванавіча Маладога з Цвярской зямлі і ўдзельнага князя Андрэя Васільевіча Угліцкага з Мажайска. Побач з мяжой размяшчаўся таксама масіў зямель Волацкага надзелу князя Барыса Васільевіча (Волак Ламскі, Ржэва, Руза, Вышгарад, Шопкава слабада). 3 Ржэўскага ўезда аказваўся ціск на Таропецкі павет. У 1486 г. у Маскве адбылося пераафармленне дамоў з тымі ўдзельнымі князямі, якія яшчэ захаваліся — Андрэем Васільевічам Вялікім Угліцкім і Барысам Васільевічам Волацкім, а Міхаіл Андрэевіч Вярэйскі і Белазёрскі пад маскоўскую дыктоўку напісаў духоўную¹⁵⁰. У адрозненне ад вялікага князя літоўскага, які імкнуўся замацаваць вернасць удзельных князёў шляхам пацвярджэння іх правоў і прывілеяў, а таксама раздачай новых уладанняў, у Маскве працягваўся наступ на ўдзельныя правы сваякоў вялікага князя, рэгламентаваліся і кантраляваліся ўсе іх дзеянні, замацоўвалася іх сувязь і падпарадкаванне вялікакняжацкай уладзе. Удзельныя князі ў Вялікім Княстве Маскоўскім былі асуджаны. Характэрны іх лёс. Князь Андрэй Угліцкі памёр у зняволенні ў 1493 г. пасля арышту ў 1491 г. «за здраду»¹⁵¹. Старэйшы сын князя Міхаіла Андрэевіча Васілій у 1483 г. збег ад гневу Івана III у ВКЛ¹⁵², а вярэйскабелазёрскі князь вымушаны быў у сваім тэстаменце пакінуць усе свае ўладанні вялікаму князю¹⁵³.
       Сістэма абароны маскоўскай мяжы мела актыўны характар і наогул была арыентавана хутчэй не на стрымліванне варожых дзеянняў, а на разгортванне свайго наступу. У гэтай сувязі ўзнікаюць пытанні: якія баявыя дзеянні з боку ВКЛ былі супрацьпастаўлены маскоўскай пагрозе і ці ажыццяўляліся спробы «прамацаць» абарону маскоўскай мяжы? Нягледзячы на крайнюю нязначнасць войскаў, якія знаходзіліся і маглі быць выкарыстаны на месцах маскоўскіх удараў, і амаль поўнае ігнараванне ўсходняга напрамку знешняй палітыкі Казімірам Ягайлавічам, рэакцыя з боку ВКЛ была адчувальнай. Перш за ўсё ўлады ВКЛ спрабавалі задзейнічаць дыпламатычны шлях урэгулявання канфлікту. Але з некаторага часу адпрацаваны механізм вырашэння памежных праблем перастаў дзейнічаць. Тое, што раней магло знайсці разуменне на мясцовым узроўні, зараз перадавалася ў верхнія інстанцыі, станавілася справай пасольстваў, але сутыкалася з глухімі мурамі маскоўскай палітыкі. У адказ на скаргі аб парушэннях мяжы, захопах і рабаваннях з Масквы ішлі адпаведныя пратэсты аб літоўскіх дзеяннях, але ў пасольскіх кнігах лёгка заўважыць нявызначанасць і нават некаторую абстрактнасць маскоўскіх скаргаў у адрозненне ад канкрэтных, падрабязных дакументальных сведчанняў, якія ішлі з боку ВКЛ. Уяўляецца, што той момант, калі Масква пакінула без увагі неабходнасць дыпламатычнага рашэння канфлікту, інакш кажучы, уступіла на шлях вайны, сапраўды адбіўся ў словах баярына Сямёна Барысавіча, які выказаў іх хану Менглі
    
    ¹⁴⁹ Базнлевнч К.В. Внешняя полнтнка Русского централнзованного государства. С. 283, 287.
    
    ¹⁵⁰ ДДГ. № 80—82. С. 301—329.
    
    ¹⁵¹ Знмнн А.А. Удельные князья н нх дворы во второй половнне XV н первой половнне XVI в. // йсторня н генеалогня. С.Б. Веселовскнй н проблемы нсторнкогенеалогнческнх нсследованнй. М., 1977. С. 164.
    
    ¹⁵² ПСРЛ. Т. 28. (Летопнсный свод 1497 г. Летопнсный свод 1518 г. [Уваровская летопнсь]). М.; Л., 1963. С. 151.
    
    ¹⁵³ ДДГ. № 80. С. 302.
    
    182
    
    Віктар Цемушаў
    
    Гірэю ў сакавіку 1486 г.: «А осподаря нашего велнкого князя людн безпрестанно емлют королеву землю»¹⁵⁴. Вось тая мяжа, якая аддзяліла час, калі Масква магла пайсці на кантакт, ад яе цвёрдага намеру пачаць канфрантацыю.
       Спробы дыпламатычнага рашэння канфлікту не перарываліся на працягу ўсёй вайны, якая, як вядома, фармальна быццам бы і не вялася. Але сітуацыя патрабавала дзеянняў іншага плану. У барацьбе на памежжы літоўскі бок ажыццяўляў спосабы пасіўнай і актыўнай абароны. Структура баявых дзеянняў ВКЛ не такая складаная, як маскоўская, але і яе можна класіфікаваць па некалькіх катэгорыях.
      1.   Адзінкавы вялікі паход аб’яднаных войскаўусходняй часткі ВКЛ са Смаленска да вярхоўяў р. Акі з мэтай вызвалення страчаных там гарадоў (1492 г.). Паход быў паспяховы, але ў адказ Іван III прыслаў магутнае войска, якое ліквідавала дасягнуты вынік.
      2.   Дзеянні дробных фарміраванняў мцэнскалюбуцкага, бранскага і таропецкага намеснікаў, задачамі якіх былі: 2.1. дыверсіі на маскоўскай мяжы з Полем і 2.2. напады на маскоўскія землі ў адказ на спусташэнні з боку масквічоў. Верагодна, знішчэнне маскоўскіх вартаўнікоў, якія сачылі за небяспекай з Поля, ажыццяўлялася з мэтай паслаблення маскоўскай мяжы. Што тычыцца рабаўнічых па характары нападаў на калужскія, алексінскія і іншыя землі (калі яны на самой справе адбыліся, таму што заявы аб іх маскоўскага боку выклікаюць сумненне), то можна растлумачыць іх помстай за адпаведныя дзеянні зза мяжы. Але нельга адмаўляць і магчымасці злачынных дзеянняў з боку прадстаўнікоў ВКЛ.
      3.   Напады на маскоўскае памежжа з боку вяземскіх і вярхоўскіх князёў, намеснікаў памежных зямель ВКЛ, іншых землеўласнікаў. Звесткі аб гэтых дзеяннях змяшчаюцца выключна ў прамовах, якія зыходзілі ад маскоўскіх паслоў і баяр, і часта маюць нявызначаны характар, без канкрэтызацыі часу, месца і насггупстваў гэтых нападаў. Уяўляецца, што памежныя сутычкі перарасталі ва ўзаемную помсту, у якой ужо немагчыма вызначыць, хто вінаваты.
      4.   Міжусобная барацьба вярхоўскіх і вяземскі князёў, частка якіх служыла ВКЛ, а частка — Маскве. Сюды ж трэба адносіць тыя дзеянні, якія ажыццяўлялі менавіта князі, якія трымаліся літоўскага боку.
      5.   Арганізацыя пераследу маскоўскіх войскаў і людзей, якія рухаліся на сваю тэрыторыю з палонам і здабычай пасля рабаўніцкіх нападаў на ўладанні ВКЛ або пасля пераходу на маскоўскую службу. Гэтыя дзеянні суправаджаліся баямі, якіх не так шмат было на працягу ўсёй вайны. Адзін з такіх баёў (за Варатынск у 1489 г.) прынёс перамогу войскам ВКЛ. Як бачым, маштаб ваеннай Ð